• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.2.38:064 — мк
    1170.	Мэмарыял Беларускага Ўраду старшыні Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы (Горадня) за 22.01.1919 (вых. NQ10/1970)
    Мэморыял Беларускага Ураду.
    Пану Старшыні Міравой Конфэрэнцыі у Парыжы.
    Пад той час, як прынцып самаазначаньня нацыянальнасьцей сьвяткуе пабеду на усенькім сьвеці, — дванадцацімільённы Беларускі народ, некалі вольны і незалежны, а пасьля паняволены суседзямі і толькі цяпер паустаушый дзеля адбудовы сваей нацыянальнай культуры і дзяржаунасьці, стаіць перад пагрозай новага паняволеньня — яшчэ горшага за колішняе, бо яно суліць яму у дадатку разрыу жывога нацыянальнага арганізму на некалькі часьцін. У гэткі мамэнт ядынае законнае прадстауніцтва Беларускага народу, Народнае Міністэрства, прызванае да жыцьця народнай воляй, лічыць сваей павіннасьцю зьвярнуцца да вялікіх дзяржау, апавесьціушых прынцып нацыянальнага самаазначаньня, з просьбай аб зашчыту, апіраючыся не на сілу аружжа, а на свае права на жыцьцё і свабоду.
    Праз нейкую дзіуную іронію долі культурны сьвет ведае аб рожных дробных і слабых народах і паддзержывае іх дзяржаунасьць, — але аб дванадцацімільённым Беларускім народзе, бацькаушчына каторага у дадатку страшэнна зруйнавана вайной, ня ведае і ня рупіцца ніхто...
    Гранічучы на заходзі з Польшчай, на пауночным Заходзі з Літвой і Латвіей, на поуначы і усходзі з Маскоушчынай і на паудня з Украінай, абшар Беларусі, даходзячы 300,000 квадратных кіломэтрау, абнімае быушыя расейскія губэрні Віленскую, Гродзенскую, Менскую, Вітэбскую, Магілеускую, палову Смаленскай, часьць Чарнігаускай і сумежныя паветы Сувальскай, Ковенскай, Курляндзкай і іншых губэрняу.
    Згруба гранічная мяжа Беларусі йдзе гэтак: ад Дзьвінску на поунач ламанай лініей да станцыі пры чыгунцы Корсаука, адтуль на усход да Ржэва на Волзе блізка зусім простай лініей, ад Ржэва граніца йдзе у пауднёва-заходнім кірунку на Бранск і далей па Дзесьне, адтуль на Заход крывой лініей на Грэмяч, Ноугарад-Северск, Гарадню, усьце Прыпяці (на паудня ад іх), Буга і Нарэва да Беластоку. Акружаючы з заходу Беласток і Хорошч, якія знаходзяцца на Беларускай зямлі, граніца паднімаецца на поунач, захоплівае места Аугустоу і далей ламанай лініей ідзе цераз Друскенікі, Эйшышкі, Новыя Трокі, Мусьнікі, Сьвенцяны — да Дзьвінску. Места Вільня стаіць на Беларускай зямлі, і літоуская граніца акружае яго паукругам радзіусу 20—60 вёрст. На усім паказаным абшары бела-
    русы становяць каля 75% насяленьня, жыды становяць тут каля 12%, a рэшта — палякі, вялікарусы, украінцы, літвіны, татары і інш.
    Беларусы вядуць свой род ад старых славянскіх плямёнау Крывічоу, Дрыгвічоу і інш., каторыя ужо у IX сталецьці зрабілі пачатак сваей дзяржаунасьці. Ад IX да XIII ст. гісторыя Беларусі — гэта час цяжкой барацьбы за незалежнасьць з суседнімі рускімі князьствамі, барацьбы за вольны доступ да Балтыцкага мора, з каторым Беларусь зьвязывалі водныя тарговыя дарогі — Дзьвіна і Нёман. Гэная барацьба прымусіла беларускія плямёны крэпка еднацца паміж сабой і зрабіць хаурус з Літвой. Ад XIII да другой паловы XVI ст. беларусы разам з літоускім народам збудавалі магутную дзяржаву, якая найбольш вядома пад імем Вялікага Князьства Літоускага. Дзякуючы сваей культурнасьці і высокаму разьвіцьцю грамадзкага жыцьця, беларусы здабылі тутака пануючае палажэньне. Беларуская мова сталася дзяржаунай мовай па усенькім В. Князьстве Літоускім, сталася мовай культурных людзей, пакінуушы па сабе сьляды у вечных памятніках — нялічаным множстве актау дзяржауных і цывільнага права, у вядомым на усю Эуропу зборніку законау В. Кн. Літоускага — «Літоускім Статуце», які быу напісаны па беларуску і сперша друкавауся толькі у гэтай мове. Ужо у 1518 г. беларусы мелі друкаваную Біблію у роднай мове.
