• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    14
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    11. Палац Мезон-Лафіт бліз Парыжу.
    Архітэктар
    Ф. Мансар. 1642 1650 гг.
    1661 гг., арх. Ф. Мансар) - цудоўная ордэрная кампазіцыя, гарманічная і выразная ў сваім дакладным геа-метрычным малюнку.
    Напачатку XVII ст. Гарсье Жасмон перабудоўвае родавы замак фран-цузскіх каралёў Фантэнбло, паў-тараючы стылістычныя знаходкі Ф. Мансара. Прасторны парк з шматлікімі партэрамі, калонамі, скульптурай, сажалкай, імітуючымі каралавыя рыфы альпійскімі горка-мі вылучаўся італьянскай маляўні-часцю. Замкі Шавіньі (арх. П. Ле-мюэн), Шылі-Мазарыні (1627 г.,
    арх. Ж. Лемерсье) па планіроўцы былі аналагічнымі Люксембургска-му палацу і замку Рышэлье: ордэр-нае аздабленне адсутнічала, фасадны малюнак вызначаўся раўнамерным рытмам сцен, прасценкаў, цокаля і карнізных паясоў. Адметная рыса -манументальнае аздабленне вокнаў: заўсёды прамакутных, з шырокімі шматдэталёвымі сандрыкамі.
    Стрыманая і густоўная архітэк-тура зусім не адпавядала аздаблен-ню інтэр’ераў: пышных і барочных па сваёй эмацыянальнасці. Тон задаваў Луўр. Строгі класік Ніка-
    12. Версаль.
    XVII-XVIII стст.
    Аэрафота
    15
    Уводзіны
    ла Пусэн быў супраць разбураючай прастору дэкаратыўнасці. Франсуа Мансар прытрымліваўся класіч-насці і ў вырашэнні інтэр’ера (Ме-зон-Лафіт). Аднак у цэлым у выра-шэнні інтэр’ераў замкаў і палацаў XVII ст. панавала барока.
    У XVII ст. у Францыі набываюць шырокае распаўсюджванне ў забу-дове гарадоў гарадскія сядзібы зна-ці - атэлі. Гэта быў комплекс з два-ром і будынкамі прыслугі (флігеля-мі), фурманнымі і падсобнымі памяшканнямі ў бок вуліцы і садам у глыб двара. На мяжы гэтых зон месціўся палац. Буйныя атэлі, тыпу Ліанкур (1620-1640 гг., арх. П. Ле-мюэн), складаліся з чатырох кварта-лаў з інтымным садам у дваровай частцы. Атэлі Мансара (Карнавале, 1636 г., Бацыньяр, першая палова XVII ст.) мелі стаўшыя тыповымі манументальную браму і агароджу з боку вуліцы, палац з параднай лес-віцай, скразным вестыбюлем і ан-філадамі пакояў. Фасады строга класічныя: рызаліт, вертыкалі пі-лястраў, франтоны, нібыта тонкі ма-люнак ордэра. Дахі над кожным аб’ёмам асобныя, мансардныя, ства-раючыя выразны гатычны сілуэт.
    У многіх атэлях па рэнесанснай традыцыі ў аздабленні фасадаў ужы-ваецца рустоўка, сандрыкі ў вы-глядзе пышных франтонаў, насцен-ная скульптура. У высокіх дахах мансард - манументальна аздобле-ныя вокны (атэль Сюллі, 1600-1620 гг., арх. Ардуэ Дюсэрсо). У цэлым планіроўка атэляў не заўсёды дасканалая, паколькі забудова за-лежыць ад канфігурацыі пляцаў.
    Напачатку XVII ст. у гарадах Францыі ўпершыню з’яўляецца
    новы тып збудавання - даходны дом.
    Архітэктура грамадзянскіх збу-даванняў адлюстроўвае тыя ж су-пярэчнасці паміж новымі, класіч-нымі тэндэнцыямі і рэнесансна-га-тычнай традыцыяй. Некаторыя будынкі ратуш спалучаюць бароч-ны план, класічную будову фасадаў і стракатыя гатычныя дахі. Аднак магчыма заўважыць класічныя прынцыпы будовы кампазіцыі: да-мінуючы цэнтральны аб’ём (рызаліт з вежай), фіксаваныя аб’ёмы кры-лаў, сіметрыю ў плане.
    Фасад манетнага двара ў Авіньё-не нібы знітоўвае рысы палаца і трыумфальнай аркі. Комплексы грамадскіх збудаванняў у планіроў-цы маюць сіметрычнае рашэнне з унутраным дваром-партэрам. Ар-хітэктура аднастайная: вежа над уваходам і вежы на вуглах (шпіталь Сен-Луі ў Парыжы, 1606 г.).
