Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Галавач расказуе аб селянскім з’ездзі у Мінску.
У Оршы (Рэвінскі) — Камітэт арганізуе лекцыі, а так сама закладае гурткі у павеці. Адтуль што тыдзень з’езджаюцца прэдстаунікі.
Маскоуская Народная Грам. (Васілевіч) катэгарычне выступаючы у справах палітычных, не надта напірае на справу мовы. Арганізацыя выступала перад Урадам у справе пашырэньня закона аб Земстве на усю Беларусь, патрэбавала павароту эвакуіраваных школ. Шмат увагі адводзіцца бежэнскай справе, асабліва справе павароту на мейсцы. Каля 10-го верэсьня сбіраецца Беларускі бежэнскі зезд у Маскве.
Курчэновіч апаведае як ен закладау гурткі у весках Слуцкаго і Бабруйскаго павету. У мястэчку Пагосьце ен стрэу вельмі моцную аппазыцыю з боку інтэлігэнцыі і мусіу перэнесьці сваю працу у селянскую массу у весцы. Заложэна два хаурусы, а ешчэ абыцае залажыць шмат.
Кутнеуская навуковая грамада мае багатую бібліатэку — самі залажылі. Хочуць аткрыць школу, ды не маюць сілы.
Д.Міхайлоускі апаведае аб сваей працы у Д[зейнай] Арміі і у Радашкавічах.
Справа палітычнаго момэнту адкладаецца на канец, пры чым таварышу Станілевічу даручэна зрабіць даклад.
Аб справе арганізацыйнай гаворыць Смоліч. Павінна быць створэна спэцыальная Камісыя дзеля распрацаваньня констытуцыі Рады. Рада павінна збірацца пэрыадычна; Трэба выбраць выканаучы орган, яго мейсца у Мінску. Мінскіе арганізацыі канешне трэба пасіліць людзьмі. Шантыр прапануе выразіць у самом наказе Рады яе палітычную і соцыальную фізіономію, каб народ ведау, што Рада Беларускіх Арганізацый дабіваецца для яго не толькі волі але і хлеба.
Мядзіолко гаворыць аб заданьнях палітычных момэнту, як іх разумее Кіеуская Арганізацыя. Трэба клапаціцца аб унівэрсытэці і аб палітычнай асьвеці.
В.Левіцкая кажэ, што прамоуцы замала увагі звертаюць на нацыю, што надарэмна ганюць працу у Мінску, яна тут ішла нічуць не горэй чым гдзе.
Скарынко выказуе свае адносіны да палітычнаго момэнту. Старшыня спыняе яго.
Бадунова у атказ Левіцкай заяуляе, што уперад соцыалізм, а пасьля нацыя.
Цьвікевіч высказуецца проціу прапазыцыі дармо[ва]га пераходу зямлі, як прэдстаунік сваей арганізацыі, а пасьля пытае у сходу, як ен мае у гэтым разе паступіць, ці можа ен галасаваць пэрсанальна толькі ад свайго імяні, а не ад арганізацыі. Сход адказуе што не можна.
Мазур гаворыць аб адвечнай бядзе селянскай малазямельнасьці.
Пасьля таго галасуецца прапазыцыя ПІантыра: прыняць прынцыпы будовы Рады: палітычны: — поунаго дэмакратызму і соцыальные — пера-
ход усей зямлі бяз выкупа працоунаго народу і абарона інтэрэсау работнікау. Прымаецца 14 проці 4. Скарынко прапануе папрауку: каб замяніць «абарону інтэрэсау работнікау» — «поуным самаупрауленьнем гарадоу» Сход папрауку адхіляе.
Пастаноулена стварыць дзеля падгатоукі дакладау на заутрашні сход гэткіе камісыі: 1) Констытуцыйную. 2) Фінансавую. 3) Бежэнскую. 4) Ваенную. і 5) Агітацыйную.
ДРУГІ ДЗЕНЬ СЭССЫІ — 6-го жніуня 1917 году.
Сход адчыняна у 4 гадзіны вечара.
3 дакладам ад рэвізыйнай Камісыі выступіу Турчыновіч. Камісыя не магла разабрацца у грашавых справах дзеля браку часу. Знайшлі грашавые справы у хаотычным стане.
