Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Трывога Ларысы Геніюш была небеспадстаўная. Праз пару дзён пасьля вывазу Міколам Абрамчыкам з Прагі найбольш вартасных матэрыялаў, нямецкія ўлады, скарыстаўшы адмыслова выкліканага зь Менску Івана Ермачэнку, забралі рэшту архіву Захаркі. Вось што ў ім было:
«А. Беларуская Народная Рэспубліка:
1. афіцыйныя дзяржаўныя дакумэнты, дагаворы, мэмарандумы, статуты, урадавыя заявы і інш,
2. палітычныя й гістарычныя акты, паведамленьні асаблівай значнасьці, навуковыя й палітычныя распрацоўкі, акрамя таго, газэтныя выразкі, друкаваныя публікацыі, палітычная карэспандэнцыя і г.д.
3. палітычныя матэрыялы меншай значнасьці.
Б. Агульны матэрыял, маючы дачыненьне да Беларусі. Навуковыя матэрыялы, рукапісы, газэтныя выразкі.
В. Беларуская эміграцыя за межамі Беларускай Народнай Рэспублікі,
Г. Небеларускія матэрыялы, Расея, Украіна, Польшча і інш.
Д. Непалітычныя матэрыялы, асабістае.
Е. Кнігі, брашуры, часопісы:
1. па Беларусі.
2. расейскае пытаньне, агульнаславянскі матэрыял, усходні рэгіён.
3. украінскі матэрыял.
4. непалітычнае, бэлетрыстыка, падручнікі, даведнікі»27.
Пасьля агульнага ўпарадкаваньня архіў Захаркі перадалі на часовае захаваньне ў беларускі аддзел Расейскага Замежнага Архіву, дзе, як мы ўжо ведаем, перахоўваліся некаторыя дакумэнты БНР 1918 году, якія агенты расейскага архіву былі закупіўшы ў Коўне.
У канцы 1945 году Расейскі Замежны Архіў быў падараваны міністрам культуры Чэхаславаччыны Здэнекам Нэедлым Акадэміі Навук СССР да яе 220-годзьдзя. Асноўная частка дакумэнтаў захоўваецца цяпер у Дзяржаўным Архіве Расейскай Фэдэрацыі ў Маскве. На сёньняшні дзень там захоўваецца адно невялікая колькасьць беларускіх дакумэнтаў. Hi пратаколаў 1918 году, ні матэрыялаў са збору Захаркі й Крычэўскага ў ім знайсьці не ўдалося. Дзе й калі маглі згубіцца гэтыя дакумэнты — дагэтуль застаецца невядомым.
На думку Г.Сурмач, сёньня больш-менш дакладна вядома толькі пра тыя пару чамаданаў, якія вывез з Прагі Мікола Абрамчык. Вядома, што асабісты архіў Абрамчыка знаходзіцца цяпер у ягонай удавы ў Парыжы. Трэба спадзявацца, што сярод іх ёсьць і ўратаваныя дакумэнты з архіву Захаркі. Аднак да сёньняшняга дня навукоўцы ня маюць доступу да гэтых матэрыялаў, і яны застаюцца ня ўведзеныя ў навуковы ўжытак28.
* * *
У якасьці падсумаваньня разгледзім лёс Дзяржаўных Архіваў БНР у сьвятле геаграфіі палітычнай дзейнасьці й структуры справаводзтва Беларускай Народнай Рэспублікі (у дужках падаюцца нумары фондаў і справаў: 582 — фонд №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы; 325 — фонд №325 Нацыянальнага Архіву Рэспублікі Беларусь; 3 — фонд №3 Цэнтральнага Дзяржаўнага Архіву-Музэю Літаратуры й Мастацтва).
ДЗЯРЖАЎНЫЯ ОРГАНЫ БНР:
Усебеларускі Зьезд (12.1917) — асноўная маса дакумэнтаў ня знойдзеная. Захаваліся копіі пратаколаў за 5-12 сьнежня 1918 году (582) і пратаколы працы некаторых камісіяў Зьезду (НАРБ).
Выканаўчы Камітэт Рады Зьезду 01-03.1918 — архівы ня знойдзеныя.
Рада БНР'. 1918 — архівы ня знойдзеныя. У канцы 30-х гадоў захоўваліся ў Расейскім Замежным Арзіве ў Празе, далейшы лёс невядомы; 1919 — захаваліся пратаколы паседжаньняў (582; 325)
Прэзыдыюм Рады БНР 1920,1921,1922,1923,1924 — архівы ня знойдзеныя. Магчыма, захоўваліся ў П.Крэчэўскага, а па ягонай сьмерці — у В.Захаркі, зьніклі разам з асабістым архівам апошняга.
