Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ
—	У Вашых песнях шмат трапяткіх слоў пра каханне, пра цетыню хатняга ачага, пра пяшчоту і ласку матулі, і таксама шмат суму па былым. Скажыце, каліласка, некалькі слоў пра Вашу матулю.
— Маю маму завуць Лідзія Іпалітаўна Вайцюшкевіч. А дзеда пасапраўднаму звалі Імполем. Ён паходзіў з Ляхавічаў. У маленстве ў тым мястэчку стаяла паўразбураная царква, да якой мы дзеці бегалі. Мая мама— вельмі простая, добрая і файная жанчына. Паўжыцця яна была занята ў гандлі, у далейшыя гады працавала на шклозаводзе. Мне часта даводзілася ёй дапамагаць, аднойчы некалькі зменаў працаваў за яе ў цэху. Мама была адносчыцай. 3 гарачай печы бяруць чырвонае, распаленае шкло на шчыпцы і перадаюць далей на апрацоўку. Вядомыя майстры па шклу на гуце выраблялі вазы, мазаіку, плафоны для свяцільняў, біжутэрыю. У нас у хатах ва ўсіх былі вырабы з рознакаляровага шкла. посуд, сувеніры.
Спяваў я з самага дзяцінства. Ведаў, што існуе такі цуд, як каханне, яшчэ з дзіцячага садка. Адчуванне лірыкі было з самага пачатку. Але калі мне было тры з паловай годзікі, бацька загінуў. Яго звалі Янак, ён быў вельмі добрым і таленавіты чалавекам, музыкам, вядомым на Бярозаўскіх і Лідскіх абшарах. Ён іграў на тубе (басавы інструмент), гітары і спяваў, выступаючы ў мясцовым Доме культуры; перачытаў усю бібліятэку ДК. Праз яго мне перадалося захапленне музыкай. У школе я займаўся ў гуртку, у духавым аркестры. а пасля паступіў у Лідскую вучэльню, у клас кларнета. У Мінску скончыў вучэльню імя Глінкі па класу вакалу і Дзяржаўны ўніверсітэт культуры.
— А калі Вы зразумелі патрэбу спяваць па-беларуску?
— Гэтаадбылося ў 1992 годзе. Надзвычай важнымі былі фальклорныя экспедыцыі 1993, 1996, 1998 гадоў, у якіх мы ўдзельнічалі разам з «Палацам». У першай экспедыцыі на Магілёўшчыне і Гомельшчыне з намі была дачка Івонкі Сурвілы — Паўлінка. Яна добра ведала англійскую, нямецкую і іншыя мовы, добра гаварыла па-беларуску, але зусім мала па-руску. Мы хацелі паказаць ёй шмат цікавых мясцін.
Тыя песні, што запісваліся падчас экспедыцый. выкарыстоўваліся ў творчасці гуртоў «Палац», «KRIW1». У тыя гады я пазнаёміўся з Лявонам Вольскім, Касяй Камоцкай і іншымі, адчуў імкненне да прыгожага мастацкага слова. Вельмі рады, што пазнаёміўся з паэзіяй Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Разанава, Адама Глобуса і пасябраваў з самімі аўтарамі.
— Толькі што Вы вярнуліся з Полыйчы, дзе прайшла прэзентацыя Вашай новай праграмы.
— Разам з калектывам «\VZ-Orkiestra» мы прынялі ўдзел у трох канцэртах у Польшчы. У Варшаве ў Новым тэатры адбылася прэзен-
тацыя новага альбома «Месяц і сонца». Мы вельмі хваляваліся, але публіка прыняла нас даволі цёпла. Таксама мы ўдзельнічалі ў фестывалі «Маланка» з мэтай папулярызацыі лэмкоўскай культуры. Гэта вясёлая імпрэза прайшла ў цэнтральным Доме культуры з удзелам украінцаў, беларусаў, англічан, немцаў, якія жывуць ці вучацца ў Польшчы. Народу было так шмат, што не было дзе стаць, як селядцоў у бочцы. Наведвальнікаў свята частавалі ўкраінскай ежай, баршчом, блінамі, агуркамі. Гэтыя паслякалядныя дні былі напоўненыя святлом, радасцю і сяброўскімі сустрэчамі.
— Вы ўжо не першы раз прыязджаеце ў Полыйчу?
— Так, мне даводзілася выступаць у буйных і маленькіх гарадах. У мяне, як у чалавека, народжанага ў Заходняй Беларусі, ёсць асаблівая цікавасць да культуры нашых суседзяў. Па-польску спяваю. чытаю, стараюся выкшталцоўваць веданне мовы.
