• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    з’ездзе з вялікім нацыанальным пад’емам былі прыняты рэзалюцыі аб агульна політычным палажэньні, a таксама і была паслана тэлеграмма у Парыж Радзе Народных Міністраў — на імя галавы Ураду Бел. Нар.
    Рэсп. А.Луцкевіча. (Рэзалюцыі далучаюцца).
    У канцы з’езду была выбрана Цэнтральная Беларуская Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны, у склад Прэзыдзіуму якой абраны: Старшыня — К.Душэўскі, намесьнікі — Я.Станкевіч (ваенныя справы) і М.Кахановіч (культурна-асьветныя справы); сэкрэтары — Мурашка і Тарашкевіч; члены Рады: Грыб, Алексюк, Я.Чэрэпук, А.Фохт, Ярушэвіч, Фалькевіч, Маркевіч, кс. Піотроўскі, св. Кушнёў, Сянькевіч. Пасьля абгавораў справы с прэдстаўнікамі Ураду, прэзыдзіум Рады згадзіўся працаваць пад кіраўніцтвам Рады Нар. Міністраў.
    2.	Справу аб фінансіраванні Цэнтр. Бел. 2. Фінансіраванне павінна адбывацца Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны у агульна пастаноўленным парадку праз Міністэрства Унутрэнных спраў і па яго сьметах.
    3.	Даклад Кіраўніка Мін. Унутр. справаў аб працы Міністэрства і яго установаў на Беларусі да паловы чэрвеня г.р. (Даклад далучаецца разам з падробнай сьметай на працу у будучыне)
    4.	Справу аб грашах для працы у Менску
    5.	Дзве заявы за №№ 107 і 108 Віленскаго Аддзелу Цэнтральнаго Саюза Коопэратываў Беларускаго краю аб дапамозе ім на гандлёвы абарот 500.000 рублёў.
    6.	Даклад Кіраўніка Мін. Унутрэнных Справаў аб тым, што народныя школкі беларускія у Гродзеншчыне атрымовываюць грошы ад аккупантаў; у Віленшчыне ж гэтыя школкі ні ад кого нічога ні атрымовываюць і трэба ім дапамагчы. Таксама трэба дапамагчы і беларускай гімназіі у Вільні хаця бы купоўляю фізычнаго кабінэту і рэмонтам будовы гімназіальнай; утрыманьне гімназіі на рахунак аккупантаў.
    7.	Справу аб назначэньні члена Рады Рэспублікі Е.Белевіча раднікам Пасольства ў Бэрліне глаўным чынам у справах вайсковых.
    Л.Заяц Захарко К.Тэрэшчэнко
    582.2.01:030&г-031&г — ра
    3.	Даклад прыняць да ведама, а прэдстаўленую сьмету (месячную) па Міністэрству Унутрэнных спраў зацьвердзіць у агульным ліку пакуль што семідзесяці трох тысячаў двухсот (73.200) марак, лічучы выдачу дзесяці тысячаў (10.000) мар. на вуч.
    курсы аднаразовай.
    4.	Выдаць аванс Кіраўніку Міністэрства Унутрэнных спраў на працу у Менску пакуль што двадцаць тысячаў (20.000) керэнск. рублей.
    5.	He маючы магчымасьці у данны момэнт, пры цяперашнім стане кассы, задаволіць прозьбу Віленскаго Аддзелу Цэнтральнаго Саюза Коопэратываў, — заявы іх аткланіць.
    6.	Прынімаючы пад увагу сьмету па Народнай асьвеце, ассыгнаваць і выдаць (для перэдачы па прыналежнасьці) К.Терэшчэнку: пяць тысячаў (5.000) мар. на Віленскія беларускія народныя школкі і пяць тысячаў (5.000) мар на рэмонт беларускай Віленскай гімназіі. Апроч таго адпусьціць на закупку фізычнаго кабінэту для Віленскай беларускай гімназыі дзесяць тысячаў (10.000) мар.
    7.	Прыймаючы пад увагу вайсковыя фармаваньня і зьвязаныя з гэтым пытаньня грашовай пазычкі, назначыць Е.Белевіча раднікам Беларускай Місіі ў Бэрліне, якому даручыць увыйсьці у цесны кантакт з Арганізацыйным аддзелам Міністэрства абароны. Пэнсыю назначыць, як усім раднікам, згодна з пастановай Рады Нар. Мін. за 21/III 19 г., сто (100) мар. у суткі, пачынаючы з 1 ліпня 19 г.
