• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    У сакральным дойлідстве Англіі XVIII - пачатку XIX ст. знайшлі новый варыянты выразнасці рысы го-тыкі і класіцызму. Галоўным срод-кам выразнасці з’яўляецца ордэр, нават часам пры неверагоднай су-адноснасці вежы і кубічнага сты-лабата асноўнага аб’ёму (царква Сент-Жэры-ле-Стронд, Лондан, 1714-
    29
    Уволзіны
    1717 гг., арх. Дж. Гібсан). У царкве Сэнкт-Пэнкрэст-Чорч (Лондан, 1818-1822 гг., арх. Інвуд) класічны харак-тэрны галоўны аб’ём з іянічнай каланадай завяршаецца стромкай трох’яруснай вежай з іянічнымі ка-лонамі. Відавочна штучнае спалу-чэнне розных мастацкіх канцэпцый. Сакральна-манументальная архітэк-тура Англіі эпохі класіцызму не на-была стылёвага і кампазіцыйнага адзінства і цэласнасці. Адчувалася перавага свецкіх падыходаў да аб’ём-на-прасторавай будовы і формаўт-варэння.
    Архітэктура класіцызму Англіі -унікальная з’ява ў эвалюцыі стылю ў Еўропе. У краіне не было сваіх ка-ранёў антычнага дойлідства, як у Францыі ці Італіі. I разам з тым былі створаны наватарскія, узор-ныя творы, істотна ўзбагаціўшыя архітэктурную спадчыну кантынен-та. Англійскі класіцызм здолеў рэзка адарвацца ад готыкі і знайсці ўлас-ныя сродкі кампазіцыі і выразнасці. Часта творчасць I. Джонса, Р. Адама, У. Кента называюць паладыян-ствам. Думаецца, такі падыход не дазваляе вызначыць наватарства і арыгінальнасць іх твораў. А між тым аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі, што спалучаюць галоўны аб’ём, павільё-ны, галерэі, трактоўка ордэра ў ар-ганізацыі фасада - арыгінальныя знаходкі, якія становяцца ў адзін рад з павільёнам Гадзіннікаў Лемер-сье, палацам Мезон-Лафіт Франсуа Мансара, Новым Трыанонам Жака Габрыэля.
    Палац мастацтваў у Лондане (арх. Р. і Д. Адамы) - высакароднае і строгае тварэнне класікі, не маю-чае аналагаў. Фасад Самэрсэт-Хаўса
    У. Чэмберса па сваёй значнасці для развіцця класіцызму можна параў-наць з фасадам Луўра К. Перо. Строга ідучы ў след традыцыям ан-тычнасці, англійскім дойлідам уда-лося стварыць чыстыя ў стылёвых адносінах узоры класіцызму, якія сталі ў першай палове XIX ст. пры-кладамі, для архітэктараў Еўропы і Амерыкі (Брытанскі музей, тэатр « Ковент-Гардэн»),
    Вялікае значэнне для развіцця горадабудаўніцтва еўрапейскіх краін мелі наватарскія праекты Дж. Вуда і Дж. Нэша. Лінейнай кампазіцыі Мансара і Ленотра супрацьпастаў-лена кампазіцыя прасторавая, у якой арганізуючую ролю адыгрываюць не архітэктурна аформленыя дрэвы і кусты, а ансамблі забудовы. Ры-джэнтс-Стрыт - праспект з ансамблям!, утвараючымі адзіную перспек-тыву і, разам з тым, разнастайную па забудове, зноў-такі наватарская з’ява, стаўшая ўзорам для Еўропы.
    Галоўным сродкам выразнасці англійскага класіцызму з’яўляецца ордэр. Калі ў грамадзянскіх і пала-цавых збудаваннях ён арганічны, вытворны ад кампазіцый і форм, то ў большасці сакральных збудаван-няў - гэта п’едэстал ці шоры для га-тычных форм. Асабняком у гэтым радзе стаіць сабор св. Паўла К. Рэна -унікальнае збудаванне дзякуючы таму, што аўтар не пайшоў услед традыцыям і абраў класічнае ра-шэнне, якое адпавядала патраба-ванням грамадскай думкі і нормам манументальнасці.
    Варта адзначыць, што ў параў-нанні з Францыяй англійскі класі-цызм паслядоўны. Класічна аформ-лены інтэр’еры, строгія і манумен-
    30
    Класіпызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    23. Плошча ў Нансі. Архітэктар Э. дэ Карні. 1752-1761 гг.
    тальныя, дойліды захоўваюць ві-дарысныя лініі ландшафта, яго аб’ёмнасць. Менавіта адсюль пахо-дзіць тэрасная будова многіх пала-цаў і будынкаў дзяржаўных устаноў.
