• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 212с.
    Мінск 2010
    58.42 МБ
    — Амерыка ў гэтым сэнседзіўная краіна. Напрыклад, мы наведвалі Сіэтл. Кажуць, што гэта радзіма гранжу. Аднак амерыканцы часам гэтага не ведаюць. Былі на магіле Джымі Хендрыкса — легендарнага амерыканскага гітарыста. Пра яго таксама не шмат хто ведае. Калі кажаш, што ён тут, чуеш у адказ здзіўленае пытанне: «Really?» А ўвогуле, Сіэтл — прыгожы індустрыяльны горад, дзе над пэўным раёнам увесь час лятаюць «Боінгі»: іх там выпрабоўваюць. Горад вядомы і тым, што недалёка ад яго жыве Біл Гейтс: мае над возерам вялізную дачу.
    — Пераканаліся ў тым, што Амерыка — краіна кантрастаў?
    — Так, напрыклад, у Вашынгтоне насупраць Белага дома можа сядзець дзед з дрэдамі, апрануты ў парваныя джынсы, вельмі падобны да Бога Джа. Ён — мясцовая легенда, якую ўсе фатаграфуюць. Прычым ён не патрабуе за гэта грошай і спіць тут жа, на лаўцы, нікому не замінаючы і нічога не парушаючы. Альбо насупраць таго ж Белага дома можа стаяць намёт, дзе жыве жанчына, якая нечага дамагаецца. Калі жанчыне трэба сысці, яе падмяняе сябар. У намёце заўсёды Hex­Ta ёсць: і ў залеву, і ў спёку. А Нью-Ёрк — гэта горад, які ніколі не спіць. 3 аднаго боку, Нью-Ёрк уражвае. Мы былі на Брадвеі, хадзілі на мюзікл «Чыкага», сустракаліся з тэатраламі, якія цікавяцца ў тым ліку і беларускім тэатрам. Я выступаў перад беларускай дыяспарай у царкве. У гэтым горадзе вельмі насычанае культурнае жыццё. 3 іншага боку, самае галоўнае, і не толькі ў Нью-Ёрку, а ў любым іншым амерыканскім горадзе, -— выбіраць раён, па якім можна хадзіць. У кожным горадзе ёсць пэўныя вуліцы, на якія лепш не выходзіць: цябе могуць абрабаваць ці збіць. Амерыка не самая бяспечная краіна. Там нямала паліцэйскіх, і яны працуюць па шчыльным графіку, як у амерыканскім кіно. Да законапаслухмяных грамадзян паліцэйскія ставяцца вельмі добразычліва. Так, каля Белага дома з імі часта фатаграфуюцца турысты.
    — Падчас Вашага падарожжа Амерыка пачала рыхтавацца да святаў...
    — Мы якраз трапілі на Thanksgiving day. Дзень, калі ўсе адно аднаму дзякуюць. Гэта сямейнае свята, калі амерыканцы едуць да сваіх бабуль, дзядуляў ці бацькоў, каб сустрэцца ўсёй сям’ёй, з’есці святочнага індыка і даволі весела правесці час, штосьці ўзгадаць, памаліцца Богу.
    У Нью-Ёрку мы жылі літаральна за сто пяцьдзясят метраў ад 5-й авеню і вельмі блізка ад галоўнай ёлкі Амерыкі. У першы дзень нават мелі праблемы з пропускам, бо, калі ўсталявалі ёлку, павінна было адбыцца яе ўрачыстае адкрыццё, і вуліцы заблакавалі. За некалькі тыдняў да Каляд каля кожнай крамы ці рэстарацыі з’яўляецца «зазывала», які са званочкам у руках спявае калядныя песні «Jingle Bells» ці «I Wish You a Merry Christmas!» Яны запрашаюць зайсці i набыць што-небудзь. У гэты час у Амерыцы пачынаюцца вялікія распродажы, sales, падчас якіх адбываюцца сапраўдныя штурмы гіпермаркетаў. У савецкія часы так штурмавалі ГУМ альбо ЦУМ. калі з’яўляліся імпартныя рэчы. Увогуле, амерыканцы ўвесь час нешта набываюць. Для іх — гэта частка жыцця. яны так прызвычаіліся.
    — Амерыканцы вядомыя ва ўсім свеце тэмпам свайго жыцця, у якім прытрымліваюцца прынцыпу: «Хто паспеў, той і з ’еў». Наколькі гэта адчувальна?
