• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    Англійскія гарады ў XVII ст., як і ў Францыі, мелі пераважна сярэд-нявечнае аблічча: замак у цэнтры, абарончыя збудаванні на перыфе-
    24
    Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
    рыі. Аднак развіццё прамысловасці спрыяла горадабудаўнічым пераме-нам. Ідэальны горад Томаса Мора (1516 г.), нягледзячы на утапічнасць, утрымліваў некаторыя ідэі, атры-маўшыя ў наступным развіццё: су-цэльная забудова па перыметры пло-шчаў, стварэнне садова-паркавых зон, забудова набярэжных.
    Ініцыятарам новых горадабу-даўнічых пераўтварэнняў у Лондане XVII ст. становіцца славуты дойлід Ініга Джонс. Лонданская камісія па будаўніцтву ставіць мэтай стварэнне ў горадзе плошчаў і ансамблевай забудовы замест шчыльнай, хаатыч-най, напластаванай за стагоддзі. Плошча Ковент-Гардэн (1630 г., арх. I. Джонс) - першы класічны го-радабудаўнічы ансамбль Лондана. У строгіх рэнесансных рысах выра-шана трохпавярховая забудова па перыметру, адзінай вышыні, з арка-дай у першым паверсе. Бачна нека-торае падабенства да плошчы Пера-мог Франсуа Мансара і іншых пло-шчаў Парыжа, якія бачыў I. Джонс.
    У сярэдзіне XVII ст. у Лондане пачынаецца стварэнне грандыёзна-га каралеўскага палаца - Уайт-Хола. Грандыёзны ансамбль па праекту Ініга Джонса не саступаў па маштабу і горадабудаўнічаму значэнню комплексу Луўр-Цюільры ў Парыжы. План комплексу - строга класічны, ідэальны па сваёй сіметрыі: чаты-рохкутнік падзелены на тры роўныя часткі, а флангавыя з іх у сваю чаргу падзелены на тры двара (квадратны ў цэнтры і прамакутныя па баках). 3 будаўніцтвам Уайт-Хола была рас-пачата палацавая забудова Тэмзы. Пажар у Лондане 1666 г., які зні-шчыў амаль увесь цэнтр, пакінуў
    праект няздзейсненым. Пасля па-жару ўзніклі новыя праблемы, звя-заныя з рэканструкцыяй горада.
    У 1666 г. архітэктар Крыстафер Рэн (1632-1723) прапануе план рэ-канструкцыі Лондана. Паміж двума радыяльна-прамянёвымі цэнтрамі размяшчалася сістэма кварталаў і праспектаў. Праект тычыўся галоў-нага гістарычнага ядра горада -Сіці, на паўночным беразе Тэмзы, паміж Таўэрам на ўсходзе і саборам св. Паўла на захадзе. Адзін цэнтр Рэн вызначыў каля Таўэра, другі -каля сабора св. Паўла.
    Горадабудаўнічае значэнне пра-екта Рэна па сваім класічным нава-тарстве абганяла час на два стагод-дзі. Толькі ў сярэдзіне XIX ст. па-добная маштабная рэканструкцыя ў Парыжы будзе здзейснена Османам. Ідэальны па планіроўцы праект Рэна быў прывязаны да рэаль-ных горадаўтвараючых зон і напрам-каў. На жаль, прыватная маёмасць на зямлю і асабістыя інтарэсы до-маўладальнікаў не дазволілі ажыц-цявіць праект. Рэканструкцыя Лондана пайшла шляхам стварэння буйных вузлавых плошчаў. У сярэдзіне XVIII ст. іх было ўжо каля дзесятка.
    Горадабудаўнічыя вышуканні ў XVIII ст. перамяшчаюцца ў пра-вінцыю. Напачатку XVIII ст. пачынаецца рэканструкцыя шыкоўнай летняй рэзідэнцыі караля - горада Бат. Архітэктар Джон Вуд, горада-будаўнік і спецыяліст па садова-пар-каваму мастацтву (паслядоўнік твор-часці А. Ленотра), атрымоўвае рэд-кую магчымасць спраектаваць за-будову цэлага горада (накшталт Версаля). У адносінах да сродкаў ар-хітэктурнай кампазіцыі і выразнасці
    25
    Уволзіны
    19. Фрагмент плошчы Раял-Крэсэт. Архітэктар Дж. Нэш. 1812-1822 гг. Лондан
    Вуд арыентаваўся на ўзоры Стара-жытнага Рыма. Па тыпу антычнага цырка ён стварае круглую плошчу на перасячэнні галоўных вуліц. Ве-лічны горадабудаўнічы эфект скла-далі 33 аднолькавыя будынкі, што акружалі плошчу. На супрацьлег-лым канцы горада Вуд стварае яшчэ больш эфектны ансамбль - паўкруг-лую плошчу Раял-Крэсэт. Трыццаць аднолькавых будынкаў па маштабу і выразнасці ствараюць велічны го-радабудаўнічы эфект. Знаходка Вуда ў XVIII-XIX стст. знайшла вялікую колькасць запазычанняў у краінах Еўропы (напрыклад, будынак гене-ральнага штаба на Дварцовай плошчы Санкт-Пецярбурга). У хуткім часе горадабудаўнічыя канцэпцыі Вуда атрымаюць развіццё ў горада-будаўнічых пераўтварэннях Лондана.