    Архітэктура класіцызму ў Анг-ліі адпавядала склаўшымся грамад-скім адносінам ва ўмовах парла-ментскай дзяржавы. Дэмакратызм, адсутнасць арыстакратычнага сна-бізму, гарманізацыя грамадскай бытнасці адлюстраваліся і ў гар-манічнай класічнай архітэктуры.
    Напачатку XVIII ст. тэарэтыкі архітэктуры Францыі Лаж’е і Пат ствараюць актуальную для краіны канцэпцыю горадабудаўнічага раз-віцця. Упершыню сцвярджаецца, што горад павінен фарміравацца не як сукупнасць плошчаў і ансамбляў, а як адзіная цэласная прасторавая сістэма, пабудаваная на агульнай ідэі, адлюстраванай у спецыяльным праекце - генеральным плане. Ар-ганізуючымі вузламі павінны быць плошчы. Але не ізаляваныя, не зам-
    кнутыя, а адкрытыя, з перспекты-вамі шырокіх вуліц з паркамі і бульварам!. Плошчы са статуямі караля ў цэнтры саступаюць месца плош-чам з дамінуючымі грамадскімі збу-даваннямі. Узорам плошчы новага тыпу становіцца плошча Людові-ка XV (зараз плошча Згоды) у Па-рыжы. Плошча размяшчалася ў шы-рокай перспектыве: Луўр - сады Цюільры, Елісейскія палі. На мяжы апошніх дзвюх зялёных рэкрэацый Жак-Анж Габрыэль у 1755-1763 гг. фарміруе плошчу як прасторную рэкрэацыю паміж зялёнымі партэ-рамі і ўздоўж восі Сена - вуліца Ра-яль - царква Мадлен (арх. К. Д’ірві). Габрыэль стварыў лінейны ансамбль забудовы, сіметрычны вуліцы Раяль. Два будынкі строга класічнага сты-лю з крыламі-павільёнамі, аздобле-нымі ордэрам. Тым не менш трады-цыі адчуваюцца і тут. Аформлены перад будынкамі партэр надае ў цэ-лым плошчы падабенства на Вандомскую. Стварэнне плошчы закон-
    31
    Уволзіны
    чыла фарміраванне горадабудаўні-чай восі Луўр-Версаль. Будынкі Габрыэля з часам ствараюць су-
    цэльны фронт забудовы з вуліцай Рывалі насупраць блакітнай стуж-кі Сены.
    24. Плошча Людовіка XV (плошча Згоды). Архітэктар Ж. А. Габрыэль. 1763 г. Парыж. Від са стараны Сены і аэрафота
    32
    Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
    У першай палове XVIII ст. былі складзены два генеральных планы Парыжа: Делагрыва, 1728 г. і Луі Брэтэза 1737 г. (план Цюрго). Пазна-чаныя гістарычныя раёны (востраў Сітэ і Нотр-Дам, маеты), ансамбль Луўр-Цюільры, плошчы Вандом і Перамог, ансамбль Дома інвалідаў і Калежа чатырох нацый размя-шчаліся на левым беразе Сены. Кола абарончых збудаванняў змянілі бульвары, за імі прадмесці. Цэнтр горада забудаваны шыкоўнымі атэ-лямі, з’яўляюцца дэкаратыўныя фан-таны.
    Грандыёзнае дварцовае будаў-ніцтва ў XVIII ст. практычна спы-няецца. У 1762-1768 гг. Габрыэль стварае ў Версалі свой мабыць самы дасканалы твор - палац Малы Трыа-нон. Усе перамены ў грамадскай бытнасці, разуменні архітэктуры адлюстраваліся ў гэтым творы: і па-ступовы заняпад абсалютызму і ары-стакратычнай напышанасці, і пера-мога меры і разумнага маштабу над бясконцасцю, і спакой і раўнавага форм, і месца ордэра ў адзіным ма-люнку фасада. Архітэктура знайшла
    арганічнае развіццё ў інтэр’еры, не барочным, а класічным, нагадваю-чым інтэр’еры палацаў I. Джонса, У. Кента, Р. Адама.
    Французскі павільён (1715 г., арх. Ж. А. Габрыэль) працягвае развіццё ў архітэктуры форм і маштабу, суад-носных чалавечай асобе. У творах Габрыэля канчаткова знікаюць прык-меты готыкі і рэнесансу. Палац у Камп’ене (1758 г., арх. Ж. А. Габрыэль) вылучаецца яснасцю і строгасцю стылю. Ордэрнае аздабленне крылаў згадвае рызаліты Самэрсэт-Хаўса У. Чэмберса.
