Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.2.14: 171 — мк
0699. Выпіска для Адварда Будзькі за ??.07.1918 (вых. №1067) з журналу паседжаньняў Народнага Сакратарыяту за 21.06.1918 у справе асыгнаваньня грошай на Будслаўскую і імназію
582.1.03:096
Дакладная дата невядомая.
0700. Ліст сялянаў вёскі Крамянец Хаценчыцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 14.07.1918 з просьбай памагчы ў справе атрыманьня лесу на адбудаваньне пагарэлых хатаў (увах. №403)
582.2.15: 074&г
0701. Сьпіс пагарэльцаў вёскі Крамянец Хаценчыцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні з пазначэньнем аплаты кожнага за вырублены лес
582.2.15: 075&г — мк
0702. Пасьведчаньне Зямельнага Аддзелу Рады Сялянскіх Дэпутатаў Хаценчыцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні сялянам вёскі Крамянец за 22.01.1918 з дазволам вырубіць лес на адбудаваньне пагарэлых хатаў
582.2.15: 076&г — мк
0703. Пасьведчаньне Хаценчыцкай валасной управы Вялейскага павету Віленскай губэрні сялянам вёскі Крамянец за 23.07.1918 у тым, што ім было дазволена вырубіць лес на адбудаваньне пагарэлых хатаў 582.2.15:077
0704. Ліст грамадзянаў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 23.07.1918 з скаргамі на акупацыйныя ўлады (увах. №389)
582.2.15: 087&г-088
0705. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам мястэчка Маладэчна Маладэчанскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні за 23.07.1918 (вых. №1068) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці
582.2.15: 086 — мк
0706. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Станіславу Бартноўскаму-Ярашэвічу за 23.07.1918 (вых. №1079) у тым, што ён беларус Менскай губэрні, Менскага павету, Сёмкава-Гарадзецкай воласьці, вёскі Сталікі
582.2.24: 143 — ма
0707. Ліст Камісіі Дзяржаўнага Кантролю Рады БНР загадчыку справаў НС Лявону Зайцу за 24.07.1918 з просьбай даслаць сьпіс службоўцаў НС
582.1.03:095
0708. Ліст Беларускай Гандлёвай Палаты ў Кіеве Народнаму Сакратарыяту БНР (Менск) за 24.07.1918 (увах. №455) у справе зацьверджаньня штатаў Беларускай Гандлёвай Палаты ў Кіеве і праект штатаў Палаты
582.2.26:014-015
0709. Ліст Беларускай Гандлёвай Палаты ў Кіеве старшыні Народнага Сакратарыяту БНР Язэпу Варонку (Менск) за 24.07.1918 у справе дзейнасьці Беларускай Гандлёвай Палаты ў Кіеве
582.2.26:016&г-017 — мк
0710. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Сяргею Буху за 24.07.1918 (вых. №1085) у тым, што ён беларус Менскай губэрні, Ігуменскага павету, места Ігумена
582.2.24:134 — рк
0711. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Івану Хацяновічу за 24.07.1918 (вых. №1088) у тым, што ён зьяўляецца службоўцам Аддзелу Гаспадарчых Справаў Народнага Сакратарыяту БНР
582.2.25: 053 — рк
0712. Хадайніцтва Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Менску «Заранка» перад НС БНР за 25.07.1918 з просьбаю ао ірашовай дапамозе
Рэдакцыя газэты
«Беларускі Шлях»
25 ліпня 1918,
Мінск, Серпухоуская 29
У Народны Сэкрэтарыят Беларускай Народнай Рэспублікі
Выдавецкае Т-во «ЗАРАНКА» выдаець ужо 4 месяцы першую штодзенную газэту «Беларускі Шлях». Почты німа і газэта «Беларускі Шлях» разсылаецца на усей Беларусіі выпадковымі оказыямі; пры такім спосаое даставаць плату за газэту немажліва. Выпауняючы сваю палітычна-нацыанальную мэту газэтай, т-ва «ЗАРАНКА» маець вялікія убыткі і дайшла да таго, што гэтымі днямі яна ад адсутнасьці грашэй закрываецца1. Павінна быць аказана экстрэнная помач грашамі.
