Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Гэтак у абедзьвых часьцях разрэзанай ваенным фронтам Беларусі адначасна разьвівалася і узмацовывалася ідэя стварэньня незалежнае дзяржавы. А пад той-жа час нямецкія прадстаунікі умауляліся у Бярэсьці з прадстаунікамі расейскага савецкага ураду аб паняволеньні і раздзелі паміж ваюючымі старонкамі абрабаванай і зруйнаванай вайной Беларускай зямлі...
Паводлуг Берасьцейскае умовы Беларусь, каторая мае доступ да мора глауным чынам цераз Лібаускі порт, бо з ім яна ад вякоу зьвязана сыстэмай дарог, аказалася зусім адрэзанай ад марскога узьбярэжжа, што павінна было у самай аснове забіць яе самабытнае эканаміцкае жыцьцё, аддаушы Беларусь у поуную эканаміцкую залежнасьць ад Вялікарасеі. Яшчэ раней умова, зробленая паміж Нямеччынай і Украінай, аддала апошняй дзесяць беларускіх палудзенных паветау (Магілеускай, Чарнігаускай, Менскай і Гродзенскай губерній). Каліж нямецкая акупацыя пасунулася далей на усход, дык і Усходняя Беларусь аказалася яшчэ раз разрэзанай, бо усходнія акраіны яе асталіся у руках Расеі, а цэнтральнай часьці яе было суджана карміць вялізарную нямецкую армію, якая вывозіла з занятых зямель усё, што мела якую-колечы цану, — агулам на многа мільёнау рублёу.
Заняцьце нямецкім войскам Менску, дзе знаходзілася цэнтральная установа беларускай дзяржаунай уласьці, прыняушая пад той час імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, дало магчымасьць беларусам старой і новай акупацыі зыйсьціся разам і згаварыцца пасьля трохгадовага перарыву усялякіх зносін. У канцы марта 1918 году у Менск прыехала дэлегацыя Беларускае Рады з Вільні, якая і прыняла учасьце у гістарычным засяданьні Рады Рэспублікі 24-25 марца. Рэзультатам злучэньня прадстауніцтва усходняй і заходняй Беларусі было апавешчаньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і выданьне акту, у каторым паміж іншым гаварылася:
«Мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаунай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца вольнай і незалежнай дзяржавай. Самі народы Беларусі у асобе свайго Устаноучага Сойму пастановяць аб будучых дзяржауных зьвязях Беларусі.
«На моцы гэтага трацяць сілу усе старыя дзяржауныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ураду падпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць Беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае увайсьці у адносіны з зацікауленымі старонамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берасьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую умову з усімі ваяваушымі дзяржавамі.
«Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеушчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны, (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаушчыны і сумежныя часьці суседніх губэрній, засялёныя беларусамі.
«Беларуская Народная Рэспубліка пацьверджывае усе тыя правы і вольнасьці грамадзян і народау Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 году.
«Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што усе любячыя волю народы дапамогуць Беларускаму народу у поунай меры здзейсьніць яго палітычна-дзяржауныя ідэалы».
Гэты акт быу разасланы урадам усіх вялікіх дзяржау; аднак варункі, у якіх прыходзілася жыць беларусам пад нямецкай акупацыяй, не даюць пэунасьці, што ён дайшоу да усіх. Справа у тым, што акупанты у адносінах да беларускага дзяржаунага будауніцтва занялі ад першых дзён акупацыі зусім варожае становішча. Пасьля уваходу да Менску акупацыйныя уласьці аружнай сілай захапілі беларускія дзяржауныя грошы і гэтых грошы назад не вярнулі. Каліж акт 25 марца быу пададзен нямецкаму ураду, апошні у офіцыяльным адказе заявіу, што, згодна з Берасьцейскай умовай, пытаньне аб Беларусі ён лічыць унутранай справай Расеі і радзіць беларускаму ураду дайсьці угоды з большэвіцкім урадам. Сваю лойяльнасьць у адносінах да савецкага ураду Расеі нямецкі урад давёу да таго,
што за 9 месяцау акупацыі зусім не давау беларускаму ураду арганізовываць край, не дапускаючы свабоды руху, не даючы карыстацца почтай, тэлеграфам, тэлефонамі і т. д., арыштовываючы камісарау, якія памыкаліся арганізовываць народныя беларускія аружныя сілы. Усё упрауленьне Беларусьсю аставалася у нямецкіх руках. Каліж нямецкія войскі былі прымушаны пакінуць Беларусь, яны ня толькі адмовіліся аддаць цывільнае упрауленьне краем у рукі краёвых арганізацый, але і не дапусьцілі арганізацыі краёвай міліцыі дзеля абароны народу ад анархіі, нямінучай у мамэнт адходу акупантау пры поунай неарганізованасьці насяленьня.
