Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
— Думаю, што ў гэтым ёсць рацыя. Мы жывём і працуем у сітуацыі, калі існуюць спісы забароненых спевакоў і гуртоў. Таму мы не ведаем, якая на самай справе была б іх папулярнасць. Відаць, значна большая. Лічу, што музыкаў, абмежаваных у сваіх правах, трэба ўсімі сродкамі падтрымліваць.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 13 верасня 2006 года
Беларускія барды
Спеў, вырваны з самых глыбіняў беларускага сэрца, і моцны зарад беларускае паэтычнасці разам нараджаюць грымоты і маланку — беларускага барда.
Барды з'явіліся ў Беларусі тады, калі грозная эпоха войнаў. вялікіх адкрыццяў і рэфармацый пераўтварыла ўвесь свет, калі рыцары біліся з іскрамі на мячах, закаханыя спявалі серэнады, a паэты ўслаўлялі Бога. Самотныя і гордыя ваяры, барды маглі аднаасобна кінуць выклік тыраніі, узняць войска перад бітвай і заклікаць да пакаяння ўвесь народ. Бард—гэта не проста прарок.
гэта яшчэ і пра-рок\ у бардаўскіх акордах і крыках ракочуць рок-балады і цяжкі метал канца II тысячагоддзя. У сэрцы Еўропы барды прарочылі ўсё Сярэднявечча, •—дагэтуль прадвяшчаюць сусветныя навальніцы.
У нацыянальным руху канца XX стагоддзя бард Сяржук СокалаўВоюш узрушваў шматтысячныя мітынгі рабочых і студэнтаў. Ды і цяпер лірызм Акуліна і сарказм Шалкевіча, ваярскія маршы Мельнікава і гарадскі раманс Бартосіка, блюзы Касі Камоцкай і псалмы Алеся Камоцкага робяць для Беларусі больш. чым уся афіцыйная эстрада з зорнымі ростанямі, славянскімі базарамі і канцэртамі заезджае папсы.
Зміцер Вайцюшкевіч з аксамітным і адначасова оперным голасам, геніяльны выканаўца «Развітання з Радзімай» і «Народнага альбома», улюбёнец дзяўчат, якому можна даверыць выкананне нацыянальнага гімна «Магутны Божа» на стадыёнах.
Паглядзіце на барда падчас выступу — вось ён які, беларус, унутры. Бардаўскі спеў здольны рыўком вывернуць нашу душу навонкі.
Калі ворагужо акупаваў і вуліцы, і дамы, навокал здрада. іншая мова і чужынскія спевы — беларус дастае гітару. Бярэ яе наперавес, быццам стрэльбу, і рушыць у гушчар зыкаў, і прыдыханняў, і струннага бою. У смутны час, калі забыты Бог і занядбаная краіна, калі нават камяні гатовыя загаласіць і ўся зямля вымагае закліку, ну хаця б стогну! — чакайце на сцэне беларускага барда.
Павал Севярынец «Нацыянальная ідэя»
Беларуская рок-музыка: дыялог з моладдзю на яе мове (панарама, з’явы і тэндэнцыі)
Цяпер шматлікія рэспубліканскія выданні, а таксама FM-радыё (далёка не ўсё) і тэлебачанне (зрэдку) пачалі звяртаць сваю ўвагу на такую сучасную (у Беларусі дакладна — контркультурную) з’яву, як беларуская рок-музыка. Пра яе можна і прачытацьу «Советской Белорусснн», і пабачыць яе прадстаўнікоў на Euronews...
А што такое беларуская рок-музыка? Модныя рытмы, народжаныя пад уплывам іншаземнага шоу-бізнесу? А можа, рок — гэта тое, што ператварылася ў напрамак нацыянальнай культуры, як гэта адбылося ў шмат якіх краінах? Але што тады нацыянальнага ў тутэйшай разнавіднасці такой касмапалітычнай з’явы (калі разглядаць, напрыклад, гурты «Тянн-Толкай», «Медуза», «Новый Мерусалпм»...), як рок-музыка? Калі рок-музыка на Захадзе ўжо трывала заваявала сваю слухацкую аўдыторыю, мае вялікія традыцыі і безліч супер-зорак, то беларускі рок знаходзіцца ў стане развіцця і выпрацоўкі сваіх музычных асаблівасцяў. Так, сапраўды, беларускі рок знаходзіцца ў стадыі, калі выканаўцы, як губка. убіраюць у сябе найноўшыя дасягненні сусветнай рок-культуры, узбагачаюць яе сваімі знаходкамі і напрацоўкамі на аснове нацыянальнага меладызму і фанетычных асаблівасцяў роднай мовы. Гэтыя працэсы робяць беларускую рок-музыку адной з самых заўважных мастацкіх з’яў на тле сучаснай нацыянальнай культуры. Таму сёння вельмі часта можна прачытаць звесткі пра асобных рок-выканаўцаў, пра асаблівасці іх выканаўчага почырку. Мы ж прапануем чытачам агляд таго, што адбываецца ў беларускай рок-музыцы, паспрабуем акрэсліць стылістычныя прыкметы многіх выканаўцаў рок-музыкі ў Беларусі.