Што датычыцца іншых прац, то лічу, што адзін з нашых апошніх праектаў на вершы У Маякоўскага быў удалы. 24 сакавіка 2007 года ў Варшаве ў Малым тэатры адбудзецца прэзентацыя названага праекта. А яшчэ яна пройдзе ў сядзібе ЮНЭСКА ў Парыжы і ў Расейскай амбасадзе.
— Зміцер, Вы часта падарожнічаеце па свеце, і ў выніку гэтых творчых вандровак нараджаюцца новыя песні, супольныя музычныя праекты і дыскі. Нагадайце, калі ласка, у якіх краінах Вы неслі беларускае слова.
— Геаграфія нашых выступленняў пралягае ад Казахстана да Прыбалтыкі. За 12 гадоў сцэнічнай дзейнасці я пабываў з канцэртамі ў Расіі, Літве, Латвіі, Германіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Італіі. Наш італьянскі праектмеў назву «Бэла, чао!» Гэтабыласвоесаблівая праява ўдзячнасці гаспадарам, якія прымалі летам на аздараўленне дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў Беларусі. Італьянскія песні гучалі набеларускай мове, а нашыя «Бывайце здаровы, жывіце багата», «Іншым часам» — на італьянскай мове, і пасля яны вышлі, запісаныя на асобным дыску. Мы пабывалі ў горадзе Мадэне, наведалі тыя мясціны, дзе нарадзіўся Лучана Павароці і дзе вырабляюць машыны «Ферары». Найбольш запомнілася падарожжа ў Нарвегію ў 2003 годзе, калі наш калектыў ва Ф’ёрдзе ўдзельнічаў у фестывалі музыкі ў стылі этна, арганізаваным Еўрапейскім вяшчальным саюзам. У тым мерапрыемстве, якое можна параўнаць з Еўрабачаннем, былі прадстаўнікі Афрыкі. Еўропы,
Амерыкі, адбываліся вельмі ўдалыя канцэрты, цёплыя сустрэчы. Да нас падыходзіла шмат людзей, яны цікавіліся жыццём нашай краіны, нашай культурнай спадчынай, імкнуліся вывучаць беларускую мову.
— У сваёй творчасці Вы развіваеце хрысціянскія традыцыі. 3 ранейшых прац слухачам вельмі падабаўся супольны альбом «Святы вечар». У гэтым годзе Вы выступілі з калядным канцэртам. Ён пачаўся з пяшчотных калыханак, такіх, якімі, мабыць, Марыялюляла калісьці маленькага Ісуса.
— Так, бо я сам — бацька. 1 таму, натуральна, мне хацелася скласці калыханкі для свайго сына Андрэя на вершы Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Міхала Анемпадыстава, Віктара Шведа з Беластока. Гэты традыцыйны від спеваў улагоджвае душу, навявае добрыя думкі, цешыць і малых, і старых. На дыску, які выйдзе восенню, будуць калыханкі для дарослых і для душы.
— Час ад часу Вы ажыццяўляеце дабрачынныя акцыі, наведваеце дзіцячыя дамы і садкі.
— Так, але раблю гэта не толькі я адзін, аразам сасваімі сябрамі — музыкамі і бізнесоўцамі. У гэтым годзе мы з Лявонам Вольскім і Алегам Хаменкам выступалі ў Дзяржынскім дзіцячым доме. Проста мы адчулі неабходнасць зрабіць нешта канкрэтнае — даць кожнаму дзіцяці сваю валізку з бананамі і цукеркамі, парадавацца і паспяваць разам з імі.
— Як складваюцца Вашыя стасункі з іншымі артыстамі?
— 3 усімі прадстаўнікамі беларускай незалежнай эстрады ў мяне вельмі добрыя адносіны. Мы збіраемся з сябрамі, дыпламатычна абмяркоўваем усе пытанні, заўсёды ў нас ідзе шчырыдыялог. I канешне, кожнаму з нас патрэбен час, кабузбагаціць выяўленчыя музычныя сродкі, папоўніць эмацыянальныя рэзервы, асэнсаваць свае месца і шлях на беларускай музычнай прасторы.
— На заканчэнне скажыце, калі ласка, калі слухачы змогуць зноў сустрэцца з Вамі?
— Наступны наш канцэрт адбудзецца ў Мінску 8 сакавіка. Гэта будзе новая праграма на вершы Уладзіміра Някляева.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 15 лютага 2006 года
Песня паклікала ў дарогу
Тут, у Гродзенскай вобласці, на Лідчыне, адчуваецца былая веліч Вялікага Княства, моц і неўміручасць яго духу. У 1323 годзе князем Гедзімінам быў заснаваны Лідскі замак, а ў 1410-м лідская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У старажытным замку з яго магутнай вежай цяпер час
ад часу збіраюцца рыцары з розных клубаў і краін і ладзяць турніры.
