• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбука агранома Валошкі  Змітрок Марозаў

    Азбука агранома Валошкі

    Змітрок Марозаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 68с.
    Мінск 1989
    30.55 МБ
    Змітрок Марозаў
    &у навукова-пазнавальнай літаратуры
    агранома
    Валошкі
    
    «Служыць зямлі і памнажаць багацце хлебнага поля — самая высакародная і дзівосная справа».
    Ц. Мальцаў
    навукова-пазнавальнай літаратуры
    Бібліятэка ;
    Змітрок Марозаў
    ШШ\(Ш агранома Валошкі
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1989
    ББК 42 М28
    Серыя заснавана ў 1988 годзе
    Мастак
    I.	I. БОКІЙ
    В кннге автор, молодой поэт, лауреат премнн Леннн-ского комсомола Белорусснн, агроном по образованню, доступно, в заннмательной форме рассказывает о нанбо-лее распространённых в республнке культурах: ржн, пшеннце, ячмене, льне, свёкле н другнх.
    4802020000—098
    М--------------1—89
    М307(03)—89
    ISBN 5-7880-0156-0
    © Выдавецтва «Юнацтва», 1989
    ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
    Есць у мяне добры знаёмы — аграном Валошка. Ен вельмі любіць сваю працу, цікава і займальна расказвае пра самыя розныя сельскагаспадарчыя куль-туры — пра жыта і авёс, ячмень і бульбу, лён і каню-шыну, пра тое, якія гэта карысныя расліны., колькі трэба старання і ўмення, каб вырасціць іх. Ен, Валош-ка, ведае не толькі краскі ў полі і на лузе, але і даўнія прыметы, звязаныя з імі. Напрыклад, гайдаец-ца на ветрыку ў жыце звычайная сцяблінка званцу. Чалавек недасведчаны пройдзе і не зверне на яго ўвагу. Але аграном Валошка ведае народную прымету: «У жы-це званец — лету канец». Хлебаробы выводзяць камбай-ны ў поле — восень блізка! Трэба паспець да халадоў змалаціць ячмень і аеёс, жыта і пшаніцу.
    3
    Расліны, гэтыя дзівосныя чараўнікі прыроды, заўсёды прыцягваюць увагу чалавека, памагаюць яму ў жыцці. Колькі вершаў і песень прысвяцілі і прысвячаюць паэты толькі хлебу! Міжволі прыпамінаюцца радкі вядомага беларускага паэта Аляксея Пысіна:
    Мне ў жыта хочацца ўвайсці, Мне вечнасцю здаецца жыта.
    Сельскагаспадарчыя культуры, з якімі вас пазнаё-міць «Азбука агранома Валошкі», растуць не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яны кормяць, абу-ваюць і адзяваюць чалавека, без іх нельга ўявіць сельска-гаспадарчую вытворчасць, многія галіны, народнай гас-падаркі.
    Чалавек не можа жыць без раслін, а жыццё раслін залежыць ад чалавека. Зялёныя спадарожнікі ва ўсе часы заўсёды былі побач з людзьмі. Яны не раз вы-ратоўвалі іх і ад галоднай смерці, і ад шматлікіх хвароб, верна служаць расліны людзям і сёння.
    Ад кожнага з нас, дарагія сябры, патрабуецца не так ужо і многа — заўсёды быць уважлівым і чулым да нашага зялёнага сябра.
    Такім чынам, мы пачынаем цікавае падарожжа ў свет раслін з дапамогай майго добрага знаёмага агра-нома Валошкі.
    АГУРКІ
    Святлафоры на ліяне
    Пачатак лета. На ага-родзе падстаўляе цёпла-му сонейку зялёныя пяш-чотныя пёркі морква, густа лапушыцца шчаўе, цягнуцца да сонца вост-
    рыя стрэлкі маладой цыбулі. Толькі на градцы, дзе пасеяны агуркі,— пуста. Міне яшчэ некалькі дзён. Глеба добра прагрэецца, і на агурочнай градцы з’явяцца першыя кволыя лісцікі. 3 бояз-зю аглядаюць яны суседнія расліны — якія ўсе вялікія і дужыя! Нячутна падкрадваецца да маладых лісцікаў злосны вораг культурных рас-лін — макрыца. Але дбайны агароднік спяшаец-ца свайму зялёнаму сябру на дапамогу і вырывае макрыцу.