    Напачатку XIX ст. у Лондане плануюцца грандыёзныя горадабу-даўнічыя пераўтварэнні. Архітэкта-рам Джону Нэшу і Томасу Леверан-ту даручана праектаванне комплексу Рыджэнтс-Парку і праспекта Рыджэнтс-Стрыт з выхадам на Трафальгарскую плошчу. Леверант скан-цэнтраваў намаганні на зоне парку, Нэш - на забудове праспекта і адна-часова трактоўцы парку як свабод-най відарыснай кампазіцыі з сажалкам! і палянамі, кветнікамі і сістэ-май тэраснай забудовы (тэрасныя палацы Нэша). Па сутнасці, гэта была першая канцэпцыя горада-сада, рэа-лізаваная ў англійскім горадабу-даўніцтве. Забудова Рыджэнтс-Стрыт стала ансамблем манументальных, але неадназначных па маштабу і сты-лю збудаванняў, што тлумачылася
    26
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    20. Плошча Рыджэнтс-Стрыт. Архітэктар Дж. Нэш. 1830-я гг. Лондан
    імкненнем стварыць маляўнічасць, адзінства праспекта і парку, забудо-вы і ландшафта. Асобныя комплексы (Парк-Крэсэнт і Квадрант, 1819-1820 гг., арх. Дж. Нэш) яшчэ захоў-ваюць адкрыты Вудам прыём забу-довы, але адрозніваюцца маштабам і манументальнасцю (чатырохпа-вярховыя прасторавыя сегменты з каланадай у першым паверсе).
    Ужо ў першай палове XVII ст. дзякуючы творчасці I. Джонса ў Анг-ліі з’яўляюцца ўзоры архітэктуры класіцызму, якія стануць характэр-нымі і наватарскімі. Дом каралевы Куінс-Хаўс у Грынвічы (1616-1635 гг.) па наватарству і стылёвай чысціні, строгасці прапорцыі і маш-табу на стагоддзе апярэдзіў далікат-нае і гарманічнае збудаванне - па-
    лац Новы Трыанон Ж. Габрыэля ў Версалі. Паладыянскі класіцызм I. Джонса - унікальная творчая зна-ходка на фоне безордэрных класіч-ных будынкаў, створаных на мясцо-вай рэнесанснай традыцыі, дзе класічная будова фасада суседніча-ла з гатычнымі дахамі і комінамі (асабняк Каўлішыл у Іоркшыры, 1650 г., арх. Р. Парк).
    Узоры французскага класіцызму XVII ст. прываблівалі Крыстафера Рэна. Здзейсніўшы рэканструкцыю палаца Хэмптан-Корт (1688 г.), Рэн у некай меры паўтарыў фасады Вер-сальскага палаца Ардуэна-Мансара.
    Прадаўжальнікам традыцыі I. Джонса і прыхільнікам італа-рэ-несанснай класікі быў Уільям Кент (1685-1748). У 1734 г. ён будуе па-
    27
    Уводзіны
    21. Бібліятэка Рэдкліфа ў Оксфардзе. Архітэктар Дж. Гібс. 1733-1749 гг.
    лацава-паркавы комплекс Халь-кэм-Хол у Норфолку. Прытрымлі-ваючыся тэорыі А. Паладыо, Кент стварае новую, незвычайную кам-пазіцыю, у якой дзякуючы ўдаламу маштабу і цэласнасці кампазіцыі дасягнута неверагодная манумен-тальнасць. Кент аддае перавагу рэ-гулярнай планіроўцы паркавага партэра. Прасторная сажалка з фан-танам надае палацу ўзнёсласць і лёг-касць, дзякуючы адлюстраванню фасадаў у воднай паверхні.
    Творчая знаходка Кента знай-шла развіццё ў архітэктурна-плані-ровачнай кампазіцыі Кэдстал-Хола ў Дзербішыры (арх. Д. Пейн і Р. Адам, 1761-1765 гг.). Цэнтральны корпус і сіметрычныя чатыры флігелі-па-вільёны, злучаныя з ім дугамі-кры-ламі, - ідэальная сіметрычнасць і суровая, строгая рымская класіка.
