Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
2-ой Устаўной Граматаю за 9 сакавіка Беларусь была абвешчаная Народнай Рэспублікай, Рада Ўсебеларускага Зьезду была рэарганізаваная ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, якая 25 сакавіка 1918 году абвесьціла дзяржаўную незалежнасьць нашай краіны. Дачыненьні беларускіх прадстаўнічых органаў зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй паступова набылі пэўную стабільнасьць, і Народны Сакратарыят БНР у абмежаваных рамках пачаў ажыцьцяўляць уладны кантроль на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі.
Дзейнасьць Народнага Сакратарыяту й Рады Беларускай Народнай Рэспублікі зазнавала ўздымы й спады, кабінэтныя крызысы зьмяняліся пэрыядамі палітычнай актыўнасьці — як унутранай, гэтак і замежнай — а разам з усім гэтым зьбіраліся й парадкаваліся архівы Беларускай Дзяржаўнасьці. На момант вымушанага выезду зь Менску Рады і Ўраду БНР ў сувязі з наступам расейскіх бальшавіцкіх войскаў, канцылярыяй Народнага Сакратарыяту (які ад лістападу пачаў называцца Радай Народных Міністраў) было зарэгістравана каля 2000 выходных і каля 800 уваходных дакумэнтаў самага рознага роду — дэклярацыі, ноты, пасьведчаньні, упаўнаважаньні, нарматыўныя акты, цыркуляры, лісты, фінансавыя дакумэнты.
1 сьнежня 1918 году беларускія ўстановы выехалі зь Менску ў Вільню. Тады ж зь Менску былі вывезеныя Дзяржаўныя Архівы БНР. Прасачыць за іхным далейшым лёсам — справа нялёгкая, бо ўскосныя згадкі пра іх у розных крыніцах вельмі фрагмэнтарныя й супярэчлівыя.
Вось даволі падрабязная, але не зусім дакладная інфармацыя, пададзеная Кастусём Езавітавым у лісьце Івану Ермачэнку 5 чэрвеня 1943 году, праз 25 гадоў пасьля апісваных падзеяў:
«Архіў Народнага Сакратарыяту й Рады БНР быў пры эвакуацыі зь Менску ў сьнежні 1918 году вывезены міністрам Я.Варонкам у Вільню, а стуль у Коўню, дзе й перахоўваўся ў яго прыватнай кватэры да ад’езду яго ў Амэрыку. Пры ад’езьдзе ён загадаў добра
Dili
запакаваць усе архівы і здаць іх на перахоўваньне ў транспартную кантору ў Коўні з тым, каб, калі будзе ў Беларускага Ўраду магчымасьць арганізаваць Архіў Беларускі за межамі. дык каб гэтыя дакумэнты былі перададзены туды, а калі б гэткае магчымасьці ў Ураду не было, дык каб прыватныя асобы аплачвалі фірме за перахоў дакумэнтаў, а потым за перавозку іх туды, дзе будзе магчымым закласьці Беларускі Архіў, хаця ж бы нават і пры Беларускім Нацыянальным Камітэце ў Амэрыцы.
Дзеля невядомых мне прычынаў, Архіў гэты ня трапіў у рукі эміграцыйнага ўраду БНР, але быў прададзены транспартнаю кантораю г-ну В.Ластоўскаму, які й перахоўваў яго ў сябе да свайго ад’езду ў Менск.
У бытнасьць сваю ў Коўні ў 1919 годзе я некалькі разоў, як былы слухач Віцебскага Археалягічнага Інстытуту, дзе прызвычаіўся цаніць архівы, рабіў высілкі для таго, каб упарадкаваць дакумэнты й выдаць іх [... ] На жаль, праца мая асталася няскончанаю, бо дзехто з кіруючых беларускіх урадавых колаў знаходзіў, што яшчэ не прыйшоў час апублікоўваць дакумэнты гэтага пэрыяду. У часе гэтае працы я меў магчымасыіь пазнаёміцца зь некаторымі дакумэнтамі, што перахоўваліся ў міністра Варонкі, і памятаю, што архіў ягоны быў дужа карысны й багаты»9.
