Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
Ствараць сцэнічныя вобразы Зміцеру дапамагалі ўдзельнікі яго аркестра: Ксенія Мінчанка, Юрась Мартынаў, Аляксандр Сазонаў, Алег Івановіч, а з імі разам — Аляксандр Памідораў. Пранікнёна гучалі патрыятычныя вершы Адама Глобуса, якія акцэнтавалі беларускую тэматыку. Праграма, у якой прымаў удзел з чытаннем вершаў паэт і мастак Адам Глобус, суправаджалася цудоўным шматкаляровым відэашэрагам.
«Знак, 500 гадоў таму прывезены Скарынам з Італіі, аб’яднаў пад адной вокладкай традыцыйную японскую паэзію і сучасную беларускую музычную культуру, — піша ў прадмове да новага альбома Міхал Анемпадыстаў. — Спалучаючы рознае, мы ствараем сваё, і кола часу рухаецца наперад».
Э. Дзвінская
«Наша слова», 5 кастрычніка 2005 года
«Месяц — жоўтая лодка»
19 кастрычніка 2008 года адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, на якім былі прэзентаваны новыя песні на вершы знанага мэтра паэзіі, публіцыста і грамадскага дзеяча Генадзя Бураўкіна.
Яны складуць лістападаўскую праграму пад назвай «Лірыка» і напрыканцы года выйдуць асобным дыскам. Новая
праграма будзе адметнай элементамі року.
Слухачы з цеплынёй успрынялі папулярныя творы на словы Р. Барадуліна, У. Някляева, Л. Дранько-Майсюка, А. Русака. «Спявак знайшоў адэкватны музычны стыль, які адпавядае вершам сучасных беларускіх класікаў, — кажа публіцыст і паэтка Валянціна Аксак. —• Створаныя ў сілаба-танічным рытме, яны падразумяваюць магчымасць быць пакладзенымі на музыку, іх ад пачатку напаўняе сугучнасць спевам. Іншая справа — праспяваць Маякоўскага, але і тут артыст набірае вышыню шчырасцю і палымянасцю пачуццяў».
3	далікатнасцю і прафесійнасцю музыкант падыходзіць як да вядомых паэтычных узораў, так і да не дужа знаных, і яны ў яго выкананні становяцца маленькімі шэдэўрамі.
Набліжаючыся да фальклорных матываў, артысты «WZ-Orkiestra» кіруюцца беларускай фальклорнай мелодыкай, адчуваюць народную стыхію, насычаную ўнутраным драматызмам, як гэта яскрава бачна ў баладах «Зялёны дубочак», «Даніла» і іншых.
Адбылася прэм’ера некалькіх песень на вершы з новага цыкла «Лірыка». Мяккасць, стрыманая расчуленасць, задушэўнасць, уласцівыя бураўкінскай лірыцы, спалучаюцца з багатай аркестроўкай. У песнях «Твая пяшчота», «Месяц — жоўтая лодка», «Суседка» праступаюць непаўторныя абрысы паэзіі трапяткога майстра. Слова, сагрэтае ўтрапёным пачуццём, напаўняе радасцю беларускую душу.
«Я прыемна ўражаны новымі адкрыццямі, якія прапануе таленавіты спявак, — кажа пастаянны наведвальнік праграм, амбасадар Каралеўства Швецыі спадар Стэфан Эрыксан. — Каб заахвоціць спевака да сумеснай творчасці, мы прапанавалі яму вершы сучасных шведскіх паэтаў у перакладзе Дз. Плакса, ён паглыбляецца ў іх, рыхтуе для іх музычную афарбоўку».
Э. Дзвінская
* * *
«Тузін гітоў» наведаў прэзентацыю дзясятай кружэлкі Зміцера Вайцюшкевіча «Лірыка» на словы выдатнага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. Альбом быў заяўлены як рокавы. 1 Зміцер хваляваўся за тое, ці ўспрымуць змены ў яго творчасці даўнія аматары і сябры. «Я — рооокер!», — часам па-над залаю ўзлятаў крык апантанага спевака.
Пераход выканаўцы да рокавай эстэтыкі быў прыязна спатканы яго прыхільнікамі: і маладзёнамі, і сталымі мужчынамі, і «панямі трошкі ў гадах»... Бадай, упершыню за доўгі час публіка кінулася на танцпляц, бо сама музыка вымагала поўнага энергетычнага абмену ды руху. Экспромтны хор дзяўчат так чыста ды ўдала выводзіў мелодыі, падпяваючы Зміцеру, што ён нават выказаў пажаданне дадаткова падзапісаць «хор» да песняў у студыі, ад чаго, па яго меркаванні. кампазіцыі толькі набудуць у размаху ды гучанні.