У цэнтры Бярозаўкі, дзе беластвольныя гонкія прыгажуні выцягнуліся вышэй за пяціпавярховыя дамы і гойдаюць галінкамі з подыхам ветрыку, узвышаюцца карпусы вядомага прадпрыемства. Сосны, такія ж вялізныя, паўсюль абсыпаюць дол шышкамі. Паветра, насычанае пахам хвоі. чысцюткае, нібы сам крышталь. Дубы ў гаі над Нёманам за некалькі кіламетраў ад цэнтра гарадка не менш дзівосныя і старажытныя, кожнаму гадоў за дзвесце.
Журчыць-струменіць Нёман, абхінаючы водмелі. Жывіцай напаўняюць паветра сосны, карэньчыкамі ўплятаюцца ў пясчаны бераг. Казачная мясціна.Тут, у Бярозаўцы, нарадзіўся натхняльнік стварэння і выканаўца папулярнага сучаснага хіта, што чуецца з кружэлак, гучыць на аўтарадыё, захоўваецца з мелодыямі мабільных тэлефонаў, — «Я нарадзіўся тут».
Вуліца Нёманская невялічкая, яна знаходзіцца ў трох хвілінах хадзьбы ад гуты. Залюбаваўшыся магутным дубам, што ўзнёс купу над страхой дома і ружовымі флоксамі ў агародзе, я спынілася на хвіліну. Тут да мяне падышла добрая і гасцінная жанчына і ветліва запрасіла зайсці.
У доме — утульна, прыгожа. дываны — у пярэстых вясёлых колерах, фіранкі бялюткія і накрухмаленыя, у акенка глядзяць кветкі. На сцяне — абраз Божае Маці ў раме. У шафе. як у музеі, захоўваюцца разнастайныя шкляныя вырабы: крышталёвыя вазы, кубкі. У белым празрыстым кашпо — лімончыкі, яблычкі, вінаград — літыя, каляровыя. Ды ёсць яшчэ розныя жывёлкі — зубраняты, рыбкі. ракі.
«Вось у гэтай хаце, а ёй больш за 100 гадоў, Зміцер і нарадзіўся. Некалькі хат, Ha­ma і суседнія, былі пабудаваны адразу пасля адкрыцця гуты. Усе мы на шклозаводзе працавалі — бацька і маці Зміцера таксама, —■ распавяла Марыя Аляксандраўна Вайцюшкевіч, цётка спевака, бацькава сястра. — Нас у сям’і было 7 чалавек дзяцей, жылі мы небагата, амаль усе браты і сёстры працавалі тут».
Сапраўды, з 12 тысяч насельнікаў мястэчка больш як чатыры тысячы заняты працай на прадпрыемстве. Больш за 44 гады рабіў на заводзе майстрам Казімір Антонавіч Хлябовіч, дзядзька артыста. Разам з калегамі адзначаў 100-годдзе прадпрыемства ў 1983 годзе.
«У краіне сотняў парушаных храмаў»
Добразычлівая Марыя Аляксандраўна і яе муж Казімір Антонавіч пачаставалі мяне за гаворкай смажаным шчупаком і сваёй вішнёўкі прапанавалі, бо акурат у гэты дзень у гаспадара быў дзень народзінаў. А потым ён правёў мяне па ціхіх вуліцах гарадка, расказваючы пра былое.
— Мясціны ў нас маляўнічыя, у Нёмане шмат рыбы — шчупакоў, акунёў, плотак. Грыбоў штогод кілаграмаў трыццаць збіраем. Была ў нас у Бярозаўцы праваслаўная царква, але яе ў 1954 годзе спалілі. Ведаеце, такія былі часы. На месцы былога касцёла, якраз на яго фундаменце, паставілі інтэрнат для будаўнікоў. Тады дзяцей мы патаемна хрысцілі ў нашай хаце, я запрашаў бацюшку, ён прыязджаў здалёк, і так дзетак пятнаццаць ахрысціў, у тым ліку свайго пляменніка. Дзякуй Богу, усё вяртаецца на месцы свае, парушаныя
храмы адбудоўваюцца зноў. Збудавалі новую царкву, цагляную, яшчэ прыгажэйшую. 1 касцёл новы ўзвялі нашыя бярозаўскія жыхары. Мне даводзілася дапамагаць у гэтым ксяндзу.