Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
нага з сапраўднай творчасцю не мае. Зміцер закаханы ў паэзію, ён цалкам давярае таленавітаму слову, якое лічыць першаасновай сваіх твораў. I, практычна, заўсёды гэта беларуская паэзія, гэта роднае, матчына слова. Такое асабліва важна ў нашых сённяшніх умовах, калі беларуская мова нахабна адпіхваецца на задні план. У гэты момант ён выбірае найкаштоўнейшыя скарбы беларускай паэзіі і паказвае, якая ў іх закладзена музыка адпачатку. Ён бярэ беларускае слова і нясе яго на сцэну. На канцэрты Зміцера збіраецца поўная зала, адбываецца шчырая, даверлівая сувязь сцэны з публікай. Слова, акрылёнае выдатным выканаўцам, — запатрабаванае, людзі на яго горача адгукаюцца. Дзейнасць Зміцера ў мастацтве — грамадскі важная.
Акрамя таго, Зміцер блізкі мне сваімі паводзінамі, даверам да людзей, сваёй верай у высокае прызначэнне сапраўднага мастацтва. А як ён хваляваўся. чакаючы нараджэння сына, як свяціліся яго вочы, як поўніўся ён бацькоўскім шчасцем ад таго, што на зямлю прыходзіць новы чалавечак, які працягне яго жыццё, а можа, і творчасць. Зміцер прыязджаў да мяне на дзень народзінаў на лецішча з жонкай Галяй і маленькім Язэпам. I наша духоўная блізкасць з ім стала яшчэ цяснейшай!
Я ўпэўнены, што самыя галоўныя дасягненні ў творчасці —у яго яшчэ наперадзе!
Гутарыла Э. Дзвінская
Рыгор Барадулін: «Мара дапамагае быць чысцейшымі»
ез шчырасці няма творчасці, без шчырасці ўсё напісанае — рамесніцкая болбач з большым ці меншым прафесійным узроўнем. Лірыка, паэтычны эпас, эпіграма, усё адно — гэта праверка сябе на шчырасць, самая суровая, самая жорсткая.
Наша паэзія імкнецца разабрацца ва ўсім, што адбываецца ў свеце, сумленна і сказаць пра гэта праўдзіва, некампле.ментна. He змяніліся ў нашай роднай паэзіі і адносіны да працы, да чалавека. Беларуская паэзія па-ранейшаму дэмакратычная і глыбока народная...
Есць тры вечныя тэмы, на якіх правяраецца адначасова талент, майстэрства і няўтойнае ў паэзіі — шчырасць паэта, яго асоба як чалавека і грамадзяніна, без чаго не можа быць паэзіі, без чаго не можа быць перадачы сваіх пачуццяў, свайго настрою. Тэмы гэтыя — маці, Радзіма, каханая. Словы гэтыя сапраўдныя паэты пішуць, калі не на паперы, то ў душы толькі з вялікай літары» (Р. Барадулін. «Парастак радка, галінка верша»),
— Рыгор Іванавіч, Вы, такбымовіць, галоўны каханнявед, сэрцавед. Таму артыст звярнуўся менавіта да Вас па вершы для свайго альбома «Паравоз кахання», якія найлепш перадаюць гэта нябеснае пачуццё.
— Я падбіраў тое, што яму падыходзіць патэме, у яго амплуа, што яму па густу. Асноўны цяжар быў на ім, на мне — словы, на ім — музыка. Зміцер — сучасны спявак, ён дужа добра адчувае беларускае слова. Стараўся, каб паміж намі ўзнікала паразуменне. Мне было прыемна працаваць з такім чалавекам. Я таксама стараўся перадаць яму свой досвед, настрой.
— Каханне — шчасце — сям ’я. Зміцеру давялося сустрэць сваю доўгачаканую палавінку і стварыць сям 'ю, але не заўсёды так адбыeaeififa.
— Ідэальны варыянт існаваў ва ўсе вякі. каб знайсці адзіную, непаўторную абранніцу. Мара аб ёй жыве ў душы — чыстая, высокая. недасягальная. У жыцці не заўсёды ўдаецца яе спраўдзіць. але імкнуццатрэба. Калі марыш пра высокае, чыстае, тады жыццё робіцца святлейшым, не будзённым. Мара якраз сваёй няўлоўнасцю, недасягальнасцю робіць нас чысцейшымі, каб чалавек трохі адарваўся ад зямлі і павітаў у аблоках.
