• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 212с.
    Мінск 2010
    58.42 МБ
    Наступны. больш сонечны дзень абяцаў новыя музычныя сустрэчы. але на гарадской плошчы Рынак. Там павінны былі выступіць гурты фолкі медыевальнай накіраванасці, таксама калектывы, якія выступаюць у акустычным варыянце. Таму вядучы фэсту Алесь Круглякоў на сцэну першай запрасіў Насту Някрасаву, якая прадставіла ў гэты дзень уласны фолк-праект. Пакуль яго праграма яшчэ не поўнасцю сфарміравалася канцэптуальна. Але тое, што музыкі ў пошуку, відавочна. Таму выступ Насты Някрасавай выклікаўу слухачоў толькі пажаданні поспехаўу абраным музычным накірунку.
    Фолкавыя спевы на фестывальнай сцэне змянілі акустычныя рок-н-ролы, блюзы і востра-сацыяльныя зонгі ад Андрэя Плясанава і гурту «P.L.A.N.». 1 хоць Андрэй і яго нязменныя музыкі гралі «непадключанымі», гук на сцэне набыў сакавітую рок-н-рольную афарбоўку. Гэтаадбілася наўспрыманні іх музыкі: слухачы пусцілісяў скокі, падпявалі Плясанаву, актыўнанабывалідыскі«Р.Ь.А.М.»і іншых беларускіх гуртоў. 3 цікавасцю былі сустрэты выступы фолк-гуртоў больш мадэрновай і эксперыментальнай накіраванасці. Маю наўвазе творчасць дуэта «ЯК» і гурту «Джамбібум», якія выканалі песні са сваіх новых альбомаў «Хоха» і «Жавароначкі».
    Але сапраўднае свята для львавян, якія ў гэты дзень прыйшлі на фэст, пачалося, калі на сцэну былі запрошаны лідар медыевальнай сцэны Беларусі гурт «Стары Ольса». Трэба адзначыць, што сустрэча з «жывым» выкананнем «Старога Ольсы» — гэта доўгачаканы падарунак для беларусаў Львова. Як адзначыў адзін з актыўных дзеячаў беларускага руху ў Львове Сяржук Горбік-Нехамец, гэтую сустрэчу з музыкай знанага гурту яны чакалі вельмі даўно і вельмі задаволены магчымасцю
    пачуцьтыя кампазіцыі, якія вядомы ім па дысках. Асабліва зацікавіла львавян балада «Бітва пад Оршай», у якой праслаўляецца вядомы ў Беларусі і ва Украіне князь Канстанцін Астрожскі.
    Улюбёнцам украінскай публікі стаў артыстычны і выкшталцоны Зміцер Вайцюшкевіч са сваім гуртам «WZ-Orkiestra». 1 гэта зразумела, бо Зміцер — вядомы выканаўца як беларускіх песень. так і блізкіх ім украінскіх. Асабліва памежнага палескага рэгіёна. Падчас выступлення Зміцера плошча Рынак была запоўнена найбольш і жыхары горада адчынялі вокны сваіх кватэр, каб лепш была чуваць цудоўная музыка беларускага выканаўцы...
    Праўда, трохі пазней вокны давялося прычыняць, бо на сцэну выйшлі гурты значна больш гучныя, хоць даволі арыгінальныя. Гэта тычыцца беларусаў з «Litvintroll»і гурту з Івана-Франкоўска «Кораллі». Аб’ядноўвала іх не толькі магутная гітарная «падкладка» ў гучанні, але і выкарыстанне старадаўніх народных інструментаў: беларускіх дудаў і гуцульскай трэмбіты адпаведна. Беларускі гурт выконваў «металічны» рок з сярэднявечнымі акцэнтамі, украінцы — рытмічны этна-фанк пад завадныя гуцульскія рытмы-«каламыйкі». А паміж выступам гэтых каманд сваё баявое майстэрства прадэманстравалі ўкраінскія ваяры з рыцарскага клуба «Чорны Галнч».
    Пакуль музычна-тэатральная дзея, якая адбывалася на плошчы Рынак, блізілася да завяршэння, як у парку культуры імя Б. Хмяльніцкага распачаўся фінальны канцэрт фэсту «Be Free» — «Быць вольным». Яго распачалі выступленні ўкраінскага гурту «Ху4», вядомых у Беларусі каманд IQ-48, «Mauzer». Далей зайгралі польскія музыкі з гурту «Metanoia», якія трапілі на фэст праз удзел у конкурсе маладых выканаўцаў Rocko-Go. Дарэчы, сваю праграму польскія выканаўцы вялі па-беларуску.
