Азбука агранома Валошкі
Змітрок Марозаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 68с.
Мінск 1989
25
Адкаласілася жыта — час красаваць. Хора-ша назіраць за жытнёвым полем у час кра-савання! Хмаркі шызага пылку пакалыхваюц-ца над маладой збажыной, якая пераліваецца на сонцы, хвалюецца ад подыху цёплага вет-рыку.
Праз нейкі час жыта пачынае налівацца. Вось ужо зярняты ў каласах зрабіліся важ-кімі і крамянымі. Міжволі пад цяжарам даспе-лых каласоў сцябліны кладуцца на дол. Скла-дана хлебаробам жаць палеглае жыта. Ад за-ры да зары працуюць у палях камбайны. Лю-дзі, нярэдка забываючы пра сон, змагаюцца за кожную жменю зярнят. Ад камбайнаў, як чаў-накі, снуюць машыны з зернем. Яго спа-чатку высушваюць і сартуюць на таках, a пасля вязуць на мелькамбінат. Там жыта ме-люць на муку, з якой пякуць духмяны хлеб.
3 даўніх часоў нашы продкі шанавалі хлеб. Хлебны бохан параўноўвалі з сонцам. У гонар хлеба складаліся гімны і песні. Хлебам і сол-лю заўсёды вітаюць самых дарагіх гасцей.
Хлеб не бывае лёгкім, бо за кожнай на-ват самай маленькай лустачкай стаіць нястом-ная праца соцень, тысяч людзей розных пра-фесій: аратых, сейбітаў, камбайнераў, брыгадзі-раў, аграномаў, інжынераў, хлебапёкаў і іншых.
Слова «жыта» паходзіць ад слова «жыццё». Хлеб і жыццё заўсёды побач.
26
Аднойчы мая маленькая дачушка пакінула за абедам на стале недаедзеную лустачку хлеба. Мая матуля, якая гасцявала ў нас, ласкава паўшчувала ўнучку: «Нельга так рабіць, Алеся. Гэта ж хлеб».
Малая пакрыўджана надзьмулася: «Паду-маеш, хлеб! У нас яго хапае. У хлебніцы — цэлы бохан!»
I тады бабуля расказала ўнучцы, як яна, трынаццацігадовая дзяўчынка, галадала разам з маці ў вайну ў лагеры, пад Оршай:
— Людзей у лагеры было шмат. Жылі мы ў халодных бараках. Сагравалі адзін аднаго цяп-лом сваіх целаў. Многія мае аднагодкі памерлі ад холаду і хвароб, ды больш за ўсё — ад голаду. На абед нам прыносілі баланду з гні-лых буракоў ды падмарожаную параную буль-бу. А мне вельмі хацелася хлеба.
Незадоўга да вызвалення я захварэла. Сілы пакідалі мяне. Я згасала і ў бяспамяцтве прасіла ў матулі кавалачак хлеба. Тады ўначы
27
маці, рызыкуючы жыццём, выбралася з лагера і аднекуль прынесла мне лустачку чэрствага хлеба.
Бабуля змоўкла, выцерла краем хусцінкі мокрыя вочы і, уздыхнуўшы, дадала:
— Хлебу я абавязана жыццём.
— Прабач, бабуля, я не ведала,— ціха ска-зала Алеся. Падышла да стала, пяшчотна пры-туліла кавалачак хлеба да сваёй шчакі і ві-навата прашаптала: — Прабач... Дзякуй табе за бабулю, за ўсё дзякуй!..
3 тае пары Алеся ніколі не пакідае хлеб недаедзеным. Нават хлебныя крошкі беражліва збірае са стала ў далоньку, бо разумее, што ў кожнай з іх часцінка нялёгкай хлебаробскай
без гэтай каштоўнай У кожным калгасе
КАНЮШЫНА
Каралева лугоў
Па значнасці сярод лугавых траў канюшы-на займае такое ж мес-ца, як пшаніца сярод хлебных злакаў. I са-праўды, цяжка ўявіць травы лугі і пашы. і саўгасе рэспублікі
сеюць канюшыну. I яна апраўдвае надзеі жывё-
лаводаў.
28
Завітай на луг у се-накосную пару. Звонка спяваюць косы. У гус-тыя, духмяныя валкі кладуцца травы. Чырво-нымі, белымі шапачкамі прыветна ківае здаля канюшына. Яркай афар-боўкай вабіць яна да сябе пчол, якія з ахвотай п’юць салодкі нектар. Ка-нюшына — цудоўны ме-данос.
