Азбука агранома Валошкі
Змітрок Марозаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 68с.
Мінск 1989
А колькі шчырых, мілагучных народных пе-
36
сень прысвечана яму! Усіх і не злічыць! За-спяваюць у час святочна-га застолля пра лён вяс-ковыя жанчыны-працаў-ніцы — і адразу бачыш перад сабой бясконцую сінечу льнянога мора, што ледзь-ледзь пака-лыхваецца ад подыху цёплага ветрыку.
У нашай краіне рас-паўсюджаны два віды льну. У першага — вы-сокія сцябліны. Ен мае доўгія тонкія валокны. Гэта лён-даўгунец. У дру-гога — сцябліны карот-. кія, галінастыя, кучара-выя, з вялікай колькасцю пладоў-каробачак. Гэта алейны лён-кудраш. Доб-ра ён расце ў Сярэдняй Азіі, Закаўказзі і на Украіне, дзе клімат больш сухі. А даўгунец любіць не вельмі гарачае лета з частымі даж-джамі.
Вырошчванне льну патрабуе ад ільнаводаў нястомнай карпатлівай працы, а таксама аграна-мічных ведаў. Сеюць лён ва ўрадлівую, добра апрацаваную глебу. Неўзабаве на полі з’яўляюц-ца першыя ўсходы. Маладыя расліны знешне нагадваюць невялікія елачкі. У гэты час ім пагражаюць пустазелле і розныя шкодныя на-сякомыя, у прыватнасці льняныя блошкі. Вось чаму вельмі важна не спазніцца з тэрмінамі апрацоўкі палёў хімікатамі. У пачатку жніўня сцяблінкі дасягаюць найбольшай вышыні, насен-не ў ільняных каробачках набывае светла-карычневы колер. У сухое, ветранае надвор’е ка-робачкі дакранаюцца адна да адной. Ад гэтага над полем стаіць своеасаблівы звон. Ільнаводы спяшаюцца церабіць лён. Раней церабленне льну праводзілася ўручную. Сёння ж гэтую апера-цыю ў калгасах і саўгасах рэспублікі выкон-ваюць ільноцерабілкі і камбайны. Галоўнае — паспець паслаць тонкія сцяблінкі пад буйныя жнівеньскія росы. Ад гэтага паляпшаецца якасць валакна. У верасні і кастрычніку лён па-дымаюць з лянішчаў, звязваюць у снапы і адво-зяць на заводы. Там і вырабляюць каштоўнае валакно. У сваю чаргу з тоненькіх валокнаў «паўночнага шоўку» (менавіта гэтак называюць лён у народзе) на фабрыках і камбінатах вы-рабляюць адзенне, парусіну, брызент, шпагат, цеплаізаляцыйны матэрыял. 3 насення лёну
38
людзі навучыліся атрымліваць залацісты алей, які ідзе на выраб аліфы, лакаў, фарбаў, ліно-
леуму.
«Чысцейшая з раслін, адзін з самых лепшых пладоў зямлі»,— пісаў пра лён рымскі гісторык Апулей шмат вякоў таму назад. I сёння гэтыя словы не страцілі свайго першапачатковага сэн-су, наадварот, з кожным годам лён усё больш і больш заваёўвае павагу людзей.
сябруюць з гарохам,
МОРКВА
Зеленакосая чараўніца
Вам, напэўна, будзе цікава даведацца, што на агародзе суседства рас-лін можа быць карысным і, наадварот,— шкод-ным. Напрыклад, агуркі капустай, але не любяць
бульбу. Затое бульба няблага ўжываецца з Kanye-Taft. У сваю чаргу капуста недалюблівае памі-доры і фасолю.
Цікава, з якімі культурамі сябруе морква? Сеюць яе побач з памідорамі, цыбуляй і гаро-хам. Дарэчы, цыбуля абараняе моркву ад шкод-нага насякомага — маркоўнай мухі.
Морква лепш расце на лёгкіх глебах, там дзе хапае сонечнага святла. Калі пад пяшчот-
39
нымі промнямі летняга сонца на градцы за-зелянеюць лісцікі-чубкі, слабыя і хворыя раслі-ны вырываюць. Пасля прарэджвання моркву падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі, пра-полваюць.
