Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Прывезеныя ў Менск былымі БНРаўцамі матэрыялы склалі аснову фонду Беларускай Народнай Рэспублікі — колішняга фонду №62 Парт-
архіву пры ІДК КПБ, а цяпер фонду №325 Нацыянальнага Архіву Рэспублікі Беларусь — з часам да іх далучыліся некаторыя матэрыялы зь іншых крыніцаў.
Што ж адбывалася з багатымі архіўнымі зборамі Вацлава Ластоўскага, які на пачатку 1927 году таксама перабраўся ў Менск? Зноў дамо слова Кастусю Езавітаву:
«Пасьля ад’езду свайго ў Менск В.Ластоўскі, у вялікім сакрэце, захаваў закуплены ім архіў Я.Варонкі ў Літве, не сказаўшы аб гэтым нікому, апроч свае былое жонкі-літвінкі Трымаў ён справу ў сакрэце таму, што баяўся, каб савецкі ўрад не запатрабаваў выдачы гэтых дакумэнтаў у БССР [... ] He зажадаў ён здаць гэтыя дакумэнты і ў арганізаваны тады ў Празе Беларускі Архіў [,..]»16.
Удакладнім, што, паводле нашага меркаваньня, гаворка ідзе ня толькі пра архіў, закуплены ў Варонкі, але й пра іншыя матэрыялы, што захоўваліся ў Ластоўскага, улучна з пратаколамі Народнага Сакратарыяту 1918 году. Нявытлумачаным застаецца толькі вось гэткі факт. У сваіх паказаньнях 1930 году арыштаваны Ластоўскі гэтак прыгадвае абставіны свайго пераезду ў БССР:
«Очутнлся я в Латвнн, на распутье: у меня на паспортах былн внзы в Амернку н предложенне работы в БССР [...] Я напечатал статыі, в которых заявнл о своем отказе от демократнческой государственностл, сдал в ЦНК БССР нмевшвеся у меня документы нз архнва БНР н, получнв внзы, прнехал в Мннск»17.
Пра якія дакумэнты з Архіваў БНР ідзе гаворка, калі ён, як сьведчыць Езавітаў, стараўся, каб дакумэнты ня трапілі ў рукі саветаў? Ня маючы магчымасьці знайсьці адказ на гэтае пытаньне ў менскіх архівах або ў савецкай пэрыёдыцы таго часу — хай у гэтым дапамогуць менскія дасьледнікі — выкажам гэткае меркаваньне. У менскім 325-м фондзе каля 10 справаў відавочна паходзяць з асабістага архіву Язэпа Варонкі18. Прымаючы пад увагу, што Ластоўскі выкупіў асабісты архіў Варонкі ў транспартнай канторы, апярэдзіўшы Цьвікевіча з паплечнікамі, можна меркаваць, што яны трапілі ў Менск не з героямі самароспуску БНР, а з Вацлавам Ластоўскім. (Гэта вельмі важныя, але пераважна другасныя дакумэнты — копіі справаздачаў паседжаньняў Рады БНР 1918 году, друкаваныя матэрыялы, у тым ліку адзіны ацалелы асобнік 1-й Устаўной Граматы на беларускай мове, дакумэнты Беларускай Сацыялістычнай Грамады і іншыя).
Пра схаваны ў Коўне Архіў Ластоўскага Кастусь Езавітаў паведамляе гэткую невясёлую гісторыю:
«Ня ведаю калі, але ўжо каля 1935-36 году сталася вядомым, што муж аднае з дачок Ластоўскага ў Літве зажадаў «звольніць пакой ад рожнага хламу» і таму прадаў жыдам і багатую бібліятэку Ластоўскага і «ўсякія паперы непатрэбныя». Аб гэтай распрадажы беларусы даведаліся дужа позна, а таму нічога набыць не змаглі. Затое выкарыстана гэта было Расейскім архівам у Празе, які праз аднаго з сваіх агентаў у Коўні закупіў архіўныя дакумэнты, якія яго цікавілі, і праз чэскае консульства пераслаў іх у Прагу. Дык у
Празе ў Расейскім Архіве наш дохтар Т.Грыб з сумам мог толькі паглядзець на кнігі Пратаколаў Рады БНР ды іншыя дакумэнты, аб чым ён мне сам з хваляваньнем пісаў незадоўга да свае сьмерці. Дужа сумаваў аб гэткай долі беларускіх дакумэнтаў і інж.-арх. К.Душэўскі, які таксама ня быў у курсе справы і спазьніўся з закупкай дакумэнтаў»'9.
