• Газеты, часопісы і г.д.
  • Азбука агранома Валошкі  Змітрок Марозаў

    Азбука агранома Валошкі

    Змітрок Марозаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 68с.
    Мінск 1989
    30.55 МБ
    13
    лета з дапамоган культыватараў праводзіцца апрацоўка ў міжрадкоўях, дзе лапушацца невя-лікія бульбяныя кусты з цёмна-зялёнымі крох-кімі сцяблінамі, густа ўсыпанымі маршчыні-стым лісцем. У гэты час злосным ворагам буль-бы з’яўляецца каларадскі жук. Калі свое-часова не апрацаваць палетак, лічынкі жу-ка аб’ядуць лістоту на маладых раслінах. Зма-гацца з каларадскім жуком дапамагаюць буль-баводам лётчыкі сельскагаспадарчай авіяцыі.
    Хораша цвіце бульба! Амаль сем тыдняў свецяцца над полем сціплыя зорачкі кветак са-май разнастайнай афарбоўкі.
    Але вось бульба адцвіла, і пад зялёным кус-том, як яйкі пад квактухай, з’яўляюцца мала-дыя клубні. Мінае яшчэ некалькі тыдняў, і бульбаводы, папярэдне скасіўшы бацвінне, вы-водзяць камбайны і капалкі на ўборку «другога хлеба». 3 палёў грузавікі адвозяць клубні на захаванне ў бульбасховішчы, адкуль яны трап-ляюць у крамы, на заводы. Частка ўраджаю закладваецца на захаванне ў бурты каля жывё-лагадоўчых ферм і проста ў полі. Сцюдзёнай зімой для жывёлы бульба, як буракі і морква,— сапраўдны далікатэс.
    Цяжка абысціся чалавеку без бульбы. Нездар-ма народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль вельмі слушна сказаў, што «пах бульбы — не проста пах, а водар жыцця».
    14
    буракі
    Падземныя асілкі
    Сейбітка-вясна імкліва крочыць праз палі, лясы і лугі. Спатоленая снегавой вадой зямля з нецярпеннем чакае першага насення. Па спецы-фічнаму паху глебы аграном вызначае, гатова яна для сяўбы ці не. А гэта вельмі важна. Не-здарма мудрыя хлебаробы кажуць: «Хораша насенне ў глебу спаць пакладзеш — хораша раз-будзіш. Сыты будзеш». Сцяліць «пасцельку» для насення сёння ўмеюць куды лепш, чым раней. Да рэвалюцыі селянін апрацоўваў зямлю з дапа-могай сахі і бараны. Раскідаў зерне, забарана-ваў — на гэтым канец сяўбе. Ніякай перадпасяў-ной апрацоўкі насення не праводзілі. Праўда, селянін заўсёды стараўся сеяць ў тэрмін.
    Нарэшце «пасцелька» для насення падрыхта-вана. Хлебаробы спяшаюцца пасеяць авёс, лён,
    ячмень і, вядома,— буракі! Перад сяўбой на-сенне буракоў намочваюць у вадзе, пакуль не праклюнуцца расткі. На палях сеюць буракі кар-мавыя і цукровыя, а на агародах — сталовыя. Вельмі марудна прабіваюцца маладыя парасткі
    на свет.
    Неўзабаве вылузваецца першая пара кволых лісткоў, якія нагадваюць вілачку. Перш чым з іх вырастуць буракі, раслінаводам даводзіцца не-
    калькі разоў прарэджваць пасевы. Культывата-
    ры разрыхляюць глебу ў міжрадкоўях, зніш-чаюць пустазелле. Не-калькі разоў на працягу лета буракі падкормлі-ваюць мінеральнымі ўгнаеннямі.
    Вялікую каштоўнасць уяўляюць буракі цукро-выя, з якіх на перапра-цоўчых заводах атрым-ліваюць цукар.
    Сталовыя буракі — паў-сядзённы харчовы пра-дукт чалавека. 3 іх гатуюць баршчы, віне-грэты і іншыя стравы.
    Кармавыя буракі — цудоўны корм для жывё-лы.
    ВАЛОШКІ
    «Зорачкі» ў жыце
    Валошка, васілёк. Karo не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай!
    Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жыт-нёвага поля падарожны
    і міжволі забываецца на стому. Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Менавіта аб ім піса-лі народныя паэты Якуб Колас, Янка Купала, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк і Пятрусь Броў-ка. 3 пяшчотай і замілаваннем апяваў васількі М. Багдановіч:
    Дзе блішчэ збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі...
    Чысцюткі, сціплы, як душа нашага народа, васілёк надае непаўторны нацыянальны каларыт вышыванкам, настольнікам, ручнікам, фартухам і хусцінкам.
    Валошкі ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот,— любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду.
