Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
У вашай гасподзе шырокае поле, Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля!
На рэчках на вашых бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам гусей карагоды.
Каб жыта у полі трубою вілося, Каб сала у хаце кубламі вялося.
Штодзень у капусце каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай вялася б і чарка.
Яшчэ вам жадаем прыбытку у хаце
Hi мала, ні многа — штогод па дзіцяці.
He будзем у крыўдзе яшчэ і на тое, Калі пашанцуе — на год і па двое.
Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьці, I ездзіць мы будзем да вас часта ў госці.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзіны — Вазіць караваі па дзве паўасьміны.
Рыгор Барадулін
Зоркі нашыя
Зоркі нашыя ў небе без нас Пазнаёміліся выпадкова, Мы якраз на зямлі ў гэты час Прашапталі спрадвечнае слова.
Зоркі нашыя ў небе без нас Шчырасцю незямной пакляліся, Мы якраз на зямлі ў гэты час Зазірнулі ў прадонныя высі.
Зоркі нашыя ў небе без нас Весці нас па зямлі захацелі, Мы якраз на зямлі ў гэты час Думалі аб патайным вяселлі.
Зоркі нашыя, толькі б не згас Позірк ваш і ўначы, і ў блакіце I апошнюю сцежку для нас Велікодным святлом асвяціце.
Рыгор Барадулін
Гаспадыня
Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня Зорнага палаца, Клапаціцца, каб агонь не згас, — Незямная і зямная праца.
Ваш палац, ён з мрой маіх аб Вас, I агонь — пасаг ад бліскавіцы, Блаславіла мілавіца час, Каб палацу шчасцем засяліцца.
Сподзеў любіць грэцца ля агню, Што з нябёс абнізіўся на долы, Навальніца чуе цішыню, Сам сябе суцешыць сум вясёлы.
Здольны той жыццём рызыкаваць, Хто прыйшоў у гэты свет, каб закахацца. Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня Зорнага палаца.
Рыгор Барадулін
Актрыса
Над сонмам гледачоў Вы светла панавалі Самотнаю душой, саперніца жыцця.
I захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі, 1 неслі ў акіян святога забыцця.
Ад рэўнасці да Вас сябе губляла мэта, I рэкі ўсе назад да Вашых ног цяклі, I перайначыць лёс валадара й паэта Вы позіркам адным з усмешкаю маглі.
Згаралі залі ўсе ад воплескаў гарачых. Паклоннікі ніжэй схіляліся ў журбе, Ігралі каралёў, манашак ці жабрачак, Ды толькі не змаглі сыграць адно сябе.
Шалёны поспех — хітры пан.
Ды Вы яго перахітралі,
I зоры ў зайздрасці згаралі, I палатнеў тэлеэкран.
Уладзімір Н якляеў
Святлана
Тваё імя саткана са святла,
3	маіх юначых сноў яно саткана.
Я так хацеў, каб ты ў мяне была, 1 ты ўвайшла ў жыццё маё, Святлана.
Прыпеў:
Святлана — зорка мая ясная, Святлана — ясная, нязгасная, Святлана — небам калыханая, Святлана — любая каханая.
Жыццё пражыць — не поле перайсці, Па ім ідуць, узяўшыся за рукі, I мы пайшлі з табою па жыцці, I павялі па ім дзяцей і ўнукаў.
Цвілі сады, і падала лісцё,
I вечар гас, і ранак разгараўся, Налюбаваўся ўсім я за жыццё, Адной табою не налюбаваўся.
Радзіма
Пераклад з японскай Алеся Камоцкага
Гульні дзіцячыя, рэчка і лес
Мне упрыгожваюць лепшыя сны.
Ва ўспамінах аб мінулым па Радзіме сум жыве Мроямі светлымі вечнай вясны.
Час няўмольна там старыць матуль
I успамінамі кліча дзяцей.
Дождж і вецер там такія ж, сонца свеціць, як усюль, Толькі чамусьці там неба бліжэй.
Веру, што здзейсніцца мара мая —
Тымі мясцінамі ціха прайсці.
I адчуўшы, як чакала мяне родная зямля, Больш не шукаць сабе новых мясцін.
Свята ў вёсцы
Пераклад зяпонскай Алеся Камоцкага
У вёсцы гаспадараць барабан з дудой, Збіраемся на свята ўсёю грамадой, Дон-дон, дзілі-дон-дон.
Дзячым Бога, славім Бога песняю сваёй!
