Азбука агранома Валошкі
Змітрок Марозаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 68с.
Мінск 1989
быў
расліна вядомы
Старажытнай
Грэцыі і Рыме. Дактары Гіпакрат і Дыяскарыд выкарыстоўвалі расліну пры захворваннях печа-ні, нырак, пры галаўным болю і інш. Але з часам аб гаючых уласцівасцях рамонкаў забыліся, і толькі ў пачатку нашага стагоддзя кветкі зноў па-чалі служыць медыцыне. Асаблівую папулярнасць сярод сваіх шматлікіх
родзічаў набыў рамонак аптэчны. У суквеццях расліны ёсць эфірны алей, вітаміны, арганіч-^ ныя кіслоты, якія так неабходны хворым. Збі-раюць рамонкі ўручную, калі пялёсткі кветак знаходзяцца ў гарызантальным становішчы. Апусціліся пялёсткі долу — рамонак старэе, ле-кавыя здольнасці яго аслабляюцца.
Для медыцынскіх патрэб рамонкі вырошч-ваюць на Украіне, Беларусі, у Заходняй Сібіры, Краснадарскім краі і Прымор’і.
He могуць абысціся без рамонкаў парфумеры і касметолагі. Настоі з кветак дабаўляюць у крэ-мы, адэкалоны, мыла, шампуні.
48
РАПС
Сонечны меданос
Ці бачылі вы, мае юныя сябры, як цвіце pane? Жоўтым дываном, што сатканы з мноства невялікіх кветак, ён аз-дабляе наваколле.
Цэлы дзень, з раніцы да самага вечара, шчы-руюць над полем пчолы,
чмялі, восы, насякомыя.
Вучоныя
шматлікія
сцвярджа-
юць, што pane быў вя-домы людзям яшчэ за ча-тыры тысячагоддзі да на-шай эры. У Расію яго за-везлі ў пачатку XIX ста-годдзя з краін, якія зна-ходзяцца на ўзбярэжжы
Міжземнага мора.
Pane добра расце на любых глебах, але патра-бавальны да святла і вельмі любіць цяпло. Pane — каштоўная кармавая і тэхнічная культу-ра. 3 насення рапсу выціскаюць алей, які здаў-на выкарыстоўваецца для загартоўкі сталі, вы-рабу каўчуку, фарбаў і мыла.
Пчаляры цэняць гэтую культуру за цудоў-
49
ныя меданосныя якасці. Толькі з аднаго гектара рапсавых плантацый пчолы збіраюць да 90 кі-лаграмаў цёмна-жоўтага духмянага мёду.
У раслінах рапсу шмат бялкоў і вітамінаў, а таксама кальцыю, фосфару, серы, карысных мінеральных рэчываў. Савецкія вучоныя і се-лекцыянеры працуюць над вывядзеннем новых гатункаў гэтай патрэбнай для жывёлагадоўлі культуры.
СЛАНЕЧНІК
Кветка сонца
У 1492 годзе мара-плаўца Хрыстафор Ка-лумб накіраваўся ў ня-лёгкае марское падарож-жа. Шмат перашкод су-стрэлі на сваім шляху
адважныя маракі, перш чым дасягнулі чарадзей-най па прыгажосці расліннага і жывёльнага
свету зямлі. Так была адкрыта Паўднёвая Аме-рыка, якую Калумб памылкова назваў Ін-дыяй. Менавіта^ адтуль іспанскія караблі пры-везлі на еўрапейскі кантынент сланечнік.
Сланечнік часта называюць Кветкай сонца. Чаму? А, напэўна, таму, што ён сам вельмі па-
50
добны на маленькае жоў-тае сонейка. Калі ўваж-ліва паназіраць за сла-нечнікам на працягу дня, то можна ўбачыць, як ён увесь час паварочваецца ў той бок, дзе знаходзіц-ца сонца.
На працягу першых трох вякоў свайго жыцця ў Еўропе сланечнік быў вядомы людзям як пры-гожая дэкаратыўная рас-ліна. I толькі трапіўшы ў Расію, сланечнік з дэка-ратыўнай расліны пе-
ратварыўся ў алейную культуру.
У 1829 годзе прыгонны селянін Даніла Ба-кароў з вёскі Аляксееўка Варонежскай губер-ні пры дапамозе самаробнай маслабойкі ўпершы-ню ў свеце атрымаў з насення сланечніку за-лацісты алей. У 1833 годзе на радзіме вынаход-цы быў пабудаваны маслабойны завод.
Затым сланечнік распаўсюдзіўся па Украіне і Кубані, Паўночным Каўказе і Малдавіі. Ен стаў вядомы земляробам за Уралам.
У нашай краіне сланечнік — галоўная алей-ная культура. Алей ужываецца непасрэдна ў ежу, а таксама выкарыстоўваецца для пры-
51
гатавання маргарыну, кансерваў, хлебных і кан-дытарскіх вырабаў.
