Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Prynimajucy waznasc i pilnasc sprawy pomacy nasamu narodu u adbudowanniu zrujnowannaho wajnoju Kraju maju wysoki honor prasic Bielaruskaju Dzierzaunuju Radu kab wyrabila dziela mianie ad akupacyjnych Niamieckich Ulasciej wolny prajezd cehunkami i koniami pa usiom Kraju; biez hetkaho prawa prajezdu usielakaja pomac pa adbudowanniu Kraju stajecca ni mahcymaj.
Architektar L.Dubiejkotiski
582.2.14:212
1 Фальварак каля станцыі Глушаніна ў Полацкім павеце.
0497. Ліст Аляксандра Сабалеўскага ад імя грамадзянаў Крайскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 11.06.1918 з скаргамі на акупацыйныя ўлады (увах. №228)
582.2.15:037&г
0498. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР намесьніку старшыні Беларускай Рады 2-ой Арміі А.Шляхто за 11.06.1918 (вых. №665)
582.2.14: 218 — мк
0499. Заява Паўлюка Барташа Народнаму Сакратарыяту БНР за 12.06.1918 аб сваім звароце з Расеі (увах. №225)
582.2.24:103
0500. Суправаджальны ліст Дэлегацыі НС БНР у справах перамоваў (Кіеў) Народнаму Сакратарыяту БНР (Менск) за 12.06.1918 з выпіскай з пратаколу №15 за 10.06.1918 (увах. №257)
582.2.14:198
0501. Выпіска з пратаколу №15 Дэлегацыі НС БНР у справах перамоваў за 10.06.1918
582.2.14: 199&г — рк
0502. Кніга выходна-ўваходных папераў Дэлегацыі Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі ў справах перамоваў у Кіеве ад 3.04 да 12.06.1918
582.2.63: 001-013 — ра
0503. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Надзеі Русецкай за 12.06.1918 (вых. №675) у тым, што яна грамадзянка-беларуска Менскай губэрні, Наваградзкага павету, Нягневіцкай воласьці і мае патрэбу выехаць у мястэчка Мір
582.2.14: 211 — мк
0504. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Ільлю Ламацкаму за 14.06.1918 (вых. №677) у тым, што ён грамадзянін-беларус Віленскай губэрні, Вялейскага павету, Гарадоцкай воласьці, вёскі Есьмяноўцы і мае патрэбу выехаць у Чарнігаўскую губэрню
582.2.14: 210 — рк
0505. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Іце-Соры Браўдэ за 14.06.1918 (вых. №678) у тым, што яна грамадзянка Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталая жыхарка места Менску
582.2.14: 209 — рк
0506. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Міле-Іце Браўдэ за 14.06.1918 (вых. №679) у тым, што яна грамадзянка Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталая жыхарка места Менску
582.2.14: 208 —рк
0507. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Веніяміну Браўдэ за 14.06.1918 (вых. №680) у тым, што ён грамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 207 — рк
0508. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Канстантыну Азаронку за 14.06.1918 (вых. N9681) у тым, што ён грамадзянін-беларус Менскай губэрні, Менскага павету і мае патрэбу выехаць у Kiev 582.2.14:206 — мк
0509. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Марыі Лукашэвіч за 14.06.1918 (вых. №682) у тым, што яна грамадзянка-беларуска Менскай губэрні, Менскага павету, сталая жыхарка места Менску, дзе мае свой дом
582.2.14: 205 — мк
0510. Хадайніцтва сябра Рады БНР Рычарда Якабіні перад старшынёю НС БНР за 15.06.1918 з просьбаю аб кампэнсацыі грошай, затрачаных ім на фармаваньне Беларускага коннага полку1
582.1.03:136-137
1 Паручнік К.Езавітаў распачаў фармаваньне Беларускага ўланскага полку ў ваколіцах Пскова. Фармаваньне працягвалася ў мястэчку Краснае пад Воршай пад назовам Беларускага коннага полку. Гэтым полкам кіраваў ротмістар Р.Якабіні (у іншых крыніцах называны Якубеня). Гл.: Latyszonek О. Biatoruskie formacje wojskowe 1917-1923. Bialystok, 1995. S.59.
