Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
На жаль, у большасці кампазіцый, якія даводзіцца часта чуць, няма ні словаў, што б запалі, ні акрэсленых мелодый. Гук найчасцей глушыць — думаю, так зроблена для таго, каб прыхаваць словы, якія папросту не дацягваюць.
Добра, што моладзь спрабуе штосьці рабіць, намацвае шлях. Лявон Вольскі з Памідоравым ды Neuro Dubel — нармалёвыя хлопцы, сваю справу яны ведаюць і робяць якасна. 3 маладзейшых хіба Testamentum Terrae і «Рокаш» ужо акрэслілі сваю лінію. I гнуць яе. Прыемна было паслухаць. Малайцы! «Дзецідзяцей» вельмі хутка займелі папулярнасць, імкліва, я б сказаў. Голас пранікнёны, тэксты чуллівыя. Гэты гурт, дарэчы, як ніхто іншы, дэманструе тэндэнцыю тэатралізацыі папулярнай музыкі.
Што да новага свежага праекта «У нескладовае»... Даволі ўдалае сумяшчэнне непадобных між сабой вакалаў... Мелодыкі і рэпу. Харызма Аляксандра Памідорава ўзмацняе насычаны эмацыйна тэкст. 1 аранжыроўка — прывабная. «Адзіноцтва» Akute лашчыць вуха прыемнай мелодыяй, але за ўласна музыкай крыху губляецца, як на мой погляд, вакал.
У кожным разе, можна без перабольшання сказаць, што сёння ў Беларусі музыканты развіваюцца і ствараюць нешта новае насуперак рэаліям. I гэта не можа не цешыць. Я спадзяюся папрацаваць бліжэйшым часам і са Зміцерам, і з нашымі беларускімі гуртамі. Яшчэ не ўсё спета, пра што хацелася б спяваць. Ёсць вершы, якія таго чакаюць.
Гутарыла Э. Дзвінская
Нёмана чыстая плынь
Нёман — немы раман нацыянальнай ідэі. Выцякаючы з самых глыбіняў беларускае душы, Нёман збірае ў адно ўсю празрыстасць, усю чысціню Заходняй Беларусі, скрозь прасякнутай тонкімі капілярамі рэчак і ручаёў.
Нёман — улюбёны напой невычэрпнае рамантычнасці. Творцы ў захапленні ад Нёмана. Нёман — плынь свядомасці
найлепшае беларускае паэзіі: Міцкевіч, Колас, Купала, Геніюш чарнільнымі струменьчыкамі працягвалі нёманскія прытокі ў вечнасць. He трэба абсалютнага слыху. каб пазнаць мелодыку Нёмана і ў гімнах Агінскага, і ў операх Манюшкі, і ў фальклорных зборніках Чачота. Затуманены Нёман ператварае Беларушчыну са сну ў рэальнасць, з рэальнасці — у казку, з зямнога — у нешта паветранае і нябеснае.
Нёман бруіць вадзіцай з усіх крыніцаў усіх сталіцаў ВКЛ і задзіночвае Наваградак з Вільняй, Крэва з Трокамі, Гародню з Нясвіжам.
«Плыве з-пад Святое гары Нёман»—назваў свой захапляльны нарыс пра Беларусь Юрка Віцьбіч. Невыпадкова так. Бо Нёман — галоўная пульсуючая жыла беларускага хрысціянства. На мапе канфесій басейн Нёмана ўтварае навукова зарэгістраваны німб. Менавіта тут канцэнтруецца большасць каталіцкіх парафіяў ды праваслаўных прыходаў Беларусі і амаль палова пратэстанцкіх грамадаў. Панямонне, дзе цэрквы, касцёлы і малітоўныя дамы па-сямейнаму глядзяць у вокны адно аднаму на цэнтральных плошчах, і ёсць тым самым месцам сустрэчы, якое нельга змяніць. Панямонне, напоўненае жывой вераю.
Тут нават мары дыхаюць Духам Святым. Плыве з-пад Святое гары Нёман.
Павал Севярынец
«Рэчка мая радзінная»
Так склалася, што на Гарадзеншчыне нарадзіліся, правялі дзяцінства ці пэўны час жылі або бывалі многія творцы. Калыска Нёмана... А дзе ж, калі не над калыскай, ствараюцца самыя задушэўныя, цудоўныя песні!
Сапраўды, тут спявае ўся зямля, гамоняць лугі, лясы, пералескі. Можа, таму разам з Нёманам так
свабодна і шырока струменіцца і другая — песенная — рака. У звонкім яе патоку перапляліся амаль дзясятак галасоў.
