Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
Па сваёй звычцы на развітанне Вайцюшкевіч выканаў «Бывайце здаровы». Але зала стоячы доўга не адпускала спевака, і ён пад гучныя апладысменты праспяваў яшчэ «Я нарадзіўся тут». «Дзякуй вам за тое, што вы так паважна прынялі мяне, і гэты свой першы канцэрт у
Віцебску я запомню», — сказаў бард. Як падалося, гэта быў не проста дзяжурны камплімент, а словы ад сэрца.
Канцэрт 3. Вайцюшкевіча ў абласной філармоніі арганізавала творчая група No Logo Promo.
Яна Ільіна, «Кулыпура»
У Наваполацкай філіі ТБМ
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у бібліятэцы імя Я. Коласа ў Наваполацку адбылася сустрэча з музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. Канцэрт арганізавалі сябры Наваполацкай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны».
Бібліятэчная зала ледзь змясціла ў сабе ўсіх аматараў творчасці Зміцера Вайцюшкевіча, які праспяваў песні на словы Г. Бураўкіна, У. Някляева, Р. Барадуліна, шведскіх і японскіх паэтаў. Паміж цудоўнымі спевамі музыка распавёў пра свае вандроўкі з канцэртамі па свеце, аднак сп. Зміцер зазначыў, што значна большае задавальненне яму прыносяць творчыя сустрэчы на сваёй Радзіме.
Між іншым, апошні тур паўсёй Віцебскай вобласці адбыўся дзякуючы ініцыятыве «Будзьма». Музыка пры гэтым не губляе надзею, што некалі адбудзецца і вялікі канцэртны тур па ўсёй Беларусі.
Падчас сустрэчы адбываўся конкурс на лепшае пытанне, прызы — дыскі Зміцера Вайцюшкевіча — былі прадстаўлены ТБМ. Слухачы даведаліся пра хуткае павелічэнне сямейства Вайцюшкевічаў, пра бараду — як сімвал барацьбы з гламурам на музычных пляцоўках Беларусі. Шматлікія аматары спеваў сп. Зміцера набіваліся да яго ў госці на разрэкламаваны хутар. Музыка абяцаў усіх прыняць, асабліва ў час вясновых прац на раллі.
Сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам у свята роднай мовы стала доказам еўрапейскасці і папулярнасці беларускай культуры, прынесла шмат прыемных пачуццяў і ўсмешак усім прысутным.
02.2009
Канцэрт у Бабруйску
Музыка выступаў пад акампанемент гітары. Песні ў большасці сваёй былі на беларускай мове. Але час ад часу ён спяваў рускамоўныя, польскамоўныя і японскамоўныя песні, а адзін з куплетаў песні «Бывайце здаровы, жывіце багата...» спяваўся па-італьянску. Паміж песнямі спадар Вайцюшкевіч распавядаў прасвае замежныя канцэрты, пра ўражанні, якія засталіся ад наведвання іншых краін, пра гісторыю сваёй творчасці... Тэматыка песень, якія выконваліся на канцэрце, была лірычнай — аб жыцці, аб каханні...
На наступны дзень спявак выступаў у Мінску, а праз некалькі дзён — у Францыі.
03.2009
Творчая сустрэча ў Гродне
Сустрэча са спеваком прайшла ў межах агульнабеларускай кампаніі «Будзьма!». На сустрэчы можна было таксама пазнаёміцца з новымі музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Зміцера Вайцюшкевіча падрыхтавалі таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі. Сам музыка сказаў: «Гэта быў нармальны канцэрт, сустрэча сяброў і землякоў. Я ж сам гарадзенскі, з Бярозаўкі!»
Некаторым гродзенцам, збольшага студэнтам ГРДУ імя Я. Купалы, пашчасціла пачуць выступ Вайцюшкевіча летась на «Днях шведскай культуры». Сам музыка ўзгадвае, што з сапраўдным канцэртам апошні раз быў у Гродне год дзесяць таму, яшчэ з «Палацам». Гэтым разам пасля Гродна музыку чакаюць Беласток, Варшава, Кракаў.
Творчая сустрэча адбылася ў памяшканні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага, 48а-44).
Над шырокім Дняпром
Першы канцэрт спевака ў Магілёве адбываўся ў малой зале гарадскога Дома культуры 29 сакавіка і сабраў амаль поўную залу. У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы і Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і адпачынку.