Да гэтага можна дадаць наступную інфармацыю Ганны Сурмач:
«У даведніку па матэрыялах архіву «Русскнй заграннчный нсторнческнй архнв прн Мшшстерстве нностранных дел Чехословацкой Республнкн», Прага, 1936, ёсьць зьвесткі аб тым, што ў 1935 годзе туды сапраўды паступілі журналы Рады й Сакратарыяту БНР»20.
Такім чынам, бібліятэка й архівы Ластоўскага разам з «рознымі непатрэбнымі паперамі» перайшлі ў валоданьне няведамых асобаў юдэйскага веравызнаньня, а найцікавейшае з гэтых збораў было закупленае агентам Расейскага Замежнага Архіву і зьвезенае ў Прагу. Скажам адразу, сьлед гэтага найцікавейшага, у тым ліку й пратаколаў Народнага Сакратарыяту й Рады БНР, згубіўся і пакуль што ня знойдзены, нягледзячы на стараньні беларускіх гісторыкаў і архівістаў, перадусім Ганны Сурмач. Што да рэшты «розных непатрэбных папераў», дык іх чакаў болып спагадны лёс.
15-16 жніўня 1944 году «экспэрты» з Народнага Камісарыяту Ўнутраных Справаў Літоўскай ССР вынесьлі зь Віленскага Беларускага Музэю 18 скрынак з архіўнымі дакумэнтамі. Сьпіс «пазычанага», складзены адразу пасьля гэтай падзеі супрацоўнікамі Музэю21, дазваляе прасачыць далейшы лёс прынамсі некаторых з гэтых дакумэнтаў.
Празь нейкі час — не пазьней, чым у 1949 годзе22 — у рукі НКВД невядома адкуль і невядома ад каго трапляе іншы архіўны збор, які атрымвае назоў «Документы белоруской контрреволюцнонной белогвардейской «народной» «республнкн»». Зьмест гэтага збору дае ўсе падставы ідэнтыфікаваць яго як той самы архіў Ластоўскага, які быў выкуплены невядомымі антыкварамі ў ягонага зяця.
Далейшая гісторыя гэтых двух архіўных збораў — зь Беларускага Музэю і з ковенскага антыкварыяту — выглядае гэтак. Абодва яны перадаюцца на захаваньне Дзяржаўнаму Архіву Літоўскай ССР, дзе на іх падставе ствараюцца два фонды: «Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні» (№45, пазьнейшы №281, 274 справы) і «Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі» (№199, пазьнейшы №582, 2 вопісы, 135 справаў). Фармаваньне гэтых фондаў адбылося паміж 1949 і 1953 гадамі (паводле актаў інвэнтарызацыі). Пры гэтым некаторыя справы з музэйных збораў, якія мелі відавочнае дачыненьне да БНР (у сьпісе забранага ў жніўні 1944 года — пазначаныя як «Архіў Беларускай Народнай Рэспублікі, пачкі 1-7», а таксама некаторыя іншыя з палітычнага архіву Антона Луцкевіча) трапілі ў фонд «Рады Міністраў», а некалькі справаў з архіву Ластоўскага — невядома чаму — апынуліся ў фондзе Беларускага Музэю (напрыклад, справа «Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе 1921 году», архіў часапісу «Крывіч», асабістая перапіска Ластоўскага за травень-сьнежань 1924 году).
У 1959-1960 гадох адбывалася акцыя пераразьмеркаваньня архіўных матэрыялаў паміж савецкімі рэспублікамі з мэтай вяртаньня геаграфічна
«чужых» дакумэнтаў адпаведным рэспубліканскім архівам. Два згаданыя фонды Дзяржаўнага Архіву Літоўскай ССР таксама разглядаліся на прадмет перадачы беларускім архіўным установам. Фонд «Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча», за выняткам 9 справаў, якія ня мелі дачыненьня да Беларусі, у жніўні 1960 году быў перададзены ў Менск23. Цяпер гэта фонд №3 Цэнтральнага Дзяржаўнага Архіву-Музэю Літаратуры й Мастацтва. Фонд «Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі» пасьля уважлівага дадатковага вывучэньня было вырашана пакінуць у Вільні24. Цяпер гэта фонд №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы. Цікава будзе дадаць, што гэты фонд быў рассакрэчаны ўжо 25 кастрычніка 1984 году, задоўга да ўсялякіх «перабудоваў», калі беларускія дасьледнікі безь ніякіх візава-валютных абмежаваньняў маглі колькі заўгодна сядзець і працаваць у Вільні. Нельга сказаць, каб гэты фонд быў зусім невядомы ў Беларусі — на яго часта спасылаліся ў сваіх працах Сташкевіч, Коўкель і іншыя гісторыкі эпохі «спэцфондаў».
