Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
Адчуўшы такія светлыя моманты ў жыцці, Тодар захацеў падзяліцца імі са сваімі сябрамі і прыхільнікамі яго творчасці.
Дарэчы, дзеці, асабліва маленькія, больш блізкія да веры. Яны вераць, што лялькі і цацкі ўначы
ажываюць, размаўляюць паміж сабой. 1 насамрэч упэўненыя, што можна сустрэць маленькага светлага пасланніка сярод руплівых пчолак на лузе, які імгненна ляціць дапамагчы ў добрых справах. Або — сярод снежаньскіх сумётаў. Хлопчыкі і дзяўчаткі, шкаляры, як Рома і Вася, імкнуцца быць лепшымі. Адзін марыць «кожнаму зайграць вясёла па мястэчках, вёсках, сёлах», а другі — з працавітай Мартай сядзець за першай партай».
А яшчэ прыспеў момант набліжэння Калядаў, калі спеўкі, калядкі ствараюць асаблівую атмасферу сямейнага цяпла.
Ой, анёлку, мы так рады, Што на блізкія Каляды У кожнай хаце і кватэры 3 ласкай нам адчыняць дзверы.
«Звон звініць, звон звініць, звон звініць грамчэй», — спяваюць дзеткі, ходзячы з бліскучай зоркай і казой па гасцях.
I мы дзіцятку-Богу паклон дайма, Хвала на Узвышніх заспявайма.
Так з’явіўся на свет новы альбом на вершы маладога паэта А. Кавалеўскага «Мой сябра анёлак». Зміцер запрасіў розных выканаўцаў, у кожнага з іх сваё тонкае адчуванне сустрэчы з анёлкамі ў сферы музыкі. У вершах Арцёма Кавалеўскагасабранаразнастайнасць тонкіх тонаў: матывы Марка Шагала — «ноч вялікай чорнай рыбай праплывае між двароў», «гурба, белая авечка, пасярод двара адна» і Экзюперы — анёлак пралятае на бліскучай камеце і адпачывае на бліжэйшай зорцы.
«Дарагія мае і шаноўныя беларусы, беларускі, беларусікі, дзяды і бабулі, усе тыя, хто жывуць на нашай зямлі! — сказаў артыст. — Беражыце адно аднаго, і калі раптам у некага з вас анёлак некуды сышоў, папрасіце яго перад абразом, каб ён вярнуўся. Я думаю, што ён вернецца. Усім, хто мае анёлка, жадаю не згубіць яго. Трымайцеся сваіх анёлкаў, не расчароўвайце іх. Вясёлых святаў, усяго найлепшага, бывайце здаровы, жывіце багата!»
Песенькі і пра сапраўдных анёлаў там ёсць
Цалкам гэтая праграма вельмі нагадвае цёплую, светлую казку. Песні, у большасці непрацяглыя па часе, выступаюцьу ролі фрагментаў цэлага, утвараючы разам добра знітаванае палатно. Калі ўлічыць той момант, што адрасаваныя ў першую чаргу дзецям запісы з’яўляюцца ў нас надзвычай рэдка, Зміцер Вайцюшкевіч, Арцём Кавалеўскі і ўсе рэалізатары гэтай праграмы зрабілі неацэнны калядны падарунак.
«Мой сябра анёлак» мае поўнае права звацца сумесным музычным праектам, зважаючы на колькасць запрошаных да ўдзелу ў ім музыкаў. Найбольш удала, на маю думку, упісаліся ў праект Святлана Бень, Наста Някрасава, Яўгенія Лятун і, што зусім нечакана, Янка Маўзэр. Літаральнадля кожнай песні Зміцер Вайцюшкевіч як кампазітар здолеў адшукаць адпаведную інтанацыю, дакладна вызначыўшы настрой вершаванай асновы, што зрабіць было вельмі не проста. Плюс — адметныя аранжаванні, якія не паўтараюцца, якія дакладныя і адначасова надзвычай няхітрыя, штотолькі дапамагае натуральнаму ўспрыманню кожнай песні.
He вазьмуся вылучыць якую-небудзь з песень. Адзначу толькі, што «Хто з анёлкам пасябруе» можа зрабіцца гімнам прасунутай моладзі малодшай узроставай групы. I тое. што многія з гэтых песень будуць выконвацца ў беларускамоўных садках, — бясспрэчна.
