Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.1.03: 067&г
0795. Хадайніцтва калектыву студэнтаў-беларусаў перад Народным Сакратарыятам БНР за 7.08.1918 у справе магчымасьцяў пераводу з расейскіх унівэрсытэтаў ва ўнівэрсытэты Украіны й Вобласьці Войска Данскога (увах. №446)
582.2.14:134
0796. Паведамленьне Народнага Сакратарыяту Беларускай Гандлёвай Палаце ў Кіеве (вых. №1216) і генэральнаму консулу БНР у Кіеве (вых. №1225) за 6.08.1918 аб пастанове НС за 2.07.1918 у справе падпісаньня ўмовы аб урэгуляваньні тавараабмену паміж Беларусьсю і Ўкраінай
582.2.26: 011 — мк
582.2.26: 012 — мк
0797. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Украінскаму Консульству ў Менску за 6.08.1918 (вых. №1218) з просьбай дапамагчы пераехаць на Ўкраіну Яну-Эдуарду Мацееўскаму
582.2.14: 139 — рк
0798. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Украінскаму Консульству ў Менску за 6.08.1918 (вых. №1219) з просьбай памагчы пераехаць на Ўкраіну вучню IV клясы Віленскай Хіміка-Тэхнічнай Школы Ўладыславу Грыневічу
582.2.14: 138 —рк
0799. Паведамленьне Канцылярыі НС народнаму сакратару грашовых справаў Васілю Захарку за 6.08.1918 (вых. №1221) аб атрыманьні грошай ад былога народнага сакратара прасьветы Аркадзя Смоліча
582.1.03:081
0800. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Камісіі ў Бежанскіх Справах пры Радзе БНР за 6.08.1918 (вых. №1222) з паведамленьнем аб тым, што пад загадам Рады БНР і Народнага Сакратарыяту дзіцячых прытулкаў няма
582.2.14: 136— рк
0801. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 6.08.1918 (вых. №1223) з просьбай выдаць акадэміку Яўхіму Карскаму пропуск на пераезд зь сям’ёю зь Нежына ў Менск
Просьба выдать возможно скор^е пропуск на про-ьзд в г. Мннск нз г. Ніжнна Черннговской губ. академнку Ефнмію Федоровнчу Карскому с женою Софіей н дочерью Натальей. Академнк Е.Карскій вызывается в г. Мннск для органнзацін Уннверснтета.
582.2.14: 135 — рк
0802. Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 6.08.1918 (вых. №1228) аб пастанове НС за 6.08.1918 у справе фінансавай дапамогі Беларускаму Таварыству апекі над дзецьмі ў Вільні «Золак»
582.1.03:080
0803. Расьпіска Кастуся Езавітава Якаву Гузызею за 6.08.1918 аб атрыманьні пакетаў ад Беларускай Сацыялістычнай Грамады
582.1.03:068
0804. Запыт у Народны Сакратарыят Камісіі па Бежанскіх Справах Рады БНР за 7.08.1918 адносна дзіцячых прытулкаў, якія падлягаюць НС
582.1.03:074
0805. Справаздача кур’ера Народнага Сакратарыяту Якава Гузьнея перад старшынёю НС аб камандыроўцы ў Расею за 7.08.1918 і хадайніцтва з просьбаю аб выплаце грошай
582.1.03: 063&г,070
Да справаздачы далучаныя апраўдальныя дакумэнты й расьпіскі: дак. №№0675, 0676, 0782, 0794, 0803, 0806.
0806. Рахункі выдаткаў Якава Гузьнея на камандыроўку
582.1.03:069
0807. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Гасану Канапацкаму за 7.08.1918 (вых. №1226) у тым, што ён грамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 133 — рк
0808. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Веніяміну Берману за 7.08.1918 (вых. №1227) у тым, што ён грамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 132— рк
0809. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Уладзімеру Кульгану за 7.08.1918 (вых. №1229) у тым, што ён грамадзянін-беларус Маіілеўскай губэрні, Сенненскага павету, Высокагарадзецкай воласьці, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 131 — рк
0810. Хадайніцтва Францішка Аляхновіча перад Народным Сакратарыятам БНР за 8.08.1918 у справе Беларускага Народнага Тэатру (увах. №451)
Народнаму Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.