«Пад ціхі шолах сасновых бароў, пад працяглы шум лазы і ракітніку ды чароту над Нёманам складаліся легенды і быліны аб родным краі, які стаіць між салаўіных гаёў і дуброў», — адзначаў Анатоль Бялевіч.
Дзяцінства Кастуся Міцкевіча. народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, прайшло ў Мікалаеўшчыне, незвычайна прыгожых мясцінах— жывапісныя лясы, велічная ракаНёман знайшлі ўдушы юнака водгукі пачуццяў. Родныя мясціны Акінчыцы, Ласток, Альбуць апетыя паэтам у паэме «Новая зямля».
«У кожным моманце з’яў прыроды ўсё для мяне было напоўнена глыбокім інтарэсам і сэнсам, і кожны элемент прыроды меў для мяне свой твар, сваю акрэсленую індывідуальнасць. Я жыў пераважна ўнутраным светам. светам вобразаў і мрой, пра які я нікому не казаў», -— пісаў пазней паэт пра сваё дзяцінства. У апавяданні «Нёманаў дар» Якуб Колас пісаў: «Нёман быў нервам сяла, які будзіў яго жыццё і прымушаў чутка прыслухоўвацца да таго, што робіцца вакол. I ўсе важнейшыя справы былі так ці іначай звязаны з Нёманам. Тут, на беразе, што так блізка падыходзіў да сяла, збіраліся сяляне і радзілі свае рады».
Калі-небудзь сярод нашых краязнаўчых музеяў з’явіцца і музей Нёмана. Магчыма. у Стоўбцах, Новым Свержані, Мастах або Любчы. Аднойчы князь Міндоўг, перапраўляючыся праз Нёман, убачыў на беразе прыгажуню. У гонар жонкі Міндоўг назваў месца Любеч.
Пра Нёман і пра яго лясы пісаў Анатоль Астрэйка. I ў яго характары было штосьці ад неўтаймаванай прыроднай стыхіі, калі цесна, немаг-
чыма адчуваць сябе ў рамках звыклай штодзённасці. Сэрца ж ірвецца туды, дзе так адчувальны і ход гадоў, і вечнасць часу.
Каля Нёмана жылі Пятрусь Броўка, Пятро Глебка.У краі адвечных песень, казак прагучалі непаўторныя, крыштальна чыстыя, як нёманскія хвалі, вершы Паўлюка Труса (1904-1929). Усё ў творчасці паэта авеяна пачуццём радасці і любові да роднага краю, свайго народа. Яго бор «смуглабровы», а цені купаюцца ў даліне, плаваюць на лузе абветраным чоўнам, а малатарня звініць гулкім рогатам.
«Нёман — гэта невады рыбы, духмянае сена, скошанае на прырэчных лугах, — пісаў Уладзімір Караткевіч у кнізе «Зямля пад белымі крыламі». — Сюды ўвесь час цягнуўся Адам Міцкевіч з чужыны: «Нёман! Рэчка мая радзінная, празрыстаю плынню ты амываў мне, малому, далоні. Айчына мілая, Літва, ты як здароўе. Той табою даражыць, як сваёй крывёю, хто страціў цябе». Тут жылі героі Міцкевіча: князь Мешка, і Гражына, і пан Тадэвуш.
3 Нёманскім краем звязана жыццё іншых дзеячаў беларускай літаратуры. Так, у Гудзевічах некалькі гадоў сваёй маладосці правяла вядомая паэтэса Ларыса Геніюш. На могілках у гэтай вёсцы спяць вечным сном яе продкі. Калысцы сваёй маладосці яна прысвяціла верш «Гудзевічы». I ў сталым узросце Ларыса Геніюш, якую называюць «беларускай Ахматавай», бывала ў Гудзевічах, пра яе ёсць многа матэрыялаў у мясцовым музеі.
У гэтым краі працавалі многія фалькларысты, збіральнікі народнай творчасці.
Так, у пасляваенны час вёску Котчына наведаў патрыярх беларускай музычнай культуры Рыгор Раманавіч Шырма. Пазней Мастоўшчыну наведвалі вядомыя музыказнаўцы і фалькларысты Э. Н. Ледаховіч, A. С. Ліс, 1. К. Цішчанка, Л. В. Таўлай, Г. А. Барташэвіч. У вёсках Сінявічы, Галубы, Дубна, Заполле, Кулёўшчына, Зарудаўе яны запісалі шмат цудоўных песень.
На Гарадзеншчыне жылі і працавалі таленавітыя людзі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры, пісалі вершы, апавяданні, стваралі казкі. Тут варта нагадаць імя казачніка Івана Герасімавіча Мазалеўскага (1894-1984), які нарадзіўся ў в. Вайнілавічы, апошнія гады жыцця правёў у Мастах. Ад яго ў пасляваенны час запісаў шэраг казак фалькларыст Леў Бараг. Адна з іх — «Разумны хлопчык» — у перакладзе на нямецкую мову змешчана ў зборніку «Беларускія народныя казкі», што выйшла з друку ў Берліне.
