• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Бэрлін
    NQ	
    Былі: Старшыня А.Луцкевіч
    Нар. Міністры: А.Смоліч, А.Цвікевіч, Дзержаўны Кантралёр — Л.Заяц і член Рады Б.Н.Р. — Е.Белевіч
    Слухалі:	Пастанавілі:
    1.	Даклад члена Рады Б.Н.Р. Е.Бе1. Даклад прыняты да ведама левіча, які прыехаў з Адэссы. Там арганізавалася «Часов. Краёвае Правнтельство Білоруссін» на чале з А.А.Бохановічэм, які так падтасаваў факты, што нібыто Рады Б.Н.Р.
    у Менску саусім німа і яна распушчэна саусім, Урад Б.Н.Р. зліўся разам з Літоўскай «Тарыбай» і цяпер нібыто ніякаго цэнтру беларускаго
    німа. Гэты часовы краёвы урад Беларусі падтрымовываўся так сама наскора зфармованым «Беларускім Нацыанальным Цэнтрам», які складаўся з чэрнасоценна-буржуазных асобаў з Беларусі, як Энгэльгард, фон-Розэн і інш. Гэн. Дэнікін таксама падтрымовываў гэтыя чэрнасоценныя арганізацыі; ім быў дан прыказ аб назначэньні камандуюшчаго Западнай Арміі гэн. Гальфтэр, якому і даручэна фармаваньне беларускіх часьцей, якія павінны былі быць пасланы проці бальшэвікоў і павінны былі падтрымовываць «Временное краевое правнтельство Бьлоруссін» з А.А.Бахановічэм на чале, які сваё права на уладу абасновываў тым што ён, як старшыня Цэнтр. Каміт. Гродзенск. бежэнскіх арганізац.» і можэ стварыць «Правнт. Білоруссін», бо толькі «Цэнтр. Камітэт Гродзенскіх беж. арган.» мае права бараніць інтэрэсы Гродзеншчыны, якая адна толькі нізанята большэвікамі.
    Гэта авантура ні ўдалася Бахановічу толькі таму, што удалося атчыніць вочы усім, як фактычна стаіць справа. Удалося добра інфармаваць аб беларускай справе прадстаўнікоў En­tente праз кап. Ладнова, які ад Адэскіх беларусаў паехаў у Парыж. Яшчэ у пачатку лютаго «Беларускі Нацыанальны Цэнтр» даведаўшыся аб авантуры Бохановіча, перэстаў падтрымовываць яго і сам таксама у апошні час спыніў працу. Уся беларуская работа знаходзіцца цяпер у руках нашего Консула Некрашэвіча (праца палітычная) а справа ваенная ў руках беларускаго ваенаго прэдстаўніка палк. Кондра [?]; абодвы яны прыйшлі у цесны кантакт з Entente. Дабравольцы1 жа да праўдзіва беларускіх дэмакратычных арганізацыяў адносяцца надта варожа; быў выпадак нават разгром беларускай бежанскай арганізацыі адэскай дружынай, 340
    якая знаходзіцца пад загадам аружных дабравольчэскіх сілаў (гэн. Дэнікін). Посьле разгрому было многа асобаў і дзеячоў беларускіх арыштавана, але цяпер усе выпушчэны. (Дакумэнты аб усім памяненым да гэтаго далучаюцца).
    2.	Справу аб грашах, якія знаходзюцца у сэйфе
    3.	Справу аб дэлегацыях, якія маюць працаваць за граніцай
    2.	Даручыць Цьвікевічу і Зайцу як найвыгадней разменяць «керэнкі» на інш. валюту, а таксама і «думскія» і ўсё перэвязьці у Прагу.
    Узяць з Гародні сто пяцьдзесят тысячаў думскіх рублёў і перэвязьці у кассу Бэрлінскай Дэлегацыі.
    3.	Даручаецца міністру загранічных спраў з’арганізаваць дэлегацыю ў Парыж.
    Паслом на Украіне назначыць часова Л.Зайца, якому на выдаткі пасольства ассыгнаваць двадцаць тысячаў марак пад атчот. На парыжскую дэлегацыю ассыгнаваць аванс міністру загранічных справаў (да семідзесяці тысячаў марак).
    ЛЗаяц Ант.Луцкевіч АЦвікевіч АСмоліч 582.2.01:015г-016&г — ра
    1	Вайскоўцы Дабравольчай Арміі Дзянікіна.
