Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
У 1986 г. Юры паступіў у Мінскі інстытут культуры, дзе адначасова вучыўся на дзвюх кафедрах: эстраднай і духавой. Яго дыпломную працу, партытуру з уласнай апрацоўкай народнай габрэйскай песні «Хава-Нагіла», заказалі некалькі аркестраў адразу пасля выпускнога экзамена па дырыжыраванню.
3 1990 г. Юры Выдронак кіраваў прафесійным рэтра-джаз-бэндам «Дворец кукурузных палочек» (пазней гурт «Палац»), вёў працу па адраджэнню музыкі Эдзі Рознера. Паралельна ў яго ішла праца і эксперыменты з народнай беларускай музыкай.
У 1992-1999 гг. ён быў мастацкім кіраўніком гурту «Палац», а ў 1996-1999 гг. — мастацкім кіраўніком гурту «KRIWI». 3 1999 г. Юры ачольвае фальклорны гурт «Ur’ia».
У 1993 г. кампазіцыя «Русалкі» стала адным з фіналістаў 150 краін свету конкурсу-фэсту «Дыскавэры-93» (Парыж, Францыя). 3 гэтага часу развівалася сумесная праца з сусветна вядомымі музыкантамі і дзеячамі культуры, такімі, як старшыня Асацыяцыі гарлавых спеваў
доктар Транг Куанг Хай (Францыя), Мурат Іргаліеў (Казахстан), Кшыштаф Вярніцкі (Еўрапейскі Вяшчальны Саюз), Славамір Круль Фолк-Тайм (Польшча) і інш.
Дарэчы, Юры Выдронак — першы ў Беларусі, хто выкарыстаў лічбавыя носьбіты да запісу навукова-фальклорных экспедыцый. Ён — заснавальнік папулярнага сярод моладзі музычнага накірунку фолк-мадэрн.
Юрыя можна смела называць тым музыкантам, дзякуючы якому сучаснае ўвасабленне музычнага фальклору напачатку 90-х набыло адметныя, нават дзёрзкія рысы.
У1995-2000 гг. Ю. Выдронак выконваў ролю мастацкага кіраўніка рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Фолк-мадэрн-студыя “Палац”».
У 1996 г. Юры прэзентаваў лекцыю і сваю дакументальную стужку «Вяртанне да вытокаў» аб сваіх экспедыцыях, этнаграфічнай рабоце і эксперыментах з архаічным фальклорам ва ўніверсітэце г. Канстанц (Германія). Музычныя кампазіцыі і інтэрв'ю, фрагменты яго канцэртаў можна ўбачыць і пачуць на тэле-радыёстанцыях шматлікіх краін свету:
Бі-Бі-Сі (Брытанія), DW, Мерыдыян 13, Мульці-Кульці Берлін (Германня), Радыё Гданьск (Польшча), нацыянальных праграмах Італіі, Швецыі, Турцыі, Пакістана, Кітая, Ізраіля... і так далей, госць шматлікіх міжнародных фэстаў: «ТапгРоІкЕезЬДГерманія), «Славянскі базар» (Беларусь), «Voice of Asia» (Казахстан), «Musyka Ludow Роіпосу» (Польшча), «Suklegos», «Skamba, skamba, kankliai» (Літва), «Folkopranie», «Folkfest», «Mikolajki Folkove», «Transkrypcia», «Muzyka w museum», «Muzyka swiata», «Folki» (Польшча), «Colours of Ostrava» (Чэхія), «Barwy dzwienku» (Польшча) i так далей.
У 1998-2005 гг. ён працаваў над выданнем мультымедыйнага CD «Каляды. Рожство. ІДодрэц», складзенага з рэстаўраваных архіўных стужак і ўласных запісаў беларуска-амерыканскай экспедыцыі 1993 г.
«Атрымалася цікавая фанаграфічная панарама калядак, шчадровак, а таксама песень на свята Хрыстовага Нараджэння ў цудоўным выкананні народных спевакоў з розных рэгіёнаў Беларусі, з абавязковым праслаўленнем працавітых гаспадароў ды іхніх дзяцей, з пажаданнем дабрабыту. «Насталі калядкі — гаспадару парадкі». У гэтых народных спевах захавалася ўсё, што ўжо цяжка знайсці ў еўрапейскай каляднай музыцы: чысціню фальклорных крыніцаў, паэтычнасць мовы і векавую мудрасць народа», — піша А. Мяльгуй.
