Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
ВнЬ пов-Ьсткн дня было также прйнято большйнствомь предложеніе фракцій соціалйстовь-революціонеровь о посылкі делегацій вь Москву кь Сов-Ьтскому Правнтельству (3 чел.). Нм-Ьвшіеся вь этоть день вь повгсткі, дня вопросы, какь — декларація новаго Совіта Народныхь Мнннстровь Б’Ьлорусской Народной РеспублйКй, а также перевыборы Презндіума Рады Бнлорусской Народной Республнкй за позднымт> временемь отложены до сл'Ьдуюіцаго засіданія.
582.2.36:119,122 — мк
582.2.36:120-121 — мк
582.2.36: 123 — мк
1 Новы ўрад Украінскай Дзяржавы быў створаны пасьля падпісаньня гетманам Скарападзкім адмысловай граматы аб фэдэрацыі зь небальшавіцкай Расеяй за 14.11.1918. 2 Дак. №1141.
1147. Грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 28.11.1918 з заклікам арганізоўваць мясцовыя Беларускія Рады ў сувязі з плянаваным адыходам зь Беларусі нямецкага войска
ГРАМАТА
РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Народзе Беларускі і ўсе народы Беларускай зямлі!
Слухай голасу тваіх прадстаўнікоў, што працуюць тваім імянем і дзеля твайго шчасьця.
Шмат сотняй гадоў панавалі на Беларусі чужынцы, а працоўны народ наш гібеў у зьдзеку, няволі і цемнаце. Безканечныя войны палівалі нашую старонку рэкамі крыві, а звадкі між народамі і верамі у самой Беларусі атручывалі дух народны, зьнішчалі усе здабыткі культуры і не давалі тварыцца новым. Аж зразумелі урэшці лепшыя сыны Беларусі, што прычына усіх нешчасьцяў — гэта палітычны заняпад народу Беларускаго, яго няволя і пакора, і прагалосілі яны на усю Беларусь, што павінен устаць Беларускі народ, скінуць путы няволі і з парабка гаспадаром зрабіцца на сваёй зямлі.
Разыйшоўся голас гэты па Беларусі і абудзіўся Народ. I на вялікі ўсенародны сход, які адбыўся у сьнежні месяцы 1917 г. у Менску і называецца Усебеларускім З’ездам, прыслаў Народ Беларускі каля дзьвёх тысяч чалавек сваіх лепшых прадстаўнікоў з усіх частак, усіх валасьцей, усіх закуткаў Беларускай Зямлі. He збаяушыся цёмных сілаў, што тады панавалі на Беларусі, перад наведзенымі кулямётамі і навіслымі штыкамі сказау Зьезд волю Народу Беларускаго аб яго будучыне. Народ Беларускі выракаецца сваіх няпрошаных апякуноу. Ен устанаўляе на сваёй зямлі Дэмакратычную Рэспубліку і хоча прамаўляць на сусьветным міравым кангрэсе вуснамі сваіх уласных прадстаўнікоў. Ен творыць войско для абароны свайго права і даручае ўладу у Беларусі выбранай на зьездзе Радзе і яе Спаўняючаму Камітэту.
Паны камісары разагналі Усебеларускі Зьезд і шукалі спосабу зьнішчыць Раду Зьезду. Ды не ўдалося гэта ім. Пасьля іхняго уцёку з Менску ўлада перайшла да Спаўняючаго Камітэту Рады Зьезду і той стварыў тады першае Міністэрство Беларускае — Народны Сэкрэтарыят, а так сама пачаў тварыць беларускае Народнае войско.
Пасьля вякоў няволі ізноу запанавау на сваёй зямлі Беларускі Народ. Але нядоўгае было гэтае панаванне. Цераз тры дні прыйшлі у Менск войскі нямецкаго імпэратара. Яны гвалтам адабралі ад Народнаго Сэкрэтарыяту ўладу і спынілі яго работу. Патаемна мусіў пасьля таго зьбірацца Беларускі Урад, хаваючыся ад нямецкіх жандармоў, але ні на мінуту не забываўся ён аб вялікіх абавязках, на яго Народам узложанных. 9 сакавіка 1918 г. Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду выдаў Устаўную Грамату, якая тлумачыла тыя правы працоўнаго народу, што выдау Усебеларускі Зьезд. A 25 сакавіка ён, злучыушыся з прадстаўнікамі Земстваў і Гарадоу і утварыушы разам Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, абвесьціў Беларусь нязалежнай і вольнай Дзяржаваю, каб не дазволіць далей
чужынцом камандаваць Беларускім Народам, разрываць яго на часткі, ды гандляваць Беларусью на сусьветным рынку. Так былі скінуты з Беларускаго Народу апошнія путы няволі, якія ціснулі яго праз вякі.