    3 асаблівай увагай слухачы аднесліся да твораў знакамітай «Крамы», якая ў гэты дзень выконвала толькі хіты. Трэба было адчуць, стоячы ў сярэдзіне натоўпу, як большасць слухачоў падпявае «Краме» і іх песням «Камендант», «Будзь разам з намі», «Выпі са мной да дна», «Хавайся ў бульбу ». Адзін з актыўных прадзюсараў фэсту, лідар гурту «ULIS» Слава Корань, не зважаючы на каласальную стому ад фестывальнай мітусні, на сцэне быццам бы пераўтварыўся ў новага чалавека. Радаваў цудоўнымі кампазіцыямі, якія былі «расквечаны» віртуознымі пасажамі яго гітары. Зразумела, найбольшы поспех мела этапная кампазіцыя музыканта «Радыё Свабода».
    Што тычыцца яшчэ аднаго знакамітага ўдзельніка фэсту — гурту «Neuro Dubel», то гэтым разам Аляксандр Кулінковіч і яго калегі аддалі перавагу сваёй роднай мове. што вельмі спадабалася і беларусам, і ўкраінцам.
    Завяршалі фэст улюбёнцы ўкраінскай публікі, добра вядомыя ў Беларусі музыканты гурту «Тартак». Лідар каманды Сашко Палажынскі перад выкананнем кампазіцыі «Не жадаю» папрасіў ва ўкраінскіх слухачоў прабачэння за тое, што іх любімы твор гучыць не на роднай мове, у беларусаў за тое, што па-беларуску песня будзе не зусім дакладнай па тэксту і вымаўленню. Але Сашко выканаў «Не жадаю» так дакладна, што гэты варыянт кампазіцыі ўжо можна лічыць класікай беларускага рэпа, хоць і «ўкраінскага гатунку».
    Анапголь Мяльгуй
    «Новы час», 2008 год
    Спатканне з беларусамі ЗША
    Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» аказала арганізацыйную дапамогу ў правядзенні сустрэчы беларусаў Амерыкі з беларускім спеваком Зміцерам Вайцюшкевічам. Канцэрт артыста прайшоў 4 снежня 2009 года ў грамадскай зале сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Ныо-Ёрку.
    1	Іра свас ўражанні ад сустрэчы і ад канцэрта распавядае сам выканаўца: «Зала, у якой я выстунаў, дастаткова вялікая. Яна была амаль уся запоўненая. Можа. не зусім шчыльна, бо людзі не чакалі, што я прыеду. Я з'явіўся як гром сярод яснага неба. Вельмі прые.мна было, што былі і людзі сталага веку. і вельмі шмат моладзі, і таксама афіцыйныя асобы. якія працуюць пры пасольстве ці ў
    ААН, дакладна не магу сказаць. Уражанні засталіся вельмі пазітыўныя. Мяне добра прымалі, пасля канцэрта накармілі вельмі смачнай яешняй. Гэта была вельмі цікавая паездка, бо мы ж у прынцыпе мала што ведаем пра жыццё беларусаў у Амерыцы. А тут была магчымасць сустрэцца ў жывую».
    «Адным з першых, хто нёс беларускае слова на замежным радыё, быў выхадзец з Наваградчыны, прафесар Янка Запруднік, які жыве ў ЗША. Яго перадачы на гістарычныя тэмы былі заўсёды змястоўнымі, дапамагалі тым, хто іх слухаў, пазнаваць мінулае і сучаснае нашага народа. Як адзначаў сакратар беларускіх грамадскіх арганізацый у Саўт-Рыверы Міхась Сенька (ураджэнец мястэчка Новы Свержань на Стаўпеччыне). праз пяць дзясяткаў гадоў знаходжання ў эміграцыі, для яго беларуская дзейнасць заўсёды з’яўлялася патрэбай душы. той нябачнай нітачкай, якая лучыла яго з Радзімай.
    У суладдзі з нацыянальнымі традыцыямі Бацькаўшчыны імкнуліся працаваць у эміграцыі прадстаўнікі розных катэгорый беларускай інтэлігенцыі. Творчасць многіх з іх пакінула адметны след, унесла каштоўны ўклад у мастацкую спадчыну беларускага народа. Хтосьці далёка ад Радзімы ствараў музычныя творы, у якіх гучалі мілыя сэрцу родныя матывы, хтосьці маляваў партрэты славутых людзей, адкла-
    дзеныя з юнацкіх гадоў краявіды Беларусі, займаўся нацыянальнай вышыўкай.