Але вось і да яе да-браліся жвавыя косы. «Шчупак нырае, увесь лес кладзе, горы пады-мае» — гаворыць загад-ка аб сенакосе. Загадка гэта была складзена даў-но, калі ўсе лугі касілі косамі. Сёння на дапамо-гу людзям прыйшлі су-часныя машыны-касілкі. Яны не толькі скош-ваюць траву на сена, але і здрабняюць яе на
сенаж і сілас. Гэта вельмі каштоўны корм
для жывёлы. Няпроста высушыць канюшыну,
29
асабліва ў дажджлівае надвор’е. Але затое, калі стаяць цёплыя пагодныя дзянькі, з травы можна атрымаць надзвычай багатае на па-жыўныя рэчывы сена. Складвай яго ў копы і крутыя стагі!
КАПУСТА
Паненка ў сямі сукенках
Восень шчодра адорвае старанных агародні-каў. Выкапаны бульба, морква, рэдзька. Буракі і рэпа закладзены на захаванне ў бурты і сховішчы. У хаце над прыпечкам вісяць свет-ла-залацістыя пляцёнкі цыбулі і часнаку. Па-мідоры і агуркі дбайныя гаспадыні замары-навалі ў шкляныя слоікі — няхай чакаюць свай-го часу. Узімку яны заўсёды будуць пажада-най стравай да абедзеннага стала.
Нарэшце надышла пара ўборкі капусты. Не-здарма ў народзе гавораць: «Верасень пахне яблыкамі, а кастрычнік — капустай». 3 калгас-ных і саўгасных палеткаў капусту адвозяць у крамы, а таксама на захаванне ў спецыяль-ныя сховішчы. 3 вясковага агарода капусту ўбі-раюць у апошнюю чаргу. Тугія качаны вяс-коўцы пераносяць у склеп. Частку капусты яны пакідаюць на захаванне, частку — закваш-ваюць.
Як заквасіць капусту?
30
Памятаю, як рабілася гэта ў нашай сям’і. Прыгатаванне капусты на зіму для нас, малых дзяцей, было сапраўдным святам. Кожны ве-даў свае абавязкі.
Я разам з братамі старанна здымаў з ту-гіх, храбусткіх качаноў пажоўклыя лісты-ка-жушкі. Маці вострым нажом выразала салодкія храпкі, а бацька шынкаваў капусту.
Кашуля на ягонай дужай спіне ўзмакрэ-ла, на лбе выступілі кропелькі поту, але ён лагодна ўсміхаецца: «Нічога. Хутка закончым справу, тады адпачнём».
I вось капуста пашынкавана. Маці дабаў-ляе ў яе перацёртую моркву, кмен, соль, жураві-ны, якія надаюць капусце спецыфічны смак і пах.
Некалькі дзён дзяжа з капустай стаяла ў хаце, потым яе пераносілі ў халодны склеп.
Памятаю, накладзе матуля ўранні вялікую міску квашанай капусты, паставіць на стол з сопкай разварыстай бульбай і ласкава прыга-ворвае: «Ешце, ешце, да-ражэнькія. Капуста — не пуста».
He было ўзімку такога дня, каб капуста ад-рутнічала на нашым ста-Кожны раз, навед-
ваючы матулю, я зноў прыпамінаю тыя «капус-ныя» сняданні. Як шкада, што дзяцінства бывае толькі адзін раз у жыцці.
Няпроста прыгатаваць смачную страву з ка-пуснага качана, але куды цяжэй яго вырас-ціць. У лагчынах і пад крутымі стромамі па бе-рагах рэк яшчэ ляжыць снег, уначы прыціс-каюць даволі моцныя маразы, а руплівыя ага-роднікі ўжо дбаюць пра расаду. Вырошчваюць яе з насення ў парніках і цяпліцах. I толькі з наступленнем па-сапраўднаму цёплых дзён маладыя расліны высаджваюць на грады.
Асаблівай павагай у людзей карыстаецца белакачанная капуста. Яна дае высокія ўраджаі і доўга захоўваецца. Белакачанная капуста вельмі сакавітая і прыемная на смак. Але яна па-трабуе догляду. Спякотнае надвор’е, асабліва за-суха, адмоўна ўплываюць на развіццё капусты. У такія дні ўвечары і ўранні агароднік палівае грады вадой. Любіць капуста вільгаць. Нездар-ма людзі кажуць, што капусны качан выпівае бочку вады. Капуста патрабавальная да глебы. Толькі на добра ўгноенай градцы растуць важ-кія качаны. Вось чаму за лета капусту даво-дзіцца некалькі разоў падкормліваць.