Гэтыя фальклорныя творы і цяпер захапляюць сучасных прафесійных музыкаў сваёй глыбінёй, меладызмам. I не дзіва, што многія песні з альбома «Каляды. Рожство. ІЦодрэц» ужо ёсць у рэпертуары многіх вядомых гуртоў ад «Песняроў» да «Палаца» і «Госціцы».
1999 год стаў адметны працай над выданнем першага ў Беларусі аўдыя-мультымедыйнага кампакт-дыска «Ur’ia» «Весначуха».
У 2000, 2004 гг. Ю. Выдронак арганізаваў рэспубліканскі фестываль сучаснага фальклору Фолк-мадэрн-фэст «Таўкачыкі» (першы ў Беларусі фестываль сучаснага фальклору).
«Спецыфічнае гучанне электрагітары Юрыя Выдронка ў атачэнні экзатычных бубнаў і баса дапаўняе феерычную акустычную атмасферу і адсылае слухачоў да эпохі 60-х гадоў, якую музыкі пераасэнсоўваюць пад маркай выкарыстання лямпавага саунду.
Відэакліп «Весначуха-балбатуха» доўгі час знаходзіўся сярод лідараў «Кліп-абоймы на беларускім тэлебачанні» ды ў ратацыі на першым музычным канале. Юры Выдронак дадаў да гэтай версіі новыя фарбы ды аздобіў сам дыск відарысамі палотнаў фантаста-мастака Язэпа Драздовіча.
Што датычыць вакальных партый, дык у песнях дамінуе палескі гарлавы стыль у інтэрпрэтацыі Выдронка. Сярод жаночага «вакальнага саду» гурту голас лідара адрозніваецца асаблівай рэльефнасцю», — адзначаў Анатоль Мяльгуй.
У 2000-2002 гг. Юры Выдронак — навуковы супрацоўнік Белдзяржуніверсітэта культуры, а ў 2002-2003 — навуковы супрацоўнік Белдзяржінстытута праблем культуры.
У 2006 г. адбылося выданне другога альбома «Ur’ia» «Калі-чакра».
Сярод масіву прадстаўнікоў «фолк-мадэрна» «Ur’ia» вылучаецца адразу — сваім драйвавым гітарным, часам рок-н-рольным, гукам у спалучэнні з вялікай колькасцю інструментаў, сваёй містычнасцю і гарлавым вакалам самога Выдронка.
3 новай кружэлкі былы ўдзельнік гуртоў «Палац» і «KRIWI» Юры Выдронак і прэзентуе песню «На Вялікадню», якую лічыць адной з самых удалых песень у альбоме: «Не проста спалучыць блюз з беларускімі архаічнымі песнямі, але ў нас гэта атрымалася!» 3 гэтай песняй «Ur’ia» вяртаецца ў музычную прастору. «Нас не бачна, бо мы не падпадаем пад той музычны фармат, які сфарміраваўся дзякуючы Беларускай тэлерадыёкампаніі. У іх свае песні і скокі, яны самастой-
на абіраюць тых, хто мусіць прадстаўляць краіну на міжнародных фестывалях», — кажа Юры.
У 2007 г. адбылося выданне трэцяга альбома «Рай коню» і CD «Каляды» частка II. У 2008 г. Юры ўдзельнічаў у арганізацыі фестываляў «Таўкачыкі на Каляды» і «Таўкачыкі на Юр’я».
У 2009 г. быў арганізаваны фестываль «Таўкачыкі на Дзяды» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Паралельна ішла ў Юрыя рэжысёрская праца над відэакліпамі гурту «Ur’ia» і цыклам дакументальных стужак па этнаграфіі і культуры Беларусі.
3 архіва Ю. Выдронка
«Дзе дзяўчаты, як дождж залаты»
ямала вандроўных дарог праехаў беларускі артыст разам з энта-фолк-гуртам «GUDA». Супольныя канцэрты Тодара і гурту «GUDA» адбываліся як на Беларусі, так і ў замежжы. Адзін з такіх выступаў прайшоў у Мінску ў вялікай канцэртнай зале клуба імя Дзяржынскага.
Народныя бел-чырвонабслыя строі выпраменьваюць
унутранае святло. зачароўваюць. Нацыянальнае адзенне выканаўцаў. аздобленае прыгожымі, выверанымі вякамі арнаментамі, нясе ўнікальную інфармацыю пра нашу мінуўшчыну. Народныя строі ўвасабляюць моц і трываласць народнага духу, пацвярджаюць вернасць традыцыям.