Нарэшце ўраджай вырашчаны. Салодкім со-кам налілася морква. Свежая морквіна так і просіцца ў рот. У ёй шмат вітамінаў, a таксама ёсць такія жыццёва неабходныя чалаве-ку элементы, як ёд і бор. Каб стаць дужым і хутчэй падрасці, трэба піць маркоўны сок. 3 мор-квы гатуюць смачныя супы. Яна з’яўляецца важным кампанентам многіх гарніраў да мяс-ных і рыбных страў. У якасці прыправы моркву дабаўляюць у баршчы, супы і іншыя стравы. Моркву ахвотна паядае жывёла, асабліва цяля-ты. Сакавітыя салодкія караняплоды дапама-гаюць ім хутчэй набраць вагу. Найбольш рас-паўсюджанымі і каштоўнымі гатункамі морквы з’яўляюцца Нантская, Вітамінная, Маскоўская, Зімовая, Шантанэ і іншыя.
40
НАГОТКІ
Чароўныя лекары
Надзвычай прыго-жыя кветкі наготкаў. Аранжава-жоўтыя га-лоўкі надаюць гэтай рас-ліне прывабны, дэкара-тыўны выгляд. Іх мож-
на ўбачыць у садах і скверах, на клумбах. У ад-розненне ад рамонкаў на лузе наготкі не рас-туць. Наогул дзікіх «продкаў» гэтых карысных раслін у прыродзе не захавалася.
У першым стагоддзі грэчаскі доктар Дыяска-рыд настоем з кветак лячыў захворванні пе-чані і нырак. Гаючыя ўласцівасці кветак былі заўважаны ў свой час Пятром I. У легендарнай бітве пад Палтавай рускія палкі разбілі швед-скую армію. Але страты былі вялікія. Лекаў для параненых не хапала. Менавіта тады Пётр I і загадаў закласці «аптэчны агарод». Навуковая назва раслін — календула. Радзімай календулы з’яўляюцца краіны Міжземнамор’я. Тым не менш для медыцынскіх мэт яе можна вырошч-ваць амаль усюды, акрамя раёнаў Край-няй Поўначы.
Наготкі лепш растуць і цвітуць ва ўмовах умеранага клімату. У спёку яны губляюць сваю махровасць і хутка спыняюць цвіценне.
41
Кветкі наготкаў ут-рымліваюць карысныя для чалавека арганічныя кіслоты, смолы, карацін, флаванойды, мікраэле-менты, эфірны алей. Лекі з календулы ўжываюцца пры захворваннях нерво-вай сістэмы і язвеннай хваробе страўніка. Пера-цёртыя лісцікі і кветкі дапамагаюць вывесці ба-родаўкі і мазалі. Калі хто з вас захварэе ангі-най, доктар не праміне выпісаць вам настой ка-лендулы — ён забівае мікробы.
ПАМІДОРЫ
Яблыкі на градцы ; На палях яшчэ ля-жыць снег, сакавіцкімі начамі прыціскаюць да-волі моцныя маразы, a руплівы агароднік ужо рыхтуецца да вясны.
Трэба дакладна разлічаць, дзе пасеяць тую ці іншую культуру, праверыць насенне на жыц-цяздольнасць. Нямала часу ідзе на будаўніц-тва парніка.
Красавіцкае сонца не вельмі радуе агарод-нікаў, але пад плёнкай у парніку цёпла. Бадзёра кусціцца зялёнае пер’е цыбулі і шчаўя. На вачах дужэе маладая расада памідораў. У гэ-тым няма нічога дзіўнага, бо глеба ў парніку тлустая, урадлівая. Любоўна даглядае расаду агароднік: палівае, падкормлівае растворамі з пажыўнымі рэчывамі, адшчыквае кволыя га-лінкі.
У сярэдзіне мая зямля даволі добра праграец-ца. Хутка пачынаюць расці салата, радыс, шпі-нат, кроп. А цыбуля і шчаўе ўжо аздобілі вясновы стол. 3 наступленнем па-сапраўднаму цёплых дзён, звычайна ў канцы мая, расаду памідораў перасяляюць з парніка на грады.
Агароднікі гавораць: «Не чакай лета доўгага, а чакай лета цёплага». Калі надвор’е сонеч-нае, памідорныя галінкі аж згінаюцца пад цяжа-рам чырванабокіх пладоў, якія па форме нагад-ваюць яблыкі.
Свежыя памідоры вельмі смачныя. Яшчэ смачнейшыя яны ў салатах. Гаспадыні ведаюць больш за 100 спосабаў кулінарнай перапра-цоўкі памідораў у хатніх умовах. Плады соляць, марынуюць, кансервуюць, фаршыруюць, выка-рыстоўваюць у якасці прыправы для супоў, баршчоў і расольнікаў.
Вельмі карысны памідорны сок. У краме ён прадаецца ў шкляных слоіках пад назвай «Сок таматны». Па колькасці вітамінаў памідо-ры пераўзыходзяць многія агародныя расліны. Любіць чалавек гэтую дзівосную расліну. Не-здарма ён увесь час імкнецца палепшыць яе яка-сці. У нашай рэспубліцы існуюць некалькі дзе-сяткаў гатункаў памідораў. Найбольш вядомыя з іх Перамога, Талаліхін, Белы наліў і іншыя.