Калыханка—гэта асобы жанр. Я рос на маміных калыханках. Пісаў іх для свае дачкі, унучкі, наватдля ката. Гэта адначасова вяртаннеўсвет маленства, у свет недакранальнасці. калі ўзгадваеш і калыханку, і маму, якая яе спявала. Гэта наказ, перадача спадчыны духоўнай, крэўнай, беларускай. Калыханка павінна быць на роднай мове. Калыханка на чужой мове адчужае чалавека.
— Раней і іншыя музыкі выконвалі Вашыя песні. Як Вы да гэтага ставіцеся?
— Больш за ўсіх зрабіў Алесь Камоцкі, мой даўні сябра, вельмі блізкі мне па духу. Ён агучыў духоўную паэзію. пераклады псалмоў. Я ўдзячны яму за яго ўвагу і ласку.
Арыгінальны таленавіты музыка і спявак. аўтар зборнікаў паэзіі, філосаф паадукацыі, ён мае развітое вобразнае мысленне. 3 ім заўсёды прыемна працаваць. Ён мысліць. разважае над жыццём, яго пачуцці глыбокія, у іх няма знешняга эфекту. Ягоныя песні. своеасаблівы голас запамінаюцца надоўга.
На канцэрце ва Ушачах мае землякі дужа добра яго прынялі, зала была поўнай. Алесь, як і Зміцер. ездзіць па Беларусі, хоча данесці беларускую песню, прапагандуе нацыянальную культуру, усё ідзе ад шчырасці, ад душы.
Беларускія барды не маюць дзяржаўнай падтрымкі, іхтолькі зрэдку можна ўбачыць на тэлевізіі, у асноўным экран запоўнены рускамоўнай папсой. Але будзем спадзявацца, што надыдуць лепшыя часы. Будзем спадзявацца на лепшае, спадзяваннем жыве чалавек. Пакуль жыве надзея, жыве асоба!
Гутарыла Э. Дзвінская
Алесь Камоцкі:
«Трэба бачыць навакольны свет»
лесь Камоцкі запачаткаваў цэлы «кантынент» у бардаўскай песні, у айчыннай фанаграфіі ўвогуле. Яшчэ ў 1986 годзе пабачыў свет дэбютны альбом А. Камоцкага «Першы сшытак», які стаў заяўкай на філасафічнасць і спавядальнасць у творчасці выканаўцы. Калі паспрабаваць прасачыць магістральныя творчыя пуцявіны А. Камоцкага, то першае, што ўражвае: ён ніколі двойчы не выкарыстоўвае раней апрабаваныя штампы поспеху і заўжды застаецца прыхільнікам пошуку новых формаўу музыцы. Мо таму
за традыцыйна-бардаўскімі альбомамі «Зорка спагады», «Асяніна», «Віно дажджоў» з’яўляюцца сапраўдныя музычна-паэтычныя сюіты: «Дым», «Дом», «Дах», — адзначае музычны аналітык Анатоль Мяльгуй.
— Раскажыце, каліласка, як праходзіў фестываль аутарскай песні «Культурная эвалюцыя» пад Бабруйскам у верасні 2009 года? Як кантактуюць беларускія барды, як абменьваюцца вопытам?
— У 70-90-я гады Мінск і Беларусь былі аднымі з лідараў фестывальнай і канцэртнай дзейнасці ў жанры аўтарскай песні. «Культурйая эвачюцыя» — гэта падзея. якая, на думку арганізатараў, здольная адрадзіць традыцыі музычна-паэтычных фестываляў на Беларусі, аб'яднаць розныя плыні ў культуры беларускай аўтарскай песні і паэзіі.
Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні праходзіў у куце, дзе нарадзіўся В. Дунін-Марцінкевіч, на самай Бярэзіне. на ўлонні прыроды, на сядзібе «Вішнёвы сад». Некалькі дзён мы жылі ў вайсковых намётах на беразе ракі, купаліся, лавілі рыбу. Гэта была першая спроба запрасіць беларускіх і расійскіх бардаў. Арганізатарамі фестывалю былі Надзея Кудрэйка і Артур Шуляк. У праграме ўдзельнічалі Сяргей Нікіцін, Барыс і Галіна Вайханскія, Леў Анінскі. Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Зайцаў і калектыў «Босае сонца», гурт «Хорціца» і іншыя, усяго з’ехалася каля 300 гасцей. Для ўдзельнікаў бьіў паказаны спек-
такль «Камедыя» ў выкананні Альтэрнатыўнага тэатра ў пастаноўцы Андросіка. Адбыўся канцэрт дзіцячай песні ў выкананні Сяргея Нікіціна. Барыса і Галіны Вайханскіх.
— Ці даўно Вы пішаце песні, займаецеся музыкай?