0511. Ліст ірамадзянаў вёскі Кавалі Вязынскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 15.06.1918
з скаргамі на акупацыйныя ўлады
582.2.15:030&г
0512. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Іосіфу Гурэвічу за 15.06.1918 (вых. №688) у тым, што ён і рамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску і мае патрэбу выехаць у Кіеў у справах Прэс-Бюро НС БНР
582.2.14:204 — рк
0513. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Міхасю Запольскаму за 15.06.1918 (вых. №689) у тым, што ён супрацоўнік беларускіх газэтаў і былы рэдактар газэты «Желізнодорожннкь» і мае патрэбу выехаць у Ромны, Палтаўскай губэрні
582.2.14:203 — мк
0514. Асабісты склад службоўцаў НС вольнага найму за 16.06.1918 582.1.03:129г
0515. Пасьведчаньне Калужскага Аддзелу Беларускай Народнай Грамады сяляніну Горадзенскай губэрні Пятру Каранецкаму за 16.06.1918 у тым, што ён дэлегуецца ў Горадзенскую губэрню дзеля азнаямленьня з сытуацыяй
582.2.24:119&г — мк
582.2.24:124&г — мк
0516. Пасьведчаньне Крайскай Валасной Управы Вялейскага павету Віленскай губэрні Кірылу Пташніку, Адаму Цераху й Якубу Міцкевічу за 16.06.1918 у тым, што яны камандыруюцца ў Менск дзеля высьвятленьня сытуацыі ў воласьці (увах. №239)
582.2.15:031
0517. Паведамленьне Канцылярыі НС старшыні Дэлегацыі НС БНР у справе замежных перамоваў за 17.06.1918 (вых. №706) аб атрыманых у Кіеве грошах у касу НС
582.1.03:135
Дакладная дата невядомая.
0518. Ведамасьць на выплату пэнсіі службоўцам Народнага Сакратарыяту Прасьветы за красавік і травень 1918 году за 17.06.1918
582.1.03:132
0519. Ведамасьць на выплату пэнсіі службоўцам Народнага Сакратарыяту Прасьветы за чэрвень 1918 году за 17.06.1918
582.1.03:130
0520. Сьпіс маёмасьці, перададзенай «Стройзапом» Радзе БНР, складзены заіадчыкам ліквідацыяй маёмасьці «Стройзапа» ў акупаванай вобласьці інжынэрам Аляксандрам Дубахам 17.06.1918 (увах. №248)
582.2.25:070
0521. Даведка Менскай Мяшчанскай Управы Канстанціну Дорашаву за 17.06.1918
582.2.15:021
0522. Заява грамадзяніна мястэчка Ільлі Вялейскага павету Віленскай губэрні Боруха Левіна Народнаму Сакратарыяту БНР за 17.06.1918 аб тым, што нямецкія жаўнеры забралі ў яго 1800 яек, закупленых для жыхароў мястэчка Ільлі на іўдзейскае сьвята Пяцідзясятніцы (увах. №238)
582.2.15:063
0523. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёскі Кавалі Вязынскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні за 17.06.1918 (вых. №715) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці 582.2.15:027 — мк
0524. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёскі Кавалі Вязынскай воласьці, Вялейскага павету Віленскай губэрні за 17.06.1918 (вых. №716) у справе становішча ў воласьці
582.2.14: 202 — мк
0525. Хадайніцтва вольнанаёмнага службоўца Народнага Камісарыяту Замежных Справаў палкоўніка Валянціна Дзітмана перад Народным Сакратарыятам Замежных Справаў за 18.06.1918 з просьбаю аб павелічэньні пэнсіі
582.1.03:084
0526. Хадайніцтва Караліны Дорашавай перад Народным Сакратарыятам БНР за 18.06.1918 у справе вызваленьня яе сына, затрыманага нямецкімі ўладамі 11.04.1918 (увах. NQ243)
582.2.15: 022&г
0527. Паведамленьне Канцылярыі НС выдавецтву Вацлава Ластоўскага за 18.06.1918 (вых. №720) аб пастанове НС за 17.06.1918 у справе фінансаваньня беларускай выдавецкай дзейнасьці ў Вільні
Канцэлярыя
18 чэрвеня 1918 №720
Выдавецтву В.Ластоускаго
