Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
На дакумэнце штамп: «проізді на Украіну 12.OKT.1918».
1060. Упаважненьне Народнага Сакратарыяту БНР Івану Краскоўскаму за 10.10.1918 (вых. №1651) дзеля вядзеньня перамоваў з расейскім урадам празь яго прадстаўнікоў у Кіеве аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
БЕЛАРУСКАЯ
НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА
НАРОДНЫ СЭКРЭТАРЫЯТ
10 Кастрычніка 1918 г. №1651
Место Менск.
УПАУНАМОЦТВА.
Народны Сэкрэтарыят Беларускае Народнае Рэспублікі, на моцы сваей пастановы за 9 гэтаго кастрычніка 1918 г., даручае Члену Надзвычайнай Беларускай Дэлегацыі Івану Краскоўскаму, ад імені Беларускай Народнай Рэспублікі, вясьці перэгаворы у пастанаўляючай форме з Урадам Расійскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі, ці яго паўнамоцнымі прэдстаўнікамі у Кіеві, — аб прызнанні нізалежнасьці і Дзержаўнай самастойнасьці Беларусі і наконта тых вынікаў, якія выцекаюць з факту гэтаго прызнаньня; аб устанаўленні рубяжоў паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Расійскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікай, а так сама — аб эканамічна-палітычных адносінах паміж памянёнымі Дзержавамі, і упаўнамачывае падпісаць належные у гэтых справах дагаворы, што подпісам і прыкладам печаткі сьведчымо.-
Старшыня Народнаго Сэкрэтарыяту
і Народны Сэкрэтар Міжнарадовых Справау
Середа
Народны Сэкрэтар Гандлю
і Прамысловасьці
Т.Вернікоўскі
Народны Сэкрэтар Фінансаў
Захарко
Народны Сэкрэтар — Загадчык
Справау Народнаго Сэкрэтарыяту
ЛЗаяц
582.2.09:026&г — ма
1061. Упаважненьне Народнага Сакратарыяту БНР Івану Краскоўскаму за 10.10.1918 (вых. №1652) дзеля вядзеньня перамоваў з украінскім урадам аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
582.2.09:028&г — ма
1062. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР (Менск) старшыні Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР Антону Луцкевічу (Кіеў) за 10.10.1918 (вых. №1655) аб адкліканьні з складу Дэлегацыі Л.Леўшчанкі й Я.Варонкі й прызначэньні на іх месцы Т.Грыба й А.Смоліча, аб прапанове працаваць у Дэлегацыі ex officio Г.Базарэвічу — як консулу, аб магчымым сумяшчэньні І.Краскоўскім украінскай службы з працай у Дэлегацыі — на падставе пастановаў НС за 4 і 9.10.1918
582.2 .09:027 — ма
1063. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР (Менск) Ураду Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі ў асобе яго прадстаўніка ў Кіеве (Кіеў) за 10.10.1918 (вых. №1656) аб адкліканьні з складу Дэлегацыі Л.Леўшчанкі й Я.Варонкі й прызначэньні на іх месцы Т.Грыба й А.Смоліча.
582.2. 09:029 — ма
У дадатак да папераў №1485 за 18.09.1918 і №1508 за 20.09.1918
1064. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР (Менск) міністру замежных справаў Украінскай Дзяржавы (Кіеў) за 10.10.1918 (вых. №1657) аб адкліканьні з складу Дэлегацыі Л.Леўшчанкі й Я.Варонкі й прызначэньні на іх месцы Т.Грыба й А.Смоліча.
582.2. 09:030 — ма
У дадатак да папераў №1484 за 18.09.1918 і №1509 за 20.09.1918
1065. Пратакол чацьвертага сходу Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР дзеля замежных перамоваў за 11.10.1918
Чацьверты сход надзвычайнай дэлегацыі дзеля замежных перагавораў
11 кастрычніка 1918 г.