У белакачаннай капусты шмат родзічаў. Да іх належыць капуста чырвонакачанная, савойская, цвятная, кальрабі, ліставая, пекінская, кітай-. ская і кармавая. Кожная з іх знешне адг
32
ніваецца ад белакачаннай. Напрыклад, кальрабі па форме нагадвае бручку. У цвятной капусты суквецце мясістае, а ў брусельскай — на сцяб-ле сядзяць некалькі дзесяткаў невялікіх качан-чыкаў. Капуста — старажытная культурная рас-ліна. Яшчэ да нашай эры егіпцяне, грэкі і рымляне капусным сокам гаілі язвы і раны, ужывалі яго пры захворваннях печані і суста-ваў, пры галаўным болю.
I сёння качан капусты — зялёная кладоўка вітамінаў і мінеральных солей. Яны спрыяюць правільнаму абмену рэчываў у чалавечым арга-нізме.
ле.
КУКУРУЗА
Загадкавая вандроўніца
Пшаніца, ячмень, жыта, авёс — хлебныя зла-кі. Але ў іх ёсць яшчэ і родная сястра — кукуру-за. Гэты злак-велікан дасягае вышыні невяліка-га дрэва. Вучоныя сцвярджаюць, што ў дзікім выглядзе кукуруза існавала яшчэ 60 тысяч гадоў таму назад.
Упершыню расліну пачалі вырошчваць мек-сіканскія індзейцы. 3 кукурузных катахоў яны вылузвалі спелыя зярняты, варылі і падсмажва-лі іх на полымі, выраблялі з іх напіткі. У час цвіцення раслін індзейцы збіралі кукурузны пы-лок і варылі з яго смачны суп. Сухія сцяб-ліны з’яўляліся будаўнічым матэрыялам для хі-жын-вігвамаў індзейцаў. Яны служылі таксама палівам.
Калі стаіць доўгае цёплае лета, у кожным кукурузным катаху даспявае ад 500 да 1000 кра-мяных зярнятак-зубкоў светлага васковага коле-ру. Па ўраджайнасці зерня з аднаго гектара кукуруза нярэдка пераўзыходзіць нават жыта.
Свае лепшыя песні і легенды індзейцы пры-свяцілі кукурузе. У Еўропу насенне культуры завезлі караблі Хрыстафора Калумба.
Мінула крыху болып стагоддзя пасля ад-крыцця Амерыкі, а кукуруза распаўсюдзілася ва ўсіх частках свету.
34
Сёння кукуруза займае вялікія плошчы не толькі на Украіне і Каўказе, але і ў нашай рэспубліцы. Часцей за ўсё кукурузу вырошч-ваюць на корм жывёле. Спецыяльныя камбай-ны скошваюць і здрабняюць сакавітыя раслі-ны. Пасля трактары адвозяць зялёную масу да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў. Там яе высыпаюць у бетанаваныя траншэі, перамеш-ваюць з саломай, трамбуюць. Пасля кожную траншэю накрываюць поліэтыленавай плёнкай і засыпаюць слоем зямлі. Праз нейкі час атрым-ліваецца каштоўны корм — сілас.
У зярнятах кукурузы багата крухмалу. На фабрыках і заводах з яго вырабляюць спірт і рызіну, клей і начынку для цукерак.
Кукурузныя палачкі — любімы ласунак не толькі дзяцей, але і дарослых. Спецыяльны ку-курузны адвар выкарыстоўваецца ў народнай ме-дыцыне пры захворваннях печані, ён дапама-
35
гае загойваць раны. 3 кукурузы атрымліваюць глютамінавую кіслату, без якой немагчыма абыс-ціся пры доўгатэрміновым захоўванні свежай агародніны і фруктаў. Дзякуючы кіслаце пра-дукты доўгі час не губляюць смаку і паху. У некаторых краінах з кукурузнай мукі пя-куць хлеб. 3 кукурузы людзі навучыліся выраб-ляць харчовы алей. Шануюць яны злак-велі-кан. Таму на нашай планеце кукурузнае поле займае трэцяе месца пасля пшаніцы і рысу.
ЛЕН
Сінявокі прыгажун
Яшчэ ў глыбокай ста-ражытнасці нашы продкі з валокнаў ільну выраб-лялі палатно, вілі вяроў-кі і шпагат. 3 палатна
людзі шылі адзенне, а з ільняных нітак плялі мярэжы. Імі лавілі рыбу ў глыбокіх паўнаводных рэках і азёрах. Лён не толькі апранаў нашых продкаў, але і карміў іх. Недарод ільну для земляробаў старажытнасці быў страшэнным горам. Вось чаму людзі з тых далёкіх часоў называюць расліну любоўна: ля-нок, ляночак, сінявокі прыгажун і шмат яшчэ як.