Апрача асноўнага корпусу Дзяржаўных Архіваў БНР, лёс якога мы паспрабавалі прасачыць, нямала каштоўных дакумэнтаў зьмяшчаюць розныя сумежныя архіўныя фонды — архівы ўстановаў, партыяў, арганізацыяў, якія мелі дачыненьне да Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама асабістыя зборы паасобных беларускіх дзеячоў. Сярод вялікай колькасьці гэткіх сумежных фондаў найбольш увагі заслугоўваюць два найбольш багатыя й цікавыя: Беларускі Замежны Архіў у Празе і асабісты архіў Васіля Захаркі.
Беларускі Замежны Архіў быў створаны ў 1928 годзе. Аснову яго склалі матэрыялы, сабраныя вядомым беларускім дзеячом, дыпляматычным прадстаўніком БНР у Празе Міколам Вяршыніным, які і стаўся першым загадчыкам архіву.
У 1934 годзе пасьля сьмерці Вяршыніна загадчыкам архіву быў прызначаны Тамаш Грыб. У 1937 годзе архіў меў чатыры аддзелы:
— аддзел дакумэнтаў (матэрыялы Рады БНР, дыпляматычных місіяў БНР, беларускіх замежных арганізацыяў, партыяў, біяграфічныя дакумэнты й перапіска беларускіх дзеячоў), прыкладна 15 тыс. назваў дакумэнтаў;
— бібліятэка беларусазнаўства (беларускія выданьні пра Беларусь на іншых мовах);
— аддзел пэрыядычных выданьняў (часопісы, газэты, адозвы), 214 назваў;
— аддзел беларускай бібліяграфіі (гістарычная бібліяграфія і картатэка па ўсіх пытаньнях беларусазнаўства), 12 тыс. пазыцыяў25.
Калі ў 1938 годзе Тамаш Грыб памёр, архіў застаўся без загадчыка. У гэткім стане ён сустрэў прыход немцаў у Прагу. Акупацыйныя ўлады падпарадкавалі яго Міністэрству ўнутраных справаў Пратэктарату Багеміі й Маравіі, але адказная асоба так і не была прызначаная. Фактычна, архіў прыпыніў сваю дзейнасьць, не вялося папаўненьне фондаў.
Паводле інфармацыі Ганны Сурмач, у 1947 годзе Беларускі Замежны Архіў яшчэ заставаўся ў Празе. Далейшы ягоны лёс невядомы.
Багаты палітычны архіў меў і прэзыдэнт БНР Васіль Захарка. У гэтым архіве захоўваліся й дакумэнты асабістых збораў папярэдніка Захаркі — Пятра Крэчэўскага, памёрлага ў 1928 годзе.
Калі ў сакавіку 1943 году ў Празе памёр сам Васіль Захарка, ягоным архівам заапекаваліся людзі, якім ён найбольш давяраў — паэтка Ларыса Геніюш і палітык Мікола Абрамчык. Вось як прыгадвае тыя падзеі сама іх удзельніца:
«На нас абаіх [зь Міколам Абрамчыкам] пераходзіў архіў БНР, які быў у кватэры дзядзькі Васіля [Захаркі] [...] Цяпер нам трэба было ратаваць, вывозіць з Прагі беларускі дзяржаўны архіў, каб яго не захапілі немцы. Акту прагалошаньня незалежнасьці, на жаль, ужо ў архіве не было. Былі дагаворы зь літоўцамі, з Галіцкай Украінскай Рэспублікай і інш., папкі з архівамі міністэрстваў БНР і іншымі важнымі дакумэнтамі [...] Спакавалі мы зь Міколам пара чамаданаў нашага дзяржаўнага архіву, і ён павёз гэта ўсё да сябе з думкай усё гэта пераправіць у Францыю. Я й да сяньня ня ведаю, як яму й ці яму гэта ўдалося. Гэты архіў вельмі хацеў вырваць мне з душы Цанава [...] А пакуль што ў ноч адыходзіў з чамаданамі Мікола Абрамчык, з трывогай аб лёсе хворага дзядзькі Васіля, нашага архіву, нашага народу [...]
[...] 14 сакавіка 1943 году памёр Васіль Захарка [...] Назаўтра мы ўсе разам паехалі ў Моджаны, гдзе перабіралі, сартавалі й адбіралі, што трэба было неадкладна вывезьці зь беларускага архіву дзядзькі Васіля [...] Сартаваць архіў нам ніхто не перашкаджаў. Нікога зь немцаў не было на пахаваньні, і здавалася, яны нічога ня ведаюць [...] Усё, што было найболей вартасным, мы спакавалі й перавезьлі да нас. Там перапакоўвалі, кабадвезьцідалей[...] Ітак сябры паехалі, павезьлі з сабою часьць архіву, бо мы вельмі баяліся, і не без падставы, што немцы будуць мець на яго зуб [,..]»26