Даводзіцца да Вашаго ведама, што у па[ся]дзэнні Народнаго Сэкрэтарыяту за 17 чэрвеня г.г. пастаноулена: «Асыгнаваць Вывавецтву Віленскай газэты «Гоман» дапаўніцельна к асыгнаванню за 22 травеня яшчэ тры тысячы (3000) руб., каб гэта газэта выходзіла часьцей; асыгнаваць выдавецтву В.Ластоускаго дапауніцельна к асыгнаванню за 22 травеня яшчэ дзве тысячы (2000) руб.».-
Загадчык Справаў Народнаго Сэкрэтарыяту
Дзелавод
582.1.03:119
0528. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР скарбніку НС Васілю Захарку за 18.06.1918 (вых. №721) з паведамленьнем аб пастанове НС за 15.06.1918 у справе пакупкі аўтамабіля Дэлеіацыяй НС БНР у справах перамоваў у Кіеве
582.2.14: 201 — мк
0529. Выпіска з журналу пасяджэньняў НС за 16.06.1918 (вых. №722)
582.1.03:134
0530. Выпіска з журналу пасяджэньняў НС за 17.06.1918 (вых. №723)
582.1,03:133&г
0531. Паведамленьне Канцылярыі НС выдавецтву газэты «Гоман» за 18.06.1918 (вых. №727) аб пастанове НС за 17.06.1918 у справе фінансаваньня беларускай выдавецкай дзейнасьці ў Вільні
582.1.03:118
0532. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Георгію Енакіеву за 18.06.1918 (вых. №728) у тым, што ён загадчык Інфармацыйнага Бюро пры Народным Сакратарыяце БНР
582.2.14: 200 — рк
0533. Хадайніцтва Паліны Захарка перад Народным Сакратарыятам БНР за 18.06.1918 аб выдачы ёй дазволу на праезд да бацькоў ў вёску Бязводна Межырэцкай воласьці Ваўкавыскага павету Горадзенскай губэрні (увах. №246)
582.2.24:104
3 рэзалюцыяй: «Пасланы ліст нямецкаму камэнданту Менску за №730».
0534. Хадайніцтва старшага дзелавода Канцылярыі НС Івана Аляшкевіча перад НС за 19.06.1918 з просьбаю аб павелічэньні пэнсіі
582.1.03:072
0535. Ліст старшыні Народнаі а Сакратарыяту БНР Язэпа Варонкі старшыні Рады БНР Язэпу Лёсіку за 19.06.1918 (увах. №365)
СТАРШЫНЯ
Народнаго Сэкрэтарыяту
БЕЛАРУСКАЙ
НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Менск
19 чэрвеня 1918 г.
Яго Міласьці
Пану Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэтым маю гонар просіць Вас паведаміць мяне, калі Народны Сэкрэтарыят зможэ перэйсьці у памешканне, якое вынанята дзеля Вышэйшых Беларускіх Устаноў (Рады і Народнаго Сэкрэтарыяту), — чы т. зв. «Юбілейны Дом».
Асабістые мае размовы з сябрамі Рады, каму гэта справа нібы-то даручэна, у працягу цэлаго месяца — нічога не далі.
Старшыня Народнаго Сэкрэтарыяту
Язэп Варонка
582.2.25:015
3 рэзалюцыяй: «Рада ужо перайшла у новае памяшканне. Марш<алак> Р<ады> Лёсік».
0536. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Прэзыдыюму фракцыі «Менскага Прадстаўніцтва» за 19.06.1918 (вых. №735) з просьбай прыслаць свайго прадстаўніка 20.06.1918 дзеля перамоваў у справе «Юбілейнаі а Дому»
582.2.25:060 — мк
0537. Ліст Язэпа Варонкі (Менск) да Антона Луцкевіча (Вільня) за 20.06.1918
Менск, 20 чэрвеня 1918 г.
Дарагі
Антон Іванавіч!
Вельмі спешаюса. Пан Енерал Кандратовіч передасьць Вам «на выданьне «Гомана» часьцей як два разы у тыдзень» ад Народнаго Сэкрэтарыяту — 5000 рублёў. Пасылаю Вам самые апошніе нашые весткі. Вельмі мало друку[е]це!' П. Скірмунт яшчэ не вернуўся2. Мы працуем дзень і ноч. Чэкаем Вас. Справа стаіць добра. Споўніце ўсе мае просьбы, якіе я пісаў і лісьце праз п. Мачуліса. Многа тут псуе «тройца»: Алексюк, кс. Годлеўскі і шмітавец Вернікоўскі3. Мы уже стосункі завязалі са ўсім сьветам. Заўтра a 10 гадз. я буду у Начальніка штаба Глаўнакамандуючаго, маю ад яго ліст.