Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
2) — " — падарожы у Бэрлін і у дэлегацыі у Маскву і Бэрлін; — гроМаскву шы дэлегацыя прося пераслаць адна-
часна з выездам з Менска бэрлінскай дэлегацыі.
2) прасіць Н.С., каб дэлегацыя каторая выедзя з Менска у Бэрлін — ехала праз Кіеў, мела нараду з Кіеўскай дэлегацыяй і атрымалаб ад яе дэрэктывы; прасіць Н.С., каб бэрлінская дэлегацыя выехала з мандатамі з Менска у Кіеў не забаўна, — дзеля вышэйазначаных мэтаў дэлегуецца у Менск п. Варонка.
Старшыня Ант.Луцкевіч
Пісар Аўсянік
582.2. 04:013 — р
582.2. 04:014&г — ра
582.2. 09:036 — рк
1023. Pro memoria Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) міністру замежных справаў Украіны Зьмітру Дарашэнку (Кіеў)
Сусім сэкрэтна!
Pro memoria.
Беларуская Надзвычайная Дэлегацыя дзеля Замежных Перагавораў у мысль дадзеных ей мандатаў просіць п. Міністра Закардонных спраў Украіны, Д.І.Дорошэнка, выясьніць перад нямецкім імперскім Урадам у Бэрліне праўна-дзяржаўнае палажэньне Беларусі, а такжа ніжэйпісаныя пытаньні:
11) адносіны нямецкага імперскага ўраду да прызнаньня дзяржаўнае незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі у яе этнаграфічна-гістарычных межах у мысль акту Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з 25 марца 1918 г.
2) у прыпадку непамыснага адказу на пытаньне аб афіцыальным прызнаньні цяпер-жа дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, — выясьніць пагляд нямецкага імперскага ураду на беларускае дзяржаўнае будаўніцтва наагул.
3) выясьніць адносіны нямецкага імперскага ўраду да перагляду Берасьцейскае умовы і дадатковых расейска-нямецкіх умоў у Бэрліне і Вільні у часьцях, якія датычуць Беларусі.
4) справа самаабароны Беларусі: а) умацаваньне беларускай гасударственнай уласьці і тварэньне аружнай сілы дзеля паддзержаньня ладу (NB!); б) фінансавая паддзержка
II. Пагляд нямецкае дзяржавы на адносіны між Беларусью і Нямеччынай, Беларусью і Украінай, Беларусью і Літвой, Беларусью і Польшчай
III. Пагляд Нямеччыны на унутраны лад Беларусі
IV. Справа пасылкі дэлегацыі ў Бэрлін ад 3 да 5 асоб
582.2.09:037 — р
1024. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР (Менск) старшыні Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР Антону Луцкевічу (Кіеў) (вых. №1569) за 29.09.1918 з паведамленьнем аб хадайніцтве НС перад Беларускай Гандлёвай Палатай на Украіне ў справе адчыненьня крэдыту да 5.000 рублёў на ймя А.Луцкевіча для надзвычайных выдаткаў дэлегацыі
582.2.09:019 — ма
1025. Паведамленьне Канцылярыі НС старшыні Беларускай Надзвычайнай Дэлегацыі ў Кіеве Антону Луцкевічу за 30.09.1918 аб адчыненьні яму крэдыту Беларускай Гандлёвай Палатай у Кіеве
582.1.03:048
1026. Хадайніцтва сябра й скарбніка Віленскай Беларускай Рады Івана Луцкевіча перад НС БНР за 30.09.1918 з просьбаю аб выдачы грошай
Яго Міласьці Прэдседацелю Сэкрэтаріата Б.Н.Р.
Заява Члена і скарбніка Віленскай Беларускай Рады
Івана Луцкевіча
Прозьба выдаць на рукі Віленскай Радзе дзьве тысячы рублёў (2000 рб.) на падзержку політычнай прэссы выд-ва «Гоман». Калі гэтых грошэй цяпер Рада не дастане, то прыдзецца спыніць выд-ва Гомана, каторый бароніць в окупірованной немцамі часці Белорусі ідэю неаддачы Польшчы Захадняй Белорусі.