    У 1569 г. на сэйме у Любліне Літоуска-Беларускае гаспадарства падпісала акт дзяржаунае уніі (еднасьці) з Польшчай. Паводлуг Люблінскай умовы злучыліся яны у адну фэдэрацыю на аснове поунай роунасьці: кожная з іх захавала права мець сваю асобную армію, свае законы, фінансы, суды і мясцовае упрауленьне, а еднасьць выяулялася толькі у супольным сэйме.
    У канцы XVIII ст. злучаная Беларуска-Літоуска-Польская дзяржава была разьдзелена паміж трох суседак: Аустрыей, Прусамі і Расеей. Беларусь была цэлком прылучана да Расеі у 1793 г. паводлуг умовы, падпісанай у Горадні. Гэная умова павінна была забаспечыць Беларусі магчымасьць свабоднага і самабытнага разьвіцьця і тварэньня сваей нацыянальнай культуры. На жаль, яна не была споунена: расейская дзяржауная палітыка пайшла па дарозе гвалтау і нялічанымі агранічэньнямі і рэпрэссіямі: зачыняючы вышэйшыя школы, уціскаючы веру, забараняючы друкаваць кніжкі па беларуску (у 1865 г.), ужываць народную мову у школе і цэркві (1839 г.) і т. д. — старалася забіць у беларусау нацыянальнае пачуцьцё і абярнуць іх у маскалёу. На Беларусь углядаліся, як на некалькі губэрняу, аднастайных з маскоускімі, якімі упраулялі маскоускім абычаем — з тэй толькі рожніцай, што тут не дапускалі ані ценю самаупрауленьня, заведзенага у вялікарускіх губэрнях у 1864 г. Толькі наперадодні сусьветнае вайны у часьці Беларусі было заведзена земскае самаупрауленьне, а Віленшчына і Гродзеншчына і тагды асталіся бяз яго.
    Жывучы у страшэнна цяжкіх варунках, пазбауленыя нацыянальнай школы і цэрквы, беларусы блізка зусім утрацілі сваю інтэлігэнцыю. Аднак за увесь час маскоускага панаваньня рабіліся спробы пачаць работу дзеля нацыянальнага адраджэньня беларусау, , робленыя нацыянальна-
    сьвядомымі сынамі Беларускае зямлі. Спробы гэныя зыходзіліся з мамэнтамі узросту дэмакратычнага руху у Расеі і заграніцай: яны станавілі адгалосак Вялікай Францускай Рэвалюцыі, узмацовываліся у 1830 і 1848 гадох, выяуляліся у часе паустаньня 1863 году, разьвіцьця «народнічэства» у Расеі у 1880-х гадох і урэшці абярнуліся у шырокі массовы народны рух у часе рэвалюцыі 1905 г. У зусім кароткі час беларусы стварылі сваю арыгінальную літэратуру, даушы багата імёнау слауных паэтау, стварылі сваю народную прэссу, многа культурна-прасьветных, грамадзкіх і палітычных арганізацый і т. д. Цэнтрам беларускай нацыянальнай работы была адвечная сталіца краю — Вільня. Найвышэйшай праявай беларускай нацыянальнай работы была праца над будоуляй сваей незалежнай дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы. Яна разьвярнулася у першыя-ж дні рэвалюцыі у лютым 1917 году. У марцы у Менску адбыуся людны з’езд беларускіх грамадзкіх працаунікоу, на якім быу заснованы «Беларускі Нацыянальны Камітэт». Месца апошняга пасьля заняла «Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацый і Партый», каторая адгэтуль гуртавала каля сябе і кіравала усю беларускую нацыянальную работу. За шэсьць месяцау рэвалюцыі ідэя адраджэньня і палітычнага самаазначаньня Беларусі усё узмацоувалася і разьвівалася на чысьленых з’ездах, мітынгах і сходках. Пасьля трэйцяе сэссіі «Цэнтральнае Рады Беларускіх Арганізацый і Партый» у кастрычніку 1917 г. ясна выявілася патрэба стварыць дзяржауна-прауную установу, якая узяла-бы у свае рукі уласьць, і палажыць аснову Беларускай Народнай Рэспубліцэ. Дзеля гэтага былі скліканы армейскія з’езды на усіх фронтах: заходнім у Менску (18-24 кастрычніка), пауночным у Вітэбску (15-20 лістапада), румынскім у Одэссі (3-8 сьнежня), палудзенна-заходнім у Кіеві; два з’езды беларусау-бежанцау у Маскве і адзін у Менску; з’езды вучыцялёу і розных грамадзкіх арганізацый у Смаленску, Вітэбску, Полацку і іншых местох. Рэзультатам гэтых з’ездау было заснаваньне «Вялікай Беларускай Рады» і «Беларускай Цэнтральнай Вайсковай Рады», а такжа скліканьне Усебеларускага З’езду з устаноучымі функцыямі у Менску 18 сьнежня 1917 году.