    Аднойчы багіня ўрадлівасці Цэрэра, блукаю-чы сярод палёў, пачула самотныя галасы васіль-
    з. Зак. 703
    17
    коў. Яны скардзіліся, што хлебаробы хочуць адлучыць іх ад жыта. Цэрэра шчыра паспачу-вала бездапаможным кветкам і заступілася за іх. 3 гэтага часу, выра-шыла яна, у васількоў, якія растуць побач з жытнёвымі каласамі, бу-дзе сваё прызначэнне: аздабляць снапы на свя-
    це ўраджаю. Адзін раз у год іх будуць збі-раць жнеі, каб упрыгожыць вянкамі з васіль-коў свае галовы.
    У славян да нядаўняга часу існаваў звы-чай: першы сноп новага ўраджаю спавіваўся валошкамі і лічыўся імянінным. Яго ўрачыста,
    з песнямі прыносілі ў хату і ставілі на кут.
    Сёння ў свеце налічваецца каля 700 відаў
    расліны.
    Дзякуючы селекцыянерам, батанікам і кветка-водам васілёк стаў дэкаратыўнай раслінай. Бла-кітныя астраўкі з гэтых кветак можна ўбачыць на клумбах і газонах.
    Васілёк здаўна вядомы людзям як лекавая расліна. Гаючы настой з ягоных пялёсткаў да-памагае пры захворваннях нырак і вачэй. 3 кве-так васілька вырабляюць блакітную фарбу.
    18
    ГАРОХ
    Вусаты хітрун
    Ох і хітрая ж расліна, rapox! He любіць ён расці на полі ў адзіноце. Паў-зуць, сцелюцца па зямлі густым шатром сцяблі-ны-павоі. Таму і касіць
    гарох даволі складана. Затое калі пасеяць яго разам з аўсом, то ў суседстве з ім «паўзун» адчувае сябе вельмі ўтульна. Пры дапамозе пакручастых вусікаў-зачэпак хапаюцца гароха-выя ліяны за саломіны аўса і цягнуцца ўгору, дзе заўжды больш святла.
    Хораша цвіце гарох! Калі вы ўважліва прыгледзецеся да яго ў час цвіцення, то са здзіўленнем ўбачыце, што кветкі на тонкіх сцяб-лінках-павоях нагадваюць невялікіх матылькоў, якія некуды ляцелі і, відаць, добра натаміў-шыся, прыселі на хвіліну адпачыць. Але гэта толькі так здаецца. На самай справе «кветкі-матылькі» зусім і не думаюць пакідаць расліны.
    Неўзабаве на іх месцы з’яўляюцца стручкі-лапаткі. Прыгравае летняе сонейка. Прахо-дзяць цёплыя дажджы. Стручкі спакваля таў-сцеюць, акругляюцца, павялічваюцца ў памерах і пачынаюць з трэскам лопацца. На дол адна за адной высыпаюцца круглыя зялёныя гарошыны.
    19
    Людзі спяшаюцца ска-сіць гарох, каб без страт сабраць ураджай. Вы, на-пэўна, не раз елі зялёны гарошак і гарохавы суп. Смачныя гэтыя стравы, да таго ж яны вельмі ка-ларыйныя! У некаторых краінах гарохавую муку змешваюць з мукой, атрыманай з хлебных злакаў, і выпякаюць хлеб.
    У народнай медыцыне адвар з насення гароху ўжываюць пры захвор-ванні нырак. Прыпаркі з гарохавай мукі спрыя-юць размякчэнню нары-ваў і пухлін.
    Гарох карысны не толькі для чалавека. Ен з’яўляецца каштоўным кормам для жывёлы. Па каларыйнасці ён пераўзыходзіць нават дух-мянае лугавое сена.
    Расліны гароху маюць дзівосную асаблі-васць: яны назапашваюць у глебе азот. Вучо-ныя выявілі на карэньчыках раслін гароху клубеньчыкавыя бактэрыі. Убачыць іх можна толькі праз мікраскоп. Менавіта клубеньчыка-
    20
    выя бактэрыі і з’яўляюцца маленькімі біяла-гічнымі станцыямі па выпрацоўцы ў глебе азоту. Азот неабходны кожнай расліне для нармаль-нага развіцця. Вось чаму аграномы кожны год імкнуцца сеяць гарох на розных палях.
    Такім чынам, раслінам, як і людзям, жыць без узаемадапамогі амаль немагчыма. Авёс дапама-гае гароху падцягнуцца бліжэй да сонца, а той у сваю чаргу здабывае неабходны для аўса азот.
    Таму, відаць, і не трэба асабліва здзіўляц-ца «хітрыкам» вусатага гароху.
    ГРЭЧКА
    Капрызная прыгажуня
    Цвіце грэчка. Весела зумкаюць над ёй раі пчол. На кожнай расліне ў гэты час можна налічыць сотні і нават тысячы кветак.
