• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 212с.
    Мінск 2010
    58.42 МБ
    Тыпова шведскай можна назваць рэдкае і супярэчлівае спалучэнне амаль экстрэмальнай мадэрнасці і для многіх іншаземцаў дзіўнай і экзатычнай замілаванасці прыродай і простай культурнай спадчынай. Шлях «залатой сярэдзіны», — так шведы кажуць пра свой народ, які цэніць кампраміс, узаемапаразуменне, заўсёды выбірае меншае з двух ліх. Яны маюць грамадства з меншай эканамічнай розніцай паміж класамі, чым у іншых, блізкіх па развіццю краінах».
    Зміцер Вайцюшкевіч запісвае новы альбом на вершы вядомых шведскіх паэтаў Кэнэта Клемэца. Крыстафера Леандаэра, Катарыны
    Фростэнсан у перакладзе на беларускую мову. Вершы шведскіх паэтаў насычаныя свежым паветрам, пошукамі свабоды асобы і свайго «я».
    Адна з аўтараў, Катарына Фростэнсан, паэтэса, драматург, жыве ў Стакгольме, сябра Шведскай Акадэміі. Крыстафер Леандаэр, паэт і крытык, які напісаў кнігу пра Марселя Пруста, нарадзіўся ў Стакгольме, а жыве ў Мінску.
    Кэнэт Клемэц, народжаны ў 1964 годзе ў Готрэры. жыве і працуе ў Гэтэборгу. У 90-я гады ён выдаваў часопісы «Худыні» і «Шэхерэзадэ», удзельнічаў у паэтычнай сябрыне «Вундэрбаўм», якая мела на мэце абнаўленне шведскай паэзіі для сцэны.
    Па матэрыялах інпгэрнэту
    Аўтары-складальнікі:
    Анатоль Мяльгуй — беларускі журналіст і музычны аналітык, былы старшыня рок-клуба «Няміга». Аўтар сумесных з В. Мартыненкам кніг «Праз рок-прызму» (Нью-Ёрк: БІНІМ, 1989), «222 альбомы беларускага року і не толькі...»(Мінск: Медысонт, 2006). Сябра ТБМ, сябра клуба «Спадчына». Узнагароджаны медалём Чэшскай Рэспублікі імя Масарыка.
    Эла Дзвінская (Оліна) — беларуская журналістка. Нарадзілася ў Віцебску ў 1965 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Супрацоўнічае з газетамі «Новы час», «Наша слова», «Народная воля» і іншымі выданнямі. Сябра Рады ТБМ імя Ф. Скарыны, сябра Руху «За Свабоду».
    Павал Севярынец — пісьменнік. незалежны беларускі журналіст, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Нарадзіўся ў Оршы ў 1976 годзе. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ Аўтар кніг «Ды-джэі Адраджэння» (1998), «Пакаленне Маладога фронту» (2002), «Нацыянальная ідэя» (2005), «Брату »(2007), «Лісты з лесу » (2007). Лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага Пэнцэнтру імя Алеся Адамовіча, прэміі «За свабоду думкі».
    У кнізе таксама выкарыстаны артыкулы, інтэрв’ю і рэцэнзіі Вітаўта Мартыненкі, Сяргея Будкіна, Зміцера Гурневіча, Генадзя Кеснера, Зміцера Падбярэзскага, Міхася Скоблы, Яны Ілліной, Вальжыны Корсак, Яны Шыдлоўскай і іншых. Фотаздымкі з архіва Зміцера Вайцюшкевіча, Анатоля Мяльгуя, Арцёма Лявы, Глеба Лабадзенкі, Элы Дзвінскай, Канстанціна Гарэцкага, Януша Кордэля, Анджэя Лойкі і іншых. Дызайн рэкламнай старонкі — Канстанціна Гарэцкага.
    Укладальнікі кнігі ўдзячныя ўсім аўтарам тэкстаў і фотаздымкаў. Вялікі дзякуй спадарыні Масако Тацумі за падтрымку гэтага выдання!