    Цікавым і спецыфічным з’яўля-ецца манументальнае дойлідства. У большасці выпадкаў, асабліва ў правінцыяльных храмах, перава-жаюць рысы готыкі, выразныя ў аб’ёмна-прасторавай будове (Нотр-Дам у Гаўры, 1606-1608 гг., і Сен-Эцьен-дзю-Мон у Парыжы, першая палова XVII ст.). Звяртае ўвагу асіметрычнасць кампазіцыі (у царкве Сен-Эцьен - гатычныя вежы і аркбутаны, у царкве ў Гаўры -гатычная разетка і востры, масіўны франтон). Але ў абодвух выпадках на гатычным каркасе нібы «надзе-та» рэнесансная, ордэрная драпіроў-ка. Тыпова рэнесансная макаўка вежы царквы ў Гаўры.
    У манументальных збудаваннях Парыжа класічны кірунак праявіўся
    16
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даінлустрыяльнай эпохі
    больш рашуча. Царква Сен-Жэрве (1616-1621 гг., арх. С. дэ Брос) мае галоўны фасад у выглядзе трох’-яруснай ордэрнай кампазіцыі з ду-гападобным барочным завяршэн-нем. Парныя калоны, базы і карнізы масіўныя, у прасценках размяшча-юцца скульптуры.
    Сапраўды наватарскім класіч-ным збудаваннем з’яўлялася царква Сарбоны (1635-1642 гг., арх. Ж. Ле-мерсье). Крыжова-купальная кампазі-цыя кладзе пачатак рысам манумен-тальных пабудоў Францыі на два стагоддзі наперад. Двух’ярусны ор-дэрны фасад з парнымі калонамі за-вершаны франтонам. На гранёным барабане - купал (падвойны, са знешняй і ўнутранай абалонкамі), які нагадвае тварэнне Мікеланджэ-ла ў саборы св. Пятра ў Рыме, новая з’ява для архітэктуры Францыі. Не-вялічкія валюты, згадваючыя пера-куленыя аркбутаны, давяршаюць плаўны пераход паміж ярусамі фасаду і зрокавай масай купала.
    Сабор манастыра Валь-дэ-Грас у Парыжы (1645 г., арх. Ф. Мансар, 1665 г., арх. Ж. Лемерсье і інш.) -велічная класічная пабудова. Рытм і чляненні вызначаны выразным ма-люнкам калон, карнізаў, пілястраў на купальным барабане. Сабор вы-лучаецца чысцінёю форм, ліній, удала знойдзеным маштабам.
    Знакавым, архетыпічным збудаваннем французскага класіцызму першай паловы XVII ст. з’яўляецца комплекс Калежа чатырох нацый у Парыжы (1661 г., арх. Л. Лево). Класічнае пастраенне тут бачна ва ўсім: цэнтрычна-купальны сабор, паў-кружныя крылы, фланкіраваныя бакавымі карпусамі. Сабор комп-
    лексу мае выразны шасцікалонны порцік перад уваходнай лоджыяй. Барабан з лучковымі вокнамі і купал аздоблены тонкім сілуэтам пі-лястраў і карнізу. Традыцыйныя мансардный дахі маюць бакавыя карпу-сы. Дугі крылаў завершаны атыкам.
    У архітэктуры французскага класіцызму першай паловы XVII ст. склаліся планіровачныя кампазі-цыйныя прыёмы і архітэктурныя формы, якія вельмі хутка лягуць у аснову акадэмічных норм французский архітэктуры. Гэта сіметрычная будова плана з вызначэннем галоў-ных і супадпарадкаваных аб’ёмаў. Унутраная будова адлюстравана ў структуры фасада, рытме, маштабе асобных форм. Яшчэ моцна праяў-ляюцца традыцыі готыкі. Ордэрныя кампазіцыі прысутнічаюць у порці-ках і пластычным фасадным ма-люнку. Рэгулярныя кампазіцыі парка і парадных рэзідэнцый адлюстроў-валі класічныя погляды на суаднос-насць прыроды і архітэктуры.
    У 1677 г. пры падтрымцы сюрін-тэнданта Кальбэра ў Парыжы ства-раецца Акадэмія архітэктуры на чале з першым дырэктарам Франсуа Блан-дэлем. Галоўнай задачай акадэміі была выпрацоўка законаў «ідэаль-най, вечнай прыгажосці». Перш-на-перш акадэмія дэкларавала непрый-мальнасць для Францыі архітэктуры барока. Геаметрычнасць і прапорцыі клаліся ў аснову гармоніі. Най-больпі творчыя дзеячы мастацтва прытрымліваліся іншай думкі. У вы-ніку і строгія, і эмацыянальныя рысы знітаваліся і далі асаблівую афарбоўку архітэктуры класіцызму. Пры гэтым прынцыпы планіроўкі, што склаліся ў першай палове ста-
    17
    Увоазіны
    годдзя, цяпер сталі абавязковымі: восевая сіметрыя, бакавыя крылы з павільёнамі ці рызалітамі. Новым стаў пераход ад перавагі вертыкаль-ных чляненняў да гарызантальных. Абазначаецца тэндэнцыя адыходу ад мансардных дахаў да адзінага не-высокага, схаванага за атыкам ці ба-люстрадай.