    Даўжэюць дні. Сонейка падымаецца ўсё вы-шэй і вышэй. Пад уплывам святла і цеплыні з агуркамі адбываюцца дзівосныя ператварэнні. На змену першай пары агурочных лісцікаў вы-лузваецца бадзёры шурпаты ліст. Сумна, няў-тульна яму аднаму на градцы. Дрыжыць ён ад страху ўначы, асабліва калі з нізін на агарод прыпаўзуць волкія туманы ці, яшчэ горш,— пахаладнее. Аднак і агароднік не дрэмле. Мала-дыя расліны ён накрывае поліэтыленавай плён-
    5
    кай. Яна засцерагае агуркі ад холаду. Неўзабаве ў самотнага агурочнага ліста з’яўляюцца ма-лодшыя лісцікі-браткі. 3 дапамогай пакручастых вусікаў хапаецца расліна за апоры і шнуры і цяг-нецца ўгору. Нібы жоўты агеньчык святлафора, засвяцілася на агурочнай ліяне першая кветка. За ёй другая, трэцяя... I вось ужо на градцы спраўляюць свой нектарны баль пчолы, восы, чмялі, матылі. Навокал стаіць густы, вясёлы гуд.
    Лета ўвайшло ў сілу. Сонца ў небе ходзіць высока. Стаіць «агурочнае» надвор’е: праз дзень-другі праходзяць дажджы, пасля іх над гра-дамі плыве цёплы пар. Паступова, адзін за адным патухаюць на агародзе жоўтыя агеньчыкі «агурочных святлафораў». I на іх месцы з’яў-ляецца маленькі агурок. Шурпаты, калючы, ён нясмела выглядвае з-пад шырокага ліста. Праз два-тры тыдні агурок патаўсцее, выцягнецца ў даўжыню. Ляжыць ён на градцы, нібы за-прашае — бяры мяне, еш!
    Любяць агуркі за прыемны смак і пах. Іх
    6
    ядуць у свежым выглядзе, марынуюць, кансер-вуюць, соляць.
    У некаторых краінах Заходняй Азіі, дзе адчу-ваецца недахоп вады, людзі, ідучы ў далёкую вандроўку, бяруць з сабой агуркі, каб наталіць смагу. У агурку ўтрымліваецца 95 пра-цэнтаў вады.
    Радзіма агуркоў — Паўночная Індыя. Там іх вырошчвалі 6 тысяч гадоў таму назад. I сёння ў Індыі сустракаюцца іх дзікія родзічы. На Бе-ларусі агуркі — распаўсюджаная агародная культура.
    АВЕС
    Званок жніва
    На палі сыходзіць жнівеньскі адвячорак. Над аціхлым бярозавым гаем паволі згасае барвовы дыск сонца. Недзе натруджана ракочуць кам-байны. Яны дажынаюць апошнія гектары яч-меню.
    А перада мной звініць, пераліваецца ў разві-тальных сонечных промнях залатое поле аўса. Звіняць, хвалююцца сцяблінкі, нібы падганяюць хлебароба: «Спяшайся жаць. Міне дзень-дру-гі — будзе позна».
    I калі хлебароб своечасова не пачуе гэты тры-вожны звон, то шмат аўсяных каласкоў можа абсыпацца на дол.
    7
    Авёс любіць вільгот-ныя глебы. Нездарма ў народзе пра яго кажуць: «Сей авёс у гразь — і бу-дзеш князь».
    Паспявае авёс у па-чатку жніўня, і каласкі пачынаюць звінець на ветрыку. Менавіта тады і выходзяць у поле кам-байны.
    Авёс — высокакала-рыйны корм для кароў, свіней і коней. У яго зяр-нятах шмат крухмалу, тлушчу, бялкоў, аміна-кіслот, вітамінаў. Гэтыя каштоўныя рэчывы вель-мі карысныя і для чала-века.
    Паводле старажыт-най легенды асілак Гер-кулес перамог страшэн-ную пачвару. Нездарма, відаць, аўсянае хлоп’е мае назву «Геркулес».
    Авёс шырока ўжыва-ецца ў народнай меды-цыне.
    8
    Суп з аўсяных круп — каштоўная дыетыч-ная страва пры захворванні ' лёгкіх. Аўсяны адвар з мёдам дапамагае людзям пасля цяж-кай хваробы хутчэй набрацца сілы і ўстаць на ногі. Добры дыетычны прадукт — кісель, прыга-таваны з аўсянай мукі. Ен дапамагае пры захворваннях страўніка і кішэчніка.
    Сярод лугавых злакаў у аўса ёсць далёкая сваячка, якая падобна на яго не толькі знеш-не, але і назвай.
    Давайце ж пазнаёмімся і з ёй.
    АЎСЯНІЦА
    Дачка туману
    Надзіва прыгожы летні месяц чэрвень. У ім самыя доўгія дні і кароткія ночы. He паспееш як след сплюшчыць вочы, а на дварэ ўжо світае, Летні ранак напаўняецца граннем цвыр-куновых скрыпачак, шматгалосым спевам пту-шак, вясёлым гудам пчол і чмялёў.
