• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Заняушы сперша — паводле угоды з Нямецкім урадам — Городзеншчыну, яны цяпер аккупіравалі адвечную сталіцу Беларуска-Літоускай Дзержавы — Вільню.
    Карыстаючыся тым, што нямецкія уласьці непадусьцілі арганізацыі беларускіх урадовых войск, палякі, ня уходзячы ні у якія зносіны з мясцовымі органамі беларускай дзяржаунай уласьці, сілай штыкоу сваіх заводзяць у аккупіраваных Беларускіх зямлях польскае цывільнае упрауленьне, апавяшчаючы, што польскіе чыноунікі будуць правадзіць выбары дэпутатоу ад народу, якія бач, павіны выявіць Народную Волю.
    Натуральна, што пад націскам польскай аружнай сілы аб свабодным выяуленьні волі народу ня можа быць ні якой гутаркі. Аб гэтым вельмі красамоуна сьведчыць цэлы рад адбыушыхся ужо безпрычынных арэштоу беларускіх дзеячоу, вядомых сваей нязгодлівасьцю з польскімі захватнымі плянамі1.
    Аб істоце-ж справы насяленьне Беларусі ужо выявіла сваю волю на Усебеларускім Нацыянальным Кангрэсе у Менску у сьнежэні 1917 году, абвесьціушы Беларускую Народную Рэспубліку у этнографічна-гістарычных межах і прызваушы да жыцьця правадаучую уласьць у асобе Рады Рэспублікі і урадовую — у асобе Рады Міністроу.
    Беларускі Урад гэтым зьвертаецца да Мірнай Канферэнцыі з самым гарачым пратэстам проці захвату палякамі цывільнаго упрауленьня у акупіраваных імі Беларускіх землях і проці падгатоукі польскімі акупантамі, пры зусім не нармальных варунках, «выяуленьня волі» тэрорызаванаго імі насяленьня. Беларускі урад заяуляе, што на Усходзе мір магчымы толькі на аснове спешнаго прызнаньня усіх новаутвароных дзяржауных арганізмау і справядлівага разгранічэньня іх паводле этнографічнаго прынцыпу, — захват-жа палякамі той ці іншай часьці Беларускай зямлі, хоцьбы і апрауданы вырванай у насяленьня штыкамі ці інтрыгай згодай, будзе зауседы станавіць ніколі не зажываючую рану і прычынай самай вострай нацыянальнай барацьбы, творучы на Усходзе Эуропы новые Балканы.
    Адказ за магчымыя пасьледствы, справакаваныя польскай акцыяй, Беларускі Урад цэліком ускладае на Урад Польшчы.
    8	Мая 1919 г.
    582.2.33:006&г — мк фра2
    582.2.33:037&г — мк рас
    582.2.38:081 &г — мк бел
    1 На пачатку красавіка ў Крынках арыштаваны Л.Дзекуць-Малей, на пачатку траўня ў Менску арыштаваны Я.Серада, а ў Вільні — А.Карабач. 2 Частка (VI) комплексу дакумэнтаў, падрыхтаваных Парыжскай дэлегацыяй БНР для паданьня на разгляд Канфэрэнцыі.
    1207. Загад Ураду БНР за 11.05.1919 аб павышэньні Аўгена Ладнова да рангу палкоўніка
    582.1.04:022г — р
    1208.	Пасьведчаньне Рады Народных Міністраў БНР за 11.05.1919 (вых. №1/161) аб наданьні міністру нацыянальнай абароны БНР палкоўніку Аўгену Ладнову правоў весьці перагаворы з замежнымі ўрадамі і іх прадстаўнікамі ва ўсіх пытаньнях, якія датычаць нацыянальнай абароны БНР
    582.1.	04:004&г—ма
    582.1.	04:005&г — мк
    1209.	Візытоўка Аўгена Ладнова
    Colonel E.Ladnoff
    Membre de la delegation de la Russie-Blanche a la Conference de la Paix
    Paris 8° 24 Rue Bayard Tel.: Passy 19-62 582.1.71:013
    Ha візытоўцы дата: 13.V.20
    1210.	Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі №	за 21.05.1919
    Журнал
    пасядзэньня Рады Народных Міністраў Б.Н.Р. за 21 травеня 1919 г.
