Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
— Зміцер звычайна ў нас гасцюе, як прыязджае, — распавяла Марыя Аляксандраўна. — Аднойчы чую здалёк — песня гучыць. Голас далятае раней, будзіць наваколле моцнай хваляй. Гэта ён прыехаў, ідзе па вуліцы. Падыдзе, узрадаваны, нас абдыме, куранятак, гусей, сабачку і свінку прылашчыць.
— Ён у кожным лісціку бачыць нешта дзівоснае, прыгожае. Толькі не ўсе яго ў нас тут ведаюць. Раней, калі песні гучалі па першым канале радыё, ды яшчэ адна з мелодый была абрана песняй года, то людзі прыходзілі да нас у хату, дзячылі, казалі добрыя словы. Зміцеру падаравалі сімвалічны знак — пачатак усіх дарог, такі, як стаіць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
— Бацька Зміцера быў таленавіты і вядомы на Лідчыне, — падзялілася ўспамінамі спадарыня Марыя. — «Янак, заспявай!» — прасіла яго ўся грамада, як збіралася разам. I ў маці дужа добры голас быў. Мы называлі яе «наша Русланава». Толькі Янаку не пашчасціла, ён патрапіў у дарожнае здарэнне на матацыкле і загінуў вельмі маладым. Дзіме было толькі тры годзікі. Сваіх дзяцей у нас няма, і мы дапамагалі гадаваць яго, як свайго. А потым, як скончыў 8 класаў, ад дому адарваўся і пайшоў у вялікі свет, паехаў у музычную вучэльню ў Ліду, а потым у Мінск. У Дзяржаўны інстытут кулыуры. Цяпер мы самі да яго прыязджаем на вялікія канцэрты. Аднойчы бачыла — незнаёмы дзядуля стаяў каля сцэны з кветкамі і плакаў. «Я гэту песню на лецішчы пачуў, так яна мне ў душу запала, усё шукаў выканаўцу — і вось знайшоў!».
«Дзе спрадвеку гучыць наша мова, булатны клінок»
3 тых часоў шмат павандраваў спявак па свеце, быў на гастролях у Польшчы і Балгарыі, Італіі, Нарвегіі, Германіі, спявае па-польску, па-італьянску і па-японску, а больш за ўсё па-беларуску. Складае рамантычныя песні на вершы вядомых паэтаў у сучаснай інтэрпрэтацыі. Самы дарагія суайчыннікам, бадай, творы з розных альбомаў: «Я нарадзіўся тут», «Дзе мой край» на вершы У. Караткевіча, «Наш сцяг» Уладзіміра Някляева.
Збор «Месяц і сонца» напісаны на словы японскіх паэтаў у перакладзе Алеся Камоцкага. а ў іх чуецца плёскат нёманскіх хваляў. бачацца пясчаныя сцяжынкі ў векавечным гаі.
Веру, што здзейсніцца мара мая — Тымі мясцінамі ціха прайсці
I, адчуўшы, што чакала мяне родная зямля, Больш не шукаць сабе новых мясцін.
«Радзі.ма»
Э. Дзвінская
«Наша слова», 1 жніўня 2007 года
Самародкі з Бярозаўкі
Ад родных ніў
Бярозаўка— невялічкі гарадок на Лідчыне ў Гродзенскай вобласці, размешчаны ў маляўнічым кутку каля Нёмана, абнесены векавымі дубровамі з розных бакоў. Край народных талентаў, самародкаў з мясцовых глыбінь, зямля працавітых і шчодрых людзей прыцягвае да сябе
сваёй непаўторнай прыгажосцю. Тут знаходзіцца славуты шклозавод «Нёман», прадукцыя якога вядома на трох кантынентах свету. Вытворцы цудаў са шкла, мастакі і майстры святкуюць восенню 125-годдзе прадпрыемства.
Як расказваюць паданні, мястэчка было заснавана ў XIX стагоддзі, а будаўніцтва гуты распачата абшарнікам Зянонам Ленскім у 1883 годзе. Далейшыя гаспадары гуты Юліус Столе і Вільгельм Краеўскі запрашалі працаваць на Беларусь бельгійскіх, нямецкіх і польскіх адмыслоўцаў.
Абразчыкі вырабаў са шкла захаваліся яшчэ з 2-1 -га тысячагоддзяў да нашай эры. Адзін з іх — чаша Тутмаса III, датаваная 1450 г. да н. э. Сама шкловыдзімальная трубка была вынайдзена ў Старажытным Егіпце.
Сусветныя шэдэўры здзіўляюць сваёй далікатнасцю і тонкасцю. Калісьці яны захоўваліся ў музеі шкла завода з часоў Ю. Столе і В. Краеўскага.
Венецыянскае шкло здаўна вылучалася філігранным узорам і размалёўкай эмаллю, чэшскае — пышнай гравіроўкай у спалучэнні з разьбой і шліфаваннем, англійскі крышталь — бліскучым алмазным граненнем, галандскае шкло — тэхнікай пункціравання алмазам.