— Мармуровыя сцены, крэслы з багатай абіўкай — усё гэта паставіла пячатку паважнасці на атмасферу ў зале, і публіка рэагавала на мяне стрымана, толькі слухала. Але напрыканцы яна не вытрымала і дала волю сваім эмоцыям, спявала і танцавала разам са мной, — падзяліўся ўражаннямі ад канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч.
Падчас выступу прагучалі песні набеларускай, польскай, японскай мовах з розных альбомаў Зміцера Вайцюшкевіча. Пасля музычнай часткі была арганізавана сустрэча са спеваком. Цягам яе ўсе прысутныя маглі задаць пытанні свайму ўлюбёнаму выканаўцу і пачуць на іх адказы, паведамляе «Будзьма».
У горадзе Радзівілаў
Выступ Зм. Вайцюшкевіча ў зале Нясвіжскай бібліятэкі адбыўся ў канцы ліпеня 2009 года.
«Гэта была своеасаблівая арт-тэрапія, — распавяла нясвіжская паэтка Наталля Бордак. — Слухачы далучаліся да імправізацый, пляскалі ў далоні, пасля канцэрта шчыра ўсміхаліся адзін аднаму. Але ж загадчыцы бібліятэкі далі строгую вымову. «Пра што ён спяваў?» — дапытваўся намеснік па ідэалогіі. «Ну, пра ваўкоў, пра пеўняў, пра каханне, — паціскала плячыма загадчыца бібліятэкі. — А што?»
У жніўні Зміцер зноў прыехаў у Нясвіж са сваёй сям’ёй. Хор пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай выступаў у Нясвіжскім фарным касцёле. У хоры спяваюць прадстаўнікі розных прафесій: эканамісты, праграмісты і інш. У доўгіх шэрых світках, з нотамі ў руках, яны трымаліся ўрачыста і ўзнёсла. Пакуль спадарыня Галіна кіравалахорам, Зміцер трымаў на руках маленькага Язэпа.
Спяваем з дзецьмі
Канцэрты спевака Зміцера Вайцюшкевіча адбыліся 30 чэрвеня ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі і дзіцячым летніку мястэчка Бобр.
«Мне падабаецца выступаць для дзяцей, спяваць ім празвяроў, пра лес. Яны добра ўспрымаюць і разумеюць гумар, стараюцца зразумець усе словы».
Па матэрыялах інтэрнэту
«Балады»
алі артыст быў удзельнікам славутага гурту «KR1WI», мы прызвычаіліся да ягоных стромых еўрапейскіх тураў, таму я не здзівіўся. што на прэзентацыю альбома «Балады» мне ўпершыню давялося трапіць восенню 2002 года ў Польшчы, адкуль Зміцер скіраваўся
ў Швецыю, Нямеччыну і толькі потым — у Беларусь.
Публікапасля канцэрта выходзіла, вельмі характэрнаабмяркоўваючы выступ Зміцера Вайцюшкевіча: «Taki nudny? Ale jaki fajny!»
Так, «Балады» — вельмі смелы і вельмі ўнікальны эксперымент на беларускім музычным рынку. Спявак, кампазітар і мультыінструменталіст 3. Вайцюшкевіч рызыкнуў заваёўваць публіку не моднымі рытмамі і хітовай пралічанасцю канструкцый і твораў, a глыбінёй і высокім прафесіяналізмам.
Вайцюшкевіч пераканаў, што не ўсё страчана для густоўнага прадукту, бо нават айчынныя прэзентацыі праходзілі зусім не ў пустых залах, а музычны кіёск на канцэртах зазнаваў даўно забытае паняцце — чарга. Што так прываблівае публіку ў альбоме «Балады»?
Бадай, пры жаданні тут можна вылучыць і своеасаблівыя хіты, хоць яны зусім не падобныя на ўлюбёнцаў хіт-БМ-эфіру. Да такіх я залучыў бы «Зялёны дубочак», «Не сячы, мой татулька». Іх ведаюць усе — ад фанатаў экстрэмальнага дэз-металу да прыхільнікаў опернага мастацтва. Яны ўвайшлі ў зборнік «Hard Life-Heavymusikil» у версіі знакамітага рок-гурту «Зьніч», а другую выконвалі ў розных варыянтах і славуты оперны тэнар Міхась Забэйда-Суміцкі, і лідар гурту «Троіца» Іван Кірчук. Але Зміцеру Вайцюшкевічу ўдалося разгарнуць новыя таямніцы энергетыкі нават у вядомых творах. Дый у самой тэкставай рэдакцыі тут упершыню адчуваецца выразная прысутнасць яцвяжскіх дыялектаў беларускай мовы:
«Зэлэный дубочак на бок похіліўся.