Тое, што было зроблена немцамі у Усходняй Беларусі і у Менску, паутарылася і у заходняй часьці яе — за лініяй старога фронту. Немцы і тут не далі арганізаваць беларускіх аружных сіл — апоры усялякае уласьці. А у тым-жа самым часе яны падгатаулялі захват беларускіх зямель з Вільняй, Горадняй, Беластокам суседняй Польшчай: зусім адкрыта, бяз ніякіх прашкод з нямецкага боку, арганізовываліся і зброіліся па усім краю польскія легіоны, замяніушыя нямецкую акупацыю і тэрорызуючыя тутэйшае насяленьне.
Наагул, з боку Польшчы беларусам грозіць самая сур’ёзная небаспека. Справа у тым, што «вышэйшыя» станы у Беларусі — паны земляуласьнікі і мястовая буржуазія — дауно зусім спольшчаны. Вось, гэныя элемэнты, здрадзіушыя свой народ, карыстаючы з паддзержкі пераважнай часьці каталіцкага духавенства, усемі сіламі стараюцца прылучыць Беларусь да Польшчы. Дзеля гэтага, не саромячыся нават духоунага гвалту у касьцелі, яны стараюцца спольшчыць беларускіх сялян, глауным чынам беларусау-каталікоу, чысло каторых даходзіць больш чым 2 мільёнау. Каталіцкі касьцёл у Беларусі аб’яулены польскім нацыянальным касьцёлам, а усе каталікі — палякамі. Каталіцкае духавенства прамауляе да народу з амбоны бадай выключна па польску. Ксяндзы адмауляюцца спавядаць і вучыць беларускіх дзяцей асноу веры у іх роднай mobs беларускай. Яны грозяць касьцельнымі карамі бацьком, дзеці каторых будуць вучыцца у беларускіх школах. Такая работа йдзе глауным чынам у заходняй Беларусі, гдзе каталікоу болын, асабліва-ж па мястох — у Вільні, Горадні, Беластоку і інш. Даводзячы сваіх правоу на заходнюю Беларусь, палякі пазываюцца на статыстыку, каторая рабілася пад той час, калі вялікшая частка беларускага праваслаунага насяленьня гродзеншчыны і віленшчыны лікам больш за мільён душ знаходзілася у цэнтральнай Расеі, куды яе былі гвалтам высялілі пры адходзе расейскіх войск у 1915 гаду, а астаушыяся на месцы беларусы-каталікі пераварачываліся ксяндзамі у палякоу.
Гэткае палажэньне злажылася для Беларусі і Беларускага народу за час нямецкай акупацыі. Край зусім неарганізаваны. Мясцовыя сілы, прынімаушыя чыннае учасьце у дзяржауным будауніцтве, былі прымушаны пакінуць родны край з прычыны прыходу большэвікоу. Культурнанацыянальнае жыцьцё зруйнована. А прыход болыпэвіцкае уласьці, чужой для беларусау і па нацыянальнасьці, і па духу, суліць новую руіну, эканаміцкі развал і голад...