м. Кіеў
Былі прысутнымі члены дэлегацыі:
п.п. Базарэвіч і Капыстынскі
Старшыня п. Луцкевіч
Пісар А.Аўсянік
Слухалі: Пастанавілі:
1. Даклад Старшыні дэлегацыі аб 1. Прыняць да ведама оффіцыяльнай перадачы сягоньня паперы Міністру Закардонных спраў з прапазыцыяй аб нашым прызнаньні
2. Аб мэморыялах да паслоў
2. Напісаць мэморыял аб беларускім пытаньні і перадаць яго паслам у Кіевя, а гэтак сама учыніць крокі дзеля пасылкі мэморыялаў антантскім дзержавам
Старшыня Ант.Луцкевіч
Пісар Аўсянік
58 2.2.04:017 — р
58 2.2.04:018 — ра
1066. Ліст Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) генэральнаму консулу БНР на Ўкраіне (Кіеў) за 11.10.1918 (вых. №7) у справе дапамогі ўдаве палкоўніка Страг ановіча
582.2.09:052 — рк
1067. Ліст обэркватэрмайстра X Арміі Народнаму Сакратарыяту БНР за 11.10.1918 аб перасылцы паперы НС за 7.10.1918 (вых. №1630) Штабу III Рэзэрвовага Корпусу (увах. №634)
582.2.15:097г — ркрас
582.2.15:097 — ма ням
1068. Ліст грамадзянаў Радашкаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 11.10.1918 з скаргамі на акупацыйныя ўлады (увах. №621)
582.2.15:102&г
1069. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёскі Часнакі Івянецкай воласьці Менскага павету Менскай губэрні за 11.10.1918 (вых. №1664) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці
582.2.15:096 — мк
1070. Ліст шэфа Генэральнага Штабу Ляндвэркорпусу Народнаму Сакратарыяту БНР за 26.10.1918 аб перасылцы паперы НС за 3.10.1918 (вых. №1581) 85-ай ляндвэрдывізіі (увах. №673)
582.2.15:125 — ра ням, рк рас
582.2.15:129 — канвэрт
1071. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 12.10.1918 (вых. №1684) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе скаргі сялянаў Івянецкай воласьці
582.2.15:101 &г — рк
1072. Пратакол пятага сходу Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР дзеля замежных перамоваў за 15.10.1918
Пяты сход надзвычайнай дэлегацыі дзеля замежных перагавораў
15 кастрычніка 1918 г. м. Кіеў
Былі прысутнымі члены дэлегацыі:
п.п. Базарэвіч, Грыб, Смоліч і Капыстынскі
Старшыня п. Луцкевіч
Пісар А.Аўсянік
Слухалі: Пастанавілі:
1. Справа аб перадачы дэклярацый1. Даручыць выпаўненьня гэтае спра-
пратэстаў паслам
2. Даклад новых членаў дэлегацыі аб палажэньні у Менску.
вы Генэральнаму Консулу
2. Прыняць да ведама і прасіць Н.С., каб прыслалі копіі мандатаў ад тых організацый, якія увыйшлі у склад Рады і копіі двух апошніх сходаў папоўненай Рады1; прасіць Н.С., каб рэконструкцыю сэкрэтарыяту стрымаць да выясьненьня рэзультатаў перагавораў у Кіевя.
3. Нота нямецкаму Ураду і падаро3. Рэдакцыя ноты прыймаецца з пажа-
жа у Бэрлін
даньням перадачы аналагічных нот дзержавам згоды; перадаць ноту нямецкаму паслу 17 г. кастрычніка; пры візыця закрануць прьшцыпіальна справу аб падарожы дэлегацыі у Бэрлін
4. Устанаўленьня контакту з белару-4. Пры абгаворах тых пытаньняў, на
скай ваеннай арганізацыяй у Кіеве
якіх можа быць карыснай ваенная арганізацыя, дэлегацыя будзя зносіцца з прэдстаўніком, яго арганізацыя павінна выбраць.
Старшыня Ант.Луцкевіч
Пісар Аўсянік
582.2.04:019 —р
582.2.04:020 — ра
1 Восеньская сэсія Рады БНР пачала сваю працу 6.10.1918.
