• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    Канчаткова стыль эпохі атрымаў увасабленне ў выдатным творы Ж. Ж. Суфло - саборы св. Жэнеўевы (нацыянальны Пантэон). Ідэі фран-цузскага класіцызму ў іх акадэміч-най сутнасці знайшлі найбольш дасканалае ўвасабленне. Тут аба-гульнены класічныя пошукі фран-цузскіх дойлідаў двух стагоддзяў. Следчанне тэорыі строгіх лічбаў, ідэальных прапорцый чытаецца ў крыжы плана, шасцікалонным ка-рынфскім порціку і велічным, аздоб-леным каланадай купале. Крылы крыжа ў перспектыве з розных кро-пак ствараюць адчуванне незвычай-най арганізацыі прасторы, дзе ўсё падпарадкавана лунаючаму над ма-самі глухіх, без вокнаў сцен купалу. У параўнанні з купальнымі збуда-ваннямі Лемерсье і Ардуэна-Мансара, дзе дамінуючая роля адводзілася
    27. Царква св. Жэнеўевы.
    Архітэктар Ж. Ж. Суфло. 1755 г. Парыж
    купалу, у творы Суфло ўсе формы раўназначны: і порцік, і крылы, і купал.
    Раўназначнасць форм, строгасць будовы малюнка плана, выразнасць дванаццацікалоннага порціка вы-значаюць архітэктуру выдатнага твора В. Луі - тэатра ў Бардо (1779-1780 гг.). Дойліду давялося стварыць архітэктуру тэатральнага будынка, тыновую амаль да сярэдзіны XX ст. План з суадносінамі бакоў 1 : 2 (два квадраты: вестыбюль і зала-сцэна), ордэрная каланада з балюстрадай і статуямі, што афармляюць уваход-ную лоджыю. Манументальны і ве-лічны інтэр’ер пазбаўлены дробных дэталяў, аздоблены іянічным ордэ-рам.
    35
    Уводзіны
    Вялікая Французская рэвалю-цыя неверагодна ўзрушыла ідэйныя памкненні ў культуры і мастацтве. Як і для ўсяго грамадства, для культуры рэвалюцыя стала новай крыні-цай думкі, палаткам новай эры. З’яўляецца паняцце помніка архі-тэктуры (твора, помніка культуры мінулай эпохі). Акадэмічны класі-цызм набывае надуманыя, неверагодна манументальныя рысы (пра-екты Э. Буле). Па сутнасці, гэта было першае праяўленне архітэктуры авангарда. Праекты Э. Буле і Ж. Лекё насыпаны пазамаштабнымі аб’ёмамі, формамі архітэктуры Старажытна-га Егіпта, Рыма. Манументалізм у архітэктуры авангарда яшчэ паўто-рыцца і ў першыя дзесяцігоддзі XX ст. Але хуткабягучыя працэсы, грама-дзянская вайна не дазваляюць бу-даваць, а напачатку XIX ст., у перы-яды консульства, Першай імперыі, архітэктура вяртаецца да строгіх і рацыянальных форм. Паслядоўнікі Ж. Дзюрана Ш. Персье і П. Фантэн развіваюць у творчым плане трады-цый строгай класікі. Парыж пры Напалеоне I хутка расце. «Сталіца Захаду» набывае вялікую магіст-раль захад-усход, плошчу Зоркі. Плошча Згоды пераўтвараецца разам з забудовай вуліцы Раяль і новай, Луўрскай плошчай у маштабны ансамбль. Плошча Згоды - унікальны прыклад класічнай плошчы, маючай выключную горадаўтвараючую ролю. Не эфектыўныя будынкі, не пом-нікі, а арганізацыя прасторы робіць плошчу адной з лепшых у Еўропе. Сіметрычныя будынкі Габрыэля -дастатковыя для ўспрыняцця маш-табу і арганізацыі прасторы. Вуліца Раяль і царква Мадлен (потым храм
    Славы) ствараюць вось поўнач-поўдзень, знітоўваючы ансамблі га-лоўнага дыяметра з левабярэжжам Сены (ансамбль Дома інвалідаў).
    Пачатак XIX ст., перыяд Дырэк-торыі і потым праўленне Напалеона стымулявалі будаўніцтва асобных манументальных будынкаў: Вандом-скай калоны, храма Славы, трыум-фальных арак на плошчах Зоркі і Карузель. Вандомская калона (1806-1810 гг., арх. Ж. Лепэр і Ж. Гандуэн) падобна калоне Траяна сімвалізавала перамогі Напалеона (бронза для аз-даблення адліта з трафейных гар-мат). Храм Славы (былая царква Мадлен, 1807-1842 гг., арх. Ж. Ювэ) -класічны перыптэр з карынфскім ордэрам. Кампазіцыя і план амаль літаральна паўтараюць грэчаскі храм.