    — Сапраўды, гэта можна адчуць і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. Сярод іншага, амерыканцы прызвычаіліся вельмі хутка есці на вуліцах. Паход у рэстаран звычайна нешта каштуе. Можна паабедаць ад 50 даляраў і да бясконцасці. А можна і за 10 даляраў мець абед. Калі за маленькім столікам акрамя цябе будуць сядзець дзед з бабуляй — для Амерыкі гэта не страшна. Кожны сам сабе, ніхто нікому не перашкаджае, у рот не глядзіць. але адначасова і не адгароджваецца. 3 еўрапейскай кухняй таксама праблем няма. Мы і боршч елі, і салату з буракоў, і ўкраінскі аліўе, і грэчку — гаспадыня адной з рэстарацый з Урала прыехала. Амерыка — тая краіна, дзе можна знайсці ўсё: хочаш — найлепшую французскую кухню, хочаш — італьянскую, японскую ці кітайскую. Патрапіўшы ў гіпермаркет, я таксама быў шакаваны разнастайнасцю асартыменту. Я быў шмат дзе: і ў японскіх, і ў нямецкіх, і ў французскіх гіпермаркетах. Там таксама ўсяго багата, але ў амерыканцаў гэтага ў сотні разоў больш. Гэта тычыцца ў першую чаргу зеляніны, садавіны, агародніны, морапрадуктаў і кулінарных вырабаў.
    — А крызіс не паўплываў на разнастайнасць гэтага выбару?
    — Амерыканцы шмат кажуць пра крызіс. Нам не пашанцавала: мы прыехалі ў год, калі ў Амерыцы крызіс, але нам так не падалося. 3 аднаго боку, я разумею, што жыць там не проста. Так, адзін паркінг у цэнтры Вашынгтона каштуе шэсць даляраў за гадзіну. У нас — тры тысячы рублёў. Вядома, скажуць, што ў іх зарплаты вышэйшыя, але
    там і машын у дваццаць разоў больш. У Амерыцы шмат багатых людзей, а гэта дае магчымасць сярэдняму класу адчуваць сябе больш вольна эканамічна. 3 іншага боку, я ўпершыню ў жыцці бачыў творы Эль Грэка, Веласкеса, Гоі, Шагала ў арыгінале. Для мяне Амерыка застаецца найбагацейшай краінай у свеце. Краінай, дзе магчыма ўсё.
    — Так званая «амерыканская мара»?
    — Людзі часта едуць у Амерыку за няспраўджанымі марамі. Там усё нашмат прасцей і, адначасова, усё нашмат складаней. Пытанне не толькі ў грашах. Ты павінен праявіць цікавасць да таго, да чаго імкнешся. Тады будуць і грошы, і прапановы, і мара спраўдзіцца. Людзі там ці кавыя. Гэта першае, што важна ў любой краі не. Адразу кідаецца ў вочы. што абсалютна не знаёмыя людзі даволі добразычліва вітаюцца паўсюль: у гатэлі, у краме, калі ты ідзеш па вуліцы... Хтосьці скажа, што гэта «дзяжурная» ўсмешка. Магчыма. Аднак гэта прыемна і для чалавека-чужынца. які ўпершыню ў Амерыцы, вельмі важна.
    — А ці адчуваеш сябе чужынцаму «краіне эмігрантаў»?
    — Наведваючы гарады, якія былі запланаваныя праграмай, мы рабілі перасадкі ў Чыкага, Даласе і іншых месцах. У аэрапортах і ў гарадах вельмі шмат людзей розных нацыянальнасцяў. Гучыць шмат моваў: і мексіканская, і партугальская, і польская. У Новым Арлеане я нават бачыў помнік эмігрантам. У гэтым сэнсе ў ЗША я адчуваў сябе вельмі камфортна.
    — Настолькі камфортна, каб там жыць?
    — Мне вельмі спадабалася Амерыка, але гэта не азначае, што я хацеў бы там жыць. Мне хацелася б быць у гэтай краіне турыстам, чалавекам, якому цікава мець справу з амерыканцамі.
    — Напрыклад, супольны праект?
    — Для мяне важна будаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю, адсюль — туды. Дзеля гэтагане трэба кідаць усётут і жыцьтам. Дзеля гэтага дастаткова чытаць вершы амерыканскіх паэтаў, пазнаёміцца з кімсыді і ездзіць у госці. Жыць там паўгода, хадзіць у крамы, гатаваць сабе ежу, знаёміцца з краінай, набываць музычныя інструменты, выбар якіх вельмі вялікі. Туды варта ездзіць, каб глядзець, вучыцца. Мне ў Амерыцы дасягаць чаго-небудзь ужо запозна. Мой шоу-бізнес, мая песня — тут.