1073. Заява сяляніна вёскі Лашаны Заслаўскай воласьці Менскага павету Менскай губэрні Сьцяпана Палавога Народнаму Сакратарыяту БНР за 11.10.1918 з просьбай памагчы атрымаць кампэнсацыю за рэквізаваную цялушку (увах. NO630)
582.2.15:105
1074. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Язэпу Мамоньку за 15.10.1918 (вых. NQ1669) з упаважненьнем у справе вырабу
пячаткі й штампу Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў
582.2.23:001 — мк
1075. Ліст Бежанскай Камісіі пры Радзе БНР Народнаму Сакратарыяту БНР за 16.10.1918 з паведамленьнем аб плянах украінскіх уладаў спыніць працу Беларускай Бежанскай Камісіі ў Гомлі (увах. №637)
582.2.24:159
1076. Ліст Бежанскай Камісіі пры Радзе БНР Народнаму Сакратарыяту БНР за 16.10.1918 з паведамленьнем аб неабходнасьці ўтварэньня пры Нямецкім Консульстве ў Маскве Беларускай Бежанскай Камісіі (увах. №638)
582.2.24:162
1077. Ліст Бабруйскай Гарадзкой Управы Бабруйскай Павятовай Беларускай Радзе за 16.10.1918 у справе закрыцьця нямецкімі ўладамі маслабойных заводаў у Бабруйску
582.2.15:108&г — мк
1078. Ліст Бабруйскай Павятовай Беларускай Рады Народнаму Сакратарыяту БНР за 16.10.1918 у справе закрыцьця нямецкімі ўладамі маслабойных заводаў у Бабруйску (увах. №640)
582.2.15:109
1079. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 16.10.1918 (вых. №1690) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе заявы Сьцяпана Палавога
582.2.15:104&г — рк
1080. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Алякандру Галееўскаму за 16.10.1918 (вых. №1691) з даручэньнем арганізаваць Сеньніцкую Беларускую Валасную Раду Менскай губэрні й павету
582.2.23:004 — рк
1081. Дакладная запіска Беларускай Ваеннай Арганізацыі на Тэрыторыі Ўкраіны ўкраінскім уладам у справе неадкладнага фармаваньня беларускіх вайсковых частак на тэрыторыі Ўкраіны ва ўмовах наступу бальшавікоў на захад
582.2.09:016&г — мк
1082. Пасьведчаньне сябрам Беларускай Ваеннай Арганізацыі на Тэрыторыі Ўкраіны Ўладзімеру Гаркавенку і Ўладзімеру Сушу, дэлегаваным у Менск дзеля перамоваў з Урадам БНР за 17.10.1918
582.2.09:017 — мк
1083. Ліст обэркватэрмайстра X Арміі Народнаму Сакратарыяту БНР за 17.10.1918 аб перасылцы паперы НС за 12.10.1918 (вых. №1684) Штабу III Рэзэрвовага Корпусу (увах. №662)
582.2.15:100 — ркрас
582.2.15:100г — ра ням
1084. Заява ўладальніка друкарні на Губэрнатарскай вуліцы ў доме Шапіра №32 Якава Грынблата Народнаму Сакратарыяту БНР за 17.10.1918 у справе адключэньня нямецкімі ўладамі электрычнасьці на Губэрнатарскай вуліцы 17.10.1918 (увах. №642)
582.2.15:106
Вынікі адключэньня: «...вс.тЬдствіе чего я не могу выполнять работы по печатанію: газеты Шляха, Вольной беларусі, сценнчньія творы, Варта н др.».
1085. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР начальніку Штабу X Арміі за 17.10.1918 (вых. №1700)
Вь отвіть на Ваше сообіценіе оть 23 сентября 1918 г. за №14181 народный Секретаріат сообіцает, что пншуіцыя машнны н канцелярское нмуіцество, оставшіеся вь б. Губернаторскомь домг, посл’Ь занятія такового Германскнмн военнымн властямн 25 февраля с.г., пріобрітены на средства Секретаріата н составляют его неотьемлемую собственность.
йм-ья крайнюю нужду, вь особенностн вь данное время, вь пншушнхь машннахь н прочемь канцелярскомь нмуіцестві, Народный Секретаріат просііть вь спішномь порядк’Ь сдЬлать распоряженіе о возвратЬ этого нмуіцества Секр-ту, для прннятія какового будуть команднрованы дов-Ьренныя лнца
582.2.21:021&г — рк
1086. Нота Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) старшыні Нямецкага Райхстагу й Райхсканцлеру Нямеччыны (Бэрлін) за 18.10.1918
П. Нямецкаму Імпэрскаму Канцлеру
П. Старшыні Нямецкага Рэйхстага
Правамочны прэдстаўнічы орган Беларускага Народу і ўсіх жыхароў Беларусі, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымаўшая сваю ўладу ад Ўсебеларускага Конгрэссу, каторы адбываўся у сьнежні 1917 года у месьце Менску, абвясьціла актам 25 марца 1918 г. Беларусь Незалежнай Дзержавай, абнімаючай усю тэррыторыю разсяленьня Беларускага Народу, а ласьне: быўшыя расейскія губэрні Гродзенскую, Віленскую, Менскую, Вітэбскую, Магілеўскую і часьці Смаленскай, Чарнігаўскай, Сувалскай і другіх суседніх губэрняў.