Хаця Беларускі Народны Тэатр пакуль што прэдпрыемство прыватнае, аднак, зважыўшы тое, што ён мае на мэце задачы культурна-прасьветные у духу нацыанальным, — маю гонар зьвярнуцца з просьбай памагчы мне атрымаць ад нямецкай Улады пазваленне іграць у Менску ды ва усіх месцох і мястэчках новай акупацыі1 ды апрача таго права праезду з труппай Беларускаго Народнаго Тэатру у ва усе канцы новай акупацыі.
8 Жніуня 1918.
ФрАлехновіч
582.2.14: 119 — мк
1 Г. зн. на абшарах, занятых немцамі пасьля 18.02.1918, у адрозьненьне ад тэрыторыі «старой акупацыі» — 1915 году.
0811. Паведамленыіе Народнага Сакратарыяту Беларускай Гандлёвай Палаце ў Кіеве (вых. №1230) і Аддзелу Грашовых Справаў (вых. №1243) за 8.08.1918 аб пастанове НС за 6.08.1918 у справе зацьверджаньня штатаў Беларускай Гандлёвай Палаты ў Кіеве
582.2.26:009 — мк
582.2.26:010 — мк
0812. Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 8.08.1918 (вых. №1232) аб пастанове НС за 1.08.1918 у справе роспуску трупы артыстаў Беларускага Дзяржаўнага Тэатру
582.1.03:079
0813. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР консулу БНР на Ўкраіне Паўлу Трэмповічу за 8.08.1918 (вых. №1233) з просьбай памагчы Бэр-
ку Гохштэйну й Юдэлю Іргэру ў справе пераводу студэнтаў-беларусаў з расейскіх унівэрсытэтаў ва ўкраінскія й Вобласьці Войска Данскога
582.2.14: 130 — рк
0814. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Бэрку Гохштэйну за 8.08.1918 (вых. №1234) у тым, што ён камандыруецца на Украіну й Вобласьць Войска Данскога дзеля высьвятленьня магчымасьцяў пераводу студэнтаў у тамтэйшыя ўнівэрсытэты з расейскіх
582.2.14: 129 —рк
0815. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Юдэлю Іргэру за 8.08.1918 (вых. №1235) у тым, што ён камандыруецца на Украіну й Вобласьць Войска Данскога дзеля высьвятленьня магчымасьцяў пераводу студэнтаў у тамтэйшыя ўнівэрсытэты з расейскіх
582.2.14: 129— мк
0816. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР старшыні Беларускай Гандлёвай Палаты Мітрафану Доўнар-Запольскаму й консулу БНР на Украіне Паўлу Трэмповічу за 8.08.1918 (вых. №1236) з паведамленьнем аб пастанове НС за 6.08.1918 у справе прызначэньня Аляксандра Вальковіча асобаўпаўнаважаным па бежанскіх справах на Паўночным Каўказе з правамі консула
582.2.14: 128 — мк
0817. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Гітлі Зельдовіч за 8.08.1918 (вых. №1239) у тым, што яна грамадзянка Беларусі Менскай губэрні, Ігуменскага павету, Бярэзінскай воласьці, мястэчка Бярэзіна, сталая жыхарка места Менску
582.2.14: 127 —рк
0818. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Грыгорыю Нэйфаху за 8.08.1918 (вых. №1240) у тым, што ён грамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску
582.2.14:126 —рк
0819. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Аляксандру Нэйфаху за 8.08.1918 (вых. №1241) у тым, што ён грамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 125 — рк
0820. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Мордуху Нэйфаху за 8.08.1918 (вых. №1242) у тым, што ён грамадзянін Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 124 — рк
0821. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Аляксею Савіцкаму за 9.08.1918 (вых. №1247) у тым, што ён грамадзянін-беларус
Гродзенскай губэрні, Пружанскага павету, Масеўскай воласьці, вёскі Сьвінароі
582.2.14: 123 — мк