Іван Луцкевіч
ЗО/ІХ-1918
582.1.03:051
1027. Ліст генэральнага консула БНР на Ўкраіне Рыгора Базарэвіча (Кіеў) старшыні Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР Антону Луцкевічу (Кіеў) за 30.09.1918 з дасланымі пратастамі Магілеўскага Беларускага Камітэту на ймя расейскага і ўкраінскага ўрадаў
582.2.09:001
1028. Ліст Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) ваеннаму міністру Украінскай Дзяржавы О.Рагозу (Кіеў) за 30.09.1918 (вых. №2) з просьбай даць загад спыніць ліквідацыю беларускага этапнаканцэнтрацыйнага пункту ў Адэсе
582.2.09:045 — мк
1029. Ліст Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) міністру замежных справаў Украіны (Кіеў) за 30.09.1918 (вых. №3) з дасыланымі дакумэнтамі (пратэст Магілеўскай Беларускай Рады, просьба НС БНР за 25.09.1918 за №1544, просьба Беларускай Гандлёвай Палаты за 23.09.1918)
582.2.09:046 — мк
1030. Ліст Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) старшыні Расейскай мірнай дэлегацыі Хрысьціяну Ракоўскаму (Кіеў) за 30.09.1918 (вых. №4) з дасланым пратэстам Магілеўскай Беларускай Рады за 23.09.1918
582.2.09:047 — мк
1031. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР (Менск) Беларускай Гандлёвай Палаце ў Кіеве за 30.09.1918 (вых. №1570) аб пастанове НС за 28.09.1918 у справе адчыненьня Антону Луцкевічу крэдыту Беларускай Гандлёвай Палатай у Кіеве
582.2.26:004 — рк
1032. Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 30.09.1918 (вых. №1571) аб пастанове НС за 28.09.1918 у справе адчыненьня Антону Луцкевічу крэдыту Беларускай Гандлёвай Палатай у Кіеве
582.1.03:050
1033. Часовы наказ для павятовых Беларускіх Нацыянальных Радаў ЧАСОВЫ НАКАЗ
для павятовых Беларускіх Нацыянальных Рад.
1) Павятовая Беларуская Нацыянальная Рада зьяуляецца выявіцелем думкі прадставіцелей беларускага насяленьня павета і абаронцам яго інтэрэсау.
2) Маючы такіе заданьні Павятовая Беларуская Нацыянальная Рада клапоціцца аб моцным згуртаваньні сьвядомых сіл беларускага народу,
абароне інтэрэсау яе аддзельных асоб беларускага роду і
так і цэлых іх груп арганізацыяу, развіцьця свае роднае культуры, палепшаньні сельскай гаспадаркі і пашырэньні спажыучай і выработнай коапэрацыі і бярэ учасьцьце у развязаньні агульнай беларускай справы пасылаючы у гэтые беларускіе установы сваіх прадстаунікоу.
3) Кірауніцтво усей працай Рады і паступковай чыннасьці, згодна вызначаным заданьням, належаць да агульнага сходу Рады, які павінен збірацца ня меней 1 раза у месяц, кварум схода Рады будзе = '/г лічбы усіх радных.
4) Выканаучым органам Рады зьяуляецца Прэзідіум або Управа Рады, які складаецца з 5 асоб: Старшыні, 2 Намесьнікау, Пісара й Скарбніка.
5) Прэзідыум Рады праводзіць у жыцьце пастановы, вядзе усю бягучую перапіск[у,] падгатауляе даклады для дальнейшай працы і маець свае пасяджэньні ня меней 1 раза на тыдзень.
6) У сваей чыннасьці Рада распадаецца на 3 аддзелы: а) грамадзянскаарганізацыйны, в) культурна-асьветны, або школьны і с) коапэратыунаарганізацыйны.
7) Грамадзянска-арганізацыйны аддзел а) вядзе рэгістрацыю беларускага насяленьня, б) выясьняе хто з іх зьяуляецца грамадзянскім дзеячам і у якім кірунку, в) выдае пасьведчаньні аб беларускім роду сьвядомым беларусам і іншые патрэбные для беларусау, як такавые дакумэнт[ы.]