Народны Сакратарыят 1918 — захаваліся гэткія папкі: №3 («Розныя паперы, датычачыя НС БНР», 582.2Л4); №5 (582.1.03); №6 («Бежэнскія справы», 582.2.24); №7 (Паперы зносін з оккупацыйнай уладай па
хо і
міжнарадовым справам», 325.1.010, 325.1.024); №8 («Гаспадарскія справы», 582.2.25); №9 («Паперы аб грашах і маентнасьці, застаўшыхся у Губэрнатарскім домі», 582.2.21); NQ10 («Перапіска з асьветнымі установамі», 325.1.039, 325.1.042); №11 («Паперы па гандлёвым палатам», 582.2.26, 325.1.037); №12 («Прозьбы і пастановы валасных і іншых сходаў і аддзельных асоб аб крыўдах на мейсцох, каторые робюцца оккупацыйнымі вайскамі», 582.2.15, 325.1.035), №14 («Паперы аб стварэньні правінцыйных беларускіх рад», 582.2.23); №15 («Паперы аб стварэньні розных таварыстваў і гурткоў», 582.2.22). Зьмест і лёс папак №№1, 2, 4 і 13 невядомы. Магчыма, сярод іх былі пратаколы паседжаньняў Народнага Сакратарыяту, якія трапілі пазьней у Расейскі Замежны Архіў у Празе, адкуль зьніклі няведама куды.
Рада Народных Міністраў 1918, 1919, 1920, 1921, 1922, 1923, 1924, 1925 — сыстэматычнага збору не захавалася. Арыгіналы й копіі паасобных дакумэнтаў Канцылярыі Рады Народных Міністраў раскіданыя па розных справах фондаў 582 і 325.
Дзяржаўны Кантроль — архівы ня знойдзеныя.
Найвышэйшая Рада БНР — сыстэматычны збор не захаваўся. Некаторыя справы, якія да 1944 году захоўваліся ў Беларускім Музэі імя І.Луцкевіча ў Вільні, увайшлі ў фонд 582 (582.2.30, 582.2.31, 582.2.32, 582.2.33, 582.2.34, 582.2.35, 582.2.39, 582.2.46).
Дзяржаўны Камітэт БНР — архівы ня знойдзеныя. Дзяржаўная Калегія БНР — архівы ня знойдзеныя.
АРХІВЫ ЗАМЕЖНЫХ МІСІЯЎ БНР:
Надзвычайная Дэлегацыя Рады БНР для замежных перамоваў 0306.1918 — захаваўся ўвесь архіў (582.2.02, 582.2.03)
Надзвычайная Дэлегацыя Рады БНР для замежных перамоваў 0911.1918 — захаваўся ўвесь архіў (582.2.04)
Консульства БНР у Кіеве 1918 — архіў ня знойдзены.
Консульсіпва БНР у Адэсе 1918-1919 — некаторыя матэрыялы захоўваюцца ў НАРБ.
Консульства БНР у Маскве 1918 — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Консульства БНР у Стаўрапалі 1918-1919 — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Прадстаўніцтва БНР у Варшаве — архіў ня знойдзены.
Дыпляматычнае Прадстаўніцтва і Консульапва БНР у Коўне — архіў захоўваецца ў НАРБ (325).
Вайскова-Дыпляматычная Місія і Копсульства БНР у Рызе — архіў захоўваецца ў НАРБ (325).
Пашпартны Аддзел БНР у Лібаве — архіў захоўваецца ў НАРБ (325). Прадстаўніцтва й Пашпартны Аддзел БНР у Рэвэлі — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Прадсіпаўніцтва й Пашпартны Аддзел БНР у Гэльсынгфорсе — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Пашпартны Аддзел БНР у Тамэрфорсе — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Консульства БНР у Капэнгагене — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Дыпляматычная Місія БНР у Бэрліне — архіў ня знойдзены.
Дэлегацыя БНР на Мірнай Канфэрэнцыі й Дыпляматычнае Прадстаўніцтва БНР у Парыжы — архіў ня знойдзены.
Дыпляматычнае Прадстаўніірпва БНР у Празе — архіў ня знойдзены. Магчыма, захоўваўся ў складзе сфармаванага М.Вяршыніным Беларускага Замежнага Архіву, лёс якога дагэтуль невядомы.
Консульства БНР у Бялградзе й Сафіі — архіў ня знойдзены. Невядома, ці вялося справаводзтва.
Консульства БНР у Канстантынопалі — архіў захоўваецца ў НАРБ (827).
АСАБІСТЫЯ АРХІВЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ ДЗЕЯЧОЎ:
В.Ластоўскі — часткі архіву ў фондах 582 і 3.
Я.Варонка — часткі архіву ў фондах 582 і 325.
Я.Серада — архіў ня знойдзены.
Я.Лёсік — архіў ня знойдзены.
А.Луцкевіч — значная частка асабістага архіву захоўваецца ў фондзе 21, паасобныя дакумэнты — у фондах 582 і 3.
П.Крэчэўскі — архіў ня знойдзены. Пасьля сьмерці П.Крэчэўскага ягоным архівам заапекаваўся В.Захарка. Лёс архіву В.Захаркі невядомы.