    1198.	Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі NO	за 8.04.1919
    Журнал пасядзэньня Рады Народных Міністраў Б.Н.Р. за 8 красавіка 1919 г. м. Бэрлін NQ	
    Былі: Старшыня А.Луцкевіч
    Нар.Міністры: А.Смоліч, А.Цвікевіч
    Дзержаўны Кантралёр — Л.Заяц
    Слухалі:	Пастанавілі:
    1.	Слухалі заяву А.Смоліча аб спі1. Спісаць з авансаваго рахунку санні з яго авансавага рахунку 1600 А.Смоліча адну тысячу шестьсот марак, якія у яго абрабавалі у «Здолмарак і запісаць на рахунак выпадбуново», калі у яго разам з другімі ковых стратаў Дзержаўнаго скарбу. абабралі грошы дзержаўнаго скарбу.
    2.	Справу аб выплаце даўгоў Б.Н.Р.,2. Пэнсыю ўсім выплаціць, а таксама пэнсыі служачым і авансавых раззрабіць разрахункі як з даўгамі, так рахункаў	і з авансамі. Прыймаючы пад увагу,
    што курс рускаго рубля надта панізіўся у стасунку да марак, якімі павінна рабіцца выплата, выплачываць у рускай валюце па курсу адзін рускі рубель (думскі і керанскі) = 65 пфэн. Прыймаючы пад увагу, што посьле разрахунку многія служачыя едуць у мейсцы, гдзе ходзіць і мае моц расійская валюта, выплаціць гэтым служачым у расійскай валюце па курсу адзін рубель = адной марцэ, прычым даць, па меры патрэбы, ім на дарогу маркамі. Пры выплаце кронамі лічыць 1 марку = 2 кронам.
    3.	Аб перадачы кассы Укр. Пасоль3. На рахунак ассыгнаваных Пасольства Паслу на Украіне Л.Зайцу. ству на Украіне двадцаці тысячаў
    (20.000) марак выдаць Паслу Л.Зайцу: чатыры тысячы марак, восем тысячаў «керэнак» і тры тысячы чатырыста двадцаць пяць крон, якія спісаць з авансаў Пасольства ў Бэрліне.
    ЛЗаяц Ант.Луцкевіч АЦвікевіч АСмоліч
    58	2.2.01:018&г — ра
    1199.	Расьпіска Эл.Ольчака (Бэрлін) за 8.04.1919 аб атрыманьні 400 марак за пасярэдніцтва ў найме кватэры па Kaiser Allee 209 для Беларускага Пасольства
    582.2.47:014 — ра
    1200.	Нота пратэсту Міністэрства Беларускіх Справаў Літоўскага Ўраду за 11.04.1919 (вых. №473, Коўна, Міцкевіча 13-а) у справе заняцьця палякамі г. Горадні, накіраваная ўпаўнаважанаму Нямецкага Ураду ў Літве Э.Цымэрле
    582.1.15:161 — мк
    1201.	Паўнамоцтва Міністэрства Замежных Справаў БНР (Горадня) [Аркадзю Смолічу?] за 12.04.1919 (вых. № 46/2006)
    Беларуская Народная Рэспубліка Міністэрства Загранічных Спрау
    Горадня, 12 красавіка 1919 г.
    № 46/2006
    ПАУНАМОЧЧА
    Гэтым сьведчыцца, што паказчык гэтага, грамадзянін 	 дэлегуецца у Варшаву, як паунамочны прадстаунік Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля вядзеньня перагаворау з Урадам Польскае Дзяржавы аб завязаньні пастаянных дыплематычных зносін між Урадамі Беларускім і Польскім і аб зьвязаных з гэтым пытаньнях.
    МІНІСТЭР ЗАГРАНІЧНЫХ СПРАУ:
    Ант.Луцкевіч
    Кіраунік Канцэлярыі:
    Антонь Борнкь
    582.2.37:002-003 — ма
    1202.	Адказ упаўнаважанага Нямецкага Ўраду ў Літве Э.Цымэрле за 14.04.1919 на ноту пратэсту Міністэрства Беларускіх Справаў
    582.1.15:162 — мк
    1203.	Зварот паўнамоцнага прадстаўніка Ўраду БНР у Варшаве да Ўраду Польскай Дзяржавы за ??.04.1919
    Да Высокаго Ураду Польскай Дзержавы.