г) прыймае ад беларусау уселякіе заявы аб помачы у адтрыманьні ад акупацыйнай улады тых або іншых папер, або задавальненьні прозьб і зносіцца затым з належнымі установамі, дамагаючыся выкананьня прасімага. д) забірае ад жыхароу уселякіе скаргі, якіе або ліквідуюцца на мейсцы або перасылаюцца у Цэнтральную Беларускую Установу для належнага выкананьня. е) дае рады па усялякім юрыдычным пытаньням. ж) робіць паусюду сход[ы] з інфармацыямі аб беларускай справе, закладаець на павеце найболывы лік беларускіх нацыянальных арганізацыяу ці яккультурна-асьветных таварыствау, гурткоу як то Рады Камітэтау, інструкціруючые і умацовываючые іх. з) пашыраець беларускіе газэты і адозвы і усякую іншую літэратуру. і) Нарэшц[е] зьбірае пэуные стацісцічные матэрыялы аб адміністрацыйным падзеле павета з зазначэньнем колькі і якіх валасьцей, або іншых падзелау есьць у павеце, якіе і у якую воласьць уходзяць вескі, селы і мястэчкі, колькі жыхароу па нацыянальнасьцям, прыкладам жыве у кожным мейсцы, як далека знаходзіцца кожнае мейсцо ад воласьці, павятовага мейсца, залезнадарож[най] станцыі, пачтовага і тэлеграфнага пункта і якога, а так сама аб пуцях случэньня: якіе дарогі залезные, шасейные і трактовые праводзяць па па[веце] і між якімі вескамі і іншые усялякіе весткі магучые быць карыснымі у [...] нарыса становішча павятовага райёна у адміністрацыйным і шляхавым і [...] тэлеграфным напрамку.
8) Культурна-асьветны або школьны аддзел: а) зьбірае весткі колькі і дзе істнавала на павеце школ раней, якіх тыпау, на якой мове і на ч[ый] кошт, і якіе з іх адчынены і па якім варункам, б) колькі у кожным мейсцы ёсьць дзяцей школьнага узросту па нацыянальнасьцям і настаунікау
без працы, в) клапоціцца аб адчыненьні як у павятовым мейсцы, так і па усім павеце беларускіх школ пасылаючы дзеля гэтага сваіх інструктароу і робячы сходы бацькоу у кожным мейсцы, г) уселякім чынам дамагацца аб найхутчэйшым зацьверджаньні гэтых школ з прыняцьцем іх на кошты мясцовых і земскіх устаноу, д) вядзе рэгістрацыю беларускім школам паведамляючы аб кожнай адчыненай школай Цэнтральную Беларускую Школьную Раду і наглядае за беларускім напрамкам школы і пэуным яе вучэбным становішчы, е) заснов[ывае] у валасных Цэнтрах Школьные свае пададдзелы па[д] імем Школьных Радау, ж) арганізуець пазашкольную адукацыю у беларускім духу, як напрыклад вячэрняя школа для безграматных і малаграматных, падгатоучыя агульна-асьветные курсы беларусазнауства і інш., з) згуртовываець літэратурные, тэатральные і музыкальные сілы павета, і) устраівае беларускіе спэк[таклі,] канцэрты, лекцыі, сямейные вечарыны і інш. як у павятовым мейсцы, так [і] па усяму павету. і к) закладае бібліатэкі, чытальні і выдае па мажлів[асьці] сваю беларускую газэту.
9) Коапэратыуна-агранамічны аддзел а) выясьняе колькі есьць на павеце спажыучых і вырабатных коапэратывау, сельска-гаспадарчых таварыствау, хто імі кіруе і як значны іх абароты, а так сама ці зьвязаны[е] яны з якімі небудзь цэнтральнымі установамі і калі зьвязаны, то з як[ога] часу і з якімі, б) зьбірае вес[т]кі які лік зямлі абыймае павет па угод[дзях,] колькі зямлі належыць да кожнага сельскага таварыства і аддзельна ск[ар]бовых, цэркоуных, касьцельных і да маенткау, якая і дзе вядзецца га[...] у чым і дзе відаць недастача і наогул якое становішчо сельскай гаспа[даркі,] прамысловасьці і гандлю у павеце, в) клапоціцца аб адчыненьні новых спажыучых коапэратывау і заснаваній вырабатных артэлей і сельска-гаспадарчых таварыств з беларускім выглядам, а так сама аб тым, каб істнуючые коапэратыуные установы прыймалі беларускае аблічча праз кірауніцтва іх людзьмі спачуваючымі беларускаму руху, вядзенія дзелаводства на беларускай мове, выпіска і пашырэніе беларускі[х] газэт і інш. і г) дае рады па палепшаньню вядзеньня гаспадаркі, пакупкі найлепшых сельска-гаспадарчых прыладау, насеньня і інш.