Т-ва «ЗАРАНКА» просіць Народны Сэкрэтарыят выдаць адначасовую памогу у лічбе 3000 р.
Прэдседатель П.Алексюк
Пісар А.Уласоў
582.1.03:026
Рэзалюцыя: «Грошай німа. Народ. Сэкр. Фінан. Захарко. З/Х.1918». 1 У выданьні «Беларускага Шляху» 19.07-16.08.1918 быў перапынак у сувязі зь нястачай сродкаў.
0713. Ліст Таварыства Апекі над Дзецьмі «Золак» (Вільня) Народнаму Сакратарыяту БНР (Менск) за 25.07.1918 з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе (увах. №475)
У БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СЭКРЭТАР’ЯТ
Гэтым Урад Беларускаго Т-ва Апекі над дзяцьмі «ЗОЛАК» звертаецца да БЕЛАРУСКАГО НАРОДНАГО СЭКРЭТАР’ЯТУ спросьбай прыйсці нам у надзвычайна цяжкім цяперашнім нашым палажэньні з матэряльнай помаччу. У надзеі, што БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СЭКРЭТАРЯТ прыйме пад увагу нашу прозьбу засылаемо наперад ат імені знаходзячыхся пад нашай апекай дзяцей, шчырую падзяку.
ВІЦЭМАРШАЛАК В.Ластоўскі
СЭКРЗТАР С.Корфф
Вільня — 25.7.18
582.2.25:041
0714. Суправаджальная запіска Канцылярыі НС у Камісію Дзяржаўнага Кантролю БНР за 25.07.1918 (вых. №1092) пры дасланым сыіісе службоўцаў Народнага Сакратарыяту
582.1.03:094
0715. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Дырэкцыі Беларускага Дзяржаўнага Тэатру за 25.07.1918 (вых. №1094) з паведамленьнем аб пастанове НС за 23.07.1918 у справе прызначэньня Францішка Аляхновіча сябрам Дырэкцыі
582.2.14:170 — мк
0716. Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 25.07.1918 (вых. №1095) аб пастанове НС за 23.07.1918 у справе камандыраваньня Язэпа Варонкі як надзвычайнага пасланьніка ў Літву, Украіну, Малдавію, Грузію й іншыя паўдзённыя рэспублікі
582.1.03:093
Язэп Варонка пайшоў у адстаўку з пасады старшыні НС 23.07.1918. Пра заняцьце азначанай у дакумэнце новай пасады інфармацьіі няма.
0717. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Рычарду Сьвяжынскаму за 25.07.1918 (вых. №1096) у тым, што ён беларус Менскай губэрні, Слуцкага павету, Круговіцкай воласьці, вёскі Агарэвічы й едзе вучыцца ў Варшаўскі ўнівэрсытэт
582.2.24:142 — мк
582.2.24:135 — рк
07!8. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Любові Вернікоўскай за 25.07.1918 (вых. №1097) у тым, што яна грамадзянка-беларускаМенскага павету, сталая жыхарка места Менску і ўласьніца фальварку Падкурганьне Ігуменскага павету (ст. Градзянка)
582.2.14:169 — рк
0719. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Паўлюку Куліку за 25.07.1918 (вых. NQ1101) у тым, што ён беларус Віленскай губэрні, Вялейскага павету, Радашкавіцкай воласьці, вёскі Гуя й мае патрэбу выехаць у Екацярынаслаў
582.2.24:127 — рк
На адвароце дакумэнту:
«[...]най кнізе Гандлевай Палаты
Грыб V Пашкевіч ў
Варонко ў Гадлеускі V
Заяц ў Русецкі
Алексюк V Крэчэускі
Карэнко ў
Бадунова V
Езавітоў ў
Косьцевіч V
Лесік V
Прушынскі V
Уласаў V
Шыло ў
Крэпскі V
[Цвірка-]Гадыцкі [... ] ў»
0720. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Уладыславу Рубінштэйну за 26.07.1918 (вых. №1102) у тым, што ён сын грамадзяніна Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталага жыхара места Менску доктара Якуба Рубінштэйна
582.2.14: 168 —рк
0721. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёсак Асіпаўшчына й Трахімава Вялейскага павету Віленскай губэрні за 26.07.1918 (вых. №1104) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці
582.2.15: 065 — мк
0722. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 26.07.1918 (вых. №1105) з просьбай выдаць Закржэўскаму й Рачкоўскаму пропуск для праезду ў Вільню й назад