    Белевнч
    1248.	WeiBruthenisches Pressebiiro (Berlin W.15, Kaiser-Allee 209). Nr.7. 27.06.1919
    Weifiruthenischer KongreB der Gouvemements von Wilna u. Grodno. — Die Resolution des WeiBruthenischen Kongresses der Gouvemements Wilna und Grodno vom 11. Juni 1919 in Wilna. — Telegramm des WeiBruthenischen Kongresses der Wilnaer und Grodnoer Landes an den Rat der Volksminister der WeiBruthenischen Volksrepublik
    582.2.42:040 — d
    1249.	Заява Беларускаіa Прадстаўніцтва ў Літоўскай Тарыбе (Коўна) Камісіі па апрацаваньню закону аб выбарах ва Ўстаноўчы Сойм (Коўна) за 27.06.1919
    Беларускае Прэдстауніцтво
    у Літоускай Дзержаунай
    Радзе.
    27 Чэрвеня 1919 году №28
    У Камссію па апрацаваньню закону аб выборах у Устаноучы Сойм.
    На нарадзе Беларусскаго Прэдстауніцтва у Дзержаунай Літоускай Радзе, з учасьцем беларускіх грамадскіх дзеячоу, была заслухана прапазыцыя аб учасьці беларусоу у Каміссіі па апрацаваньню закону аб выбарах у Устаноучы Сойм Літвы і пастаноулено:
    Дзеля таго, што першапачатковая умова Віленскай Беларускай Рады з Тарыбай да гэтуль не праведзена у жыцьце і што Літоускі Урад нават не адповедае на беларускіе пратэсты і запытаньня;
    абойдзен маучаньнем пратэст Старшыні Беларускаго Прэдстауніцтва у Літоускай Дзержаунай Радзе пададзеный праз Бэрлінское Літоуское Пасольство у справе агульнадзержауных знакау, якіе друкуюцца у адной толькі літоускай, зусім не зразумелай беларусам мове;
    Праэкт упарадкаваньне адноснн Беларускай часьці Літвы да літоускай часьці пададзены п. Прэзыдэнту, п. Старшыні Рады Міністрау і Прэзыдіуму Тарыбы, Беларускім Прэдстауніцтвам у Літоускай Дзержаунай Радзе, да гэтуль ляжыць пад сукном;
    На заяву Старшыні Беларускаго Прэдстауніцтва, проці мэморандума п. Семашко на Мірную Конфэрэнцію у Парыжы, і на запытаньне чаму да гэтуль, згодна з нашай першапачатковай умовай, у Парыжы нема другого прэдстауніка ад беларусоу, так сама нема ніякай адпаведзі; ігнараваньне слушных патрэб Беларускай стараны, Беларускае Прэдстауніцтво у праве лічыць, што Літоускі Урад кіруецца да анэксіі беларускай тэррыторыі, уключанай ім у свае граніцы, а не да супольнаго дзержаунаго будоуніцтва — і таму пастаноулено стрымацца ад працы у Каміссіі па абпрацаваньню закону аб выбарах у Сойм, да куль не будзя одповедзі на вышэй прыведзеные докумэнты і наагул абформлены нашы прауно-дзержауные адносіны; аб чым давясьці да ведама Каміссіі, п. Прэзыдэнта Літоускай Дзер-
    жавы, Старшыні Дзержаунай Рады, Міністрау, праз Канцэлярыю Міністра Беларускіх Спрау.
    (Подпіс:) Старшыня Беларускаго Прэдстауніцтва у Літоускай
    Дзержаунай Радзе В.ЛАСТОУСКІ
    3 арыгіналам згодна: Вып. Аб. Начальніка Канцэлярыі К.ЕЗАВІТОУ
    С копіей згодна: Радны Беларускай Дэлегацыі у Бэрліне Белевіч 582.2.35:009-010 — мк 582.2.35:029&г — мк 582.2.33:014-015 — мк фра
    1250.	Накладныя лісты на тавары з амэрыканскіх стокаў (вайсковых складоў), прапанаваныя для закупкі Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, Парыж, 27.06.1919
    582.2.33:057-066 — мк анг
    1251.	Ліст Пятра Крэчэўскага (Коўна) Васілю Захарку (Бэрлін) за 28.06.1919
    Ластоўскі выехау у Вільню.
    Даражэнькі Базыль!
    Едзе да Вас п. Шэпф з прапазыціей да якой афіціальна мы тым часам не павінны прылучацца, яе павінны рабіць прыватные асобы, але пэвные у нашай справе. Еўхім1 мусі аба усім гэтым знае, шкода толькі, што ен нічога мне не сказаў пры адьездзе — можна было б пасунуць гэту справу хучэй. Яна дайшла да мяне кружнаю дарогай, бо калі выехаў ад гэтуль Котоў, то ен сказаў на граніцы і да нас прыйшло запытаньне, чы гэта так, чы не. Трэба, калі гэта знае Еўхім адрадзіць пэвнаго чалавека і даручыць яму гэту справу, я пастараюся выклікаць Тамаша2 і можа яшчэ каго небудзь.