    Ад Імяні Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, як яго упаунамочны прэдстаунік, маю гонар зьвярнуцца да Высокага Ураду Польскай Дзержавы с просьбай аб узнаньні Беларускае Народнае Рэспублікі і яе незалежнасьці і аб завязаньні сталых стасункау яе Урадам грунтуючыся на ніжэй паданых фактах:
    У сьнежні 1917-го году у Менску адбыуся Усебеларускі Конгрэс, на якім воля Беларускаго Народу была выяулена з усей мажліваю паунатой (Конгрэс меу каля 2.000 дэлегатау ад усіх гмінау этнографічнай Беларусі). Першая пастанова Конгрэса, прынятая аднагалосна, устанауляе Беларускую Рэспубліку і гаворыць аб недзялімасьці яе тэррыторыі. Выбраная Конгрэсам Рада, дапоуніушы сябе прэдстаунікамі усіх нацыанальных меншасьцяу краю (палякау, жыдоу і інш.), а таксама і важнейшых культурных і экономічных арганізацый і мейсцовых самоуправау прыняла імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і усе функцыі законодаучаго органу.
    Выконуючы даручэньне Конгрэса яна стварыла 19/ІІ-1918-году Першы Беларускі Урад, актам ад 9-ІІІ-1918-году констытуіровала Беларускую Народную Рэспубліку і урэшці 25-го сакавіка 1918-го году абвесьціла Беларускую Народную Рэспубліку Незалежнаю і Вольнаю Дзержаваю.
    Тэкст апошняго акту дзеля яго асаблівай важнасьці прыкладаецца.
    Нямецкая окупацыйная улада, якая панавала на Беларусі у 1918 г хоц[ь] ні магла знішчыць беларускае дзержаунасьці, аднак безканечна тамавала працу Беларускаго Ураду. Зьмяніушая яе маскоуская окупацыйная улада (савецкая) павяла з Беларускім Урадам зацятую барацьбу. Урад і усе яго агенты абвешчаны по за правам. 3 гэтай прычыны Беларускі Урад, на чале якога стаіць цяпер п. Антон Луцкевіч, атрымаушы ад Рады 343
    Рэспублікі самыя шырокія упаважненьня, змушаны быу пакінуць Менск і перавесьціся у Горадню і Коуну. Цяпер беларускія землі займаюцца войскамі Польскай Дзержавы. Офіцыальные асьвядчэньні прэдстаунікоу Польскаго Ураду запэуняюць у тым, што гэтая войсковая опэрацыя не мае ніякіх мэтау анэксыйных, а толькі чыста стратэгічныя, што польскія войскі нясуць вольнасьць на абшары гістарычнай Літвы для усіх яе Народау. Адвечныя сьвязі і сымпатыі, якія істнуюць паміж Польскім і Беларускім народамі даюць право надзеяцца, што адносіны Польскаго Ураду да Беларускай Народнай Рэспублікі будуць шмат прыхільнейшымі ад адносінау папярэдніх акупантау.
    Цяпер, як ніколі Польскі Урад мае і поуную магчымасьць чынам выявіць свае адносіны да беларускай дзержаунасьці. 3 боку фармальнаго таму німа перашкодау. Народ Беларускі выразна заявіу аб сваім праві на дзержаунае істнаваньне. Акт самавызначэнья стауся. Беларускі Урад просіць цяпер толькі аб узнаньні гэтаго акту і усіх выплываючых з яго вынікау.
    Паунамочны Прэдстаунік Ураду Беларускай
    Народнай Рэспублікі: (Подпіс)
    582.2.13:004&г — мк
    582.2.38:004&г — мк
    Дакладная дата невядомая. Магчыма, гэты зварот перадаў Пілсудзкаму Аркадзь Смоліч падчас адмысловай аўдыенцыі. Гл. Пануцэвіч. В. Горадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918-1919 гадох // Бацькаўшчына (Мюнхен). №3-4. 1964.
    1204.	Мэмарыял да польскіх уладаў з прапановамі арганізацыі палітычнага ладу Беларусі
    582.2.13:024-026 — мк
    582.2.38:106-108 — мк
    Дата й абставіны невядомыя. Магчыма, пададзены разам з папярэднім дакумэнтам.
    1205.	Даведка Міністэрства Замежных Справаў БНР аб складзе Дыпляматычнае Місіі БНР у Бэрліне (Kaiseralle 209-1) за 4.05.1919 дзеля атрыманьня харчовых картак
    1)	Ministerprasident u. Minister des Ausseres Anton v. Lutzkewitsch;
    2)	Gesandter Arkadius Smolitsch;
    3)	Beamter Anton Boryk;
    4)	Beamter Johann Natusewitsch.
    582.2.42:020 — pa
    1206. Нота Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі старшыні Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы за 8.05.1919 (вых. №64/2024) з пратэстам супраць польскае акупацыі Віленшчыны і ўсталяваньня на акупаваных землях польскае цывільнае адміністрацыі
    Пану Старшыні Мірнай Канферэнцыі у Парыжу.
    Выступаючы пад штандарам барацьбы з бальшавізмам, польскія войскі крок за крокам захопліваюць землі Беларускай Народнай Рэспублікі.