Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
— Пытанне, на першы погляд, простае. Вядома ж, можна сказаць, што я свабодны чалавек, бо нідзе не служу. Я — вольны артыст, і вельмі рады, што выбраў такую прафесію. Але прафесія не гарантуе свабоды. Артыст можа працаваць, прыкладам, у філармоніі і быць залежным. Быў час, калі і я быў занесены ў гэтак званыя «чорныя спісы». А для некаторых чыноўнікаў спісы гэтыя і да гэтай пары існуюць, таму часам па-ранейшаму складана ладзіць канцэрты. Але ўсё ж не параўнаеш сітуацыю з тою, якая была. Сёння ўжо нікому не растлумачыш, як было цяжка ладзіць канцэрты гады два-тры назад... I сённяшняя адносная свабода падобная да хадзьбы па лязе брытвы: крок улева, крок управа — і трапіш у пастку і мецьмеш праблемы. Але, прызнаюся, мне падабаецца так балансаваць. У мяне імідж «лагоднагаартыста»... Я заўсёды казаў, што канцэрту нейкіх сховішчах, на кватэрах — гэта ўсё вельмі прыгожа. I калі мы будзем жыць у вольнай краіне, андэграўндныя канцэрты не павінны знікнуць, на іх — непаўторная атмасфера. Але сёння для беларускага грамадства патрэбныя канцэрты і зімой, і летам, і ўвесну, каб узнікала атмасфера
рэспекту да беларускай культуры, нягледзячы на перашкоды, якія былі і цяпер з’яўляюцца час ад часу.
—Дык як дамагчыся ўласнаіі свабоды ў несвабоднай краіне?
— Трэба, па-першае, любіць сваю справу. Я не крычу, што я свабодны, я простараблю праграму ці альбом у тым музычным напрамку, якога для мяне раней не існавала. Так, я стараюся быць свабодным, я хачу быць свабодным да канца. Я стараюся не гуляць у такія гульні, не залазіць у такія пасткі, з якіх немагчыма пасля вылезці. Мне больш падабаюцца творчыя гульні і авантуры.
— У цябе адбываецца безліч канцэртаў паўсёй Беларусі. А яку цябе ідзе праца над новымі песнямі і праграмамі? Ці патрэбен для гэтага нейкі тайм-аўт, ці новыя мелодыі прыходзяць па дарозе дзе-небудзь паміж Map ’інай Горкай і Ганцавічамі?
— Мелодыі прыходзяць па-рознаму. I не толькі мелодыі. Я пачаў пісаць нейкія словы — тэксты для перадачы «Простыя словы», якую я вяду на «Аўтарадыё». Штотыдзень я апісваю свае падарожжы ці проста аналізую жыццё. I гэты аналіз, часам банальны. прымітыўны, прыводзіць мяне да ацэнкі самога значэння слова. Таму ўжніўні я акурат і ўзяў тайм-аўт, каб папрацаваць над двума праектамі. I будзе яшчэ трэці праект — альбом на вершы шведскіх паэтаў у перакладах Алеся Разанава, Рыгора Барадуліна, Зміцера Плакса. Гэта вельмі цікавая і вельмі складаная праца, яна цягнецца ўжо тры гады. У выніку мае атрымацца пэўнае чараўніцтва, таму што большасць шведскіх вершаў не маюць акрэсленага рытму.
— Я даўно заўважыў адну рэч. Калі ў незнаёмаіі аўдыпюрыі невядомы для гэтай аўдыторыі выступоўца бярэ ў рукі гітару, — зала тут жа перанастройваецііа на павышаную хвалю ўвагі. 3 чым гэта звязана, як ты лічыш?
— Я магу толькі пра сябе сказаць і пра тое, што бачу са сцэны. Калі гучаць адзін ці два інструменты, застаецца вельмі шмат вольнага наветра, музыка не перашкаджае чуць словы. Я не супраць перкусій ці нейкіх, як кажуць палякі, «пшэшкаджаек», але менавіта гэтыя «перашкаджайкі» не даюць слухачам звярнуць увагу на словы. Сучасныя людзі развучыліся гаварыць адзін з адным. «Як справы?» — «Нармальна»; «Прывітанне». — «Прывітанне». I ўсё. Ты пытаешся, як я жыву? Дык пачакай, паслухай, як я жыву. калі гэта табе цікава. Для
чалавека важнаў зале, за сталом, пры вогнішчы—дзе заўгодна — пачуць адказы на пытанні, якія ён задае сам сабе кожны дзень. Мы ўсе кожную раніцу, кожны Божы дзень, цвярозыя ці не вельмі цвярозыя, вясёлыя ці сумныя, задаём сабе адныя і тыя самыя пытанні: навошта тое адбылося, хто я такі, што я раблю тут, чаму ў нас такая краіна, ці патрэбная нам свая мова і г. д.