    Спіс літаратуры:
    1.	Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977.
    2.	Барадулін, Р. Збор твораў: у 5-і т. / Рыгор Барадулін. — Мінск: Мастацкая
    літаратура, 1996-2002.
    3.	Бураўкін, Г. Выбранае / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1998.
    4.	Бураўкін, Г. Паміж зоркай і свечкай / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Бацькаўшчына, 2000.
    5.	Севярынец, П. Нацыянальная ідэя / Павал Севярынец. — Вільня : Інстытут беларусістыкі, 2008.
    6.	Бацька наш Нёман / уклад. Я. Хвалей. — Мінск : Юнацтва, 2001.
    7.	Мяльгуй, А. 222 альбомы беларускага року і нетолькі / Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка. — Мінск : Медысонт, 2006.
    8.	Камоцкі, А. Глыбіня дажджу / Алесь Камоцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007.
    9.	Барадулін, Р. Парастак радка, галінка верша / Рыгор Барадулін. — Мінск:
    Мастацкая літаратура, 1987.
    10.	Ясень, М. Пнсьмо нз 45-го / Мнханл Ясень. — Мннск, 2005.
    11.	Яна і я : зборнік паэзіі. — Мінск : Радыёла плюс, 2005.
    12.	Колас, Я. Сымон-музыка / Якуб Колас. — Мінск : Кнігазбор, 2007.
    13.	Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск : БелЭН, 1996-2004.
    14.	Лыч, Л. Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі / Леанід Лыч. — Мінск : Галіяфы, 2009.
    15.	Караткевіч, У. Быў. Ёсць. Буду / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986.
    Альбомы
    Цацачная крама (2001) — песні пра краму, дзе прадаюцца цацкіжывёлы. на вершы Леаніда Дранько-Майсюка
    Балады (2002) — песні на народныя тэксты і з часткова народнай музыкай
    Паравіны году (2003) — песні на вершы Алеся Камоцкага
    Паравоз каханьня (2004) — песні на вершы Рыгора Барадуліна
    MW (2005) — песні па-руску на вершы Уладзіміра Маякоўскага
    Месяц і сонца (2005) — песні на японскія вершы, перакладзеныя на беларускую мову
    Танга з ружай (2006) — песні на вершы Уладзіміра Някляева
    Песьні з доўгай шуфляды, Нявыдадзенае (2006) — песні, якія не трапілі на ранейшыя дыскі
    Калыханкі (2007) — сумесны музычны праект разам з Дзіцячым фондам ААН UNICEF
    Liryka (2007) — песні на вершы Генадзя Бураўкіна
    Тое, што трэба (2008)
    Мой сябра анёлак (2009)
    Беларуская песня (2010)
    Супольныя праекты і складанкі
    Палац «Палац» (1994)
    Палац «Дарожка» (1996)
    KRIWI «Хэй-лёлі» (1996)
    KR1WI «Затуманам» (1997)
    Палац «Лепшае» (зборнік, 1999)
    KRIWI «Людзям...» (1999)
    Народны Альбом (1997)
    Я нарадзіўся тут (2000)
    Сьвяты вечар (2000)
    Personal Depeche (2002) — «I Want You Now»
    Бывайце здаровы. Bella Ciao (2004)
    Скрыпка дрыгвы
    Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Вясновы дзень», «Я ішоў да цябе» Прэм’ер Тузін 2006 (2006) «Дарога», «Сьвята ў вёсцы» «Народны альбом live» (канцэрт, CD, 2007)
    У Сеціве
    Афіцыйны сайт Зміцера Вайцюшкевіча www.todar.net
    Livejournal Зміцера Вайцюшкевіча
    Старонка Зміцера Вайцюшкевіча на West Records
    Фестывалі: У складзе «Палаца»— «Басовішча» (Гродэк, Польшча, 1992, 1995-1997), «Tanz und Folkfest» (Рудольштат, Германія, 1994), «Азія Даўысы» (Алматы, Казахстан, 1995), «Маладзечна» (Маладзечна, 1995-1997); у складзе «KRIWI» — «Dzwieki Роіпосу» (Польшча, 2008), «Fete Des Cultures» (Люксембург, 2002), «Radio MultiCulti Party» (Берлін, 2002), «Pogranicze» (Франкфурт-на-Одэры, Германія, 2002).