    Буйнейшы горадабудаўнік другой паловы XVII ст. - С. Вабан. У 1698 г. ён будуе ідэальны па сваёй геаметрыі горад-крэпасць Нэф-Бры-зак. Аднак эпоха ваенных гарадоў адыходзіць. У 1662 г. А. Ленотр рас-працоўвае генеральны план Версаля, які стане ў наступным тыповым для горадабудаўнічых рашэнняў класіцызму. Ад партэра перад вер-сальскім палацам Ленотр запраек-таваў тры прамяні, скіраваныя на Парыж, Сен-Клу і Co. Прастора між
    імі была спланавана па тыпу квар-талаў. Пазначаная схема з цягам часу знойдзе ўвасабленне ў многіх еўрапейскіх гарадах, у тым ліку і ў забудове Санкт-Пецярбурга.
    У 1666 г. Андрэ Ленотр стварае праект парка Цюільры, паклаўшы пачатак рэгулярнаму паркабудаў-ніцтву ў цэнтры буйнога сталічнага горада, насупраць каралеўскай рэзі-дэнцыі.
    У 1676 г. Буле і Бландэль рас-працоўваюць першы ў гісторыі го-радабудаўніцтва Генеральны план пашырэння і забудовы Парыжа. Планіровачнымі восямі робяцца но-выя шырокія вуліцы з зялёнымі рэкрэацыямі - праменады. Так быў пакладзены пачатак будучым вялі-кім бульварам. Уезд у горад афар-мляецца ў выглядзе парадных тры-умфальных арак: Сен-Дэні (1672 г.,
    13. Вандомская плошча. Архітэктар Ж. А. Мансар. 1683 г. Парыж
    18
    Класіпызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    арх. Ф. Бландэль), Сен-Мартэн (1674 г., арх. П. Буле) і яшчэ некалькі незахаваўшыхся.
    Ж. Ардуэн-Мансар стварае новый плошчы: Вандомскую і Пера-мог. Квадратная, са скошанымі вуг-ламі Вандомская плошча забуда-вана аднастайнымі будынкамі з палацавымі фасадамі. Так быў па-кладзены пачатак палацавай вуліч-най забудове.
    Новым у горадабудаўніцтве было стварэнне круглай плошчы Перамог (1685 г.). Ж. Ардуэн-Мансар стварыў парадную забудову з аркадай, з іяніч-ным ордэрам і пілястрамі.
    У 1660-я гг. распачынаюцца буй-ныя работы па рэканструкцыі Луў-ра. Сюрінтэндант Кальбэр абвя-шчае міжнародны конкурс і звярта-ецца да італьянскіх дойлідаў, у тым ліку да Берніні, Райнальдзі, Картона. У конкурсе прынялі ўдзел і французскія дойліды Лемерсье і Перо. Берніні, якога сустракалі з каралеўскімі почасцямі, прадставіў праект палацавага Парыжа, выка-наны ў класічным стылі, з рысамі рэнесанснай архітэктуры: фасад на магутным руставаным цокалі з рыт-мічным радам вокнаў і карынфскіх пілястраў, шырокім карнізам з ба-люстрадай і радам скульптур. Але нечакана перамогу атрымаў праект Клодта Перо. Трапна знойдзены маштаб, арганічнасць прапорцый і рытму, велічны спакой, адсутнасць пампезнасці зрабілі твор Перо сім-валам класічнага Парыжа. Даскана-лая прасторавая арганізацыя і плас-тычная выразнасць усходняга фасада Луўра сталі адной з галоўных стылёвых рыс архітэктуры класі-цызму Еўропы.
    14. Сабор інвалідаў. Архітэктар Ж. Ардуэн-Мансар. 1674-1708 гг. Парыж
    Рад спараных карынфскіх ка-лон, што ўтвараюць лоджыю на магутным стылабаце, паклалі пачатак так званаму «высокаму стылю». Ён набыў працяг у творы Ардуэна-Ман-сара - ратондзе Сабора інвалідаў (1674-1708 гг.). Архітэктар знайшоў надзвычай ясную повязь паміж планам і аб’ёмна-прасторавай будовай. Ратонда ўпісана ў квадрат, план мае ідэальную сіметрычную будову. Су-падпарадкаванне мае грунтуецца на лагічным раскрыцці ўнутранай сутнасці: на крыжападобным двух’-ярусным стылабаце размяшчаецца высокі барабан і купал з фанаром і шпілем. Выразны, строгі ордэрны малюнак раскрывае тэктоніку, структурную будову мае. Тут набываюць