У Міневічах у сярэдзіне мінулага стагоддзя часта бывала вядомая польская пісьменніца Эліза Ажэшка. Яна наведала навакольныя вёскі Глядавічы, Лунна, Багатырэвічы, Паніжаны, любіла адпачываць на цудоўных берагах Нёмана. На мясцовым матэрыяле Э. Ажэшка стварыла аповесці «Хам», «Нізіны», «Дзюрдзі», знакаміты свой раман «Над Нёманам».
Ва ўсіх вандроўках яе найбольш цікавілі людзі. Пакуль мужчыны займаліся рыбалоўнымі справамі на рацэ, яна наведвала суседнія вёскі. Усюды яе сустракалі вельмі добразычліва. Яна заўважала, што «люд у тых ваколіцах абходзіцца лагодна, ветліва; нават незнаёмых вітае па-старому: «Нех бэндзе пахвалёны\» — і гасцінна іх прымае, калі патрабуе выпадак».
Дом пісьменніцы стаяў у старым запушчаным садзе і глядзеў вокнамі на Нёман, а непадалёку пралягаў глыбокі, цёмны, маляўнічы роў, які спускаўся да ракі. Знаўцы сцвярджаюць, што тут стаяла альтанка са столікам, за якім працавала пісьменніца. Калі агледзецца з гэтай пляцоўкі навокал, то з іх думкай можна пагадзіцца: адсюль адкрываецца панарамны від на Нёман і ваколіцы. Шырокая рака ў карунках лясоў, квітнеючыя лугі, рачная прахалода настройвалі на задуменны лад і адпачынак.
У лісце свайму сябру, вучонаму-этнографу Яну Карловічу ў Варшаву (1882) літаратарка адзначала дабратворны ўплыў на яе наднёманскай прыроды: «Міневічыўсэнсе здароўя служацьдобра... Даўно не пачуваю сябе так добра, як гэтым летам. Да сённяшняга дня было горача, вечары цёплыя, ціхія, зорныя, выдатныя». Надыходзячая восень сваімі ледзь прыкметнымі пераменамі прыцягвала ўважлівы позірк пісьменніцы: «...Надвор’е выдатнае, Нёман цудоўны; дрэвы яшчэ зялёныя, хаця ж яны ўбіраюцца ў залатое адзенне».
Па старонках інтэрнэту
3 вуліцы Нёманскай — да Варшавы і Парыжа
Пранікнёныя, светлыя, рамантычныя балады пра мора і зоры, дождж і снег, унутраны свет чалавека, краіны, дзе нараджаюцца мары і надзеі, падабаюцца слухачам розных узростаў. Падарожнічае па свеце добры трубадур, дыхае мелодыямі і вершамі, збірае ў дарожную сумку тырольскія вальсы, лэмкоўскія пёсэнкі, скандынаўскія сагі і японскія казкі, каб пасля падарыць усёй грамадзе. Чакаюць яго паўсюль дарослыя і дзеці, асабліва на
свята. Хіт Зміцера Вацюшкевіча «Я нарадзіўся тут» стаў знакавым для новага пакалення аматараў сучаснай беларускай музыкі.
— Раскажыце, калі ласка, пра той куточак, дзе Вы жылі з маленства.
— Канешне, маёй калыскай быў Нёман. Я нарадзіўся ў горадзе Бярозаўцы на вуліцы Нёманскай. Пазней сям’я жыла на Наваградскай, там і зараз жывуць сваякі, а ў музычную школу я хадзіў на вуліцу Лідскую, што вымагала 15 хвілін хады. Малыя. мы цікавіліся ўсім навакольным светам. глядзелі, як дабудоўваліся пазнейшыя карпусы на гуце (шклозаводзе «Нёман»).Часта прыязджалі хлопцы з Ліды. чулася навокал беларуска-польская гаворка. такая родная, знаёмая. Нарадзіўшыся ў 1971-м. я падрастаў з Незалежнасцю. 3 хлопцамі ў дзяцінстве мы бавілі час «у партызанах» — палясах, па кустах маліны, у грыбах, на рацэ. У хату забягаў, каб з’есці кавалак хлеба з шынкай і зноў бегчы на волю. Рэчка, на якой ты вырас, заўсёды здаецца самай чыстай, вялікай, няспыннай. Потым мне даводзілася глядзець з вышыні надняпроўскія хвалі, хадзіць паберагах Дзвіны і Віслы. але самы мілы для мяне ўсё ж Нёман.