3 ацэнкай фінансавай справы выступіу Васілевіч, каторы падкрэсляе канечнасьць радыкальнай змены у адносінах да Камітэту. Алексюк тлумачыць парадкі у Камітэці рэвалюцыйным часам. Уносіцца прапазыцыя, каб уся гатоука была зараз жэ перададзена агульнаму сходу. Па просьбе скарбніка Выканаучаго Камітэту рэвізыйная Камісыя стверджае у яго справах поуны парадак. Выступае Цьвікевіч і прапануе выбраць ліквідацыйную камісыю, а выканаучаго органа цяпер не выбіраць, а адлажыць да другого з’езду. Алексюк прапануе скасаваць Таварыства помачы афярам вайны і Таварыства Беларускай Культуры. Уносіцца прапазыцыя каб зараз жэ была выбрана новая Рэвізыйная Камісыя, якая у працягу двух тыдняу павінна прыняць усе грашавые атчоты ад Нацыанальнаго і выканаучаго Камітэтау і спраудзіць іх; і на другой сэсыі Рады апавесьціць аб рэзультатах сваей працы. Прапазыцыя прынята. У Камісыю выбраны: Турчыновіч, Бодунова, Земкевіч, Міхайлоўскі і Каравайчык.
Абгаварываецца сп[р]ава сучасных фінансау Камітэту. Смоліч прапануе згодна с пастановай з’езду перадаць усе грошы сабраные на культурнанацыанальные патрэбы — Таварыству Беларускай Культуры. Шантыр кажэ, што «Вольная Беларусь» павінна быць органам Цэнтральнай Рады. Цьвікевіч уносіць на галасаваньне сваю прапазыцыю: каб грошай не адбіраць, не прымаць, а вярнуць афярадауцам. Прапазыцыя яго не прымаецца. Прымаецца прапазыцыя Шантыра, каб Рэвізыйная Камісыя звярнула увагу на дакумэнты каб не было падчыстак. Урэшці прымаецца формула пераходу: заслухаушы адчот Рэвізыйнай Камісыі аб паступленьні і расходах грошэй у Нацыанальным і Выканаучым Камітэтах да з’езду Беларускіх Арганізацый а так сама і усіх організацый якіе да іх належаць ці маюць адносіны; пабачыушы з дакладу Камісыі, што ей не былі прэдстаулены усе аправдацельные дакумэнты прыходау і расходау, і што грашовая справа вельмі хаотычна, Беларуская Цэнтральная Рада зрабіла такую пастанову: даручыць Камісыі весьці справу далей, затрэбаваць усе дакумэнты прыходау і расходау і грошы адь усіх вышэй вылічаных арганізацый і даць дэталічны адчот па усей грашавой справі Беларускай Цэнтральнай Радзе на другой яе сэсыі.
Ставіцца на чарод праэкт Статута Цэнтральнай Рады распрацаваны Констытуцыоннай Камісыяй. Статут чытаюць па пунктах. Шантыр па10
трабуе каб у Статут былі уведзяны прынятые ужо учора прынцыпы, на якіх павінна быць пабудавана Рада. Першы пункт прыймаецца с папраукай унесенай Шантырам, а рэшта у рэдакцыі Констытуцыоннай К[а]місыі.
ПРАЭКТ СТАТУТУ1.
1. Адпаведальным кірауніком і прэдстауніком усяе беларускай справы есьць Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый. Рада будуецца на прынцыпах: палітычным — поунаго дэмакратызму і соцыальных — перадача усей зямлі без выкупа працоунаму народу і абароны інтэрэсау работнікау.
2. Рада складаецца з дэпутатау, якіх пасылаюць усе беларускіе арганізацыі, гэтак сама воласьці, гарады, мястечкі, бежэнскіе арганізацыі і ваенные часьці, калі прызнаюць патрэбу самаупрауленьня Беларусі, роднай мовы і развіцьця Беларускай нацыанальнай культуры.
3. Воласьці, гарады, мястэчкі і бежэнскіе арганізацыі пасылаюць па аднаму дэпутату не залежна ад ліку людзей.
Беларускіе палітычные арганізацыі пасылаюць па аднаму прэдстауніку, калі маюць мені соткі членау, а калі больш, дык па аднаму члену на кожную сотку. Права пасылаць дэпутатау даецца тым арганізацыям, якіе маюць ні менш 10-ці членау і звязаны з Выканаучым Камітэтам Рады.
Усе іншые беларускіе арганізацыі павінны згаварыцца з Выканаучым Камітэтам, паслаушы яму сваю праграму і статут.
4. Рада выбірае прэзыдіум Рады — старшыню, яго намесьніка і пісара. Прэзыдіум пільнуе парадку сходу Рады і мае права у надзвычайных выпадках склікаць э[к]стрэную сэсыю Рады.
5. Рада выбірае Выканаучы Камітэт Рады з 9-ці чалавек, які раздзеляе абавязкі старшыні Камітэту, пісара і скарбніка паміж сабою. Мейсцабытнасьць сваю Камітэт мае у Мінску.