Паспрабуем удакладніць напісанае Езавітавым. Язэп Варонка на час эвакуацыі зь Менску займаў пасаду Дзяржаўнага Сакратара ва ўрадзе Антона Луцкевіча, а значыць меўся апекавацца канцылярыяй і архівамі. Тое, што вываз архіваў зь Менску ў Вільню адбываўся пры ягоным удзеле, такім чынам, выглядае цалкам верагодным. Што да далейшага іхнага лёсу, дык наўрад ці можна пагадзіцца зь інфармацыяй Езавітава. Рэч у тым, што 7 сьнежня 1918 году Язэп Варонка выйшаў з Рады Народных Міністраў БНР у сувязі з заняцьцем пасады міністра беларускіх справаў ва Ўрадзе Літвы. Апеку над архівамі найхутчэй перанялі іншыя сябры Ўраду БНР, якія на той час былі ў Вільні. У канцы сьнежня Урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам перабраўся ў Горадню, а Язэп Варонка разам зь літоўскім урадам — у Коўна. Малаверагодна, каб архівы БНР павандравалі далей зь літоўскім міністрам, а не зь беларускім урадам. Аднак ніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў на гэты конт няма. Антон Луцкевіч у сваім падрабязным дзёньніку побыту ў Горадні10 за сьнежань 1918 люты 1919 ні словам пра архівы ня згадвае.
He памыляецца Езавітаў у тым, што Варонка сапраўды вывез з сабою надзвычай багаты асабісты архіў — не забываймася, што ён ад лютага да ліпеня 1918 году стаяў на чале Народнага Сакратарыяту БНР, і будучы ад прыроды схільным да назапашваньня й сыстэматызаваньня рознае інфармацыі, здолеў сабраць нямала памятак нацыянальнага руху. Пэўна, што менавіта гэты асабісты архіў Варонкі і разглядаў Езавітаў у 1919 годзе ў Коўне. 3 гэткім удакладненьнем уся інфармацыя Езавітава пра лёс гэтага асабістага архіву пасьля ад’езду Варонкі ў Амэрыку і пра набыцьцё яго Вацлавам Ластоўскім — ніякіх сумневаў не выклікае.
Што да самых Дзяржаўных Архіваў БНР, дык іхныя сьляды выяўляюцца крыху пазьней і ў іншым месцы. Нагадаем, што ў сакавіку 1919 году пасьля розных нягодаў і прыгодаў Антон Луцкевіч ды іншыя сябры
Ўраду БНР з Горадні перабіраюцца ў Бэрлін, дзе большасьць зь іх і затрымваецца на даўжэйшы час. Фактычна аж да сьнежня 1919 году Бэрлін застаецца цэнтральнай сядзібай афіцыйных ворганаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Праз Бэрлін каардынуецца дзейнасьць раскіданых па ўсёй Эўропе беларускіх палітычных сілаў, у Бэрліне адбываюцца паседжаньні сяброў Ураду БНР, вядзецца ўрадавае справаводзтва. Тым часам у Беларусі працягваюць зьмяняць адна адну чужынскія акупацыйныя ўлады — расейская, польская, зноў расейская. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі за гэты час пасьпявае перажыць кволае адраджэньне, раскол, новы заняпад і новае выгнаньне.
Дакумэнт, у якім зноў «усплывае» інфармацыя пра Дзяржаўныя Архівы БНР датуецца 1921 годам. У гэты момант Урад БНР, узначалены Вацлавам Ластоўскім, перабывае на выгнаньні ў Коўне, а ў Бэрліне працягвае дзейнасьць Беларуская Місія. Зазначым, што пры ўсіх асабістых зьменах ад сакавіка 1919 году ў бэрлінскай Midi нязьменна працуе толькі адзін чалавек — Дзяржаўны Кантралёр БНР Леанард Заяц. Вось жа 29 красавіка 1921 году пабачыў сьвет гэткі дакумэнт:
«Бэрлін, 29 красавіка 1921
АКТ
Я, ніжэйпадпісаны, шэф Місіі у Бэрліне Андрэй Бароўскі прыняў ад Дзержаўнага Кантралера Л.Зайца на часовае перахаваньне архіў Рады Народных Міністраў за 1918-1920 гг., а іменно:
1) Пратаколы (104) паседжаньняў Народнага Сэкрэтарыяту за 1918 г.
2) Копіі рожных дакумэнтаў за 1919 г.
3) Тэлеграмы ўходзячыя " "
4) Тэлеграмы выходзячыя " "
5) Зужыткаваныя дыплематычныя пашпарты і пасьведченьня за 1919-1920 г.г. [...]
6) Уходзячыя паперы Рады Народных Міністраў за 1919 г. (I і II часьці)
7) Копіі дыплематычных актаў (выходз.) за 1919 г.
8) Папка са справамі Рады Рэспублікі і Рады Міністраў за І-ую палову 1920 г.
Здаў: Дз. Кантралер Л.Заяц
Прыняў: Шэф Місыі А.Бароўскі»11.