Уся праграма робіць уражанне моцна знітаванай, сэрцам прачутай і ўвасобленай на нейкім напружаным, высокім эмацыйным уздыме. Яна, безумоўна, застанецца ў гісторыі беларускай музычнай культуры, таму што на дзесяць галоваў перавышае ўсё тое, што было прапанавана Беларуссю для таго ж дзіцячага «Еўрабачання». Бо там, прабачце, мы часцей за ўсё сустракаемся з сінтэтыкай, прадуктам генетычна мадыфікаваным, а тут — справа прынцыпова іншая. Натуральны прадукт вельмі высокай якасці!
Зміцер Падбярэзскі
«I веру, веру без сумнення, што будзе жыць і мой народ»
20 траўня ў Доме ветэранаў адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, на якім была прэзентавана новая праграма спевака на вершы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Большасць песень былі напісаны 8-9 гадоў таму пры падтрымцы Алеся Сушы. Песні пакладзены на вершы з кнігі «Быў. Ёсць. Буду».
Як і раней, Вайцюшкевіч нагадвае пра гадавіны з дня нараджэння пісьменнікаў і паэтаў, збірае публіку на важныя падзеі, прыцягвае ўвагу да творчасці класікаў, упарта ідзе сваім шляхам.
На канцэрце прысутнічалі лепшыя сябры і паплечнікі Уладзіміра Караткевіча — Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін.
«Уладзімір Караткевіч насамрэч быў адкрытым, непасрэдным. Ён вяртаў беларусаў да беларускасці, да нашай гісторыі, — сказаў, выйшаўшы на сцэну, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. — Гэта быў князь крывіцкага духу».
«Караткевіча проста немагчыма не любіць, — адзначыў выканаўца музычныхтвораў. — Ён розны: і патрыятычны, і лірычны, і хітраваты, і вясёлы, і жартаўлівы. Я б хацеў, каб людзі шукалі адказы на пытанне — што такое Беларусь? Караткевіч адказвае, што па-беларуску можна паказваць самыя высокія і глыбокія пачуцці і расказваць пра гэта. I няма розніцы паміж вялікімі мовамі свету і беларускай мовай дзякуючы таксама Уладзіміру Караткевічу».
Вайцюшкевіч добра адчуў і ўвасобіў караткевічаўскую «ўпартасць хваль» і «мовы залатую сталь».
Тон спеваў ад пачатку праграмы смутны, змрочны. Нават праз спробу імправізацыі гучыць напружаная думка пра лёс зямлі і людзей. Выклікае роздум балада Караткевіча пра конных архангелаў.
Конныя скачуць архангелы Па дарогах планеты маёй.
Верш быў створаны ў 60-я гады. Аўтар тэксту ўзгадваў у першапачатковым варыянце Сталіна і Гітлера, потым словы былі замененыя. Паэты — заўсёды правідцы, бачаць надзесяцігоддзі наперад. Песня гучыць актуальна і напружана. Архангелы — вобраз вярхоўнай духоўнай улады. Зноў паўстае актуальнае пытанне: ці будзе зло вяршынстваваць?
Бяздумныя, падшыя, светлыя,
Поўсць на німбах расце, Замест сумлення — дубінка, I замест сэрца — касцет.
Уссядае мана на правым, Здрада ■— на левым крыле.
Рэдактарам кнігі «Быў. Ёсць. Буду» Караткевіча ў тыя гады быў пазначаны Рыгор Барадулін. Была гаворка, што хацелі адтуль нешта зняць, але мастак П. Драчоў зрабіў такі макет, што нічога не выкінеш; так і надрукавалі — на мяжы дазволенага.
Спявак бярэ на сябе вялікі цяжар. Ен намагаецца ўзняць дух народа, раскатурхаць бязвольную санлівую свядомасць, абудзіць гонар і годнасць.
Гэта не проста — стаяць на баку праўды. Зразумела, што спявак як ніколі раней адчувае боль за Айчыну. Адзін з галоўных вершаў Караткевіча «Дзе мой край» дае адказ: «Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі».
Аптымізму надае габрэйскі матыў: «I веру, веру без сумнення, што будзе жыць і мой народ».
Як мае быць, у праграме багата лірыкі. Рамантычна і задумліва гучыць раманс «Укруг месяца туманнае гало». Звыштонкая мелодыя «Мора гранітныя хвалі» пераносіць слухачоў у светлыя месцы і выклікае моцныя апладысменты.
Раней складзеная песня пра Венеру нагадвае пра спрадвечны кодэкс гонару беларускага шляхціца:
Адзінае, што ёсць на свеце: Сумленне, братэрства, каханне.