    м. Бэрлін №	
    Старшыня —А.Луцкевіч
    Міністры — А.Цвікевіч, В.Захарка Дзержаўны Кантралёр — Л.Заяц Сэкрэтар Рады Б.Н.Р. — П.Крэчэўскі
    Слухалі:	Пастанавілі:
    1.	Даклад А.Цьвікевіча аб тым, што 1. Прыняць да ведама і дзякаваць. была зроблена Міссыей Б.Н.Р., якая ехала на Украіну. Праца зьвелася глаўным чынам к таму, каб атрымаць грошы як з сэйфу (300.000 рубл. керэнск.), так і па венскаму акрэдытыву (3.000.000 крон), а таксама і аб пераводзе гэтых ўсіх грошы часткай у Бэрлін, часткай у Прагу. Дзякуючы забароне, якая была наложэна на гэтыя грошы, прыйшлося надта многа часу патраціць на тое, каб атрымаць гэтыя грошы, а посьле і перэвясьці іх. Па дарозе былі зроблены крокі збліжэньня з прэдстаўнікам дыплёмат. Францыі (комэндант Пюжо ў Празе), Украіны (п. Славінскі
    — пасол у Празе), Заходняй і Ўсходняй Украіны (пп. Ліпінскі, Васілько і Сіньгалевіч— паслы ў Вене). Усе дыплёматычныя прэдстаўнікі памянёных дзержаваў надта прыхільна адносіліся ад імені сваіх урадаў да думкі Беларускай Нізалежнай Дзержавы, якую Украіна як Усходняя так і Заходняя усягды гатовы падтрымаць (падробны фінансавы адчот далучаецца).
    2.	Даклад п. В.Захарко аб палажэнь2. Прыняць да ведама ні на мейсцох у краю перэд оккупацыей польскіх войск. Вяліся перэ-
    гаворы аб граніцах з літвінамі. Прыняты былі усе меры інфармацыі прэдстаўніка французск. місыі у Коўне падп. Рэбуль, які абецаў усё зрабіць, каб аб беларускай справе добра ведаў Урад Францыі. Літвіны апошні час надта асьцярожна і нават ніпрыхільна адносіліся да беларускай справе, баючыся яе пашырэньня. (Літоўская Дэлегацыя ў Бэрлін бэз беларусаў)1.
    3.	Даклад п. Луцкевіча аб нашай 3. Прыняць да ведама міжнарадовай сытуацыі, глаўным чынам ў звязку з пасуваньнем польскіх легіонаў на Беларусь. Паездка ў Прагу з мэтай збліжэньня Чэхіі і Беларусі2, рэзультатам чаго з’яўляецца: 1) п. Массарык абяцаў падтрымаць беларускую справу наагул;
    2) аддаў паручэньне міністру Бэнэшу ў Парыжы актыўна падтрымаць беларускую акцыю і беларускую дэлегацыю; 3) згода прыняць пастаяннаго неафіцыальнаго прэдстаўніка ў Празе; 4) абецанка ў такім прыпадку паслаць Прэдстаўніка Чэхіі да беларускаго Ураду — на такіх-жа асновах. Дэлегацыя ў складзе гэн. Кондратовіча, п.п. Азнабішына і Баркова нарэшце атрымала пазваленьне і выехала ў Парыж3 дзеля патрэбнай інфармацыі канфэрэнцыі аб беларускай справе. Справа наша надта пайшла
    на добрае посьле ўступленьня польскіх войск на Беларусь, бо усе ворагі Польшчы гатовы беларусаў проці Польскаго нашэствія падгрымаць усімі спосабамі — адно, недовольства селян-беларусаў проці палякаў — другое.
    4.	Даклад гэн. Давыдава аб вайско4. а) Прыймаючы пад увагу цяжкае вых беларускіх фармаваньнях дзеля становішчэ Беларусі, прыступіць адабароны Беларусі ад бальшэвікоў і разу да арганізацыі нацыанальнага палякаў, якія занялі тэррыторыю Бевойска дзеля абароны Беларускай ларусі (даклад прыкладаецца і сьмеНародн. Рэсп.
    та таксама).	б) Утварыць адразу-жа ў Бэрліне ар-
    ганізацыйны аддзел ваеннаго міністэрства, назначыўшы начальнікам гэтаго аддзелу гэн.-маіора Лявона Давыдава, лічучы яго службу ад 1 гэтаго мая;
    в)	Прэдстаўленную гэн. Давыдавым сьмету у агульным ліку на першы мес. 23.700 мар (двадцаць тры тысячы семсот мар) зацьвердзіць і на далейш. месяцы зацьв. па 22.000 мар. (двадцаць дзьве тысячы);
    г)	Адчыніць крэдыт гэн.-м. Давыдаву у ліку да 100.000 мар. (сто тысячаў) пад атчот на выдачу авансаў афіцэрам, замоўленым на службу у беларускую армію.
    5.	Справу аб пазычцэ на утрыманьне 5. Зрабіць дзержаўную загранічную беларускай арміі і адміністрацыйпазычку да 500 мілліонаў марак
    наго дзержаўнаго апарату.
    6.	Аб пасылцы дыплёматычны[х] прэдстаўнікоў Б.Н.Р. да Чэхіі, Літвы, Латвіі, Расіі (неболыпэвіцкай).
    7.	Аб Консульстве у Польшчы.
    (пяцьсот міл. марак).
    6.	Назначыць пры першай магчымасьці прэдстаўнікоў Б.Н.Р. да памянёных дзержаваў.
