Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

Том 1. Кніга 1

Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
211.39 МБ
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА нпшпншп
АРХІВЫ
БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
ТОМІ
Кніга 1
АРХІВЫ
БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
ТОМІ
Кніга 1
ARCHIVES OF
THE BELARUSIAN DEMOCRATIC
REPUBLIC
Volume I
Book 1
Fund №582
The State Museum of Lithuania («Council of Ministers of the Belarusian Democratic Republic»)
BELARUSIAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES, INC. BELARUSIAN LITERARY ASSOCIATION
НПШЯНІВП
Minsk — New York — Prague — Vilnius
АРХІВЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Том I Кніга 1
Фонд №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»)
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
■■
Вільня — Нью-Ёрк — Менск — П para
Выдаецца за кошт грамадзкай падпіскі, спадчыны сп. Аляксандра Лашука ды з дапамогай
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, Фундацыі Імя П.Крэчэўскага, Беларускага Харытатыўнага Фонду, Скарбніцтва Рады БНР
Укладаньне, падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, камэнтары, пераклады, паказальнікі, кампутарны набор, макет:
Сяргей ПІупа Siarhej Supa
Belarusian Institute of Arts and Sciences Bibliographic Series No. 4
Library of Congress Catalog Card Number 98-70449
© Belarusian Institute of Arts and Sciences, 1998
© Таварыства Беларускага Пісьменства, 1998 © Сяргей Шупа, укладаньне, уступны артыкул, камэнтары, паказальнікі, 1998
Printed in Lithuania
ISBN 9986-9219-2-9 (Кн.1)
ISBN 9986-9219-3-7 (Кн.2)
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА I ЯЕ АРХІВЫ
Уявіце сабе, што Вам трапілі ўрукі дзівам ацалелыя старонкі з бартавога дзёньніка карабля, які згубіўся ў бурлівым моры. У старонках гэтых няма пачатку й канца, яны падзёртыя й пераблытаныя. А на іх — хроніка катастрофы, няўмольнасьць стыхіі, вернасьць і здрада, радасьць надзеі, адчай і самагубства, выбухі эпідэміі і людажэрсіпва, зьнікненьне і паўстаньне зь нябыіпу, каханьне і сьмерць.
Карабель згубіўся ў тумане. Часам ягоны прывід зьяўляецца ў сонечным зьзяньні і зноў зьнікае ў хмарах.
Гэта — не гісторыя пра «ляіпучага галяндца». Гэта мэтафарычны вобраз абвешчанай у 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а старонкі карабельнага дзёньніка — гэта фрагмэнты раскіданага па сьвеце Дзяржаўнага Архіву БНР.
Напачатку варта спыніцца на тэрміналёгіі. Найважнейшы ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі пэрыяд — адцінак часу паміж 1917 і 1921 гадамі — калі вырашалася пытаньне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці, дагэтуль вызначаўся ў беларускай гістарыяграфіі як «пэрыяд грамадзянскай вайны й замежнай ваеннай інтэрвэнцыі». Гэтае азначэньне з старых савецкіх навуковых працаў і школьных падручнікаў безь ніякіх зьменаў было перанесенае ў постсавецкія. Ня сталася тут выняткам нават амаль што «нацыяналістычная» Энцыкляпэдыя Псторыі Беларусі1. Тым часам у дачыненьні да Беларусі тэрмін «грамадзянская вайна» ўяўляецца надзвычай спрэчным, бо ў разгляданым пэрыядзе не назіралася ніякага адкрытага ваеннага канфлікту паміж паасобнымі часткамі беларускага грамадзтва. Усе ваенныя дзеяньні на беларускай тэрыторыі таго часу ўяўлялі сабою або міжусобную канфрантацыю староньніх сілаў (Расеі, Нямеччыны, Полыдчы — з спарадычнай мабілізацыяй мясцовага насельніцтва), або розныя формы супрацьстаяньня беларускага насельніцтва гэтым чужым сілам. Такім чынам, азначаны вышэй пэрыяд было б больш дарэчна назваць пэрыядам «замежных інтэрвэнцыяў [супраць Беларусі] і барацьбы за незалежнасьць».