3 прычыны незалежных ад яго акалічнасьцей Беларускі народ ня меу магчымасьці аружнай сілай абараніць сваю незалежнасьць. Дзеля гэтага беларусы усе свае надзеі ускладаюць не на сілу, а на свае права і зварочываюцца да Мірнай Конфэрэнцыі, заклікаючы яе паддзяржаць зусім законнае жаданьне Беларускага народу здабыць дзяржауную незалежнасьць.
Нават Савецкі Урад быу прымушаны аб’явіць незалежнасьць Беларусі пасьля яе заняцьця: маніфэстам з 1 студзеня 1919 году, выданым савецкай уладай, Беларусь аб’яулена незалежнай Савецкай Рэспублікай у фэдэрацыйнай сувязі з Савецкай Расеей. Аднак, аднабокая разьвязка пытаньня аб прымусовасьці фэдэрацыі Беларусі з Расейскай Савецкай Рэспублікай і завядзеньне у межах Беларускай Народнай Рэспублікі савецкай сыстэмы упрауленьня па прыказу з Масквы рауназна[ч]ны нарушэньню сувэрэнных правоу Беларускага народу. Справа аб долі дванадцаці-мільённага Беларускага народу, зусім ясна выявіушага сваё жаданьне незалежнасьці, ня можа быць аддадзена на разьвязку Маскоускаму ураду, ня можа лічыцца унутранай справай Расеі. Дзеля забаспечаньня Беларускаму народу незалежнасьці патрэбны міжнародныя гарантыі. 3 гэтае прычыны Беларускі урад у асобе Рады Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі просіць разьвязаць на Мірнай Конфэрэнцыі беларускае пытаньне ва усей яго шырыні і даць Беларускаму народу помач у яго дзяржауным будауніцтве у этнаграфічна-гістарычных межах, а такжа дапусьціць на Конфэрэнцыю дэлэгатау Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля абароны інтарэсау Беларускага народу і дачы патрэбных інфармацый.
Горадня, 22 студзеня 1919 году.
Старшыня Рады Міністрау і Міністэр Загранічных Спрау: Ант. Луцкевіч
Дзяржауны Пісар: Лявон Заяц
582.1.46: 024 — мк бел (апош. с.)
582.2.33: 087&г-092 — мк рас
582.2.36: 100&г-105 — мк рас
582.2.38. 056&Г-058 мк бел
582.2.38: 073-076 — д фра
582.2.38:121-125 — д анг
582.1.44: 039-040 — д (3 Роднага Краю, выцінка)
1171. Чарнавік артыкулу аб клясавым складзе беларускага грамадзтва
582.2.36:042г — рк
Дата невядомая. Магчыма, для газэтьі «Беларускі Народ», выдаванай Язэпам Варонкам у Горадні ў студзені-лютым 1919.
1172. Загад №1 па Горадзенскай Ваеннай Акрузе вайсковага начальніка Акругі Міколы Дзямідава (Горадня, 1.02.1919) аб наборы самаахвотнікаў у 1-шы Беларускі Полк Літоўска-Беларускай Арміі
582.2.38:040-041 — д
1173. Адозва аб наборы самаахвотнікаў у І-шы Беларускі Полк Літоўска-Беларускай Арміі
582.2.38:082 — д
1174. Чарнавік артыкулу ў адказ на публікацыю ў польскай газэце «Echo» за 4.02.1919
582.2.36:041 — рк
Водгук на публікацыю ў польскай (горадзенскай?) газэце «Echo» за 4.02.1919 (NQ44), якая «подняла вой о русснфнкацін біілоруссовь какнмв то россійсквмн чнновннкамн, засьвшнмн вь Білорусскомь Мнннстерствь Лнтовскаго Государства».
1175. Загад па Плянты-Шчучынскім павеце камісара павету Кастуся Езавітава (Астрына, 6.02.1919)
ПРЫКАЗ
Па Плянты-Шчучынскаму павету.
§ 1.
Гэтым паведамляю, што згодна з распарадженьнем Міністра Унутренніх Спрау і Міністра Беларускіх Спрау Літоускага Гаспадарства, я, 6-го гэтаго лютаго, прыступіу да спауненьня абавязкау Камісара ПлянтыШчучынскага павету.