— То-бок, чалавек з гітараіі нагадвае старажытнага гусляра, які пад музыку прамаўляў нейкія актуальныя для свайго часу рэчы?
— Мне падабаецца гэтае параўнанне, яно прыгожае. Так, гусляр, які спявае, — гэта і паэт, і музыка, які можа «трымаць» аўдыторыю. А гэта вялікае мастацтва, якому, на жаль, не вучаць.
— Як тут не згадаць купалаўскага Гусляра, якому князь гаворыць: «Запяеш да душы, дасіўцеху гасцям — поўны гуслі насыплю дукатаў...» Ці ставіла цябе жыццё перад падобным выбарам?
— Падобны выбар існуе цягам усяго жыцця музыкі. Магчыма, мне ў нейкім сэнсе больш пашчасціла на добрых людзей, якія дапамагаюць і не патрабуюць за гэта нейкай платы. А так у жыцці кожнага творчага чалавека бываюць моманты, калі трэба не жыць, а выжываць. I тады з’яўляюцца прапановы, ад якіх вельмі складана, a то і немагчыма адмовіцца. Гэта вельмі добрая навука. I ўсё ж ніколі не варта звязваць сваё канцэртнае жыццё з людзьмі няшчырымі. Матэрыяльны бок не мае тут аніякага значэння. Ты ўсё роўна мусіш сканаваць сітуацыю. Так што жыццё ставіла мяне перад такім выбарам, дзякуй Богу, не шмат разоў. А на добрых людзей мне шанцавала болей.
— А «ў падзямелле глянь, князь...» Ці павінен пясняр задавацьуладару падобныя пытанні?
— Увесь час пясняр у той ці іншай форме мусіць нагадваць грамадству, а значыць, і ўладзе, пра пэўныя праблемы. Аднак я не хачу трактаваць сябе гэткім рупарам для нагадвання. Я хачу спяваць па-беларуску, хачу спяваць на вершы розных паэтаў, і гэтага для мяне дастаткова. Ты нагадваеш людзям пра беларускую песню, яны падыходзяць пасля канцэрта і кажуць: «Да, Днма, проблемы у нас с белорусской песней, надо её поддержнвать. Как стыдно, что мы не разговарнваем по-белорусскому...» 1 гэтак дзесяцігоддзі цягнуцца — нашы людзі лянівыя. Таму нагадваць варта. Іншая справа, што артыст сам сабе мусіць выбраць форму нагадвання.
— Зноў жа, ты выступаеш супраць смяротнага пакарання. Дык. што, серыйныя забойцы і гвалтаўнікі непаўналетніх павінны жыць, ды яшчэ на ўтрыманні грамадства?
— Грамадства павінна за свае грошы іх утрымліваць. таму што для некаторых пажыццёва зняволеных жыццё — пакута. I, прыкладам, забойца павінен усвядоміць гэтую доўгую пакуту. Дзяржава і грамадства, па-першае, мусяць быць больш гуманнымі, а па-другое, больш шырока глядзець на гэтую тэму. Паўтараюся, жыццё бывае страшнейшым за смяротную кару.
— Уяві сябе суддзёй на Нюрнбергскім працэсе. Ты змог бы дараваць жыццё Гімлеру ці Гітлеру?
— Я не хацеў бы, каб мяне так трактавалі. Я не суддзя, я выбраў сабе іншую прафесію. Памятаю адзін з фільмаў Кіслеўскага, дзе расказваецца гісторыя суддзі, які абвясціў смяротны прысуд. Разумееш, гэта больш важна для самога суддзі — пакінуць чалавеку жыццё. У судовай практыцы здараюцца памылкі, нявіннага чалавека могуць асудзіць на смерць. Таму, мне здаецца, мы павінны бараніць не толькі падсудных, але і нашых суддзяў, і нашых адвакатаў.
— Тэлеканал «Белсат» паказаў у запісе твой канцэрт у Кракаве, які адбываўся на адкрытай пляцоўцы, ішоў дождж... Пры якіх умовах ты можаш адмяніць свой выступ?