У цэнтр канцэртнай праграмы кіраўнік паставіў дзяўчат— прыгажунь, майстрыц, працаўніц, ад пачатку канцэрта адвёўшы сабе ролю пастушка, які грае надудачцы і прыслухоўваецца да дзявочых спеваў. У белай кашулі і нагавіцах, ён выходзіць на сцэну босы. Спявак — часцінка свайго народа, яго светлая крынічка, празрысты званочак.
У старадаўніх жаночых спевах заўсёды было шмат шчымлівага жалю. тугі, векавога цярпення. А таксама — светлай красы і пяшчоты. Старажытныя абрадавыя песні мелі мэту абароны ад ворагаў. разбурэння страху. У веснавых і вясельных спевах дзяўчат багата задзірыстасці, галасістасці, гумару і жартаў. Узнята, урачыста гучаць велікодныя спевы.
Верны лепшым традыцыям, артыст найбольш цэніць духоўнае багацце свайго народа.
Як распавяла адна са спявачак Вікторыя Міхно, этна-фолк-гурт «GUDA» быў створаны ў 1992 годзе, калі маладыя людзі, студэнты і навукоўцы, аб'ядналі свае намаганні, каб даследаваць старажытную гісторыю і культуру сваёй зямлі. Адным з кірункаў іх дзейнасці стаў эксперыментальны пошук у галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, у якіх адбываўся непасрэдны кантакт з
жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыяі відэазапісамі. стасункі з этнамузыколагамі і фалькларыстамі дазволілі на працягу дзесяцігоддзя пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай манеры.
У зборы і запісах песняў выканаўцам дапамагалі такія даследчыкі, як У. Васілевіч, Т. Варфаламеева, Г. Кутырова-Чубуля.
Гурт прымаў удзел у Міжнародным фестывалі «Балтыка-2005» у Літве, выступаў на фестывалях сярэднявечнай музыкі і этнафолкмузыкі ў Польшчы, Прыбалтыцы, а таксама на беларускіх музычных фэстах. У 2006 годзе адным з іх быў фестываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра» ў Крупках, дзе прадстаўлялі сваю творчасць такія гурты, як «Троіца», «Палац» і іншыя.
Удзельнікі музычнага гурту «GUDA» займаюцца ў асноўным навуковай і педагагічнай працай. Выканаўца Любоў Сівурава выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, Вольга Емяльянчык — у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Калектыў даволі часта выконвае народныя спевы на навуковых канферэнцыях, выступае перад студэнтамі з мэтай папулярызацыі і працягу даследавання традыцыйнай народнай музыкі. У праграме прыняў удзел фальклорны тэатр «Поўня», які ўзначальвае мастацкі кіраўнік Вольга Тарасевіч.
Аснову рэпертуару складаюць абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнае народнае культуры. Многія песні ўжо не сустракаюцца ў жывым выкананні —яны ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Выканаўцы гурту «GUDA» практыкуюць голасны спеў, які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры, найперш песні вясновага-летняга цыклу. большасць вясельных ды радзінных песень.
Песні выконваюццаакапэльна. РазамсаЗміцерам Вайцюшкевічам дзяўчаты выканалі такія спевы. як «I ў нядзельку рана», «Медуніца», «Зара мая вячэрняя» і іншыя. Такія мерапрыемствы яднаюць шчырых прыхільнікаў беларушчыны, мацуюць дух дэмакратычнай супольнасці. У канцы праграмы спявак па просьбе аўдыторыі выканаў песню на вершы У Караткевіча «Дзе мой край».
Э. Дзвінская
«Наша слова», 17 сакавіка 2008 года
«Калі ўзноўлена песня, вернута народу — адчуваю, што жыву і працую нездарма»
Любоў Сівурава — кіраўніца калектыву «GUDA», дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці, выкладчыца творчых дысцыплінаў. Яна распрацавала і вядзе навучальны курс «Фестывальны менеджмент». Спадарыня Любоў скончыла аспірантуру ІМЭФ, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Культуралогія». Натхнёна і метадычна яна займалася навуковай, даследчыцкай працай у галіне этналогіі, сучаснай аматарскай творчасці, прыкладной этнамузыкалогіі.