    Трыумфальная арка на плошчы Зоркі (1806-1836 гг., арх. Ж. Шаль-грэн), на заканчэнні перспектывы Елісейскіх палёў, дзякуючы кала-сальным памерам (вышыня пад су-тарэннямі - 29,15 м, цалкам - 49,54 м, шырыня - 44,84 м) арганізуе велі-зарную прастору заходняй часткі горада. Цэласнасць мае у спалучэн-ні з аб’ёмнай дэталёўкай (карнізы, фрызы, скульптура) надаюць адчу-ванне надзвычайнай манументаль-насці. Карніз і атык нібы вырываюц-ца з непахіснай масы, як і рэльеф Ф. Руда «Марсельеза», пераадоль-ваюць сілу прыцягнення цяжкіх сцен. Прапорцыі вызначаны ў адпа-веднасці з тэорыяй строгіх лічбаў (мерны модуль - радыус аркі).
    Арка на плошчы Карузель (1806 г., арх. Ш. Персье, П. Фантэн) - на суп-рацьлеглым канцы галоўнага дыяметра горада. Арка, пабудаваная ў гонар перамогі пад Аўстэрліцам,
    36
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даінлустрыяльнай эпохі
    28. Триумфальная арка на плошчы Зоркі ў Парыжы. Архітэктар Ж. Ф. Шальгрэн. 1806-1836 гг.
    павінна была стварыць урачысты ўваход да палаца Цюільры. За ўзор былі ўзяты рымскія трыумфальныя аркі. Бронзавая квадрыга скульптура Бозіа давяршыла ўрачыстасць
    і эмацыянальную выразнасць збу-давання.
    Нарэшце, маштабным і выразным творам строгага класіцызму стала біржа (1809-1876 гг., арх. А. Брань-
    37
    Уволзіны
    29. Кабінет Напалеона I у Мальмізоне. Архітэктары Ш. Персье, П. Фантэн. 1800 г.
    яр). У цэнтры плошчы будынак, аб-кружаны карынфскай каланадай, нагадвае грэчаскі храм.
    У гады Першай імперыі Ш. Персье і П. Фантэн прапануюць Гене-ральны план стварэння адміністра-цыйнага цэнтра сталіцы. Сутнасць праекта заключалася ў развіцці ўжо склаўшайся кампазіцыі - перакры-жавання восі Цюільры-плошча Зор-Ki з воссю храм Славы-Сабор ін-валідаў-Марсава поле. Лінейная схема пераўтваралася ў крыжова-цэнтрычную. Развіваецца паўднё-ва-заходні сектар у напрамку Тра-кадэра.
    Ш. Персье і П. Фантэн працуюць над рэканструкцыяй інтэр’ераў рэзі-дэнцый імператара. У выніку ў палацах каралёў на змену ракайльным прыходзяць інтэр’еры класічна-ма-нументальныя (Камп’ен, Сен-Клу,
    Фантэнбло, Мальмезон і інш.). Рас-кошнае аздабленне арганічна звяза-на з архітэктурай залаў, кабінетаў, канструктыўным рашэннем сцен і перакрыццяў. Дарагія матэрыялы, мармур, граніты, бронза, пурпура-выя шпалеры, жывапіс ствараюць атмасферу ўрачыстасці і разам з тым утульнасці. Дарагія пароды дрэва, крышталь, інкрустацыя глядзяцца цэласна, не разбураючы прастору, захоўваючы адчуванне памераў і маштабу памяшкання (атэль Ба-гарнэ і інш.).
    Французскі класіцызм пачатку XIX ст. атрымаў спецыфічную назву ампір, імперскі стыль. Многія да-следчыкі бачаць стылёвыя адмет-насці ампіру ў дэталях (ваенная эмб-лематыка, квадрыгі, атрыбуты Рым-скай імперыі і інш.). Але імперскія рысы стылю перш-наперш бачацца ў маштабе і манументальнасці: шы-рокія горадабудаўнічыя пераўтва-рэнні, з’яўленне чыста манументаль-ных збудаванняў (калон, трыумфаль-ных арак), манументальных храмаў (храм Славы), манументальнае ра-шэнне інтэр’ераў, адмова ад эмацы-янальнай дэкарацыі.
    Напачатку 60-х гадоў XVIII ст. французскі манах Карла Ландолі прынцыпова раскрытыкаваў архі-тэктуру барока. Раскопкі Пампей і Геркуланума, «Гісторыя антычнага мастацтва» Вінкельмана адкрылі шлях для развіцця архітэктуры кла-сіцызму ў Італіі. Класічная архітэк-тура з’яўляецца ў Вене (Гларыэтта, 1775 г., арх. Гагэнберг) і хутка з’яў-ляецца ў Германіі (Брандэнбургскія вароты, 1788-1791 гг., арх. К. Лангс-хаген). 3 пачаткам екацерынінскай эпохі ў Расіі класіцызм становіцца
    38
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    30. Брандэнбургскія вароты. Архітэктар К. Г. Лангсхаген. 1788-1791 гг.