    Ад сонечных промняў туман на лузе на-бывае бэзавы колер. Шчыруюць нястомныя кас-цы, помнячы мудрае выслоўе продкаў: «Касі, каса, пакуль paca, раса далоў — каса дамоў». 3 кожнай гадзінай усё шырэй разліваюцца па лугавым прасторы духмяныя хвалі пакосаў. Вяс-коўцы імкнуцца выкарыстаць пагодныя дзянькі, каб скасіць сакавітую траву, пакуль яна не
    2.	Зак. 703
    9
    прывяла пад спякотным чэрвеньскім сонцам. Быццам казачныя помнікі чалавечай працы, адзін за адным устаюць на прыволлі копы і стагі сена.
    Сярод лугавога разнатраўя пад лёгкім поды-хам ласкавага ветрыку гайдаюцца карычневыя грыўкі аўсяніцы.
    Расце аўсяніца ў нізінах і поймах рэк, дзе звычайна ўвечары і раніцай вісіць волкі туман. Відаць, таму ў народзе аўсяніцу лугавую жар-тоўна называюць «дачкой туману». I сапраў-ды, у нізкіх мясцінах, дзе шмат вільгаці, трава заўсёды высокая, густая, сакавітая.
    Аўсяніца добра ўжы-ваецца ў суседстве з ін-шымі лугавымі травамі. 3 даўніх часоў гэты ка-рмавы злак уваходзіць у травяныя сумесі, якімі засяваюцца выганы. За два ўкосы расліна можа даць з кожнага гектара каля 100 цэнтнераў дух-мянага, якаснага сена.
    
    БУЛЬБА Дзівосная іншаземка
    Звычайна людзі гаво-раць: «Бульба — хлебу падмога». I гэта праў-да. Без бульбы нельга ўявіць ні абедзенны, ні ўрачыста-святочны стол.
    Заўсёды яна побач з хлебам, і ніхто не грэбуе ёй. Бульбу вараць, пякуць, смажаць, параць, фар-шыруюць, сушаць. А якія апетытныя — толькі што з патэльні — дранікі!
    Сучасныя кулінары могуць прыгатаваць з бульбы 500 розных страў.
    Любяць на Беларусі гэтую культуру. Нездар-ма ёй прысвечана шмат песень, казак, паданняў і былін. Адзін з народных беларускіх танцаў называецца « Бульба ».
    Але не думайце, што бульба адразу прыйшла да нас такой, якой мы яе сёння бачым. Яе дзікія родзічы раслі ў Паўднёвай Амерыцы, адкуль праз акіян бульбу мараплаўцы Хрыстафора Ка-лумба завезлі ў Еўропу. На тэрыторыю нашай краіны клубні трапілі дзякуючы цару Пятру I. Спачатку ягоныя памкненні прымусіць сялян вырошчваць бульбу не мелі поспеху. Людзі ўзні-малі «бульбяныя бунты», якія жорстка караліся царскім войскам.
    11
    Але былі ў Расіі цудоўныя аграномы, та-кія, як Андрэй Цімафе-евіч Болатаў. Яны раст-лумачвалі сялянам, чым карысная незнаёмая рас-ліна, дапамагалі ім хут-чэй спасцігнуць сакрэты яе вырошчвання. 3 цягам часу чалавек ацаніў хар-човыя якасці бульбы, на-зваўшы яе «другім хле-бам». У засушлівыя га-ды, калі не радзіла жыта, бульба ратавала людзей ад галоднай смерці. Сён-ня бульба не толькі замя-няе чалавеку хлеб, яна — каштоўны корм для жы-вёлы. 3 клубняў атрым-ліваюць крухмал, глюко-зу, спірт, малочную кіс-лату, якія ідуць на па-трэбы прамысловасці.
    У народнай медыцыне ўжываецца настой з кве-так бульбы, які паніжае крывяны ціск. Сок раслі-ны спрыяе хуткаму за-
    12
    гойванню апёкаў. Яго карысна піць людзям з хранічнымі захворвання-мі страўніка.
    Каб вырасціць багаты ўраджай, вясковыя пра-цаўнікі дбаюць пра «дру-гі хлеб» цэлы год. 3 восе-яі да самай вясны на заснежаныя палі яны вы-возяць торф і гной. Буль-дозеры іх перамешва-юць — атрымліваецца кампост, каштоўнае ар-ганічнае ўгнаенне.
    3 надыходам пагод-ных вясновых дзён клуб-ні сартуюць, каб ада-браць насенне для сяўбы. Хапае бульбаводам кло-патаў і ўлетку. Буль-бяны палетак імкнецца захапіць пустазелле: асот, пырнік, макрыца, лебяда. Каб абясшко-дзіць ворагаў бульбы, вя-сковыя працаўнікі спа-чатку барануюць планта-цыі. Пазней, на працягу