Ішоў час, але не зьменшаўся уціск нямецкаго імпэратарскаго Ураду. 3 усяго краю надыходзілі да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі скаргі і пратэсты проці гэтаго уціску, а Рада нічога не магла зрабіць, бо яшчэ не пасьпеў сабраць Беларускі Народ сілы свае і моцным плячом падперці сваю Раду. Ня маючы сілы Рада Рэспублікі надзеялася хоць сваёю пакораю зьмягчыць цяжкае палажэнне Беларусі. Яна неколькі разоў зьвярталася да нямецкаго ўраду, просячы, каб той прызнаў Беларускі Народ вольным і незалежным і даў яму можнасьць самому упраўляць сваёю зямлёю. Нямецкі ўрад кожны раз адказываў адмоўна.
Тым часам у Нямеччыне сталася рэвалюцыя, і нямецкае войско ня хоча больш аставацца у нашай зямлі, з якой гэтак несправядліва зрабіў яго даўнейшы імпэратарскі ўрад. Беларусь ізноў астаецца вольнаю і яе урад мае абвесьціць выбары да Беларускаго Устаноучага Сойму, які сваім голасам умацуе правы народу і установіць дзяржауны лад Беларусі. Але хоць шмат зьмяніла рэвалюцыя, ды не зьмяніла яна нешчасьлівай долі Беларускай. Ня хочуць панаехаўшыя у наш край чужынцы выпускаць са сваіх рук лейцаў, у якіх трымалі дагэтуль Беларускі Народ. У Менску, у Кіеві разам з нашымі адступнікамі яны твораць фальшывыя ўрады і крычаць аб сваім праве на панаванне над Беларускім Народам, аб тым, што Беларусь ніяк ня можа быць вольнае, а павінна канешне ісьці зноў у ярмо. Пры гэтым яны не шкадуюць выдумак, каб ачарніць Раду Рэспуолікі і словамі сваімі апаганіць яе працу. Уся мэта гэтых людзей пасварыць беларусаў між сабою, а пасьля, абязсіліўшы іх, аддаць у даўнейшую няволю, пад панаванне новаго цара і яго чыноўнікаў.
Рада Рэспублікі аднак верыць у сьветлы і здаровы розум народу Беларускаго і усіх дэмакратычных народаў Беларусі, якія не дадуць сябе ашукаць хітрым ворагам Рэспублікі. Яна вядзе далей сваю працу, а для спаўнення сваіх загадаў, яна устанавіла новы склад Рады Беларускіх Народных Міністраў, які павінен вывесьці Беларусь на сьветлы лепшы шлях, абараніць праўдзівую яе незалежнасьць і даць працоўнаму малазямельнаму народу зямлю, а работнікам дагаднейшыя варункі працы і склікаць Устаноўчы Сойм Беларускай Народнай Рэспублікі.
Перад сьвітаннем новаго дня, які суліць нашай Бацькаўшчыне культурны росквіт і дзяржаўную незалежнасьць, павінны абудзіцца усе жывыя дэмократычныя сілы Беларусі. Усе, хто хоча бачыць сваю многапакутную Бацькаўшчыну — Беларусь вольнай, багатай і шчасьлівай, усе хто хоча, каб працоўны народ Беларусі не знаў больш зьдзеку над сабою і няволі, няхай усюды злучаюць свае сілы, ствараючы на мяйсцох Беларускія Рады, і зьвязуючы іх з Радаю Рэспублікі. Толькі ім, гэтым арганізацыям працоўнаго Народу Беларусі, належыць цяпер, да созыву Устаноўчаго Сойму улада на мяйсцох, а не Земству, не чыноўнікам, не ўсякім самазванцам і чужынцам. Толькі на іх павінен апірацца Беларускі Народны Урад у сваёй чыннасьці. Сам народ, абуджаны рэвалюцыяй, няхай ба-
роніць сваю волю і незалежнасьць, право на сваю родную зямлю і мейсцо на сьвеці сярод усіх Народаў.