    7.	3 прычыны варожых адносін Польскаго Ураду да Б.Н.Р., справу аб адчыненьні Консульства ў Варшаве спыніць.
    ЛЗаяц Ант.Луцкевіч АЦвікевіч Захарка Крэчэўскі 582.2.01:019&г-020&г — ра
    1 Вацлаў Ластоўскі ад сьнежня 1918 да канца сакавіка 1919 займаў пасаду беларускага дарадніка ў дыпляматычным прадстаўніцтве Літвы ў Бэрліне. 2 А.Луцкевіч быў прыняты прэзьідэнтам Чэха-Славаччыны Т.Масарыкам у Градчанах 17 красавіка 1919 году. 3 Выехалі 29 красавіка 1919 году.
    1211.	Даклад генэрал-маёра Генэральнага Штабу Лявона Давыдава Радзе Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі (Бэрлін) за 5.05.1919 у справе фармаваньня на тэрыторыі Нямеччыны «русскнхь отрядовь нзь добровольцевь, военноплінныхь н тЬхь русскнхт> офнцеровь, которые ныні> находятся вь Германін»
    582.2.01:021&г-022&г
    1212.	Схема будовы атраду Беларускіх Збройных Сілаў, далучаная да дакладу генэрал-маёра Давыдава
    582.2.01:023
    1213.	Каштарыс Арганізацыйнага Аддзелу Міністэрства Абароны Беларускай Народнай Рэспублікі, далучаны да дакладу генэрал-маёра Давыдава
    582.2.01:024
    1214.	Мэмарандум К.Антонава аб утварэньні Заходняга фронту для барацьбы з бальшавізмам, складзены ў Парыжы 21.05.1919
    582.2.33:023-027 — мк
    У мэмарандуме гаворыцца аб неабходнасьці ўтварэньня з паасобных вайсковых фармаваньняў новых дзяржаваў ад Балтыкі да Чорнага мора адзінага Заходняга фронту для барацьбы з бальшавікамі («нзь войскь эстонскнхь, латышскнхь, прнбалтійскнхь, ллтовскнхь, білорусскнхь, польскнхь, чехо-словацкнхь, украннскнхь н румынскнхь»).
    1215.	Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў Белару скай Народнай Рэспублікі NQ	за 22.05.1919
    Журнал пасядзэньня Рады Народных Міністраў Б.Н.Р. за 22 травеня 1919 г.
    м. Бэрлін №	
    Старшыня —А.Луцкевіч
    Н. Міністры — А.Цвікевіч, В.Захарка
    Дзержаўны Кантралёр — Л.Заяц
    Сэкрэтар Рады Б.Н.Р. — П.Крэчэўскі
    Слухалі:
    1.	Аб заняцьці становішча кіраўніка міністэрства абароны
    2.	Заяву п. В.Захарко аб тым, каб яго звольнілі ад абавязкаў кіраваньня грашовымі справамі (заява далучаецца)
    Пастанавілі:
    1.	Назначыць кіраўніком міністэрства абароны члена Рады Рэспублікі Евгенія Ладнова і вызваць яго дзеля гэтай справы з Парыжу
    2.	а) Міністра бэз партфэлю п. Захарко асвабадзіць ад заведываньня міністэрствам фінансаў з момэнту прыняцьця гэтаго міністэрства новай асобай
    б)	Запрасіць на пост кіраўніка міністэрства фінансаў праф. Доўнар-Запольскаго.
    3.	Справу аб Дэлегацыі на Украіне.
    4.	Справу аб замяшчэньні становішча Старшыні Рады Нар. Мін., з прычыны ад’езду яго ў Парыж
    5.	Аб скліканьні Рады Рэспублікі, бо важнасьць момэнт[у] гэтаго патрэбуе
    7. Аб сьметах на утрыманьне рожных прэдстаўніцтваў Б.Н.Р. і міністэрстваў, лічучы на 6 месяцаў
    3.	Заместа п. Л.Зайца паслаць надзвычайным паслом да Украінскаго Ураду п. А.Цьвікевіча, якому даручыць зрабіць у украінцаў заём да 50 мілліонаў (пяцьдзесят міл.), як другую бэз % пазыку срокам да 5 (пяці) гадоў.
    4.	Да прыезду ў Бэрлін Намесьніка Старшыні А.Смоліча прасіць замешчаць старшыню Рады Нар. Мін. Б.Захарко
    5.	Прасіць сэкрэтара Рады Б.Н.Р. п. Крэчэўскаго склікаць на нараду, гдзе гэта будзе магчымым, членаў Прэзыдыума Рады і прэдстаўнікоў усіх фракцыяў дзеля справаздачы ім аб працы Ураду і праэкта на будучыну, а таксама дзеля выясьненьня магчымасьці і патрэбы чароднай сэссіі Рады.