Выканаўца крыху перажываў адмоўныя водгукі ды рэакцыі на яго новы музычны імідж, таму на працягу ўсяго выступу апеляваў да вядомага беларускага музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, ад якога атрымаў адмоўную рэцэнзію на свой эксперымент акурат незадоўгада прэзентацыі.
Першая частка канцэрта — непасрэдна прадстаўленне новага альбома, у які збольшага ўвайшлі малавядомыя вершы Бураўкіна. Вайцюшкевіч распачаў яе разам з аўтарам тэкстаў, які ў сваю чаргу зачытаў верш, што вельмі незвычайна слухаўся ў клубнай прасторы. Але спадар Генадзь знайшоў патрэбныя словы і ў такой нязвыклай для яго атмасферы.
Тузін гітоў
«Спі, мая кветачка!»
На прэм’еры сваёй новай праграмы «Калыханкі», што днямі адбылася ў Малой зале канцэртнай залы «Мінск», спявак Зміцер Вайцюшкевіч смела заявіў: «Мы зрабілі рэвалюцыю ў калыханках!» Калі каардынатар праграм Дзіцячага фонду UNICEF Юлія Ляшкевіч папрасіла
Зміцера запісаць адну калыханку для праекта, ён запісаў значна больш, а менавіта — дзесяць. «Вайцюшкевіч — яркае ўвасабленне таго, што калі таленту шмат, то яго абмежаваць нельга!» — уражана Юлія.
Сам Зміцер таксама задаволены зробленым: «Мы цяпер маем магчымасць зрабіць новую беларускую песенную традыцыю для нашых дзяцей. У першую чаргу мы павінны пісаць для дзяцей. Ды і ўсе мы былі або і цяпер ёсць дзеці».
Такое меркаванне спевака бачна і ў тэматыцы песень. Калыханкі — гэта песні не толькі для дзяцей, але і для дарослых, для закаханых, для душы. Словам. якраз для той аўдыторыі, што сабралася на канцэрт. «Да таго ж у гэтым праекце была магчымасць паяднаць усіх маіх сяброў — беларускіх паэтаў, — прызнаецца Зміцер Вайцюшкевіч, — Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Рыгора Барадуліна, Міхаіла Анемпадыстава...»
Па рэакцыі гледачоў можна адчуць, што найбольш упадабалі яны «Калыханку для закаханых» на словы Уладзіміра Някляева (уся зала хорам падпявала: «Я цябе закалышу-у-у... Залюляю-залюля-а-ю...»), «Калыханку для дарослых» на верш Міхаіла Анемпадыстава, які напісаны 12 гадоў таму, а таксама чароўную пяшчотную калыханку «Спі, мая кветачка», праспяваную Ксеніяй Мінчанка.
Колькасць гледачоў-слухачоўу зале адпавядалаякасці канцэрта — звыклы для Вайцюшкевіча поўны аншлаг. Пераважную большасць складалі дарослыя: напэўна. бацькі ці будучыя бацькі намагаліся вывучыць як мага болей з прэзентаваных калыханак. I недарэмна, бо дыск у фізічным увасабленні прысутным убачыць не давялося. А калі
нават у будучыні надарыцца, то набыць усё адно не ўдасца: паколькі праект дабрачынны, дыскі не прадаюцца, а толькі дорацца. Падчас канцэрта Вайцюшкевіч таксама заахвочваў гледачоў галасаваць за кліп «Спі, мая кветачка», каб яго часцей паказвалі на Першым музычным канале. «Ён таго варты», — пераконваў Вайцюшкевіч.
Вальжына Корсак
«Народная воля», 12.01.2007, № 7~8
Зьміцер Вайцюшкевіч
& WZ-ORKIESTRA
Прэм'ера новай праграмм
Даверлівае слова да слухачоў
Музычны крытык Анатоль Мяльгуй на старонках «Новага часу». падсумоўваючы вынікі працы кампаніі за 2009 год, піша: «Грамадская ініцыятыва «Будзьма» сёння — гэта безупынная плынь канкрэтных спраў, праектаў, накіраваных на тое, каб адрадзіць у беларусаў павагу да ўсяго бслару-
скага: літаратуры, паэзіі, выяўленчагамастацтва, музыкі. Але найперш да роднай мовы. Для дасягнення гэтай мэты рэгулярна праводзіліся сустрэчы пісьменнікаў і музыкаў не толькі са сталічнымі слухачамі, але і жыхарамі невялікіх мястэчак і вёсак».