— Ужо гадоў дваццаць пяць. Аднойчы я вырашыў завязаць з музыкай, таму што ўзнікла думка, што ўсё гэта нікому не патрэбна. Захацелася нармальнага чалавечага жыцця. рабіць. зарабляць, як належыць самастойнаму мужчыну. Але прайшло некалькі гадоў, і мне стала зразумела, што ў кожнага свая лінія жыцця. А патрэбны камусьці гэтыя песні ці не — гэта пытанне не першай і не трэцяй важнасці. Музыка — гэта як хвароба. Яе можна ці вылечыць, ці вырваць з коранем, альбо прыняць і несці ў сабе. Вылечыць не атрымалася... Я многа сустракаюся з хлопцамі і дзяўчатамі, пачынаючымі музыкамі, дзялюся з ім вопытам, часам расказваю пра свае памылкі.
Са Зміцерам Вайцюшкевічам цікава працаваць, ён звычайна ажыццяўляе ўсё задуманае і запланаванае, дакладны ў сваіх кроках. У нас падобны стрыжань у характары.
— Як жыць, каб цябе паўсядзённа запаўняла лірыка, замілаванне навакольным светам?
— Трэба жыць вельмі проста. Трэба, каб ты быў неабыякавым да людзей, якія жывуць навокал, каб заўважаў, што акрамя цябе, тваёй хаты ёсць цэлы свет — гарады, вёскі, рэчкі. лясы. Што ты жывеш вясной. летам, восенню, і калі будзеш уважлівы, адчуеш, як квітнее сад ці ападае лісце, усцілаючы дол. Большасць людзей не пражываюць простыя рэчы. а лезуць у складанасці. Большасць маіх вобразаў не супадаюць з іншымі паэтычнымі асацыяцыямі. Бадай, у гэтым і заключана сутнасць вершаваных і песенных намаганняў. У творчасці я шчыры да ўпору. He магу паступіцца тым, што сам дэклараваў у вершах і песнях. Паўтара дзясятка гадоў я сябрую з Рыгорам Барадуліным. Сапраўднае шчасце, калі ёсць у жыцці такі чалавек, з каторым складаецца поўнае паразуменне. Няма важнейшага за тое, чым чалавек, які цябе разумее. Ідэя альбома з псалмамі выкрышталізавалася за дзве ночы. Цяперя хачу перавыдаць ізноў гэты дыск. Гэта найвышэйшая. чыстая, святая паэзія, падуладная асобам з унутранай душэўнай чысцінёй. Яна адлюстроўвае адносіны аўтара словаў з жыццём, з Богам, уменне слухаць, што прамаўляюць Вышыні.
Гутарыла Э. Дзвінская
Алесь Камоцкі.
Псалмы Давідавы
Відавочна, што біблейская тэматыка даўно ўжо стала дамінуючай, у тым ліку і ў сучасным музычным мастацтве. I не толькі дзякуючы сусветнаму поспеху тандэма Эндру-Лойд Уэбер і Цім Райс, якія стварылі шэдэўр акурат сучаснай музычнай культуры — рок-оперу «Езус Хрыстус — супер-зорка».
Проста хрысціянская музыка і мастацтва маюць шматвекавую класічную традыцыю асэнсавання, што дазваляе ёй знаходзіць водгук мільёнаў хрысціян у розных краінах свету. Наяўнасць традыцыі не перашкаджае выкарыстоўваць для пашырэння ідэй хрысціянства і найноўшыя сродкі папулярных стыляў — рока, фолка, а нават і рэпмузыкі ды джаза. На стыку гэтых стыляў і ў Беларусі з’яўляюцца праграмы новай хрысціянскай музыкі. Нагадаем сапраўдную музычную падзею 1999 года — калядны рок-праект розных беларускіх артыстаў «Святы вечар», велікодны ды калядны альбомы гурту «New Cosmopolis», філасофскі альбом «Аднова Тэзаўруса» гурту «Tesaurus»... 3 гэтага шэрагу і альбом «Псалмы» знанага беларускага барда Алеся Камоцкага, які зрабіў сваю спробу асэнсаваць старажытныя паэтычныя радкі. што тут гучаць у паэтычных інтэрпрэтацыях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Трэба нагадаць. што псалмы — гэта творы рэлігійнай тэматыкі, назва якіх паходзіць ад грэчаскага «psalmos», што значыць пахвальная песня. урачысты рэлігійны песняспеў, малітва. Паэтычная форма і метр псалмоў грунтуюцца на сінтаксічным паралелізме — варыяцыях адной і той жа тэмы — ці на выказваннях. якія знаходзяцца паміж сабой у адносінах своеасаблівай падпарадкаванасці.