    Гутарыла Яна Шыдлоўская «Турызм і адпачынак», 2010
    Любоў І павага да прыроды — галоўная частка шведскай душы
    Дні культуры Беларусі ў Швецыі прайшлі 23-26 лютага 2010 года. Пра гэта паведамлялася на санце аднаго з ініцыятараў мерапрыемства — шведскай арганізацыі Forum Syd, мэта якой — міжнароднае супрацоўніцтва дзеля справядлівасці ў глабальных пытаннях. Што да супрацоўніцтва Forum Syd з Беларуссю, то, паводле аднаго з лідараў арганізацыі Анікі Холмберг, галоўны прыярытэту гэтым напрам-
    ку — падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне.
    У праграме«Беларускіхдзён»былі семінары, практыкумы ды культурныя вечарыны. У мерапрыемствах узяла ўдзел міністр па справах ЭЗ Й. Біргіта Ульсан. Сярод беларускіх удзельнікаў знаходзіліся актывісты няўрадавых арганізацый. Менавіта «правы чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» сталі адной з галоўныхтэмаў мерапрыемства.
    25 лютага 2010 года на сцэне папулярнага Hugos kafe ў старажытным універсітэцкім горадзе Упсала, непадалёк ад Стакгольма, даў канцэрт беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
    Мерапрыемства праходзіла ў межах «Дзён Беларусі ў Швецыі». Як засведчыў адзін з арганізатараў «Дзён», кіраўнік праваабарончай ініцыятывы Ostgruppens Марцін Угла, запрашэнне ў Швецыю «легенды сучаснай альтэрнатыўнай беларускай музыкі» было невыпадковым.
    «Летась увосень Зміцер прыняў удзел у нашым праекце — выпуску музычных кружэлак «Messages from Belarus». Гэта своеасаблівая акцыя падтрымкі свабоды няўрадавых арганізацый у Беларусі», — сказаў шведскі праваабаронца. Пасловах МарцінаУглы, Вайцюшкевіч зрабіў на шмат каго добрае ўражанне як музыка, «да таго ж ён быў неверагодна смешным». Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Стакгольме.
    Акрамя канцэртаў у межах «Дзён Беларусі» ў Швецыі праходзяць семінары, прысвечаныя свабодзе СМІ, праблемам «Усходняга партнёрства», стасункам паміж Еўразвязам і Беларуссю, так званыя «workshops» — мерапрыемствы для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, падчас якіх абмяркоўваюцца гендарныя пытанні, прабле-
    мы экалогіі ў Швецыі і ў Беларусі. Пра свае ўражанні ад наведвання Швецыі Зміцер распавёў журналістам:
    «Швецыя — невялічкая паўночная краіна, якая менш за стагоддзе ператварылася з жабрацкага прымітыўнага сельскагаспадарчага краю ў адно з самых сучасных грамадстваў дабрабыту ў свеце.
    Любоў і павага да прыроды — цэнтральная частка шведскай душы. У нашых паўночных суседзяў існуе старажытны, унікальны ў сусветнай практыцы закон, які дае магчымасць усім без выключэння свабодна знаходзіцца на ўлонні прыроды — ставіць намёты, збіраць грыбы, кветкі, ягады, купацца. Гэтае права распаўсюджваецца нават на прыватныя тэрыторыі, умова адна — каб вас не было відаць з дома ўладальніка. Прынцып, які ляжыць у аснове гэтага, — «свабода ў спалучэнні задказнасцю» — вядомы ўсім і кожнаму. Людзі не павінны забруджваць прыроду, пакідаць смецце, ламаць голле дрэваў абавязаны дбайна ставіцца да вогнішчаў. На міжнародным узроўні Швецыя даўно і актыўна працуе над пытаннямі глабальнай экалогіі ў рамках ААН.
    На самай поўначы знаходзіцца агромністы лапландскі свет: голыя скалы, нізкарослыя лясы, моцныя вятры. Скандынаўскія горы цягнуцца на поўдзень уздоўж Заходняй мяжы краіны, быццам хрыбетнік, які аддзяляе Швецыю ад Нарвегіі.
    Ля ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі знаходзяцца дзве вялікія выспы — Готланд і Эланд. унікальныя сваім хараством: з шыпастым вапняком берагоў, квяцістымі лугамі і верасовымі пусткамі, якія пераліваюцца багаццем фарбаў, якое звычайна можна сустрэць толькі на паўднёвых шыротах. На поўдні краіны месціцца Сконтэ — самая багатая і ўрадлівая сельскагаспадарчая правінцыя краіны, дзе гойдаюцца раўніны, мякка перакочваюцца ўзгоркі. шумяць лісцем лясы і мілямі цягнуцца пясчаныя пляжы.