Беларускіх незалежнікаў у гэтай барацьбе чакала частковая параза. (Частковая ў тым сэнсе, што ідэя незалежнасьці не была выкараненая дарэшты і што пад яе ўплывам у зоне расейскай акупацыі была абвешчаная Савецкая Беларуская Рэспубліка зь некаторымі фармальнымі азнакамі незалежнае дзяржавы.) Вынікам гэтай паразы сталася тое, што БНР была выкрэсьленая з гістарычнае сьведамасьці шырокіх масаў — бо гісторыю заўсёды пішуць пераможцы. Сыстэматычнага бесстароньняга дасьледаваньня палітычных падзеяў 1917-1921 гадоў у Беларусі ад савецкіх гісторыкаў чакаць не даводзілася — яны мусілі працаваць у вельмі вузка акрэсьленых ідэалягічных рамках2. Беларускія гісторыкі зь незалежніцкага лягеру — пераважна паваенныя палітычныя эмігранты на Захадзе — ня мелі доступу да асноўнага масіву гістарычных крыніцаў, якія ў большасьці сваёй перахоўваліся ў савецкіх архівах. Гэта пазбавіла іх магчымасьці напісаньня больш-менш поўнай гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Такім чынам, да самага нядаўняга часу гістарыяграфія БНР была прадстаўленая пераважна агульнымі нарысамі й аглядамі, часам выразна публіцыстычнага кірунку — прасавецкага або антысавецкага, больш падрабязнымі дасьледаваньнямі паасобных фрагмэнтаў гэтага пэрыяду і фрагмэнтарнымі публікацыямі дакумэнтальных матэрыялаў3.
Амаль нічога пра досьвед беларускае незалежнасьці не было вядома ў шырэйшым сьвеце, нават сярод гісторыкаў, што спэцыялізуюцца ў блізкіх у прасторы й часе тэмах. Найбольшым прарывам інфармацыйнае блякады стаўся зборнік «Byelorussian Statehood», выдадзены ў 1988 годзе Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку4, у якім у сканцэнтраваным выглядзе па-ангельску была сабраная ўся інфармацыя пра БНР, даступная па заходні бок Жалезнае Заслоны. Магчыма, менавіта гэтаму зборніку заўдзячвае знаёмства з БНР брытанскі гісторык Норман Дэйвіс, які ўпершыню ў шырэйшай агляднай працы — «Гісторыі Эўропы» — прысьвяціў Беларускай Народнай Рэспубліцы цэлы асобны фрагмэнт, зазначыўшы, што «да нядаўнага часу заходнія гісторыкі пра БНР ня ведалі абсалютна нічога»5.
Архівамі Беларускай Народнай Рэспублікі як асобнай і цэльнай зьяваю доўгі час ніхто не займаўся, што й ня дзіўна — у былым Савецкім Саюзе яны хаваліся ў спэцыяльных сакрэтных фондах абмежаванага доступу. Іх вывучэньнем і сыстэматызацыяй гісторыкі не займаліся, а матэрыялы гэтых фондаў выкарыстоўваліся пераважна для напісаньня працаў антыБНРаўскай тэматыкі.
У сувязі з агульнай лібэралізацыяй савецкай сыстэмы, у канцы 80-х пачатку 90-х гадоў дасьледнікам адкрыўся неабмежаваны доступ да колішніх закрытых сакрэтных матэрыялаў, у тым ліку й архіўных фондаў Беларускай Народнай Рэспублікі, што дало новы імпульс дасьледаваньням палітычнай гісторыі Беларусі. БНРаўская тэматыка пачала распрацоўвацца дзясяткамі аўтараў, і шматлікія публікацыі ў навуковых і папулярных выданьнях сьведчаць аб узьнікненьні спэцыяльнага разьдзелу беларускае гістарыяграфіі, прысвечанага гісторыі БНР.