Даў сёлета нам Божа шчодрыя палі, 1 мы з цяжкай працай справіцца змаглі. Дон-дон, дзілі-дон-дон.
Пасля працы танцы скачуць па ўсёй зямлі.
А ў свеце, дзякуй Богу, восень і спакой, Ёсць што на стол паставіць доўгаю зімой.
Дон-дон, дзілі-дон-дон!
Дзячым Бога, славім Бога песняю сваёй!
Невядомы японскі аў map
Сын мора
Пераклад А. Камоцкага
Прабеглі па пагорках сосны да вады, Хвалі белай пенай змылі з берага сляды. Вось з коміна пускае дым малы дамок. Я сын мора, я жыву тут, гэта мой куток.
3	морам я ад нараджэння, з самых першых дзён. Мора раніцай будзіла і дарыла сон.
Баяў хвалямі мне казкі мудры акіян, I яго паветрам дыхаў на ўсе грудзі я.
Пах мора — нібы водар кветкі медавой,
Бор паслухаць маю песню стаў вакол сцяной, Разам з ветрам падпявае голасу майму.
Мы глядзім на мора разам і пяём яму.
А калі сядаю ў човен і вяслом сваім Спрытна хвалю рассякаю на шляху марскім, Нібы кветка, расцвітае зноў душа мая.
Я сын мора, тут гуляю. як па садзе, я.
Адам Русак
Толькі з табою
Толькі з табою мне хочацца быць.
Толькі з табою, Радасць, і гора, і шчасце дзяліць Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою,
Толькі к табе прыхіліцца хачу
Сэрцам, душою.
Выйсці у поле, дзе нівы шумяць,
Там, за ракою, Першую зорку на небе спаткаць Толькі з табою.
Гэтак не страшны цяжкія пуці
Будуць з табою, Гэтак ісці неразлучна ў жыцці Толькі з табою.
Алесь Камоцкі
Ты прымусіла пець
Ты прымусіла пець абарваныя струны, Ды стаміліся пальцы. ўзяўшы першы акорд, I сама цішыня ўсміхнулася сумна, А пасля быў уздых, а за ім быў паўтор.
I чаму тая песня раптоўна узнікла Запрашэннем патанчыць сярод летняга сну?
I ад гэтае песні так цяжка адвыкнуць, 1 ужо немагчыма не кратаць струну.
1	нябачны матыў раздае свае ноты Таямнічаю хваляй сляпога цяпла.
I мінаюць імгненныя летнія ночы, I апошняя раніца не надышла.
Генадзь Бураў кін
Суседка
Калі раніцай вёдрамі ляскала
I да рэчкі спяшалася босая, — Я цябе цалаваў краскамі, Я цябе цалаваў росамі.
Калі ў поўдзень ішла палеткамі, Маладога спакою поўная, — Я цябе цалаваў кветкамі, Я цябе цалаваў промнямі.
Калі ўвечар да весніц выйшла I стаяла пад вішнямі колкімі, —
Я цябе цалаваў цішаю, Я цябе цалаваў зоркамі.
Што, як ноччу ў акно пагрукаю. Недасяжная і спакусная?
Я цябе цалаваў думкамі, А хачу цалаваць вуснамі.
Алесь Камоцкі
Будзе дождж
Летні вечар прапануе свой спакой. Я гляджу ў яго пранізлівы падман.
Я пайду, калі паклічаш, за табой, Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
He захоча хай ніхто мяне шукаць.
Нічыіх я не вазьму з сабой праблем.
Разумею, што не гэтага чакаў. Прычакаецца галоўнае пазней.
Неба зоры паказала — гэта ноч. Хмары зоры атачылі — будзе дождж.
Я пайду, калі паклічаш, за табой.
I нікога, калі хочаш, не знайду.
Летні вечар прапануе свой спакой, Запавольвае развагамі хаду.
Бэла, чао!
Песня італьянскіх партызанаў
Пераклад А. Камоцкага
Аднойчы рана расплюшчыў вочы, О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао!
Аднойчы рана расплюшчыў вочы, Пабачыў ворагаў наўкол.
Адзіны шлях мой — да партызанаў, О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао! Адзіны шлях мой — да партызанаў, Чакае нас смяротны бой...
Як я загіну у партызанах,
О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао! Як я загіну у партызанах, Хай забярэ мяне зямля...
Мая магіла пад самым сонцам,
О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао! Мая магіла пад самым сонцам Між гор знаёмых зацвіце.
Убачыць кожны, хто пройдзе побач, О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао!
Убачыць кожны, хто мяне ведаў, Якая кветка узышла.
