• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.1.03:014
    1108.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 25.10.1918 (вых. №1775) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе скаргі сялянаў вёскі Гараўкі Валасевіцкай воласьці
    582.2.15:112&г — рк
    1109.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёскі Дабрамысьлі Валасевіцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні за 26.10.1918 (вых. №1776) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці
    582.2.15:116 —мк
    1110.	Ліст обэркватэрмайстра X Арміі Народнаму Сакратарыяту БНР за 26.10.1918 аб перасылцы паперы НС за 25.10.1918 (вых. №1775) Штабу III Рэзэрвовага Корпусу (увах. №671)
    582.2.15:111 — ра нялі, ркрас
    1111.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёскі Залесьсе Валасевіцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні за 26.10.1918 (вых. №1777) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці
    582.2.15:117 — мк
    1112.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 26.10.1918 (вых. №1780) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе скаргі сялянаў вёскі Залесьсе Валасевіцкай воласьці
    582.2.15:120&г — рк
    1113.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 26.10.1918 (вых. №1781) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе скаргі сялянаў вёскі Дабрамысьлі Валасевіцкай воласьці
    582.2.15:121&г — рк
    1114.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Бежанскай Камісіі пры Радзе БНР за 26.10.1918 (вых. №1786) з паведамленьнем аб прызначэньні асобаўпаўнаважаных у бежанскіх справах на правох консулаў — Пятра Мінкова (Горадзеншчына) і Яўгена Хлябцэвіча (Сызрань)
    582.2.24:160 — мк
    1115.	Ліст старшыні Магілеўскай Беларускай Рады Міхася Кахановіча (Менск) Народнаму Сакратарыяту БНР (Менск) за 27.10.1918 з прапановай стварыць Лігу нацыяў народаў былой Расейскай імпэрыі дзеля супольных выступленьняў на міжнародных форумах
    582.2.09:039&Г-040
    1116.	Заява ўладальніка хутару Юльянава Парфенаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні Адама Грыневіча Народнаму Сакратарыяту БНР за 27.10.1918 у справе забраньня ў яго нямецкімі ўладамі каровы, цэнтрыфугі й маслабойкі (увах. №672)
    582.2.15:124
    Заяву падаў «... па даверанасьці сын В.Грыневіч».
    1117.	Ліст Беларускага Камітэту Дапамогі пацярпелым ад вайны (Адэса) старшыні Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР Антону Луцкевічу (Кіеў) за 28.10.1918 з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе
    582.2.09:014 — ма
    1118.	Статут Таварыства Беларусаў гораду Навачэркаску1
    582.2.23:002&г-003 — ма
    Дата невядомая. На дакумэнце рэзалюцыя: «Прыняць да ведама. 28/Х. Л.3[аяц]».
    1	Новачэркаск — сталіца Вобласьці Войска Данскога.
    1119.	Ліст Беларускага Культурна-Прасьветнага Таварыства «Бацькаўшчына» Народнаму Сакратарыяту БНР за 28.10.1918 з паведамленьнем аб немагчымасьці прыняць перададзеную ў часовае карыстаньне друкарню дзеля друкарскага крызысу ў Менску (увах. №677)
    582.2.25:010
    За подпісам старшыні таварыства К.Езавітава. Ліст напісаны па-расейску. Папера аб перадачы друкарні была пасланая ў т-ва «Бацькаўшчына» 13.09.1918 (вых. №1448).
    1120.	Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 29.10.1918 (вых. №1784) аб пастанове НС за 26.10.1918 у справе звальненьня Аляксандра Цьвікевіча з пасады старшыні Надзвычайнай Беларускай Midi ў Маскве з 1.09.1918
    582.1.03:013&г
    Абставіны невядомыя.
    1121.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Бежанскай Камісіі пры Радзе БНР за 29.10.1918 (вых. №1787) з паведамленьнем аб пастанове НС за 26.10.1918 у справе ўтварэньня Беларускай Бежанскай Камісіі пры Нямецкім Консульстве ў Маскве й камандыраваньні туды Вацлава Вэбэра
    582.2.24:161 — мк
    1122.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 29.10.1918 (вых. №1788) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе скаргі гаспадара хутара Юльянава Адама Грыневіча
    582.2.15:123&г — рк
    1123.	Ліст Народнага Сакратарыяту Фінансаў БНР Менскаму Казначэйству за 31.10.1918 аб адмове нямецкіх уладаў вярнуць грошы Казначэйства, канфіскаваныя 25.02.1918
    582.2.21:019&г — рк
    1124.	Паведамленьне Канцылярыі НС Аддзелу Грашовых Справаў НС за 31.10.1918 (вых. №1791) аб пастанове НС за 29.10.1918 у фінансавых справах
    582.1.03:012&г
    1125.	Рэгістрацыйны журнал беларусаў-вайскоўцаў (?)