«У рамках кампаніі «Будзьма» мы аб’ехалі розныя куткі Беларусі, — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч. — Адбылося каля 400 канцэртаў».
Падчас канцэртаў Зміцер нязмушана размаўляе са сцэны са сваімі слухачамі.
Гаворыць з марай, з пастаноўкай пытання: «Ці ёсць у вас на вёсцы кавярня, традыцыйная «Івушка» ці «Падарожная»? А на якой мове напісана ў ёй меню? Ці ёсць там мачанка, селядзец ці «сальцісон з шынкаю»? У Польшчы, у Нямеччыне ці ў Японіі, дзе я быў. госці стараюцца дагадзіць кухару, ламаюць язык, стараючыся прагаварыць на роднай ягонай мове прыемныя яму словы. Ці будзе ж у нас гаварыцца па-беларуску?
Варта ездзіць да людзей, спяваць, хадзіць у народ, і не толькі перад выбарамі.
Бывае, што кіраўнікі мясцовых аддзелаў культуры не могуць сказаць слова па-беларуску», — падкрэсліў спявак.
«Ці можна ў нас назваць 10 самых папулярных песень, якія ўсе ведаюць? “Купалінка”, “Бывайце здаровы, жывіце багата”. У Японіі такія песні лёгка назавуць, і той не японец, хто іх не ведае, а, напэўна, карэйскі шпіён».
«Калыханкі ўсім патрэбны, — распавядае любімы спявак шырокай аўдыторыі. — Трэба, каб людзі навучыліся адзін аднаго шкадаваць, ставіцца з цяплом, берагчы адзін аднаго. Уяўляеце, дзяўчынка возьме сваю бабулю за руку і скажа: давай, я табе паспяваю калыханку, мая
родная, а ты адпачні, не турбуйся, дарагая, бо ты ж столькі напрацавалася за цэлы дзень! У той бабулі і сэрца растане. Можа, і Міколка заспявае калыханку свайму бацьку, і ён палагаднее душой, і нешта ў свеце пераменіцца.
Свой пакінуў сонны трон Сынаў сын, самотны сон, He спыняецца нідзе, Сонных дзетак спаць кладзе.
Р. Барадулін. «Будзільнік»
Для мяне з’яўляецца важным сведчанне адной жанчыны, — кажа артыст. — У яе ў жыцці была цяжкая сітуацыя. I калі яна ставіла для сваёй маці песню са словамі: “Дай мне руку і пойдзем”, тая бабуля рабіла ўпэўненыя крокі і адчувала сябе больш моцнай».
Э. Дзвінская
Лідар «WZ-Orkiestra» перамог на «Зорным рынгу»
Зміцер Вайцюшкевіч перамог у інтэрактыўным шоу тэлеканала СТВ экс-вакаліста ВІА «Снняя птнца» Аляксандра Звяровіча.
5 снежня 2009 года на канале СТВ на «Зорным рынгу» сышліся Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Звяровіч, экс-вакаліст ВІА «Снняя птііца».
Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў супраць гурту свайго саперніка адзін. На рынгу трымаўся нязмушана, нібы гэта і не запіс на дзяржаўным тэлеканале, а выступленне дзе-небудзь на гарадской сцэне Львова ў часе чарговага фэсту «Be Free».
Спяваючы «Я нарадзіўся тут», Зміцер зрабіў заўважны акцэнт на словах пра «белыя і чырвоныя кветкі». Каментатары шоу, якія час ад часу з’яўляліся ў кадры, пры гэтым эмацыйна падкрэслілі: «Наш чалавек, наш!»
Большасць пытанняў Вайцюшкевічу задавалі па-беларуску, на беларускай мове было пазначанае ягонае імя побач з нумарам тэлефона для галасавання. Зміцер, натуральна, размаўляў на роднай мове.
Аляксандра Звяровіча не менш цёпла віталі на сцэне. Шмат хто са слухачоў прыгадваў пры гэтым пра сваю маладосць. Аднак вынікі галасавання зафіксавалі ўпэўненую перамогу лідара «WZ-Orkiestra»: 5364 галасоў супраць 3943.
«Наша Ніва», 06.12.2009
Мой сябра анёлак
Ужыцці кожнага чалавека наступаюць перыяды сапраўднага шчасця. З’яўленне на свет маленькіх анёлкаў-дзетак на пэўныя моманты надае крылы нам самім, дарослым. Вясёлыя званочкі, нястомныя выдумшчыкі, няўрымслівыя балбатушкі, яны ўвесь час абнаўляюць жыццё, расквечваюць колерамі самыя пахмурныя дні.