    Узнагароды: У складзе «Палаца» — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) на «Рок-каранацыі 1996»; у складзе праекта «Народны альбом» — «Альбом года» на «Рок-каранацыі 1998»; у складзе «KR1W1» — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) на «Роккаранацыі 1997», «Гурт года» (галоўная ўзнагарода) і «Кліп года»(«3а туманам») на «Рок-каранацыі 1999»; у складзе праекта «Я нарадзіўся тут» -— «Падзея года» на «Рок-каранацыі 2001»; сола — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) і «Музыка года» на «Рок-каранацыі 2001», «Незалежная музыка» — «Альбом года» на «Містэрыі гуку 2006» (па выніках продажу сярод беларускіх выканаўцаў), «Спеўная паэзія» (за альбом «Танга з ружай») на «Рок-каранацыі 2006».
    Узнагароды «Experty.by»: Альбом «Тое, што трэба» патрапіў у топ-10 па версіях «Experty.by» і «Вялікага журы» па выніках 2008 г.
    Тэксты песень
    Беларуская песня
    Уладзімір Караткевіч
    Дзе мой край
    Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа. Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы 1 вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
    Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
    Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
    Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры, Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, 1 бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.
    Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
    Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі, Дзе жанчыны. як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі.
    Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
    Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
    Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
    Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, Ты — наш сцяг, што нікому. нікому на свеце, нікому He дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
    Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
    I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
    Мы клянёмся табе, што ніколі,
    Ніколі,
    Ніколі,
    Так,
    Ніколі не кінем.
    He кінем, He кінем цябе!
    Анатоль Астрэйка
    Нёман
    Музыка Н. Сакалоўскага
    Ой, Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі. Магілаю ворагам цеснай He раз твае хвалі былі.
    Рака наша слаўная Нёман, Чысцейшая чэрвеньскіх рос, Хто мар не ўплятаў у твой гоман, Табе хто пашаны не нёс?
    Ой, Нёман, ой, бацька мой Нёман, Як сонца, як дзень дарагі, Касцямі звяроў ды шалёных Усланы твае берагі.
    А бераг высокі і роўны, Жарсцвяны і крыты лазой.
    Нясеш тыя грані чароўна Блакітнаю хваляй сваёй.
    Ой, Нёман, ой, бацька любімы, Як сонца, як дзень дарагі, Садамі цудоўнай Радзімы Твае расцвілі берагі.
    Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч
    Я нарадзіўся тут
    Я нарадзіўся тут —
    У	краіне пад шэрым небам.
    Я нарадзіўся тут —
    У	краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
    Я нарадзіўся тут —
    У	краіне прапіскі і скручаных кранаў.
    Я нарадзіўся тут —
    У	краіне сотняў парушаных храмаў.
    Прыпеў:
    Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут.
    Я нарадзіўся тут, I я буду жыць тут.
    Я нарадзіўся тут —
    Дзе білет у адзін бок —
    Гэта шанец для тых, хто нязгодны.
    Я нарадзіўся тут —
    Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.
    Я нарадзіўся тут,
    Таму гэта — мая краіна.
    Я нарадзіўся тут —
    На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.
    Прыпеў.
    Я нарадзіўся тут, Дзе нараджацца было небяспечна.
    Я нарадзіўся тут,
    Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але мне гэта Недарэчна.
    Я ведаю. што
    Паслязаўтра на нашых калгасных палетках
    Замест пустазелля й палыну Ўзыдуць белыя і чырвоныя кветкі.
    Адам Русак
    Бывайце здаровы
    Бывайце здаровы, жывіце багата, А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
    У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
    I вашае ласкі вавек не забудзем.