    У 40-х гадах XVIII ст. Габрыэль займаецца перабудовамі ў Вялікім версальскім палацы і парку. Малы Трыанон і Французскі павільён ак-ружаюцца не рэгулярнымі, а віда-рыснымі, блізкімі да жывой прыроды паркавымі рэкрэацыямі. Эмацыя-нальныя барочныя інтэр’еры Вялі-кага палаца таксама не адпавядалі часу: грандыёзныя інтэр’еры Лево і Ардуэна-Мансара былі зменены. Некранутымі засталіся славутая лю-страная галерэя, залы Вайны і Міра, інтымныя пакоі караля.
    25.	Палац Малы Трыанон у Версалі.
    Архітэктар Ж. А. Габрыэль. 1762-1768 гг.
    33
    Уводзіны
    26.	Застава Ля Війет у Парыжы. Архітэктар К. Н. Леду. 1785-1789 гг.
    У архітэктуры атэляў першай паловы XVIII ст. яшчэ захоўваюцца гатычна-рэнесансныя рысы, асабліва ў пабудовах Ж. Бафана і Ж. Д’абэра. Аднак атэль Бурбон (1722-1729 гг., арх. Гварыньі, Габрыэль, Д’абэр) -цалкам класічны, ордэр тут з’яўля-ецца галоўным сродкам будовы кам-пазіцыі і выразнасці.
    Адно з асаблівых збудаванняў Ж. А. Габрыэля, Ваенная школа ў Парыжы (1750-1751 гг.), - блізкае па кампазіцыі і стылю да Калежа ча-тырох нацый Ж. Лемерсье. Пазнача-ныя асаблівасці сведчаць, што ў ар-хітэктуры французскага класіцызму першай паловы XVIII ст. істотную ролю адыгрывалі традыцыі. Нава-тарская знаходка К. Перо не атры-мала развіцця.
    Канчатковы паварот да антычнай класікі ў Францыі абазначаецца ў сярэдзіне XVIII ст. - часе росквіту філасофскай думкі Ж. Ж. Русо. Ідэа-лы розуму і прыроды асацыіруюцца ў архітэктуры з гарманічнымі, пра-парцыянальнымі чалавеку ордэр-нымі кампазіцыямі. Рэгулярныя паркі саступаюць месца відарысным, адыходзяць барочна-ракайльныя ін-
    тэр’еры. Ж. Лаж’е сцвярджае, што натуральнасць архітэктуры - у яе канструктыўнасці.
    Класічны кірунак у архітэктуры Еўропы другой паловы XVIII ст. -частка агульнага, культурна-гіста-рычнага працэсу, эпохі Асветніцтва. Пазначаны час па агульнасці філа-софска-гуманістычнай накіравана-сці можна параўнаць з Рэнесансам. Гуманістычны, з апорай на першас-насць прыроды і розуму, кірунак філасофіі, эпічны кірунак мастацт-ва абумовілі змест класічнай мас-тацкай культуры: літаратуры, музы-кі, жывапісу. Завяршаецца фарміра-ванне класічных напрамкаў у на-вуцы: механікі, тэорыі лічбаў, вучэння Ламарка. Асветніцтва канчаткова пераймае ў царквы ініцыятыву ў фар-міраванні светапогляду, разумения прыроды, грамадства і чалавека. Класіцызм адлюстроўвае навуковы погляд не толькі на бытнасць, але і на мастацтва і архітэктуру.
    Французская Акадэмія архітэк-туры ў 50-60-я гады XVIII ст. дзей-сна працуе над тэорыяй класіцызму. Разам з даследаваннем помнікаў антычнасці вядуцца даследаванні
    34
    Класіпызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    канструкцый. Распрацоўваюцца нормы суадноснасці вышыні будынка да шырыні вудіц.
    Клодт Мікаля Леду (1756-1806), тэарэтык і гісторык архітэктуры, класік, па некаторых меркаваннях рамантычнага кірунку, працуючы над праектамі парыжскіх застаў (Дзю Трон, Сен-Мартэн, Фантэнбло) праявіў прыхільнасць да рымскай класікі. У праектаванні прамысло-вых гарадоў ён прытрымліваўся канцэпцыі ідэальнага горада-сада, пабудаванага па прынцыпу тэрыта-рыяльнага раяніравання. Горадабу-даўнічыя ідэі Леду праз паўстагод-дзе знойдуць працяг ва утапічных фаланстэрах Фур’е. Класікам Леду праявіў сябе ў палацы Бенувіль (1768 г.), прадоўжыўшы стылёвую лінію габрыэлеўскіх Трыанона і Фран-цузскага павільёна.