Святы вечар
Пане гаспадар, ці спіш, ці ляжыш?
Ой, прыйдуць к табе йшчэ й малойчыкі! Йшчэ й малойчыкі — тры малойчыкі!
Прыпеў:
Шчодры вечар добрым людзям. Святы вечар добрым людзям.
Як першы госцік — ясны месяц, Як другі госцік — ясна сонейка, Як трэці госцік — светла сонейка.
Чым пахвалішся, ясны месячык? Вазрадуецца жыта, пшаніца За етым сталом — святым Ражаством.
Уладзім ip Някляеў
Дарога
He з тымі пайшоў і дарогай не той.
Дарэмна дарога прасіла: «Чакай.
Азірніся.
Падумай.
Пастой».
Вяла невядомая сіла.
Дарозе казаў: «Ты не тая. Маўчы».
Hi д’яблу не верыў, ні Богу —
I крочыў, і крочыў удзень і ўначы,
Пакуль не адолеў дарогу.
I рушыў далей — на цалік, і сляды Пакінуў. што сцежкаю сталі.
А тыя, што з ім не пайшлі, хто куды Пазбочвалі і заблукалі.
Глядзелі яны — хто з дупла, хто з нары, Аброслыя мохам з карою — Як ён пад гарою, як ён на гары, як знік
і прапаў за гарою.
Рыгор Барадулін
Будзільнік
Закруціў будзільнік вус.
Перастаў гудзець гудок. Прытаміўся хлусіць хлус. Лёг мядзведзь на левы бок.
Свой пакінуў сонны трон Сонаў сын, самотны сон. He спыняецца нідзе, Добрых дзетак спаць кладзе.
Каб шукаць патайны клад.
Запаліла ноч ліхтар.
Вечар збег за далягляд.
Спаць плывуць чароды хмар.
Калыхаў калыску дзед
I заснуў, як немаўля.
Спаць уцёк заечы след.
Спяць нябёсы, спіць зямля.
Рыгор Барадулін
Ціха ноч ступае
Ціха ноч ступае
3 зорнаю сявенькай.
Па сінім Дунаі Дзед плыве сівенькі. А вязе ён кадку, Мёд салодкі ў кадцы, Кожнаму дзіцятку Па цікавай казцы.
Мёдам вочкі мажа, Доўга казку кажа.
А гэтага дзеда Дзеткам трэба ведаць. He рыпяць завесы, Калі зойдзе ў хату. Добрым сном завецца Дзядок барадаты.
Ты, дзядок, у лодку Забірай Ілонку.
Няхай засынае на сінім Дунаі. Як засне, да мамы Завязі малую.
Хвалі б’юць памалу, Месячык вяслуе.
Люлі-люлі, лодка.
Засынай, Ілонка.
Люлі-люлі, Зоранькі паснулі...
У л ад з імір Н якляеў
Залюляю, як кахаю
Як неба люляе аблокі, Як возера хвалі люляе, Дрыготка, пяшчотна, высока Цябе калышу-калыхаю.
Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, Як кахаю, як кахаю.
Як лісце з азяблага вецця Ляціць, залюлянае ветрам, Як месяц, як месяц, як месяц Плыве, залюляны, на ветах.
Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, Як кахаю, як кахаю.
Як неба аблокі калыша, Як возера хвалі люляе, Як музыка доўжыцца цішай, Калі ўжо знікае, знікае.
Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, Як кахаю, як кахаю.
Уладзімір Някляеу
Хрызантэмы
Хрызантэмы — кветкі восені,
He цвітуць яны вясной,
А ты любіш іх — дык вось яны, Цудам знойдзеныя мной.
Прыпеў:
Вясною гэтай хрызантэмы Падараваў табе я зноў, Цяпер не знаю іншай тэмы, Як пра няверную любоў.
Калі ты любіш хрызантэмы, Дык, калі ласка, без праблем. Такое вось жыццё багемы, На фоне белых хрызантэм.
Хрызантэмы — кветкі вернасці.
Дагараюць аж да зім.
Да мяне зімою вернешся, А вясною ты — з другім.
Ты маё каханне позняе, Развітальнае святло, Хрызантэмы, кветкі восені, Белым снегам замяло.
Хрызантэмы — кветкі восені, He цвітуць яны вясной, А ты любіш іх — дык вось яны, Аж з Малайзіі самой.
Сяржук Сокалаў-Воюш
Развітанне з Радзімай
Сонца праменне стужкай вузкай Ператкала помны вечар.