На нёманскай гуце ў XIX стагоддзі посуд і мастацкае шкло выраблялі метадам прасавання, свабоднага фармавання з бясколернага каляровага празрыстага шкла. Прасаваныя і фармаваныя вырабы дэкарыравалі пластычнымі аздобамі — каляровымі ніцямі, фігуркамі жывёл, птушак.
Нёманская ніць
Каля печы спякотна. Рухі майстроў у цэнтры цэха на ўзвышшы каля печы нагадваюць таямнічае дзейства на сцэне. Майстар бярэ частачку плаўкагабоскага агню і лепіць старанна з яго жывую істоту альбо нейкі прадмет.
Валеры Багінскі — знаны і аўтарытэтны майстар па шклу. Ён працуе на заводзе з 1975 года, мае тытул «Майстар залатыя рукі», носіць званне народнага мастака. Валеры Багінскі — карэнны жыхар з Бярозаўкі. Сакрэты прафесіі, адчуванне формаў шкляной пластыкі перадалося яму ад бацькі.
Майстар апранае нарукаўнікі і рукавіцы,
бярэ з печы кавалак белага шкла. На нашых вачах ён выдзімае некалькі розных дэкаратыўных вазаў. Яны — вялікага памеру, каляровыя, святочныя.
У гарачай печы плавіцца белае шкло. Сульфід цынку і пудра з каляровай крошкі дадаюць адценняў. Да асноўнай масы памочнік шчыпцамі дабаўляе пласцінкі з каляровага шкла.
Пакуль майстар апрацоўвае згустак, круціць і выдувае з горна, мяккая маса паступова набывае колер, становіцца барвянай, потым — рубінавай, іграе кроплямі. Ваза хутка застывае.
Акрамя вялікіх прадметаў майстар Валеры Багінскі для душы робіць унікальныя выявы: шкляных буслоў, конікаў. У перапынку дэманструе разнастайныя скульптуркі. Вось на палічцы — Беласнежка і сем гномаў, паляўнічы з кабанчыкамі, самурай з мячом, касатка на грэбені хваляў. Майстар трымае сваю марку. Для губернатара Гародні давялося яму вырабляць цудоўнага аленя, у якога на галаве крыж узвышаецца паміж рагоў. Для алімпійцаў выплаўлялі фігуркі спартоўцаў — каноэ з грабцамі.
Другі адмысловец выдзімае сувенір з сакрэтам. Апрацоўвае круглы кавалак шкла, дадае гнуткую пасмачку. Ствараецца ўражанне, быццам бы ўнутры зялёнага яблычка завёўся вусень. На прэс-машыне з белага шкла вырабляюць празрыстыя і ажурныя вазы для садавіны. 3 рук майстроў выходзяць сувеніры, скульптурныя кампазіцыі. А яшчэ ў
Бярозаўцы робяць кубкі, узнагароды для фестываляў і спаборніцтваў. Аднойчы нават выплаўлялі вазу для Сталіна з яго партрэтам.
Шклозавод у Бярозаўцы быў трэцім па велічыні ў Савецкім Саюзе. Росквіт беларускага шкла пачаўся ў 60-я гады з прыходам на шклозавод «Нёман» прафесійных мастакоў. У 70-80-я гады яны звярталіся да стварэння выразных пластычных рэчаў, фігурных дэкаратыўных кампазіцый, вітражоў, набораў посуду, імкнуліся ўвасобіць сродкамі мастацкага шкла тэмы значнага грамадскага зместу.
У станаўленні беларускага шкла адыгралі ролю ўкараненне ў вытворчасць арыгінальных тэхналагічных вынаходніцтваў, удасканаленне старажытных тэхнік традыцыйнага шкла. Адметнымі былі прыёмы з выкарыстаннем рэльефныхузораў кары дрэў мастачкай В. Дзівінскай, накладкі пры ўжыванні ціхага выдзімання і пракатнага маліравання ў мастака У Мурахвера. Мастак года А. Федаркоў удасканальваў гарачае дэкарыраванне вырабаў сульфідна-цынкавай ніццю шкла. Менавіта гэты спосаб аздобы атрымаў назву «нёманская ніць».
Лепшыя работы 90-х гадоў адметныя разнастайнасцю тэхнік формаўтварэння і дэкарыравання, багатай асацыятыўнасцю, метафарычнасцю вобразнага ладу.
Раней ад Таліна да Камчаткі ехалі мастакі, каб фармаваць шматколерныя вітражы. Такой вялікай была іх цяга да ўвасаблення манументальных кампазіцый, архітэктурнага дэкору будынкаў. Каляровае шкло выплаўлялася ў гаршковай печы, а сыравіна пастаўлялася з Казахстана. Маштабныя вітражы, што ўпрыгожылі культурныя ўстановы рэспублікі, фармавала ў Бярозаўцы заслужаны дзеяч мастацтваў Нінэль Шчасная. Яе каляровыя кампазіцыі перадавалі ўсю прыгажосць і багацце нашай зямлі. Блакітны, зялёны і жоўты колеры стваралі адну паэтычную сімфонію.
