• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбука агранома Валошкі  Змітрок Марозаў

    Азбука агранома Валошкі

    Змітрок Марозаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 68с.
    Мінск 1989
    30.55 МБ
    У расліне шмат вітамінаў. Асабліва багаты часнок на каштоўныя рэчывы — фітанцыды. Яны перашкаджаюць развіццю вірусаў халеры, тыфу, дызентэрыі. Свежы часночны сок аслабляе вірус грыпу. Шмат ад якіх хвароб засцерагае часнок. I калі вы будзеце сябраваць з ім, то не пашкадуеце.
    59
    ЧЫСТАЦЕЛ
    Ластаўчына трава
    Яшчэ старажытныя грэкі заўважылі, што гэтая расліна з’яўляецца адначасова з прылё-там ластавак і пачынае вянуць з іх адлётам. Менавіта яны і назвалі яе ластаўкай або ластаў-чынай травой.
    Паводле падання ластаўкі збіралі сок чыста-целу, каб вярнуць зрок сваім птушанятам, якія нараджаюцца на свет сляпымі. Старажытныя ле-кары лячылі сокам чыстацелу хваробы вачэй. Акрамя гэтага, чыстацел у народнай медыцыне ўжываецца як сродак ад бародавак.
    Распаўсюджаны ён у Еўрапейскай частцы на-шай краіны. Звычайна чыстацел расце невялі-кімі купкамі каля дарог, у садах і парках, а такса-ма на лясных прасеках і выжарынах. Любіць ён вільготныя, багатыя на пажыўныя рэчывы гле-бы. Расліна жыве не-калькі гадоў. Корань у яе полы, гэтак жа як і сцяб-ло. Лісцікі вельмі пры-гожыя: зверху зялёнага, а знізу шызага колеру.
    Залаціста-жоўтыя кветкі нагадваюць парасо-нік. Плады чыстацелу — прадаўгаватыя каро-бачкі, у якіх захоўваецца дробнае бліскучае насенне цёмнага колеру. Насенне мае белыя грэбенепадобныя гучкі, якія вельмі любяць мура-шы. Яны смакуюць ласунак і цягнуць яго да сябе ў мурашнік. Згубленае мурашамі насенне прарастае, і на свет з’яўляюцца новыя расліны.
    У медыцыне ўжываюцца сцябліны і карэнь-чыкі чыстацелу. Прэпараты, атрыманыя з гэтай травы, дапамагаюць пры захворваннях печані, жоўцевага пузыра і скуры.
    ЯЧМЕНЬ
    Вусаты дабрадзей
    Ячмень даводзіцца блізкім родзічам пшані-цы і жыту. Вядомы лю-дзям гэты хлебны злак даўно.
    На тэрыторыі стара-
    жытнай краіны Месапатаміі археолагі знайшлі шмат цікавых экспанатаў, якія сведчаць, што ячмень вырошчвалі яшчэ ў даўнія часы. На глі-няных таблічках вучоныя прачыталі парады, як вырошчваць ячмень.
    Для старажытных грэкаў ячмень быў не
    61
    толькі асноўным прадук-там харчавання. Вянкамі з ячменных каласоў ура-чыста ўзнагароджваліся пераможцы спартыўных спаборніцтваў, што пра-водзіліся ў гонар багіні ўрадлівасці і земляроб-ства Дэметры. Дарэчы, імя Дэметра ў перакладзе на нашу мову азначае «маці ячменю» або «маці хлеба».
    Ячмень няблага адчу-вае сябе на поўначы, дзе, напрыклад, жыта і пша-ніца не растуць. У Фін-ляндыі ад першых зялё-ных усходаў да паспя-вання ячменю мінае толькі 48 дзён. Земляро-бы вырошчваюць хлебны злак у Гімалаях, на вы-шыні 4000 метраў над узроўнем мора, а так-сама ў нізінах.
    Ячмень даволі добра пераносіць гарачае за-сушлівае лета. Дзякую-
    62
    чы сваім дзівосным здольнасцям прывыкаць да розных кліматычных умоў сёння ячмень распаўсюдзіўся амаль па ўсёй планеце. Але найбольш высокія яго ўраджаі ў раёнах з умераным кліматам. Напрыклад, у асоб-ных гаспадарках Беларусі атрымліваюць па 60 цэнтнераў з гектара і нават больш. У суб-тропіках ураджай куды ніжэйшы.
    Харчовыя якасці ячменю ацанілі яшчэ нашы продкі. Яны пяклі з ячменнай мукі хлеб. Ен быў для іх асноўным прадуктам харчавання. Сёння ў крамах такі хлеб не ўбачыш. Спра-ва ў тым, што ён хутка чарсцвее і губляе свае лепшыя якасці. 3 ячменю можна прыгатаваць ячны крупнік, ячную кашу і нават каву. Ячмен-нае зерне — добры корм для свіней і свойскай птушкі.
    Ячмень прымяняюць і ў народнай медыцыне. Адвар з яго дапамагае пры кашлі. 3 ячмен-нага соладу робяць прыпаркі пры запаленнях скуры.
    * * *
    Ну вось і надышоў канец нашаму падарожжу. Дзякуючы яму вы даведаліся шмат цікавага аб розных палявых, лугавых, агародных раслінах. Я развітваюся з вамі. Але наперадзе ў вас яшчэ шмат дзівосных сустрэч з таямніцамі прыроды,.
    Дарагія сябры, любіце расліны, вырошчвайце і бе-ражыце іх.
    Жадаю вам поспехаў, шчаслівых знаходак і адкрыц-цяў у гэтай высакароднай справе.
    63
    3 М Е С Т
    Агуркі — 5
    Авёс — 7
    Аўсяніца — 9
    Бульба — 11
    Буракі — 15
    Валошкі — 17
    Гарох — 19
    Грэчка — 21
    Жыта — 23
    Канюшына — 28
    Капуста — 30
    Кукуруза — 34
    Лён — 36
    Морква — 39
    Наготкі — 41
    Памідоры — 42
    Пшаніца — 44
    Рамонкі — 47
    Pane — 49
    Сланечнік — 50
    Трыпутнік — 52
    Фасоля — 54
    Цыбуля — 56
    Часнок — 58
    Чыстацел — 60
    Ячмень — 61
    Нзданне для детей н юношества МОРОЗОВ Дмнтрнй Дмнтрневнч АЗБУКА АГРОНОМА ВАЛОШКН Для дошкольного возраста Мннск, мздательство «Юнацтва» На белорусском языке Выданне для дзяцей і юнацтва
    МАРОЗАУ Змітрок Змітравіч АЗБУКА АГРАНОМА ВАЛОШКІ Загадчык рэдакцыі У. I. Карызна Рэдактар Н. I. Мірончык Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова Мастацкі рэдактар А. У. Ружо Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктар Л. I. Саўчанка
    ІБ № 1174
    Здадзена ў набор 27.10.88. Падпісана да друку 31.05.89. Фармат 70Х84’/іб. Папера афс. № 1. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 4,36. Ум. фарб.-адб. 18,26. Ул.-выд. арк. 2,60. Тыраж 40 000 экз. Зак. 703. Цана 15 к.
    Выдавецтва «Юнацтва* Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выда-вецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэ-рава, 11.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115. Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырво-нага Сцяга палі графкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    я SI