    Праз нейкі час пасля цвіцення на сцяблінках з’яўляюцца дробныя рабрыстыя карычневыя «арэшкі». Калі яны паспеюць, з іх вылузваюцца зярняткі.
    Грэчка — вельмі старажытная культура. Лі-чыцца, што радзіма яе — Цэнтральная Азія. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што грэчка ро-дам з Грэцыі, таму мае падобную назву. На Ру-сі грэчку вырошчвалі яшчэ ў першых стагод-дзях нашай эры. Сёння рэдка ў якім калгасе ці
    21
    саўгасе РСФСР, Украіны і нашай рэспублікі не сеюць гэтую каштоўную крупяную культуру. Праўда, яна не кожны год радуе хлебаробаў ба-гатым ураджаем. Залежыць гэта не толькі ад надвор’я, але і ад старання і майстэрства людзей.
    Вельмі важна не памыліцца з тэрмінам сяў-бы. Пра ячмень, авёс і пшаніцу патомныя хле-баробы звычайна кажуць: «Рана пасееш —
    многа хлеба збярэш». Яе сеюць тады, калі скія замаразкі. За
    Іншая справа з грэчкай. мінуць апошнія чэрвень-некалькі тысячагоддзяў з’явілася шмат народных прымет. Час сяўбы грэчкі хлебаробы звязваюць з пачаткам цвіцення жыта і альхі, а таксама са з’яўленнем суніц і хруш-чоў. Некаторыя старыя вяскоўцы лічаць, што сеяць грэчку трэба адна-часова з вылетам мала-дых шпачкоў. Словам, цяжка дагадзіць ка-прызнай расліне. Тым не менш з кожным годам увага да яе расце.
    Зярняты грэчкі бага-тыя бялкамі, крухмалам, цукрам, тлушчам. Яны
    ўтрымліваюць у сабе такія жыццёва неабходныя хімічныя элементы, як жалеза, кальцый, фосфар, медзь, ёд і некаторыя вітаміны. Вось чаму грэчневая каша яшчэ з часоў талена-вітага рускага палкаводца Аляксандра Васілье-віча Суворава і да нашых дзён з’яўляецца незаменнай салдацкай стравай.
    Ды і медыцына без грэчкі не можа абысціся. 3 кветак раслін і верхніх лісцікаў здабываюць спецыфічнае рэчыва — руцін, які ідзе на выраб шматлікіх прэпаратаў. Савецкія медыкі ўжы-ваюць руцін пры лячэнні захворванняў крывя-носных сасудаў.
    Свежыя сакавітыя лісцікі грэчкі дапама-
    пры лячэнні гнайнікоў і нарываў.
    гаюць
    ЖЫТА
    Сонца жыцця
    Канец жніўня. Адля-целі ў вырай ластаўкі і буслы. На лугах і пашах збіраюцца ў вялікія шумлівыя чароды шпакі, штовечар высока ў небе
    тужліва крычаць дзікія гусі. Птушкі спяшаюцца на поўдзень — чакай надыходу зімы.
    Па-ранейшаму хапае клопатаў у руплівых
    23
    хлебаробаў. Трэба ка-паць бульбу, звозіць з лянішчаў лён, падымаць зябліва, сеяць жыта. Не-здарма ў народнай пры-казцы гаворыцца: «Во-сень — работ восем».
    Спяшаюцца вясковыя працаўнікі ўхадзіцца з жытам. Да першых за-зімкаў яно павінна набрацца моцы і раскус-ціцца. Тады азіміне і моцныя зімовыя маразы не страшныя. Спіць яна пад снегавой коўдрай і з нецярпеннем чакае на-дыходу вясны.
    Спакваля зіма пачы-нае слабець. 3 кожным днём сонца над палямі падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Снег увачавідкі цямнее, становіцца на-здраватым. Сям-там на пагорках і курганах з’я-віліся першыя праталін-кі. I вось сонечны га-рэза праменьчык нясме-24
    4. Зак. 703
    ла дакранууся да соннан жытнёвай лісцінкі. Тая ўстрапянулася і абудзі-лася ад сну. А ўслед за ёй—другая, трэцяя, ча-цвёртая...
    А нястомнае сонейка ўсё шчыруе і шчыруе. Пакуль глеба не перасох-ла, спяшаюцца хлебаро-бы пасеяць авёс, ячмень, пшаніцу, лубін, лён. А тут надышоў час і бульбу садзіць. На жыт-нёвым полі з’явілася мно-ства полых зялёных сцяблінак. Людзі ка-жуць: жыта выганяе ў трубку. Расце жытнёвая сцяблінка, радуецца шчодраму чэрвеньскаму сонейку, кожнаму цёп-ламу дожджыку. Мінае яшчэ колькі часу, і яна выкідвае пяшчотны ка-ласок, які пад спякотным летнім сонцам паступо-ва цямнее, робіцца шор-сткім.