    У другой палове XVIII ст. цэнт-рычная паладыянская кампазіцыя пачынае змяняцца. У рамках эвалю-цыі стылю класіцызму цэнтрычны ансамбль пераўтвараецца ў лінейны. Павільёны і бакавыя крылы разам з галоўным корпусам выстраіваюцца ў лінію. Прадстаўнікамі новага на-прамку сталі браты Р. і Д. Адамы. У інтэр’ерах набывае распаўсюдж-ванне інтэрпрэтацыя элементаў ан-тычнай архітэктуры.
    Напачатку XIX ст. у класіцы-стычнай архітэктуры Англіі знахо-дзяць праяву элементы Антычнай Грэцыі. Сказаўся ўплыў архітэкту-ры Францыі канца XVIII ст., а так-сама рост прыхільнікаў класічнай культуры ва ўмовах прамысловага перавароту. Уплыў французскай архітэктуры, такіх ансамбляў, як Валь-дэ-Грас, Калеж чатырох нацый, царква Сарбоны, бачны ў абліччы такіх збудаванняў, як Рэдкліф-ская бібліятэка ў Оксфардзе (1733-1749 гг., арх. Дж. Гібс), комплекс Грын-вічскага шпіталя (1698-1724 гг., арх. К. Рэн і інш.), будынак Чатырох калегій у Дубліне (1776-1796 гг., арх. Д. Тэндан). Пры гэтым у кам-пазіцыі і формаўтварэнні бачны традыцыйныя рысы манументаль-насці. Першы ярус Рэдкліфскай біб-ліятэкі - масіўны рэнесансны сты-лабат, які нясе лёгкую ордэрную ра-тонду. У будынку Чатырох калегій трохпавярховы кубічны аб’ём з пор-цікам кантрасна падкрэслівае барабан і купал.
    У канцы XVIII ст. стваральнік Англійскай каралеўскай акадэміі Уільям Чэмберс на месцы старога Самэрсэт-Хаўса ўзводзіць комплекс урадавых будынкаў, аб’яднаных адзі-
    28
    Класійызм - вяршыня архітэктуры △аіндустрыяльнай эпохі
    ным кампазіцыйным і стылёвым ра-шэннем. Галоўны фасад, звернуты да Тэмзы, мае дасканалую кампазі-цыйную будову: цэнтральны і два бакавыя рызаліты, першы паверх у выглядзе аркаднай стылабат-тэра-сы. Гарызантальны рытм з’яўляецца дамінуючым. Ордэрныя порцікі над лоджыяй - тыповы элемент англій-скага класіцызму.
    Будынак Брытанскага музея (1823 г., арх. Р. Смёрк) - інтэрпрэта-цыя грэчаскай класікі: галоўны аб’ём і бакавыя крылы аб’яднаны іянічнай каланадай. Тэатр «Ковент-Гардэн» (1808-1809 гг., арх. Р. Смёрк) - спа-лучэнне класічнай вестыбюльнай трупы з манументальнай сцэнічнай, у рымскіх традыцыях.
    Сакральна-манументальнае дой-лідства ў Англіі, як і ў Францыі, не мела ў архітэктуры лідзіруючай ролі. Адсюль - адставанне ў цэлым у развіцці стылёвых рыс. Перава-жалі рысы готыкі, якія часта спалу-чаліся з ордэрнымі формамі (асаблі-ва ў пабудовах XVII ст. I. Джонса). Сабор інвалідаў Ардуэна-Мансара і царква св. Жэнеўевы Ж. Суфло мелі ўздзеянне на творчы пошук чыстага, класічнага рашэння. Сабор св. Паўла ў Лондане (1675-1710 гг.) Крыстафе-ра Рэна - наватарскі твор класічнай архітэктуры. Ён спалучыў характэр-ны крыжовы план з купальна-вежа-вай кампазіцыяй. План і вежы на-бліжаюцца да традыцый італьян-скага царкоўнага дойлідства. Аднак каскаднае нарастание мае, структура чляненняў, раскрытый з дапамо-гай ордэра, купал на барабане у ата-чэнні стройных карынфскіх калон -рысы, блізкія да французскага класіцызму. Вельмі выразная роля
    22. Сабор св. Паўла. Архітэктар К. Рэн. 1675-1710 гг. Лондан
    ордэра. Строгасць стылю грунтуецца на спалучэнні рэнесансных і класіч-ных матываў. Вежы не перавышаюць аснавання купала. Аднак у перспек-тыўным успрыняцці вежы і купал глядзяцца на аднолькавай вышыні. Інтэр’еры сабора выкананы ў стры-маных і велічных класічных рысах: аркі, пілоны ў атачэнні карынфскіх калон, сферычныя сутарэнні ства-раюць урачыстую, узвышаную пер-спектыву. Дэкор далікатны, пазбаў-лены залішняй пластыкі. I знешні, і ўнутраны маштабы сабора адпавя-далі ідэі велічнага галоўнага храма краіны.