    Усебеларускі З’езд быу найбольш поуным і сур’ёзным выяуленьнем волі Беларускага народу, раунуючы да такога-ж выяуленьня волі другімі народамі быушае Расеі. На з’езд прыехалі дэпутаты ад валасных (сялянскіх) земств, і камітэтау з усяе этнаграфічнае Беларусі, ад павятовых і губэрскіх земств, мястовых самаупрауленьняу, работніцкіх арганізацый, ваенных з усіх фронтау і тылу арміі, бежанскіх саюзау і камітэтау, коопэратывау, прафэсыянальных і іншых саюзау Беларусі, усіх палітычных партый, — разам 1167 дэпутатау з правам пастанауляючага голасу і 705 — дарадчага. З’езд, выяуляючы сувэрэнную волю Беларускага народу, пастановай 31 сьнежня 1918 году устанавіу рэспубліканскі дэмакратычны лад у этнаграфічных межах Беларускае зямлі і выбрау найвышэйшую уладу Беларусі: Раду Усебеларускага З’езду, якая у свой чарод пасьля аддала спауняючую уласьць у старонцы Радзе Народных Міністрау. Пасьля прыняцьця гэтых пастаноу прадстаунікі большэвіцкай уласьці у Менску, карыстаючы з таго, што пад той час тамака ня было беларускага
    войска, аружнай сілай разагналі З’езд. Ня гледзячы на гэта, Рада прыступіла да выпауненьня узложаных на яе абавязкау і, паміж іншым, паслала дэлегатау ад Беларусі на мірныя перагаворы у Бярэсьце, куды яны афіцыяльна дапушчаны ня былі.
    Лінія ваеннага фронту, якая устанавілася на усходзі у верасьні 1915 году, разьдзяліла Беларусь на дзьве часьці. Пры гэтым у межах окупацыі апынулася уся Гродзеншчына, вялікшая частка Віленшчыны і невялікі кусочак Меншчыны. Тут Беларускі рух выявіуся перш за усё у шырокай культурнай рабоці, ладзючы сець беларускіх народных школ замест эвакуіраваных расейскіх, адкрываючы вучыцельскія сэмінарыі, друкуючы беларускія кніжкі для навукі у школах, арганізовываючы беларускія культурныя установы і таварыствы. Разам з тым, ня гледзячы на суровыя забароны нямецкае уласьці, разьвівалася і беларуская палітычная работа, на якой зыходзіліся дэмакратычныя групы усіх нацыянальнасьцей краю, — глауным чынам у старым гістарычным цэнтры краю — Вільні. 25-26 студзеня 1918 году беларусам з вялікім трудом удалося склікаць у Вільні нацыянальную конфэрэнцыю, на якой былі прадстаунікі окупірованай у 1915 гаду часьці Беларусі (Віленшчыны, Гродзеншчыны і часьці Меншчыны). Конфэрэнцыя высказалася за адбудову незалежнай фэдэрацыйнай Беларуска Літоускай дзяржавы, аб’еднанай з незалежнай Латвіей, прызываючы да еднасьці і заакопную усходнюю Беларусь, аб долі і палажэньні каторай нямецкія уласьці не прапускалі у Вільню ніякіх вестак. Конфэрэнцыя выбрала такжа найвышэйшую беларускую нацыянальную установу для зямель старой нямецкай окупацыі — Беларускую Раду, каторай наказала супольна з літоускім нацыянальным прадстауніцтвам і нацыянальнымі меншасьцямі падгатаваць скліканьне устаноучага сэйму.