Сланечнік добра асвоіўся і на палях Бела-русі. Сланечнікавы сілас — цудоўны корм для жывёлы.
Залацістыя суквецці расліны прывабліваюць да сябе пчол. Са сланечнікавых плантацый яны ніколі не вяртаюцца без пылку.
Настой з кветак і лістоў сланечніку не-аднойчы выратоўваў людзей ад смерці ў час эпідэміі малярыі.
У тых рэгіёнах нашай краіны, дзе няма лесу, сцябліны сланечніку служаць чалавеку неблагім палівам.
Сланечнікавая лузга з’яўляецца добрай сыра-вінай для атрымання кармавых дражджэй, эты-лавага спірту і фурфуролу. Апошні неабходны ў вытворчасці пластмасы, штучнага валакна, шкла і іншых матэрыялаў.
ТРЫПУТНІК
Сябар падарожных
Трыпутнік звычайна расце пры дарозе і ля сце-жак. Знешні выгляд у яго далёка не экзатычны: не-калькі шырокіх лісцікаў, якія падобны на латы
старажытнага рыцара, сцелюцца па зямлі, над імі ўзнімаецца голае, пругкае сцябло. 3 кан-ца мая да самай восені трыпутнік цвіце. Тадьі на канцах сцяблінак з’яўляюцца каташкі, дзе ў невялікіх каробачках паспявае дробнае насенне. Яно разносіцца ветрам і птушкамі. Так тры-путнік размнажаецца. Вядома каля 260 відаў трыпутніку. Але ў нашай краіне распаўсюджаны толькі 30. Трыпутнік непатрабавальны да кліма-тычных умоў. Яго можна сустрэць у стэпах і на лугах, сярод пяскоў і на салёных глебах-салан-
чаках.
3 усіх відаў трыпутні-ку найбольш каштоўны трыпутнік вялікі. Як культурную расліну яго вырошчваюць на Укра-іне.
Лекавыя якасці тры-путніку здаўна цанілі нашы продкі: лісце прыкладвалі да ран, і раны хутка загойваліся. Сок трыпутніку выка-рыстоўваецца пры за-хворваннях страўніка, a з падсушанага лісця атрымліваецца каштоў-ны медыцынскі прэпа-рат — плантаглюцыд.
ФАСОЛЯ Агароднае мяса Цёмна-зялёнымі ла-пушыстымі кусцікамі ра-сце на градцы фасо-ля. На працягу лета рас-ліна патрабуе догляду. Маладыя расліны пад-
кормліваюць, паліваюць, засцерагаюць ад пуста-зелля. Фасолі, як і гароху, патрабуецца апора. Таму побач з кожным калівам агароднік торкае невялікі пруток, за які чапляюцца сцябліны. Неўзабаве яны пачынаюць віцца, нетаропка, але ўпэўнена цягнуцца ўгору. Вось ужо расліны за-цвілі, з’явіліся першыя зялёныя стручкі, якія паступова жаўцеюць.
Збіраюць фасолю на насенне, калі большасць стручкоў набывае жоўты колер. Лепш рабіць гэта раніцай. Потым стручкі высушваюць на сон-цы, абмалочваюць і перасыпаюць у мяшочкі.
У народзе фасолю называюць агародным мя-сам. I сапраўды, па каларыйнасці культура мала чым адрозніваецца ад мяса жывёлы. А фа-солевы суп нават пераўзыходзіць у гэтым боршч і капусту. Фасоля — цудоўны гарнір да мясных страў. Зялёныя бабы кансервуюць. У Амерыцы, на Кубе, у Егіпце, Балгарыі, Венгрыі, а таксама ў
54
нашай краіне недаспе-лыя бабы — лапаткі — вараць і ядуць са сметан-ковым маслам. :
А ці ведаеце вы, што фасоля абараняе некато-рыя расліны ад насяко-мых-шкоднікаў? Гэту асаблівасць імкнуцца выкарыстаць аграномы. Каб засцерагчы пасевы цукровых буракоў, сла-нечніку і іншых культур ад лугавога матылька,
вакол палёў сеюць палосы фасолі. Вусені шкод-нага матылька, трапіўшы на сцяблінкі і лістоту, пакрытыя мноствам дробных вострых шыпікаў, наколваюцца на іх і гінуць.
Як лекавая культура найбольшую каштоў-насць мае фасоля Лімская. Яна спрыяе ўстой-лівасці арганізма чалавека да некаторых інфек-цыйных захворванняў. Адвар са стручкоў да-памагае пры захворванні нырак і пры рэўма-тызме. За апошнія гады селекцыянеры вывелі новыя хуткаспелыя гатункі фасолі, у якіх ба-бы па меры паспявання не лопаюцца. Гэта даз-валяе значна скараціць страты ў час збору ўраджаю.
55
ЦЫБУЛЯ
Грушка ў чырвоным кажушку
Згадзіцеся, прыемна ў пачатку мая адшчык-нуць з градкі зялёныя лі-сцікі гародніны: салаты, шчаўя і, вядома, цыбулі.