Э. Дзвінская
«Наша слова», 26 траўня 2010 года
«Чэрэмшына» і Вайцюшкевіч: «Тое, што на сэрцы »
Беларускі спявак Зміцер
Вайцюшкевіч выдаў сумесны альбом з гуртам «Чэрэмшына» пад назвай «Тое, што сэрцы». Выканаўца кажа, што гэта плён шасцігадовай супрацы з фолкавым ансамблем з Падляшша.
Чарговы блокбастар ад Вайцюшкевіча, толькі ён міжнародны. Дыск называ-
ецца: «Тое, што на сэрцы» Тодар і «Чэрэмшына». «Чэрэмшына»— гэта польскі ансамбль, удзельнікі якогажывуцьнасамай мяжы з Беларуссю на Падляшшы ў мястэчку Чэрэмха. Дыск ствараўся на працягу пяцішасці апошніх гадоў, мы доўгаяго рыхтавалі і запісалі ў мінулым годзе. У асноўным, песні Вайцюшкевіча і беларускія народныя.
Прэзентацыя дыска «Тое, што на сэрцы» пройдзе ўвосень пры падтрымцы амбасады Польшчы ў Беларусі. У Мінску дыск можна будзе набыць у краме галерыі «У нескладовае». Ён будзе ўяўляць з сябе багата аздобленае выданне з буклетам. Мяркуецца зладзіць прэм’еру дыска і на Падляшшы.
«Радыё Рацыя»
05.08.2010
Дзеля суседства і ўзаемапаразумення паміж народамі
Прадстаўляючы беларускую культуру ў розных краінах на далёкіх кантынентах, беларускі артыст узбагачае сябе ведамі культурных пластоў.
У такіх вандроўках спявак усталёўвае грунтоўныя кантакты з музыкамі, прадзюсарамі, фатографамі, мастакамі. Ён сустракаецца з сусветна вядомымі зоркамі, амбасадарамі, грамадскімі дзеячамі і дзеячамі культуры першай велічыні, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў замежжы.
Зміцер Вайцюшкевіч удзельнічае ў фэстах з насычанай і разнастайнай праграмай: канцэртах, фотавыставах, спектаклях, кінапаказах, дыскусіях. Усе мерапрыемствы нязменна праходзяць у перапоўненых залах і выклікаюць вялікую цікавасць удзельнікаў і прадстаўнікоў прэсы.
У сяброўстве розных народаў і культур нараджаюцца новыя супольныя музычныя праекты. Яны спрыяюць добрасуседству і ўзаемапаразуменню, служаць паяднанню народаў.
«Гэта быў творчы культурны эксперымент, важны для слухачоў у нашых краінах, — адзначыла, згадваючы альбом «Месяц і сонца», спадарыня Масако Тацумі. — Я нічога не навязвала артыстам, a прадастаўляла поўную свабоду выбару, акрэсліўшы толькі выкананне некалькіх твораў».
Спявак бярэ ўдзел у Днях беларускай культуры, у канцэртах салідарнасці з Беларуссю, удзельнічае ў праектах «Музыкі свету ў падтрымку Беларусі», у дабрачынных акцыях «Вялікі аркестр каляднай дапамогі».
Ён верны свайму кірунку, ідзе па ім упэўнена, смела, эксперыментуючы і адкрываючы новае. Перш за ўсё, спявак цэніць вагу і сэнс роднага слова, верны нацыянальным традыцыям. У тым — яго пакліканне і місія ў сучаснай музычнай культуры. Спалучэнне паэтычных вобразаў з непаўторнымі мелодыямі надаюць яго творчасці своеасаблівую адметнасць.
«Абуджанае грамадства, — пісаў Сяргей Дубавец, — гэта зусім не абавязкова ўсе дзесяць мільёнаў беларусаў. Маральная большасць, што робіць гісторыю, звычайна складае статыстычную меншасць ад
усяго насельніцтва. Галоўнае, што гэтым людзям больш за ўсіх трэба, што яны бачныя іншым. што яны ўвесь час перадаюць іншым святло сваёй ідэі. На нейкае імгненне здаецца, што ў поле гэтага святла патрапіла ўся нацыя... Яно — прамень чыстай энергіі, што ахоплівае мноства народу. Гэта можна параўнаць з агульным уздымам публікі на рок-канцэрце. Зразумела, чаму абуджэнне грамадства ў Беларусі ў часы перамен ішло пад музыку рок-гуртоў, што з’явіліся тады па ўсёй краіне. Гэта было неверагоднае натхненне, няспынны рух, якім кіравала прамяністая зорка».