В.Захарка — архіў ня знойдзены. Адна частка была вывезена М.Абрамчыкам на Захад, другая была далучаная да фондаў Расейскага Замежнага Архіву. Далейшы лёс абедзьвюх частак невядомы.
А.Цьвікевіч — архіў ня знойдзены. Некаторыя матэрыялы захоўваюцца ў НАРБ (325).
К.Езавітаў — значная частка асабістага архіву захоўваецца ў НАРБ (фонд NQ458).
Т.Грыб — архіў ня знойдзены.
Такім чынам, нягледзячы на шырокі аб’ём і вялікую каштоўнасьць дакумэнтаў і матэрыялаў зь Дзяржаўных Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія захоўваюцца ў вядомых на сёньня архіўных фондах Менску й Вільні, пытаньне аб месцы захаваньня часткі Архіваў — у тым ліку й такіх важных дакумэнтаў, як пратаколы паседжаньняў Народнага Сакратарыяту і Рады БНР у 1918 годзе — застаецца адкрытае.
ФОНД №582 ДЗЯРЖАУНАГА АРХІВУ ЛІТВЫ («РАДА МІНІСТРАУ
БЕЛАРУСКАН НАРОДНАН РЭСПУБЛІКІ»)
Фонд №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы (Vilnius, O.Milasiaus, 21) сфармаваўся на працягу 1950-х гадоў з дакумэнтаў і матэрыялаў рознага паходжаньня, ад тых часоў не апрацоўваўся й не сыстэматызаваўся і ўяўляе сабою даволі хаатычны збор, аснову якога складаюць справы Дзяржаўных Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі. (Гісторыя ўзьнікненьня фонду разглядалася вышэй, таму мы ня будзем спыняцца на ёй болын падрабязна.) Фонд складаюць 135 справаў, разьмеркаваныя на два вопісы (71 і 64 справы адпаведна). Некаторыя справы захаваліся некранутыя ад часоў БНР (часам нават у арыгінальных папках), іншыя былі перамешаныя, або сфармаваныя «з россыпу». Рэгістрацыя й афармленьне справаў былі выкананыя па-расейску ў канцы 40-х пачатку 50-х гадоў ня надта дасьведчанымі і нават не заўсёды пісьменнымі архіўнымі спэцыялістамі выразна энкавэдысцкага гарту. У загалоўках і датаваньні справаў сустракаецца безьліч памылак і недакладнасьцяў, таму тытулы справаў толькі вельмі прыблізна адпавядаюць іхнаму зьместу.
Варта зазначыць, што матэрыялы фонду, хоць і ахапляюць поўнасьцю пэрыяд дзейнасьці БНР як актыўнай палітычнай структуры (1917-1925 гады), ні ў якім разе не падаюць поўную й вычарпальную гістарычную карціну. У сілу асаблівасьцяў фармаваньня фонду ён складае разам з фондам №325 Нацыянальнага Архіву Рэспублікі Беларусь адзіную цэласьць, нібы мэханічна падзеленую на дзьве часткі. Таму ў ідэале аднаўленьне больш-менш поўнай карціны падзеяў можа даць толькі далейшая публікацыя «менскага» фрагмэнту Архіваў БНР, на што аўтар аптымістычна спадзяецца. Тым часам публікацыя дакумэнтаў і матэрыялаў фонду №582 сваёй актуальнай прагматычнай мэтай ставіць дапамогу дасьледнікам, якія маюць доступ да БНРаўскага фонду №325 у НАРБ (і, вядома, усіх іншых тэматычна блізкіх матэрыялаў) і маглі б весьці дасьледную працу не пакідаючы межы беларускай сталіцы.
Тут дарэчы было б спыніцца на праблеме публікацыі архіўных матэрыялаў, зьвязаных з БНР. Што да больш-менш сыстэматычнай пуолікацыі, дык дагэтуль было зроблена надзвычай мала. Варта зазначыць, што да самага нядаўнага часу ці ня самай грунтоўнай у гэтым сэнсе працай заставалася кніга А.Зюзькова з красамоўным назовам «Крывавы шлях беларускай нацдэмократыі» (Менск, 1931), дзе былі апублікаваныя некалькі дзясяткаў дакумэнтаў з Архіваў БНР. Нягледзячы на ўсе ідэалягічныя перакосы гэтай публікацыі, на шматлікія купюры й памылкі, яна паслужыла крыніцай для перадруку матэрыялаў не аднаму зборніку, у тым ліку й эміграцыйнаму «За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі» (Лёндан, 1960). Паасобныя, найбольш пашыраныя й даступныя дакумэнты з Архіваў БНР вельмі часта публікаваліся ў самых розных эміграцыйных і савецкіх выданьнях, аднак нярэдка без спасылак на непасрэдную крыніцу, з разнастайнымі рэдакцыйнымі праўкамі, купюрамі й памылкамі. Урэшце,