    582.2.17:001&г-О12&г
    Дата невядомая. Дакумэнт уяўляе сабою канторскую кнігу, на тытульным аркушы якой падпісана:
    «Каталог пьес Русскнх, Беларусскнх.
    ОтдЬль I.
    Театр. Бнбліот. С.А.Йванова
    г. Мннск
    1918 г.»
    1125a. [Рэгістрацыйны журнал беларусаў-вайскоўцаў (?)] №№ по порядку	35.
    Чнн нлн званіе	Поручнк
    Національность	ББл.
    Іімя, Отчество н Фамллія	Франц Внкентьевнч Кушель
    Возраст	23
    Род оружія	п^х.
    Адрес	фольв. Забарос Внлен. губ., Внлен. уьзда Прнм-Ьчаніе	Гр. уч. зав.
    1126.	Ліст грамадзянаў вёскі Крывок Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 1.11.1918 з скаргамі на акупацыйныя ўлады (увах. №676)
    582.2.15:128
    1127.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР грамадзянам вёскі Крывок Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні за 1.11.1918 (вых. №1802) з абяцаньнем прыняць належныя захады дзеля высьвятленьня справаў аб злоўжываньнях нямецкіх уладаў у воласьці
    582.2.15:126 — мк
    1128.	Ліст Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР (Кіеў) міністру ўнутраных справаў Украіны Фёдару Лізагубу (Кіеў) за 2.11.1918 (вых. №12) з просьбай аб дапамозе беларускім бежанскім камітэтам на Ўкраіне
    582.2.09:053 — мк
    1129.	Ліст Ратамскай Беларускай Рады Народнаму Сакратарыяту БНР за 2.11.1918 з паведамленьнем аб адпраўцы кс. М.Русецкім апошніх літоўскіх бежанцаў з Ратамкі на бацькаўшчыну 2.07.1918 (увах. №680)
    582.2.24:157
    Падпісалі: старшыня Рады Я.Філановіч, за сакратара сябар Рады А.Жывіца
    1130.	Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Штабу X Арміі за 2.11.1918 (вых. №1810) з просьбай даць распараджэньне аб разглядзе скаргі сялянаў вёскі Крывок Красналуцкай воласьці
    582.2.15:127&г — рк
    1131.	Пратакол шостага сходу Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР дзеля замежных перамоваў за 4.11.1918
    Шосты сход надзвычайнай дэлегацыі дзеля замежных перагавораў
    4.ХІ.18Г. м. Кіеў
    Былі прысутнымі члены дэлегацыі:
    п.п. Базарэвіч і Капыстынскі Старшыня п. Луцкевіч Пісар А.Аўсянік
    Слухалі:
    Пастанавілі:
    1.	Справаздача з усяго зробленага 1. Рэдакцыя ноты прыймаецца і чынза ўвесь час у Кіевя і нота да Мінінасьць дэлегацыі часова перапынястэрства Закардонных спраў аб тым, ецца дзеля чаго выежджая у Менск што дэлегацыя перапыняя сваю прастаршыня дэлегацыі і пісар.
    цу у Кіевя і выежджая у Менск дзеля дакладу аб сваей працы Ураду
    2.	Аб новых мандатах	2. 3 прычыны новых політычных ва-
    рункоў прасіць сэкрэтарыят выдаць новыя мандаты таму самаму складу з ўключэньням п. Александра Матв. Матвеева
    Старшыня Ант.Луцкевіч
    Пісар Аўсянік
    58	2.2.04:021 — р
    58	2.2.04:022 — ра
    1132.	Нота Надзвычайнай Дэлегацыі Рады БНР міністру замежных справаў Украінскай Дзяржавы за 5.11.1918
    Пану Міністру Закордонных Спраў Украінскай Дзяржавы.