582.2.14: 167 — рк
0723. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 26.07.1918 (вых. №1106) з просьбай выдаць Сакалову, Платнэру й Дубейкоўскаму пропуск для праезду ў Варшаву
582.2.14: 167 — рк
0724. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 26.07.1918 (вых. №1107) з просьбай выдаць Аляксандру Бурбісу пропуск для праезду ў Кіеў
582.2.14: 167 — рк
0725. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 26.07.1918 (вых. №1108) з просьбай выдаць Браніцкаму пропуск для праезду ў Плоцк
582.2.14: 167&г — рк
0726. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Вільгельму Карніцкаму за 26.07.1918 (вых. №1109) у тым, што ён грамадзянін-беларус Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску і мае патрэбу выехаць у Кіеў
582.2.14:166 —рк
0727. Паведамленьне Канцылярыі НС рэдакцыі газэты «Білорусское Эхо» (Кіеў) за 26.07.1918 (вых. №1110) аб пастанове НС за 22.07.1918 у справе дапамогі газэце
582.1.03:092
0728. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Станіславе Фурс за 26.07.1918 (вых. №1113) у тым, што яна грамадзянка-беларуска Віленскай губэрні, Сьвянцянскага павету, Войстамскай воласьці
582.2.14: 165 — рк
0729. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Аляксандру Фурсу за 26.07.1918 (вых. №1114) у тым, што ён грамадзянін-беларус Віленскай губэрні, Сьвянцянскага павету, Войстамскай воласьці
582.2.14: 164 — рк
0730. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР нямецкаму камэнданту гораду Менску за 26.07.1918 (вых. №1115) з просьбай выдаць Натальлі Сьвірскай дазвол на выезд у Кіеў
582.2.14: 163 — рк
Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грапіовых Справаў НС за 27.07.1918 аб пастанове НС за 26.07.1918 у справе запісаньня на прыход нявыплачаных пэнсій адсутных радных (Якабіні, Красоўскага, Мурашкі й Шыбаловіча)
582.1.03:090
0732. Ліст старшага міліцыі 16-га ўчастку Барысаўскага павету, звольненага дзеля хваробы зь Беларускай Рады 10.12.1917 (Мсьціж) Народнаму Сакратарыяту БНР (Менск) за 27.07.1918 з просьбай аб дасылцы інфармацыі аб аб палітычнай сытуацыі ў Менску (увах. №477) 582.2.14:092
У дакумэнце ёсьць сьведчаньне аб паінфармаванасьці аб дзейнасьці БНР у беларускай правінцыі: «[Я] лнтересуюсь co сволмл знаком[ым]л положеніемь дЬль Б^лоруссіл, лзь г. же Мннска нл вь одно лзь учрежденій Борнсовскаго у. нлкакого нзв'Ьстія HiTb нл лзь Рады, нл лзь Секретаріата...».
0733. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР сялянам вёскі Крамянец Хаценчыцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні за 27.07.1918 (вых. №1103) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў паводле іхнага хадайніцтва
582.2.15: 078 — мк
0734. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Тодару Вернікоўскаму (вых. №1116) і Янку Серадзе (вых. №1117) за 27.07.1918 з паведамленьнем аб пастанове НС за 22.07.1918 у справе тавараабмену з Украінай
582.2.25: 050 — мк
23.07.191 8 пачаў працу новы кабінэт Янкі Серады ў складзе: Янка Серада, Лявон Заяц, Васіль Захарка, Тодар Вернікоўскі.
0735. Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 27.07.1918 (вых. №1118) аб пастанове НС за 22.07.1918 у справе атрыманьня грошай ад Паўднёва-Ўсходняга Хаўрусу
У Аддзел Грашовых Справаў Народнаго Сэкрэтарыяту 27/VII-1918 №1118 Даводзіцца да ведама Аддзелу, што у пасядзэнні Народнаго Сэкрэтарыяту за 22 ліпеня пастаноўлена — даручыць Надзвычайнаму Пасланніку 218