Гэты акт дазваляе зрабіць некалькі высноваў. Па-першае, названыя ў пункце першым пратаколы паседжаньняў Народнага Сакратарыяту за 1918 год гэта ядро эвакуаваных у сьнежні 1918 году зь Менску Дзяржаўных Архіваў БНР. Па-другое, найверагодней, што зь Вільні архівы паўтарылі маршрут Ураду БНР: праз Горадню ў Бэрлін. Па-трэцяе, апекаваўся архівамі Дзяржаўны Кантралёр БНР Леанард Заяц, пра што сьведчыць ягоная роля, азначаная ў акце перадачы.
У сувязі зь цяжкасьцямі дзейнасьці Беларускай Midi ў Бэрліне далейшае перахоўваньне там Архіваў БНР робіцца немэтазгодным. Таму ў 1922 годзе шэф Midi Андрэй Бароўскі перапраўляе маёмасьць Midi, у тым ліку й Архівы, у Коўна, пра што 7 кастрычніка 1922 году паведамляе ў паштоўцы Вацлаву Ластоўскаму12.
х
Такім чынам, увосень 1922 году Дзяржаўныя Архівы БНР апынуліся ў Коўне пад даглядам старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага. Там жа ў Коўне перахоўвалася і ўся справаводчая дакумэнтацыя эміграцыйнага Ўраду Ластоўскага за 1920-1922 гады. Яна падрабязна пералічваецца ў актах перадачы справаў Канцылярыі Рады Народных Міністраў — ад ліпеня 1921 году яна перайшла пад загад Васіля Захаркі13.
У красавіку 1923 году даўно насьпелы канфлікт паміж Ластоўскім і ягонымі калегамі ў эміграцыйным урадзе канчаецца поўным разрывам паміж імі. Беларуская калёнія ў Коўне падзялілася. Падзяліліся напалам і беларускія архівы. Паводле праведзенага намі дасьледаваньня, ёсьць падставы меркаваць, што Дзяржаўныя Архівы за 1918 год і значная частка пазьнейшых дакумэнтаў — пераважна асабістая й палітычная перапіска — засталіся ў руках Ластоўскага. Пазьней, як прыгадвае Езавітаў, ён закупляе ў транспартнай канторы і багаты асабісты архіў Варонкі (які выехаў у Амэрыку ўвосень 1923 году). У руках супернікаў Ластоўскага — новага Ўраду БНР Аляксандра Цьвікевіча — засталася рэшта: частка справаводзтва 1920-1923 гадоў, архівы Рыскай і Ковенскай дыпляматычных місіяў БНР і матэрыялы болып асабістага характару.
Зь цягам часу становішча ўраду Цьвікевіча ў Літве ўскладняецца. Былы саюзьнік — літоўскі ўрад — ня толькі перастае заўважаць беларускіх палітыкаў, але і ўсяляк імкнецца ад іх пазбавіцца. Калі Беларускай Місіі ў Коўне 23 студзеня 1925 году было запрапанавана ў двухдзённы тэрмін выселіцца з займанага памешканьня, дыпляматычны прадстаўнік БНР у Літве Аляксандар Вальковіч зьвяртаецца па дапамогу да чэскага пасла ў Літве Яраслава Галі:
«[...] наряду з казенным нмуіцеством, находяшнмея в Мнсснн под моей охраной находнтся довольно значнтельный архнв Правнтельства БНР. Означенный архнв нмеет нсключнтельно важное значенне для штуднй белорусского освободнтельного двнження, для культуры н будуіцей ободественной работы на Белорусснн.
[...] прошу Вас возбуднть перед Высокнм Правнтельством Чехо-Словакской Республнкн вопрос о разрешеннн передать находяшіеся под моей охраной архнвы БНР вверенному Вам консульству в Ковно...»14
Аднак, як ведама, ратунак Урад Цьвікевіча знайшоў у іншым баку. Пасьля Бэрлінскай канфэрэнцыі 1925 году, дзе некалькі сяброў Ураду абвесьцілі аб «самароспуску» БНР, Аляксандар Цьвікевіч, Леанард Заяц і Ўладзімер Пракулевіч выехалі ў Менск, а за адным разам вывезьлі з сабою і ўвесь архіў, што мелі ў сваіх руках.
«Тыя новыя дакумэнты эміграцыйнага ўраду БНР, якія перахоўваліся ў канцылярыі Ўраду Цьвікевіча, на жаль, трапілі ў Менск, бо Цьвікевіч і Заяц ды Пракулевіч павезьлі з сабой амаль усе дакумэнты» — гэтак сьведчыЦь пра гэтае здарэньне Езавітаў у згаданым лісьце да Ермачэнкі15.