Для таго, каб гэтая новая з’ява атрымала сваю гістарычную перспектыву, звернемся да пачынальнікаў беларускай рок-музыкі. I тут трэба
ўспомніцьтую падзею, з якой, па-сутнасці, і пачалася гісторыя беларускай і, што важна, беларускамоўнай рок-музыкі. Маю на ўвазе першыя канцэрты беларускіх рок-гуртоў «Бонда», «Магістрат» і «Мінск» у Палацы чыгуначнікаўЗО красавіка— 1 мая 1986 года, які арганізатары з рок-клуба «Няміга» тады назвалі «Тры колеры». Назва гэтага канцэрта адлюстроўвала стылістычную разнапланавасць удзельнікаў, якія ўпершыню лрадставілі на суд слухачоў свае кампазіцыі ў стылістыцы гітарнай «новай хвалі», «цяжкага металу» і поп-рока. Праз год да гэтай кагорты пачынальнікаў далучыўся легендарны рок-гурт «Мроя», удзельнікі якога ў 1986 годзе яшчэ служылі ў войску.
Гурты «Мроя», «Бонда» і «Магістрат» і склалі касцяк той з’явы, якая пазней атрымала назву «беларуская рок-музыка». Галоўнае адрозненне творчасці гэтых калектываў ад сваіх папярэднікаў («Шпакі», «Дойліды», «Сузор’е») — іх праграмы поўнасцю складаліся з песень на беларускай мове. Так атрымалася, што лёс гэтых гуртоў і выканаўцаў склаўся па-рознаму, але ў гісторыі беларускай рок-музыкі яны застануцца першымі.
Цікава, што музыканты-пачынальнікі з цягам часу сталі стваральнікамі такіх вядомых сёння беларускіх гуртоў, як «Крама», «Ulis» (былы гурт «Бонда») і «N.R.M.» (былы гурт «Мроя»), Альбомы менавіта гэтых калектываў складаюць фанаграфічны збор класікі беларускай рок-музыкі, гэтыя гурты ўпэўнена прэзентуюць на буйнейшых рок-фестывалях нашу краіну, іх канцэрты збіраюць найвялікшыя канцэртныя пляцоўкі і залы краіны.
Нельга не заўважыць, што музыканты гэтых, самых паважаных беларускамоўных гуртоў ствараюць паралельныя музычныя праекты (так званыя сайд-праекты). I лідзіруюць тут музыканты гурту «N.R.M.», якія стварылі аж чатыры сайд-праекты: застольны праект «Крамбамбуля», экстрэмальны «Zet», урбаністычны рок-гурт «Garadzkija» і фолк-мадэрнавы «Pete Paff». Музыканты іншых гуртоў таксама не адстаюць. Вось, напрыклад, гітарыст гуртоў «Крама» і «Палац» Сяржук Трухановіч разам з музыкантамі джаз-рокавага калектыву «Apple Тее» папаўняюць сваімі кампазіцыямі інструментальную фанатэку беларускай рок-музыкі. А лідар гурту «Ulis» Слава Корань часцяком выступае як акампаніятар вядомай рок-спявачкі Касі Камоцкай. I ўсе музыканты гэтых і іншых гуртоў разам узятыя — калектыўныя ўдзельнікі многіх вядомых супольных праектаў, такіх, як «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»...
Найбліжэйшымі спадкаемцамі «генералаў беларускага рока» з’яўляюцца тыя беларускія гурты, якіх умоўна адносяць да «сярэдняга звяна» беларускага рок-руху. Тут трэба ўспомніць найбольш прыкметныя з іх: блюз-рокавы «P.L.A.N.», экстрэмальна-фальклорны «Znich», «металічныя» каманды «Deadmarsh», «Partyzone», панк-рокавыя гурты «Neuro Dubel», «Deviation», «Zygimont VAZA», фолк-рокавы «Postscriptum», праект рэпера Аляксандра Памідорава «Pomidor/off», гурт Зміцера Вайцюшкевіча «WZ-Orkiestra»...