0822. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Аляксею Цупрыку за 9.08.1918 (вых. №1248) у тым, што ён грамадзянін-беларус Гродзенскай губэрні, Слонімскага павету, Міжэрэцкай воласьці, вёскі Юхновічы
582.2.14: 122 — мк
0823. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР генэрал-маёру Рафаілу Буйвіду за 9.08.1918 (вых. №1249) у тым, што ён грамадзянін-беларус Менскай губэрні, сталы жыхар места Менску
582.2.14: 121 -мк
0824. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Басі Пратусевіч за 9.08.1918 (вых. №1250) у тым, што яна дачка г рамадзяніна Беларусі Менскай губэрні, Наваградзкага павету мястэчка Міра Абрама Пратусевіча і мае вялікую патрэбу выехаць у Харкаў
582.2.14: 120 — рк
0825. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Менскаму Гарадзкому Галаве за 9.08.1918 (вых. №1252) у справе Беларускага Народнага Тэатру
Пасьведчанне
Сьведчымо, што Беларускі Народны Тэатр пад загадам Ф.Аляхновіча мае на мэце культурна-прасьветныя цэлі і дзеля гэтаго заслужывае на падмогу, аб якой Вас просіць (асвабадзіць ад дабрачыннаго і гарадзкога падатку).
582.2.14: 118 — рк
0826. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Аляксандру Кудлачу за 9.08.1918 (вых. №1253) у тым, што ён грамадзянін-Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталы жыхар места Менску й мае патрэбу выехаць у Расею
582.2.14: 117 — рк
0827. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Тодару Бялыніцкаму-Бірулю за 9.08.1918 (вых. №1254) у тым, што ён грамадзянін-беларус Віцебскай губэрні, Віцебскага павету, Каралёўскай воласьці, сталы жыхар места Віцебску й мае патрэбу выехаць у Жытомір
582.2.14: 116 — рк
0828. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Сямёну Рубіну за 10.08.1918 (вых. №1255) у тым, што ён сын грамадзяніна Белару-
сі Менскай губэрні, Менскага павету, сталага жыхара места Менску Шмэркі Рубіна й мае патрэбу выехаць у Харкаў
582.2.14: 115 — рк
0829. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Айзіку Кагану за 10.08.1918 (вых. №1256) у тым, што ён сын грамадзяніна Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, сталага жыхара места Менску Шмуйлы Кагана й мае патрэбу выехаць у Харкаў
582.2.14: 114 — рк
0830. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Іосіфу Борышанскаму за 10.08.1918 (вых. №1257) у тым, што ён сын грамадзяніна Беларусі Горадзенскай губэрні, Слонімскага павету, Дворцаўскай воласьці, мястэчка Дворца Вульфа Борышанскага й мае патрэбу выехаць у Харкаў
582.2.14: 113 — рк
0831. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Лібе Сіроткінай за 10.08.1918 (вых. №1258) у тым, што яна грамадзянка Беларусі Менскай губэрні, Менскага павету, мястэчка Івянца й мае патрэбу выехаць у Харкаў
582.2.14: 112 — рк
0832. Ліст обэркватэрмайстра X Арміі Народнаму Сакратарыяту БНР за 12.08.1918 у справе разгляду хадайніцтва сялянаў вёскі Крамянец (увах. №467)
582.2.15: 093&г — рк рас
582.2.15: 092&г — ма ням
0833. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Міхасю Казаку за 12.08.1918 (вых. №1260) у тым, што ён грамадзянін-беларус Менскай губэрні, Ігуменскага павету, Узьдзенскай воласьці, вёскі Астравок і мае патрэбу выехаць у Расею
582.2.14: 111 — рк
0834. Ліст старэйшага мэханіка Менскай Паштова-Тэлеграфнай Канторы О.Талуца Народнаму Сакратарыяту БНР за 13.08.1918 з паведамленьнем аб вывазе немцамі па начах зьнятых у абанэнтаў 1800 тэлефонных апаратаў (увах. №473)