6. Камітэт вядзе справы палітычнаго прэдстауніцтва і абьеднаньня усіх беларускіх арганізацый.
7. Камітэт мае права склікаць э[к]стрэныя сэсыі Рады і павінен як найшырэй паведамляць арганізацыі аб звычайных сэсыях.
[Звычайные сэсыі Рады склікаюцца кожныя два месяцы. Дзень пачатку сэсыі назначаецца на папярэдняй сэсыі. ]
У разе важных перашкод Выканаучы Камітэт можэ адлажыць сэсыю, паведаміушы аб прычынах адкладу прэзыдіум Рады і усе арганізацыі.
8. Звычайная сэсыя Рады правамоцна пры усякім ліку сабраных.
Аб усіх справах у Радзе пастанауляюць правам простай большасьці.
9. Усе Беларускіе арганізацыі абязуюцца ні пазней 10-го [чысла] кожнаго месяца уносіць у касу Цэнтральнай Рады 25% свайго месячнаго прыбытку.
Арганізацыя, без важных прычын прызнаных сэсыяй Рады, не уносячая грошы у касу ні мае права пасылаць сваіх дэлегатау у Раду.
Тут галасуецца Статут цалкам і прыймаецца пры 5 устрымаушыхся.
Прычыны устрыманьня падаюць такіе: Левіцкі: зьезд быу скліканы на грунце нацыанальнам а прыняу пастановы сацыалістычные. Скорынко: не
дапускае аб’еднаньня з арганізацыямі «неопределеннаго теченія» — Мядзіолко: дзеля таго што хоць у Зорцэ і больш соцыалісты, але есьць людзі і другіх напрамкау, каторые не упалномочылі яе прыймаць такіе пастановы. Фальскі: дзеля тактычных поглядоу. Курчэвіч-Сеурук: дзеля непэунасьці [у] грашавой справе Нацыанальнаго і Выканаучаго Камітэтау.
Далей праведзены выбары у Выканаучы Камітэт. Выбраны: Лесік, Дыло, Астроускі, Галавач, Шантыр, Смоліч, Курчевіч-Сеурук, Бадунова, Жылуновіч, кандыдаткай Каткоуская.
Фінансавая каміссыя прапануе прыняць такую пастанову: усе сябры Беларускіх арганізацый абкладаюцца падаткам на карысьць Беларускай справе у размеры аднаго % іхняго заробку. Гэты падатак плаціца кожнаго першаго чысла кожнаго месяца у кассу мейсцовых Беларускіх арганізацый. Усе Беларускія арганізацыі абавязаны уносіць 25% свайго месячнаго прыходу у кассу Цэнтральнай Рады не пазьней 10 чысла кожнаго месяца.
Ваенная справа. Дакладчыкам ад ваеннай каміссыі выступае Міхайлоўскі. Ен кажэ, што думка аб арганізацыі Беларускіх гурткоу у войску зрадзілся у яго па поваду арганізацыі польскіх лігіонау і латышскіх батальенау, у каторыя запісалося шмат беларусоу 10-ай армыі. Яго надта зацікавіла тое, што беларусы не маюць сваей сьвядомасьці і ідуць датаго хто іх клічэ. Пачуушы, што камандуюшчый Маскоускім ваенным округам у сваей пастанове паведаміу каб у дазоры у караулы выбіраліся суседзі, а потым гдзе есьць шмат беларусоу каб фарміраваліся цэлыя роты, ен пастарауся арганізаваць Беларускі культурна-прасьветны гурток. Цяпер Беларуская справа у войску надта хутка ідзе у перад. Есьць ужо шмат беларускіх гурткоу каторые выпрацавалі свой Статут.
Статут ставіцца на галасаваньне; прыймаецца усімі проціу аднаго. (Статут прыкладаецца)2
Далей Міхайлоускі чытае адозву да салдатау і афіцэрау. Адозва прыймаецца. (Адозва прыложэна). Цэнтральная Рада пастанавіла надрукаваць адозву у ліку трох тысяч экзэмплярау і разаслаць яе па усіх арміях.
Бежэнская справа. Даклад чытае Л.Сівіцка (рэзалюцыі прыкладаюцца)3. Дакладчыца падкрэсляе, што бежэнцам вельмі патрэбная цэнтральная арганізацыя якая узяла б на сябе усе бежэнскія справы, у Петраградзе Цэнтральны Камітэт павінен мець свайго упалнамочэннаго пры Савешчаніі па устройству бежэнцау. Даклад прыняты усімі пры адным устрымаушымся.