Гэтыя музыканты маюць салідны выканаўчы вопыт, які яны з вялікай эфектыўнасцю перадаюць больш маладым выканаўцам. А яшчэ яны з’яўляюцца прафесіянальнай апорай для маладзейшых сваіх калегаў і ў любы момант могуць творча падтрымаць увесь айчынны рок-рух.
Вельмі важна для далейшага прагрэсу, каб беларускі рок меў падтрымку ў асяроддзі маладых музыкантаў. Бо без прытоку свежых творчых сіл любое творчае пачынанне дэградуе. 1 калі раней, гадоў 10 таму, гэтая праблема змены пакаленняў у беларускай рок-плыні стаяла вельмі востра, то цяпер сітуацыя змянілася кардынальна: шматлікія маладыя гурты самі могуць скласці даволі моцную канкурэнцыю рок-ветэранам. Такія маладыя гурты, як «Тарпач», «Indiga», «Харлі», «Tezaurus», «IQ-48», «Zig-Zag», «Таварыш Маўзер» (лаўрэаты «Басовішча-2005») будуюць своеасаблівы мост паміж пакаленнямі музыкантаў і слухачоў, дадаюць сваё бачанне да вобраза лірычнага героя, характэрнага для беларускай рок-музыкі. А яшчэ кажуць, што маладыя выканаўцы цураюцца беларускага слова. Іхпесні, вобразы — найлепшы прыклад адваротнага!
Прыкметная тэндэнцыя апошняга часу — з’яўленне вельмі цікавых і музычна неардынарных рок-калектываў з правінцыі: бярозаўскі гурт B:N:, гомельскі «Бан Жвірба», брэсцкая «Сцяна». Гэтыя гурты смела штурмуюць сталічныя канцэртныя пляцоўкі. выдаюць свае музычныя альбомы. Іх музыка — своеасаблівы сінтэз дасягненняў беларускага рока з мясцовымі меладычнымі і гарманічнымі традыцыямі, якія і перадаюць у сваіх творах музыканты правінцыйных (у станоўчым сэнсе гэтага азначэння) гуртоў, што надае музыцы гэтых выканаўцаў незвычайны шарм і актуальнасць.
Нельга абмінуць увагай такі значны кірунак працы беларускіх музыкантаў, як адраджэнне скарбаў беларускага фальклору на аснове сучасных музычных плыняў. Новы музычны стыль апрацовак
нацыянальнага фальклору мае назву фолк-мадэрн. Традыцыі яго ў Беларусі ідуць ажно ад ужо класічных фолк-рокавых эксперыментаў ранніх «Песняроў». I за гэта беларускія музыканты лічаць Уладзіміра Мулявіна і яго ансамбль сваімі духоўнымі папярэднікамі. Вось якімі думкамі падзяліўся аднойчы вядомы беларускі кампазітар і рокмузыкант Зміцер Вайцюшкевіч: «Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна я лічу выдатным дзеячам Беларускага Адраджэння. I хоць піворчы ўзлёт «Песняроў» прыйшоўся на савецкія часы, музыкі шмат што трансфармавалі і рабілі гэта прафесійна. Я лічу сябе, у нейкім сэнсе, прадаўжальнікам іх меладычных тэм, мулявінска-песняроўскай філасофскай ідэі, якая ў той момант толькі нараджалася і дала падставы для нашаіі сённяшняй працы» («Літаратура і мастацтва» 7.12.2001). I таму лагічна, што пад песняроўскім уплывам фолк-мадэрн атрымаў сваё далейшае развіццё на беларускай рок-сцэне.
Піянерам у сінтэзе рок-музыкі, электроннага гучання і фальклору стаў гурт «Палац», лідарам і творчым рухавіком якога доўгія гады з’яўляецца кампазітар і вакаліст Алег Хаменка. Дарэчы, той жа Уладзімір Мулявін высока цаніў наватарства і шчырасць музыкантаў «Палаца». Вось што аднойчы выдатны музыка сказаў пра сваіх малодшых калегаў: «Я быў на іх сольным канцэрце, яны даюць каласальную экспрэсію. Я атрымаўзадавальненне ад канцэрта» («Музычная газета», 1999, №50).
Крыху пазней саліст гэтага гурту Юрый Выдронак заснаваў фолкрок-шоу «Ur’ia», а былы «палацавец» Зміцер Вайцюшкевіч разам са спявачкай Веранікай Кругловай былі ініцыятарамі стварэння гурту «KRIWI», які і цяпер выконвае world-music. Праўда, у дадзены момант Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў са складу «KRIW1» і, заснаваўшы гурт «WZ-Orkiestra», стварае канцэртныя кампазіцыі і альбомы на вершы беларускіх і замежных паэтаў.