Молады козачок, чого зажурыўся?
Чы волы прысталы, чы з дорожкі зьбіўся?
(Ці маскалі клічуць? Ці ў дзеўку ўлюбіўся?)
А вось апошні ўсходні варыянт развіцця сюжэту, які ёсць у ЗабэйдыСуміцкага, у Вайцюшкевіча адсутнічае, затое з’явілася нешта новае:
Зайшоў да карчомкі, водочкі напіўся,
Там люды стоялы, мяне осуждалы, Ой, судныя люды. Што вы судаетэ: Што ў мяне на сэрцы, то вы не знаетэ.
Па сутнасці, гэта ўжо зусім новая песня, з іншай вобразна-мастацкай палітрай і нават сюжэтам.
Зрэшты, Зміцер пабудаваў такую мудрагелістую структуру альбома, што ніводзін твор нельга разглядаць паасобку, што тая «Казка» без «Захаду», што тое «Гора» без «Труны», «Журавы» без «Паветра». Назвы баладаў чаргуюцца з назвамі сэнсава-настраёвых інструментальных інтрадукцыяў, якія і дадаюць часам звычайнай фальклорнай песні драматызму сюжэту і канцэптуальнасці баладнай філасафічнасці. Сюжэт, драматургія, тэксты. Што ж музыка?
Бадай, Вайцюшкевіч і ягоныя калегі з «WZ-Orkiestra» засталіся ў гэтым альбоме ў той жа плыні, што і «KRIWI» — артыст захаваў вернасць абранаму мастацкаму сродку ды ідэйнай крыніцы — беларускаму фальклору, але стылістычна пашыбаваў у такія сферы непазнанага. што параўнаць яго можна толькі з Горанам Брэганам, які сербскім фальклорам у сваёй інтэрпрэтацыі скарыў усю Еўропу.
Як і Брэгавіч (таксама, дарэчы, гадаванец славутага гурту «Віаіо Dugme»), Вайцюшкевіч смела выкарыстоўвае фальклорны матэрыял у сваіх кампазіцыях, таму твор «Даніла» ў гэтым альбоме падаецца цалкам як народны, а «Журавы» — музыка Зміцера. словы народныя. Аўтар тонка пільнуе мяжу, калі публіка схільная абвінавачваць таго ж Брэгавіча ў плагіяце сербскага фальклору пад сваім імем, а Кірчука — у залішняй смеласці выдаваць свае асабістыя фантазіі як фальклор. Вайцюшкевіч, здаецца, цвяроза разгаліноўвае свае творы ў рэчышчы фолк-рока і класічную народную спадчыну.
Вітаўт Мартыненка
«Голас Радзімы». № 41, 09.10, Мінск
Цацачная крама
Першы айчынны праект, разлічаны як на дзяцей, так і на дарослых, з’явіўся ўжо ў новым стагоддзі. Задума зрабіць падобны альбом паўстала яшчэ падчас працы Вайцюшкевіча ў «KRIWI». У 2000 г. зусім выпадкова Тодар пазнаёміўся з вядомым паэтам Леанідам ДранькоМайсюком — было гэта ў сценах БТ на здымках ад-
ной з тэлепраграм. У Тодара было жаданне адысці ад апрацоўкі фальклорных песень, у ДранькоМайсюка — зрабіць музычна-драматычны твор.
Звязка такіх двух розных людзей дала плён. Ужо праз некалькі месяцаў пасля тае сустрэчы ў студыі «Беларускіх песняроў» пачаўся запіс. Тодар да гэтага часу сышоў з «KRIWI», і з пабочнага праекта «Цацачная крама» пераўтварылася ў яго дэбютную сольную працу. Са складам музыкантаў праблем не было: у запісе ўзялі ўдзел скрыпач «KRIWI» Алег Пузыня, студэнт Інстытута культуры Алег Івановіч (гітара), на трамбоне падыграў Зміцер Бударын з аркестра Фінберга, на кларнеце ды флейце граў сам Тодар. «Песня пра няшчаснага казла» выклікала ў яго асацыяцыі з усім вядомай «Калыханкай», таму ён запрасіў яшчэ і Ядвігу Паплаўскую. Ейны голас можна пачуць у «Казле» і ў абедзвюх песнях гандляра.