ПШАНІЦА Царыца хлеба
А ці ведаеце вы, колькі гадоў можа за-хоўвацца пшанічнае зярнятка? Некалькі тыся-чагоддзяў! Аб гэтым сведчыць зерне, зной-дзенае ў грабніцах егіпецкіх фараонаў. Але больш за ўсё здзіўляе тое, што зярняты захавалі
44
здольнасць прарастаць і даваць жыццё новым раслінам.
Вучоныя лічаць, што радзімай пшаніцы з’яў-ляюцца краіны Паўднё-ва-Заходняй Азіі (Сірыя, Палесціна, Іарданія, Ме-сапатамія). Плугоў тады не было. Старажытныя земляробы вострымі су-камі і палкамі аралі гле-бу, у якую кідалі насен-не. Спелыя пшанічныя зярняты нашы продкі спачатку ўжывалі ў ежу ў сухім выглядзе, а паз-ней намочвалі іх у вадзе і варылі кашу.
Мінула нямала вякоў з таго часу, калі кемлівы чалавек здагадаўся зма-лоць пшанічныя зярняты на муку і спёк першы праснак. Яго пакаштава-лі — новая страва спада-
балася. Праз некаторы час людзі навучыліся вы-пякаць сапраўдны пшанічны хлеб.
Сёння пшаніца — самы распаўсюджаны ў
45
свеце хлебны злак. Хлебаробы нашай краіны вы-рошчваюць каля 180 гатункаў. У калгасах і саў-гасах нашай рэспублікі сеюць пшаніцу гатункаў Міронаўская-808, Бярэзіна, Надзея. Насенне прарастае хутка. Маладым раслінам не па-гражае пустазелле, якое не вытрымлівае канкурэнцыі і гіне. Вось чаму ў адроз-ненне ад бульбы пшаніца аж да самага жніва не патрабуе асаблівага догляду. Жнуць пшаніцу камбайнамі. Раней нашы продкі пшаніцу жалі сярпамі і касілі косамі. Пасля сцябліны вяза-лі ў снапы і складвалі іх у бабкі, ча-каючы, пакуль зярняты ў каласах даспеюць. Потым снапы пераносілі на ток, дзе з да-памогай цапоў зерне абмалочвалі і аддзялялі ад саломы. Сучасныя камбайны «Ніва», «Колас», «Дон» убіраюць, абмалочваюць і ачышчаюць зерне адразу ў полі.
У розных гатунках пшаніцы зярняты адроз-ніваюцца не толькі па афарбоўцы і памерах, але і па крамянасці. Адны з іх цвёрдыя, як маленькія каменьчыкі, а другія можна лёгка раскусіць. Найбольш каштоўнымі лі-чыцца зерне, атрыманае з гатункаў цвёрдых пшаніц. У ім больш бялкоў.
Вам, відаць, не раз даводзілася есці ман-ную кашу, якую варыла маці з манных круп. Манныя крупы, як макароны і вермішэль, вы-рабляюць з пшаніцы.
46
3 пшанічнай мукі хлебапёкі пякуць надзіва белы, наздраваты хлеб, батоны, булкі, ражкі, абаранкі, сушкі, для дзяцей — булачкі «Акця-бронак», «Калабок», «Зарніца».
Пшанічную муку нярэдка змешваюць з ар-жаной. 3 гэтай якасна новай мукі пякуць «Бара-дзінскі», «Мінскі», «Рыжскі», «Украінскі», «Ар-лоўскі», «Славянскі» і іншыя гатункі хлеба.
РАМОНКІ
Знаёмыя незнаёмцы
Цэлае лета сярод лу-гавых красак і траў ткуцца белыя карункі ра-монкаў. Як дзяўчаткі ў шлюбным убранні, ра-дуюць кветкі вока, аз-хараством наваколле. Не-
здарма людзі прысвяцілі рамонкам шмат цудоў-ных вершаў і песень. Да нашых дзён у некаторых вёсках і сёлах захаваўся дзівосны звычай. На
свята Івана Купалы юнакі і дзяўчаты збіраюцца каля ракі, водзяць карагоды, скачуць цераз вог-нішча, кідаюць у ваду вянкі з рамонкаў. Згодна паданню, калі вянкі дзяўчыны і юнака сустрэ-
нуцца, то тыя абавязкова пакахаюць адно аднаго на ўсё жыццё. У асобных мясцовасцях рамонкі называюць румянкамі за вельмі прыемны пах.
47
Як лекавая
рамонак яшчэ ў