— Ну, з-за дажджу я выступ ніколі не адмяню. Артыст выступае ў розных месцах і пры розных абставінах. Кракаў — вельмі прыгожы горад, Варшава — прыгожая, шмат дзівосных гарадоў у Еўропе. Але я хачу выступаць часцей менавіта ў Беларусі. 3 беларускімі людзьмі ў правінцыі малахто размаўляе па-беларуску сасцэны. Народныя артысты, якія сёння ездзяць па Беларусі, чамусьці забываюцца на бабуль, якія скончылі беларускія школы, на старшынь калгасаў, на нашых добрых вясковых людзей, якія хочуць чуць беларускую песню. Канцэрты на жніве таксама патрэбныя, але людзі хочуць чуць беларускае слова не сезонна, а круглы год, і не толькі на дажынках, а ў розных вёсках, гарадах і мястэчках, у вялікіх і малых залах, на палетках і ў вайсковых частках. Вайсковыя часткі — асобная тэма. Каб у мяне была такая магчымасць, я аб’ехаў бы ўсе вайсковыя часткі ў Беларусі.
Гутарыў Міхась Скобла
БУДЗЫУІА!
U Алесь Камоцкі і Рыгор Барадулін на паштоўцы кампаніі «Будзьма!»
If Лявон Вольскі	I:Гурт «Палац»
£ Вольга Емяльянчык і Любоў Сівурава
£ Зміцер Вайцюшкевіч. Ад роднага парога
£ 3. Вайцюшкевіч выконвае партыю на кларнеце
£ 3. Вайцюшкевіч выступае ў Польшчы
3. Вайцюшкевіч і У. Някляеў
К* 3. Вайцюшкевіч грае
у студыі «TUT.BY»
на кларнеце
КМасако Тацумі
і яе дачка Юйэ Тацумі
U Канцэрт «WZ-Orkiestra»
£ Паштоўка кампаніі «Будзьма!»
U Час перамагаць

. СОНЦА
МЕСЯЦ
Кацьіія/японскага праекту: lU WZ ORKIESTRA
JO IVII^белар^кУ^тыст
ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Любімыя і.нрвыя песьні1,, ьтворы з супольнбіх<музычных праектаў: g-'Народны^льбрм^; "Я нарадзіўся тут", < > *	' "Сьвяты вечар".
U Вокладка дыска «Паравіны году»
Т. 6490888, 7662425, 4006774.
БЫеРУССКАЯ ГАЗСТА
TUT.BY
Іузін гітоў
кАфіша да канцэрта
U Паштоўка кампаніі «Будзьма!»
Вокладка дыска «Тое, што трэба»
www.budzma org
Зміцер Вайцюшкевіч: па дарозе з Віцебска ў Токіа
УВіцебскай абласной філармоніі сёння ўвечары прайшоў канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і «WZ-Orkiestra». 1 хоць публікі сабралася няшмат, чалавек сто пяцьдзясят, зала вельмі цёпла сустрэла экс-саліста легендарных гуртоў «Палац» і «KRIWI».
На пачатку канцэрта Вайцюшкевіч прызнаўся: «Я не дзіўлюся, што людзей прыйшло не супершмат.
Але я даўно хацеў трапіць у Віцебск, увогуле выехаць куды-небудзь з горада-героя Мінска. Хочацца, каб беларуская песня была і па-за межамі сталіцы». Яшчэ спявак не ўстрымаўся, каб не пахваліцца, што неўзабаве адправіцца са сваім новым праектам у Японію, дзе дасць некалькі канцэртаў. «Паслязаўтра я буду ў Токіа, затым — у Кіёта», — паведаміў музыкант.
Для віцебскіхслухачоў Вайцюшкевіч цягам паўтары гадзіны спяваў кампазіцыі са сваіх ранейшых альбомаў на вершы Уладзіміра Някляева, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Маякоўскага, Рыгора Барадуліна, а таксама песню «Суседка» з апошняга, дзясятага ў творчасці музыканта, альбома «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. А някляеўскія «Хрызантэмы» сталі ў Віцебску прэм’ерай. Падчас канцэрта Зміцер увесь час жартаваў з публікай. Прадстаўляючы песню «Пані ў гадах», Вайцюшкевіч супакоіў самых маладзенькіх слухачак: «Дзевачкі, не перажывайце, у вас гэта ўсё яшчэ наперадзе». Перад тым, як праспяваць «Мірныя людзі» на верш Андрэя Хадановіча, бард пацікавіўся: «Ці ёсць тут хто з віцебскай ідэалогіі?» Песенька гэтая пра асноўнае жаданне беларуса — «каб толькі не было вайны, а там хай будзе, як будзе...» А вось песеньку з немудрагелістым тэкстам «Чувіха клёвая гуляла з Лёваю, а сёння прашвырнулася са мной», па словах Зміцера, у маладосці любілі спяваць нашыя класікі — Барадулін, Бураўкін і, нібыта, Караткевіч.