Зараз вытворчасць вітражоў, на жаль, спынена, як лічаць, з-за яе нерэнтабельнасці. Але дызайнеры распрацавалі эскіз літога вітража на фасадзе завода з тысячы кавалкаў шкла. Скутыя металічным каркасам часткі свецяцца колерамі на сонцы.
Вырабы вядомага беларускага прадпрыемства спалучаюць сучасны дызайн і класічныя формы. Узоры нёманскага шкла былі ўдастоены міжнароднай узнагароды Еўропы за якасць у Парыжы ў 1998-м, плацінавай зоркі ў 1999 годзе і Міжнароднай зоркі за лідарства ў 2007 годзе.
Легенды горада майстроў
Завіталі мы зноў у госці да ветэранаў завода Марыі Аляксандраўны і Казіміра Антонавіча Хлябовічаў. 3 ласкай і спагадай спадарыня Марыя частавала клёцкамі з грыбамі ды сочывам з брусніцаў — сваімі традыцыйнымі стравамі.
Сорак чатыры гады рабіў майстрам на гуце гаспадар сядзібы. «Прыходзіў летам ад печы дадому, а кашулю — хоць выкручвай, бо мокрая ад поту», — згадвае жонка.
Хата добрых гаспадароў на вуліцы Нёманскай не простая. Яе будавалі яшчэ па загаду паноў Столе і Краеўскага для першых працаўнікоў. У шэранькую хату ў асяродку дубоў ды яблынь у ліпені 1971 года прынеслі з Бярозаўскай радзільні маленькага хлопчыка. Падросшы і ўзмужаўшы духам, хлопец гэты напісаў музыку для вядомай песні, так бы мовіць, хіта цэлага пакалення.
Так, цёця Маруся і дзядзька Казімір Антонавіч шчаслівыя, што прыклалі руку да выхавання свайго хросніка Зміцера Вайцюшкевіча. Падтрымалі яго захапленне музыкай, паспрыялі развіццю таленту. 3 асаблівым замілаваннем слухае песні спадарыня Марыя. Родныя задаволены, што прыкіпеў пляменнік сэрцам да роднай зямлі, замацоўваецца тут, аднаўляе на Нёмане свой хутар — Вайцюшкі. А тут і госці, паэты ды вандроўнікі, рады патрапіць да яго.
Мясціны тут проста цудоўныя. Зойдзеш у лес, праз паўгадзіны — паўнюткі кошык баравікоў. Красуюцца пад дубамі і соснамі лісічкі, курачкі ды рыжыкі. У Нёмане ходзяць чароды рыб, плешчуцца плоткі, шчупакі. Шчодры край поўны сваімі цікавымі гісторыямі, казкамі, спевамі і калыханкамі.
Э. Дзвінская
«Новы час», 14 лістапада 2008 года
Кларнет
Сям’ю добрых працавітых людзей Брылёў не абмінула гора фашысцкай навалы. Адну з дачок у ліхія часы схапілі нямецкія карнікі і разам з іншымі юнакамі і падлеткамі вывезлі ў Германію на прымусовыя працы. У канцы вайны маладзенькая Волечка апынулася у канцлагеры ў Антверпене.
Там яна сустрэла сярод іншых
палонных высокага стройнага бельгійца Рэнэ, які працягнуў ёй руку дапамогі і ратаваў яе ў цяжкія хвіліны. Пасля вайны Вольга ўзяла з ім шлюб і засталася жыць у Бельгіі. У іх нарадзіліся дзве сімпатычныя дачушкі.
У пасляваенныя гады на вёсцы жылося цяжка. Воля цудоўна шыла для сваіх дачок і пасылала сястры Ганне строі для яе дзяўчат на Беларусь. Адна з іх, Маруся, памятае, як дзядзька Рэнэ званіў па тэлефоне і ветліва размаўляў з пляменніцамі. А потым, як часы сталі больш спрыяльныя, Вольга пачала прыязджаць да іх са сваёй сям’ёй. Вокны ў хаце былі расчынены, маці, спадарыня Ганна, гатавала смачныя беларускія стравы: клёцкі з грыбнымі начынкамі і галубцы. Стравы, прысмакі і ласункі перадаваліся праз акно на стол. Даўжэзны стол стаяў пад дрэвам. Звычайна пры вялікай колькасці гасцей вячэралі пад раскідзістым дубам. Хаце ўжо тады было гадоў семдзесят. У гэтыя хаты засялялі першых майстроў па шклу, потым хаты перайшлі іх нашчадкам. Майстэрства гутнага шкла перадавалася з пакалення ў пакаленне. I дубу, мусіць, гадоў сто з гакам было.