    Надзвычайная Беларуская Дэлегацыя, прыехаушая у Кіеу 19.IX.1918. па загаду Беларускага Ураду, аддала п. Міністру Закордонных Спрау1 свае
    паунамоцтвы і, выясьніушы у цэлым радзе нарад з прадстаунікамі Міністэрства сваю міссію, прасіла Украінскі Урад аб офіцыальным прызнаньні незалежнасьці Беларускае Дзяржавы і аб помачы ей дзеля умацаваньня дзяржаунасьці і стварэньня аружнае сілы для самаабароны. У адказ на гэта Дэлегацыі было заяулено, што Украінскі Урад гатоу пайсьці насустрэч жаданьням Беларусі як у памянутых вышэй пытаньнях, так і у справе звароту занятых Украінай палудзенных беларускіх паветау.
    9.	Х. Дэлегацыя была прынята панам ГЭТМАНАМ, каторы, выслухаушы справу, заверыу Дэлегацыю аб сваей прыхільнасьці і, пацьвярджаючы фактычнае прызнаньне Украінскім Урадам незалежнасьці Беларускае Дзяржавы, абяцауся учыніць крокі дзеля хутчэйшага разгляду і разьвязкі Радай Міністрау справы офіцыальнага прызнаньня беларускае незалежнасьці.
    11.	X. Дэлегацыя падала п. Міністру Закордонных Спрау просьбу на пісьме, каб беларускае пытаньне было у тэрміновым парадку паднята у Радзе Міністрау. У канцы мінулага месяца яна йшчэ раз зьвярнулася да Міністэрства Закордонных Спраў і ўрэшці была у п. Старшыні Рады Міністраў2, выясьняючы сьпешнасьць сваей справы.
    Ня гледзячы на гэта, справа Беларусі у Радзе Міністрау дагэтуль не разгледалася. А за гэты час Савецкая Расея окупіравала новую паласу Беларускае Зямлі з местам Магілевым3, і ў бліжэйшай будучыні будуць зруйнаваны новыя абшары.
    Дэлегацыя заяуляе, што кожын далейшы дзень зацяжкі, стауляючы Беларусь перад фактам окупацыі Савецкай Рэспублікай усе новых і новых абшарау Беларусі, абязцэнівае эвэнтуальную помач Беларусам са стараны Украінскае дзяржавы, каторая можа аказаца спозьненай, і адклад разьвязкі Радай Міністрау пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі і аб помачы ей можэ вытварыць палажэньне, роуна грознае як для Беларусі, так і для Украіны. Зьвертаючы на гэта увагу Украінскага Ураду, Дэлегацыя яшчэ раз просіць ускорыць разгляд Радай Міністрау закранутых Дэлегацыей пытаньняу і, лічучы сваю далейшую бытнасьць у Кіеве да аканчацельнай разьвязкі справы бязплоднай, прыпыняе сваю работу і варочаецца у Менск дзеля справаздачы свайму Ураду і атрыманьня далейшых інструкцый.
    Дэлегацыя просіць Украінскі Урад даць офіцыальны адказ Рады Міністрау безпасрэдна Народнаму Сэкрэтарыяту у Менску.
    582.2.	09:020&г — мк бел
    582.2.	09:021&г — рк рас
    1	Зьм.Дарашэнкам. 2 Ф.Лізагубам. 3 Згодна з дадатковай расейска-нямецкай дамовай за 27.08.1918 да пачатку лістападу балыпавіцкія войскі часткова занялі Аршанскі, Лепельскі, Магілеўскі, Полацкі й Сеньненскі паветы.
    1133.	Паведамленьне Канцылярыі НС Народнаму Сакратарыяту Фінансаў (вых. №1815) і Народнаму Сакратарыяту Кантролю (вых. №1816) за 6.11.1918 аб пастанове НС за 5.11.1918 у справе выпуску Урадавай Беларускай Лятарэі
    582.1.03:011
    1134.	Справаздача Канцылярыі НС ў Аддзел Грашовых Справаў НС за 7.11.1918 за купленыя рэчы
    582.1.03:022
    1135.	Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР кс. М.Русецкаму за 7.11.1918 (вых. №1722) у тым, што апошнія бежанцы літоўцы былі адасланыя ім на бацькаўшчыну з Ратамкі 2.07.1918