    Чаму нічога не чутно ад Вас і ніхто не прыезжае, я тутака бьюсь як рыба аб лед. Передаю, перавеўшы на французскую мову усе пастановы Віленскаго Зьезду, падаў тую паперу, што напісаў Ластоўскі да Літоускаго Ураду аб тым, што з прычыны Мэморандума, Семашко не можэ быць предстаўніком Беларусі, бо дзеліць Беларусь на часткі і учора падаў другую заяву Ластоўскаго, копію якой пасылаю і Вам. Усе гэты дакумэнты перэсланы праз Рэбуля3 у Парыж, трэба аб гэтым паведаміць і Антона4.
    Чаму Вы да гэтай пары не наладзілі справу зносін з Парыжам, так немагчыма працаваць. У Вільні зноу якаясь ерунда, у газэтах пішуць — тэлеграму ад Варонкі ты атрымаў, — што Аляксюк, Душэўскі і Іван Луцкевіч ездзіў у Варшаву, каб прылучыць Беларусь да Польшчы5. Смоліч неведамо дзе сядзіць і што робіць — па газэтам у Кракаве і Варшаве вядзе якіесь перагаворы з палякамі Скірмунт — я проста дурэю ад усіх гэтых вестак, а ад Вас а ні слова.
    Можэ і запраўды настаў час зрабіць тое, аб чым Вас паведаміць Шэпф, бо другого выхаду як бы і німа. Калі ад Вас нічога не атрымаю у гэтым тыдні, то прыдзецца рабіць так, як я найду патрэбным, а сэрцэ так і га-
    рыць помстай здраднікам беларускаго народу. Лепш памерці, ніж цягаць ланцугі чужой няволі, досьць здзеку, пара выйсьці на адкрытую барацьбу і паказаць, што гэтаго хочам ня толькі мы, як кажуць кучка інтылігэнтаў, а і увесь Беларускі народ. Досьць апекуноў у панскай шкуры, ніхай ідзе і творыць сваю долю беларус-хлебароб.
    Аб дробязгах жыцця пісаць ня буду, хоця ж і тут есьць многа цікаваго, но гэта у другі раз, чы як падьеду да Бэрліна, бо адход немцаў змусіць зрабіць гэта, калі не зменяцца варункі нашай справы. Інфармуйце хучэй, бо буду крычаць «ратуйце» і глядзіце, каб ня было поздна.
    Цалую усіх Ваш Пятро Крэчэўскі
    28.6.19.
    Коуна.
    582.2.35:028&г — ра
    1 Бялевіч. 2 Грыба. 3 Канстантэн Рэбуль — старшыня францускай вайсковай місіі ў Коўне. 4 Луцкевіча. 3 «Gazeta Warszawska» за 20.06.1919 паведаміла, што «І.Луцкевіч, К.Душэўскі і П. Аляксюк былі ў Варшаве ў Пілсудзкага й прасілі далучыць Беларусь да Польшчы». У Варшаву езьдзілі К.Душэўскі, П.Аляксюк і Я.Станкевіч. К.Душэўскі сустракаўся зь Пілсудзкім (гл. ягонае інтэрвію: Беларускае Жыцьцё (Вільня). №2. 29.06.1919), аднак абвергнуў пададзеную ў «Gazeсіе Warszawskiej» інфармацыю (Родны Край (Горадня). №3. 28.06.1919). Я.Станкевіч езьдзіў у Варшаву закупляць шрыфты для друкарні (Беларуская Думка (Вільня). №29. 26.06.1919).
    1252.	Сьпіс салдатаў беларусаў Беларускай Асобнай Роты
    582.1.05:012&г-014Лг — мк
    582.1.05:015&г-017&г — мк
    1253.	Суправаджальная запіска начальніка Беларускага Вайсковага Бюро да сьпісаў афіцэраў і салдатаў Беларускага Вайсковага Бюро за 29.06.1919, г.Коўна
    582.1.05:001 — мк
    582.1.05:002 — мк
    Копія дакумэнту накіраваная ў Міністэрства Беларускіх Справаў.
    1254.	Сьпіс афіцэраў і салдатаў Беларускага Вайсковага Бюро
    582.1.05:003&г — мк
    582.1.05:004&г — мк
    1255.	Ліст Пятра Крэчэўскага (Коўна) Васілю Захарку (Бэрлін) за 30.06.1919
    Даражэнькі Базыль!
    Сягоньня меўся паслаць курьера, але прыехаў Тэрэшчэнко і выедзе раней Ваш курьер — заўтра, а пасля заўтра, чы праз два дні выедзе Шэпф. У першым лісці я пішу чаго ен едзе — цяперь для мяне ясно, пасля таго, як сказаў Тэрэшчэнко, а Еухім1 ужо зробіць усе так як трэба, мы выклічэм Тамаша2. калі можна будзе, то мы пастараемся выехаць у Вільню і аба усім даведаемся там.