Чувайце грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі! Надыходзе гадзіна апошняго суду над народамі. Няхай жа не пагасьне у сэрцах вашых жывы агонь замілаваньня да волі і агульна грамадзянскага шчасьця.
Няхай жыве незалежная Беларуская Народная Рэспубліка!
Няхай жыве працоўны народ Беларусі і солідарнасьць вольных народаў!
Няхай растуць Беларускія сялянскія і работніцкія Рады па ўсёй Беларусі!
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
28/11 1918 м. Менск. 582.2.05:021 — д
1148. Зварот Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускаі а народу за 29.11.1918
Ад Рады Народных Міністрау.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымаўшая свае поўнамоцтвы ад Беларускаго Народу на Усебеларускім З’езьдзі, у граматах з 9 і 25 марца 1918 году апавесьціла, што ўся ўласьць на Беларускай зямлі пераходзіць у рукі народу. Зямля, лясы і прыроднае багацьце краю былі аб’яўлены народным меннем.
У сьлед за гэтым Рада прыступіла да будаваньня незалежнай Беларускай Дзяржавы на асновах, устаноўленых Устаўной Граматай з 25 марца г. г.
Нямецкая окупацыя прыпыніла гэту работу і зрабіла немагчымай перадачу ўласьці ў рукі Народу і разьвязку зямельнаго пытаньня на справядлівых асновах.
Цяпер, калі Народ Нямецкі завёў новы лад на сваей зямлі, і окупацыйныя войскі пакідаюць наш край, — настаў мамэнт, каб Народ Беларускі, соткі гадоў пакутаваўшы у чужацкай няволі, стаўся поўным гаспадаром на сваей вольнай і незалежнай зямлі.
Беларускі Урад, зложаны з прадстаўнікаў усіх беларускіх соцыалістычных партый і упаўнамочаны Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, кліча Народ Беларускі выкарыстаць гэты асаблівы мамэнт — мамэнт зьніштажэння старога ладу вольнымі народамі.
Няхай усе грамадзяне Беларусі гуртуюцца навакол Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускага Ураду і твораць на ўсей Беларусі свае валасныя, павятовыя і мястовыя Беларускія Рады, каб арганізованы народ запраўды мог узяць у свае рукі уласьць у сваей старонцы.
Цьвёрда стоючы на грунце здабыткаў рэвалюцыі, Беларускі Урад усемі сіламі будзе паддзержываць на нашей зямлі лад, кіруючыся да таго, каб згодна з законамі, выдаванымі правадаўчымі установамі Беларускай Народнай Рэспублікі, глаўнае багацце народу — лясныя абшары — перайшлі на уласнасьць краю, каб тыя хто сваей працай на раллі корміць увесь край, былі справядліва надзелены зямлёй, каб узмацавалася наша 308
незалежная Беларуская Рэспубліка, і каб чужыя нам людзі ізноў не запанавалі над намі.
Беларускі Урад будзе рупіцца перш за усё аб тое, каб чым хутчэй сабраўся Устаноўчы Сойм Беларусі і каб чым хутчэй наш народ сам завёу на сваей зямлі праўдзівую волю для усіх яе грамадзян.
Рада Народных Міністраў
Беларускай Народнай Рэспублікі.
Менск, 29 лістапада 1918 г.
582.2.05:022 — д
1149. Рэгістрацыйныя карткі [беспрацоўных?] Народнага Міністэрства БНР (лістапад 1918)
582.1.64:001-156
Карткі запоўненыя на блянках:
1. Імя
2. Як па бацьку
3. Прозьвішчо
4. Гдзе радзіуся і калі
5. Нацыанальнасьць
6. Спэцыальнасьць
7. Чым займаіцца цяпер
8. Прасьветны цэнз
9. Адрэс
10. Подпіс рэгістранта
Сьпіс зарэгістраваных (* — запоўненыя па-беларуску; # — гл. наступныя дакумэнты):
1. —
3. Ляховская Анна
4. Окунь Ефнмь
5. Верннковскій Всеволодь
6. Дорогушь-Дорошкевнчь Екатернна
7. Крнчевскій Семень
8. Сайкоўская Люба*
9. Кульгань Владнмнрь
10. Заленскій Бронвславь
11. Швлай Нвань
12. Ленько Тарас
13. Астановскій Азріель