    У 60-я гады ў амерыканскім горадзе Нью-Джэрсі Уладзімірам Бычкоўскім, выхадцам з Петрыкаўскага раёна, быў створаны першы беларускі эстрадны аркестр у замежжы. Ён праіснаваў 25 гадоў. У яго выкананні гучалатолькі нацыянальная музыка...»
    У час выступленняўу ЗША Зміцер выконваў песні самага рознага кшталту, з розных альбомаў. Шмат спяваў патрыятычных песень. «Былі і жартаўлівыя песні, і сумныя, і душэўна-чуллівыя. He ўсе беларусы Амерыкі мяне добра ведаюць, таму трэба было паказаць, чым я займаўся апошнія дзесяць год. Так што гэта быў, так бы мовіць, канцэрт-знаёмства».
    «Пасля вяртання з гастрольнай паездкі па ЗША Тодар прыйшоў у Тэатр беларускай драматургіі і прапанаваў гледачам і сябрам з кампаніі «Будзьма» невялічкі спектакль, які складаўся з некалькіх частак: філасофскай развагі «Дарогі» на вершы Уладзіміра Някляева, драматычных «Зорак» на вершы Рыгора Барадуліна і лірычна-жартаўлівай песні «Суседка» на верш Г. Бураўкіна», — адзначыў музычны крытык Анатоль Мяльгуй.
    Па матэрыялах інтэрнэту
    «Для мяне важна будаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю»
    Вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч у рамках праграмы «International Visitor Leadership» правёўтры тыдні ў ЗША і дзеліцца сваімі ўражаннямі.
    — Нашае знаёмства з Амерыкай адбывалася цягам трох тыдняў — з 14 лістапада па 6 снежня. За гэты час мы даведаліся. што яна з сябе ўяўляе з пункту гледжання культуры. Галоўны прынцып: ты ўкладаеш уласныя грошы ў любы культурны праект, табе скасоўваюць падаткі. Гэта былі тры тыдні, насычаныя сустрэчамі, адкрыццямі, новымі людзьмі, гатэлямі, самалётамі, машынамі. Мы наведалі пяць гарадоў: Вашынгтон — сталіцу, Сіэтл на паўночным захадзе ЗША, Канзассіці ў Цэнтральнай Амерыцы. Новы Арлеан на поўдні і Нью-Ёрк на ўзбярэжжы Атлантыкі.
    — Гэта было Ваша першае падарожжаў Злучаныя Штаты?
    — Так, я быў у Амерыцы ўпершыню, і мне вельмі там спадабалася. Амерыканцы любяць вялікія машыны, канкрэтыку, упэўненасць у сабе і энергічны лад жыцця. Гэта датычыцца і музыкі. Мне як музыку было цікава, што слухаюць амерыканцы. Я быў прыемна ўражаны, што паўсюль, нават у звычайных прадуктовых крамах, гучыць якасная музыка. Яна грунтоўная, і ў ёй няма легкадумнага налёту. Канешне, немагчыма падагульняць. бо Амерыка ўся розная. Напрыклад, Канзассіці —гэтасталіцадругой эпохі амерыканскагаджазу. 1 гэтаўнікальнае месца, радзіма Паркера, павольна памірае. А ў Новым Арлеане жывуць вельмі вясёлыя людзі, нягледзячы на тое, што яны пакутавалі праз ураган Катарыну ці калісьці былі абцяжараныя барацьбой за правы чорных. Яны гэтага не хаваюць, наадварот, кажуць і спяваюць аб гэтым. I мне гэтая рыса характару ў арлеанцах вельмі падабаецца.
    — Значыць, добрую музыку варта слухаць у Новым Арлеане?
    — Новы Арлеан — найпрыгажэйшы горад Амерыкі і, бадай, самы вясёлы. Нават на вуліцы можна пачуць шмат музыкаў самага высокага ўзроўню. Калі хочаш адарвацца, паслухаць цікавую музыку і пасядзець у рэстарацыі, дзе сядзелі Нікалас Кейдж ці Брэд Піт, трэба ехаць у Новы Арлеан. У Амерыцы гэта так натуральна, што ў кожнай, нават самай непрывабнай кавярні сядзела якая-небудзь зорка. Са знакамітасцю і сёння можна спаткацца ў звычайнай кавярні: амерыканская эліта ча-
    ста п’е каву. Для нас гэта гучыць трошкі шокава: як можна ў простай кавярні ўбачыць Луі Рыда ці, скажам, Джона Траволту?
    — А ці добра амерыканцы ведаюць тых, хто жыў з імі побач?