ui
Першая спроба падсумаваць усю наяўную інфармацыю пра Дзяржаўныя Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі была зробленая гісторыкам і архівістам Ганнай Сурмач у ЛіМаўскім артыкуле «Мы адчувалі што мы народ!» за 26 сакавіка 1993 году6. Дапоўніўшы інфармацыю Ганны Сурмач некаторымі новымі зьвесткамі, выяўленымі намі ў часе працы ў архівах Менску й Вільні, можна намаляваць прыблізна гэткую карціну. Ведамыя на сёньня паасобныя часткі Дзяржаўных Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі захоўваюцца ў некалькіх фондах архіўных установаў Менску й Вільні. Найбольшы паводле аб’ёму фрагмэнт — фонд №325 Нацыянальнага Архіву Рэспублікі Беларусь (складзены з былога фонду №62 Партархіву пры ЦК КПБ і фонду №325 Архіву Кастрычніцкай Рэвалюцыі). Ен налічвае 229 справаў і ў 1996 годзе быў грунтоўна апрацаваны й сыстэматызаваны. Другі паводле аб’ёму кавалак Архіваў прадстаўлены фондам №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы ў Вільні. Ён улучае ў сябе 135 справаў (у 2-х вопісах) і ўяўляе сабою нібы жыўцом адарваную частку менскага фонду №325 — складзеныя разам яны ўтвараюць больш-менш адзіную цэласьць. Некалькі справаў (каля 3-4) захоўваюцца ў фондзе №3 Беларускага Дзяржаўнага Архіву-Музэю Літаратуры й Мастацтва — яны трапілі туды ў выніку непаразуменьня, дапушчанага архіўнымі работнікамі ў канцы 40-х гадоў, пра што яшчэ будзе асобная гаворка.
Шмат важных для гісторыі БНР матэрыялаў захоўваецца ў розных «сумежных» фондах, якія фармальна не ўваходзяць у Архівы БНР — рукапісным аддзеле Музэю Івана Луцкевіча ў Вільні (добра вядомы беларускім дасьледнікам фонд №21 Бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы ў Вільні), фондах розных арганізацыяў і ўстановаў, а таксама ў асабістых фондах беларускіх палітычных дзеячоў, раскіданых па розных архівах і бібліятэках.
Разам з тым у справе Архіваў БНР застаецца шмат неразгаданых таямніцаў і загадак. Частка — і пры гэтым найбольш важная — Дзяржаўных Архіваў дагэтуль застаецца нязнойдзеная. Яе сьлядоў дасьледнікі шукаюць у розных кутках сьвету — у Празе, Маскве, Парыжы, Швэйцарыі. Надзея знайсьці гэтую частку пакуль што ня страчаная.
Які ж лёс напаткаў Архівы БНР? Як і чаму хроніка барацьбы за незалежнасьць расьцярушылася па сьвеце?
Лёс не спагадаў архівам беларускага руху ад самага пачатку. Гэтак, бязь сьледу зьнік архіў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а разам зь ім і адзіны ацалелы асобнік газэты «Свабода» 1902 году7. Архівы беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Менску 1917 году былі захопленыя бальшавікамі ў студзені 1918-га. Калі празь нейкі месяц іх удалося здабыць, шмат чаго ўжо было страчана. Зьнік няведама куды архіў Усебеларускага зьезду сьнежня 1917 году, даручаны для апрацоўкі й надрукаваньня сакратару Зьезда Тамашу Грыбу8. Ня лепшая доля чакала й Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пачаткам афіцыйнага справаводзтва БНР, а значыць, і пачаткам збору Дзяржаўных Архіваў, варта лічыць канцылярскую дзейнасьць Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага Зьезду, якая распачалася неўзабаве
пасьля разгону Зьезду ў ноч з 30 на 31 сьнежня 1917 году — бо менавіта ў часе працы зьезду ўпершыню быў ужыты тэрмін «Беларуская Народная Рэспубліка», якім акрэсьліваўся палітычны лад будучай беларускай дзяржавы. Выканкам Рады Зьезду вёў арганізацыйную й дыпляматычную дзейнасьць блізка што ў падпольлі, аднак здолеў выслаць дэлегацыю на мірныя перамовы ў Берасьце і падрыхтаваць глебу для пераняцьця беларусамі ўлады ў краі пасьля выхаду зь яго бальшавікоў з пачаткам нямецкага наступу на ўсход. У ноч на 21 лютага 1918 году, праз два дні пасьля ўцёкаў бальшавікоў зь Менску, быў утвораны Народны Сакратарыят Беларусі як часовы орган народнае ўлады, з асобнай канцылярыяй і афіцыйным справаводзтвам. На раніцу 21 лютага ў Менск увайшлі нямецкія войскі. 25 лютага, у рамках усталяваньня ў горадзе новага парадку, нямецкія ўлады выгналі Народны Сакратарыят з займанага ім будынку на цяперашнім Пляцы Волі і захапілі ўсю ягоную маёмасьць: грошы, мэблю, асабістыя рэчы, а заадно канцылярыю і архіў. Усё гэта беларусы болей ніколі не пабачылі, нягледзячы на доўгую цяганіну зь нямецкай адміністрацыяй аж да моманту «разьвітаньня» зь ёю ў сьнежні 1918 году.