    Берлін
    архітэктурным стылем Расійскай імперыі.
    3	другой паловы XVIII ст. культура Расіі арганічна інтэгруецца ў агульнаеўрапейскі культурны працэс. Фарміруецца руская літара-тура, славеснасць, філасофская думка. Мастацтва робіцца прадме-там разважанняў пісьменнікаў і ву-чоных. Пачынае фарміравацца рус-кае мастацтвазнаўства.
    Сярэдзіна XVIII ст. - эпоха Асветніцтва. Некаторыя даследчыкі называюць для рускай архітэктуры тэты час эпохай асветніцкага класі-цызму. З’яўляюцца пераклады кла-січных трактатаў па архітэктуры. У творчых колах вядуцца дыскусіі пра ролю рускага дойлідства ў жыц-ці чалавека і грамадства. Адзін з важных стымулаў развіцця архі-тэктурнай тэорыі ў Расіі сярэдзіны XVIII ст. - пераклад і публікацыя кніг. Ужо ў першай палове XVIII ст. у Расіі з’яўляюцца пераклады кла-січных трактатаў Вітрувія, Віньёлы, Паладыо. Яшчэ ў эпоху пераўт-
    варэнняў Пятра I архітэктура стала часткай дзяржаўных рэформ. Твор-чае асэнсаванне вопыту заходне-еўрапейскага мастацтва і архітэк-турнай тэорыі набывала хуткае развіццё. Нарэшце з’яўляюцца пераклады прац Клодта Перо і Франсуа Бланделя. У канцы 1740-х гадоў Д. Ухтомскі стварае архітэктурную школу, размешчаную ў Ахотным радзе, пабудаваным па яго праекту.
    У другой палове XVIII ст. у Расіі пачаўся бурны рост гарадоў. Бу-даўніцтва ў гарадах вялося больш інтэнсіўна, чым у перадавых краі-нах Заходняй Еўропы таго часу. У такой сітуацыі рацыянальныя рысы класіцызму, рэгулярная планіроў-ка, строгія рысы фасадаў, калідор-ная арганізацыя памяшканняў мелі, у параўнанні з барочнымі, істотную перавагу. Ордэрная сістэма антыч-най класікі робіцца канонам. Класі-цызм у архітэктуры Расіі таго часу -гэта нацыянальная школа.
    60-70-я гады XVIII ст. для Расіі -час станаўлення ў архітэктуры кла-
    39
    Уводзіны
    31. Мармуровы палац. Архітэктар А. Рынальдзі. 1768-1785 гг. Санкт-Пецярбург
    січных рыс, 80-я і перыяд да 1812 г. -час іх росквіту. Архітэктура класі-цызму развіваецца ў цеснай сувязі з інжынернай навукай. Сярод кан-струкцый шырока ўжываюцца шы-рокапралётныя кроквенныя фермы і падвясныя сутарэнні. Стварэнне шматлікіх дзяржаўных цагельных заводаў разам з існаваннем прыват-ных робіць цэглу галоўным будаў-нічым матэрыялам (у краінах Заход-няй Еўропы пераважаў натуральны камень). Шырокае распаўсюджван-не набывае будаўніцтва па тыповым «узорным» праектам. У 1762 г. ства-раецца Калегіум «пра мураванае бу-даўніцтва Санкт-Пецярбурга і Маск-вы». Цэласная рэгулярная забудова сталіцы павінна была ўвасабляць ідэю асветнай манархіі. Пачынаец-ца масавая распрацоўка генеральных планаў губернскіх, павятовых і пазаштатных гарадоў.
    У архітэктуры палацавых збуда-ванняў Пецярбурга назіраецца рост працягласці фасадаў і колькасці па-верхаў. У Мармуровым палацы на Дварцовай набярэжнай (1768-1785 гг., арх. А. Рынальдзі) бачны стылёвыя рысы, блізкія да тых, што ўвасобле-ны ў лонданскім Самэрсэт-Хаўсе У Чэмберса (высокі, у паўтары па-верх! цокаль, строгі рад карынфскіх пілястраў, пераходзячых праз кар-ніз у атык, рызаліты ў цэнтры і па флангах). Палац Малы Эрмітаж Вален-Дэламота (1760-1770-я гг.) кантрастуе строгасцю рыс з эмацыя-нальнай архітэктурай Зімняга палаца Растрэлі.