Цыбуля — сапраўд-
ная скарбонка здароўя. Яшчэ ў старажытнас-ці людзі заўважылі, што пах цыбулі засце-рагае ад шматлікіх хвароб. He вельмі прыем-ны ў расліны смак. Нездарма нашы продкі склалі пра цыбулю загадку: «Ляжыць груш-
ка ў чырвоным кажушку, хто яе ўкусіць, той плакаць мусіць».
Даўней цыбулю вырошчвалі ў асобных мяс-цінах, побач з вёскамі і гарадамі, ад якіх ста-рыя гатункі атрымалі назвы: Растоўскі, Бяс-сонаўскі, Арзамаскі.
Сёння цыбуля расце ўсюды, нават там, дзе раней земляробства не было: за Палярным кру-гам і ў Якуціі. Цудоўна адчувае сябе гэта куль-тура на Беларусі. Асабліва любяць у нас цыбу-лю-рэпку. Хоць і патрабуе яна да сябе ўвагі, але затое і ўраджай дае багаты.
А як хораша цвіце расліна! Над градамі на
56
тонкіх трубчастых сцяблінках узнімаюцца невя-лікія шарыкі кветак самай разнастайнай афар-боўкі: шызыя, белыя, фіялетавыя, ружовыя, сі-нія, блакітныя, чырвоныя. Побач распушылі свае жоўта-зялёныя парасонікі сцяблінкі кропу. Над агародам стаіць спецыфічны пах. Злятаюцца на парасонікі і рознакаляровыя шарыкі пчолы. Ба-лазе, каштоўны нектар побач, не трэба шукаць яго ў лугах, палях і на ўзлесках. He толькі цы-булю-рэпку шануе чалавек. На зямным шары вя-дома каля 500 відаў расліны. Рэдка якая стра-ва абыходзіцца без цыбулі. Нельга ўявіць без яе салату, шматлікія мясныя і рыбныя стравы, супы, баршчы. Цыбуля багатая на неабходныя для чалавечага арганізма элементы: кальцый, фосфар, жалеза. Медыкі сцвярджаюць, што яна паляпшае дзейнасць сэрца, дапамагае пры за-
хворваннях цынгой, грыпам.
Нягледзячы на шы-рокае распаўсюджанне, асобныя віды цыбулі, та-кія, як цыбуля буйная, занесены ў «Чырвоную кнігу».
Вось чаму трэба збера-гаць усе карысныя рас-ліны.
ЧАСНОК
Ваяўнічы рыцар
Пагодным ліпеньскім ранкам на гародзе буйна лапушыцца бацвінне бу-ракоў, фанабэрыста рас-пусціла зялёныя косы морква, жоўта-зялёнымі
поўнямі свецяць каля парканаў гарбузы, сям-там запунсавелі памідоры, выкінула ўгару пух-натыя шарыкі цыбуля. Цікава, а што гэта за расліна суседзіць побач з ёй? Выгляд у незнаёмкі даволі ваяўнічы. Ледзь толькі павее вецер, як яна пачынае махаць доўгай пляскатай лістотай, падобнай на шаблю, нібы хоча папярэдзіць: «Не падыходзь, a то будзе кепска!» Але ці-каўнасць бярэ сваё. Давайце бліжэй падыдзем да расліны. Прыгледзімся ўважлівей... Так і ёсць! Гэта часнок! А ваяўнічасць у яго толькі знеш-няя. Падзівіцеся, як ён з галавой зашыўся ў глебу. Калі часнок вырваць з градкі, то адразу відаць, што часночная цыбуліна ўтворана з мноства невялікіх зубкоў. Іх, як і зялёнае шабле-падобнае пер’е, гаспадыні выкарыстоўваюць пры марынаванні і саленні агуркоў і памідораў. Час-нок у якасці прыправы паляпшае смак мясных страў і кілбас.
He адразу расліна трапіла да нас. Радзі-
58
май часнаку з’яўляецца раўніна з паэтычнай назвай Джунгарыя. Знаходзіцца яна паміж Ал-тайскімі гарамі і Цянь-Шанем. Менавіта тут у глыбокай старажытнасці пачалі вырошчваць часнок. Мяркуюць, што адсюль ён трапіў у Кітай, Егіпет і іншыя краіны. Галоўкі раслін ўжыва-ліся ў ежу не толькі як прыправа, але і як хар-човы прадукт. Старажытны філосаф і вучоны Герадот сцвярджае, што часнок выдавалі рабо-чым, якія будавалі знакамітыя егіпецкія пірамі-ды. На адной з іх было нават напісана, колькі з’едзена часнаку, цыбулі, рэдзькі за час бу-даўніцтва. Старажытныя грэкі і рымляне пры-пісвалі часнаку чарадзейныя лекавыя якасці. I ў гэтым нічога дзіўнага няма.