Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
— Мне прыемна даведацца пра такое меркаванне. Але насамрэч мы проста сур’ёзна займаліся творчасцю, не думаючы, што за намі пойдзе моладзь. Нам падабаецца пісаць песні, занатоўваць тое, што нараджаецца адразу, так бы мовіць, прыходзіць звыш. Нашы песні даволі нязмушаныя, у іх шмат гумару, добрых жартаў.
Мы нічога не робім на замову. У сённяшнім рэчышчы культурнай катастрофы лічу, што рок-музыкам трэба кансалідаваць намаганні, ісці адзіным фронтам.
— Ваш дзед Віталь Вольскі быў адным са старэйшых беларускіх пісьменнікаў, навукоўцам, аўтарам п ’ес «Несцерка», «Цудоўная дудка», «Дзед іЖораў», натхнёным вандроўнікам. Бацька, Артур Вольскі стаўлюбімым дзіцячым паэтам і перакладчыкам. Якое месцаў Вашым жыцці займаліяго вершы?
— Яны заўсёды са мной, з самага дзяцінства, і я разумеў, што гэта натуральна, і так павінна быць. Думаю зрабіць складанку на дзіцячыя вершы, куды б увайшлі не толькі творы майго бацькі, але і іншыя дзіцячыя вершы, якія добра кладуцца на музыку.
Хацелася б зрабіць гэта хутчэй, бо мая дачушка Адэля падрастае. Яна таксама спявае і малюе. Мая жонка Ганна — сёння прадзюсар «Крамбамбулі», яна паспяхова займаецца гэтым праектам.
— Раней Вы шмат малявалі, удзельнічалі ў выставах, а ці працягваеце цікавіцца выяўленчым мастацтвам?
— Так, канешне. Нават у машыне раблю замалёўкі з натуры, апрацоўваю вершы. Плануем далей здзяйсняць праект з «Нашай Нівай» і рабіць коміксы. На коміксы я хварэў яшчэ з дзяцінства, мы з хлопцамі знаходзілі іх у розных часопісах, абменьваліся, але ў нашай краіне гэты жанр чамусьці не развіты. У лепшыя часы я з радасцю штомесяц ствараў коміксы для часопіса «Бярозка», калі мастацкім рэдактарам у ім быў Міхал Анемпадыстаў. Да таго ж у мяне выйшлі два зборнікі вершаў, я пішу прозу і публіцыстыку.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Новы час», 16 красавіка 2007 года
Сяброўства творцаў
Алесь Пушкін — гасцінны і добразычлівы чалавек. Моладзь, пабываўшы ў яго на сядзібе ў Бабры, наперабой расказвала пра пейзаж над рэчкай, пра катанне на конях.
Вольны мастак, нон-канфарміст, лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» імя В. Быкава, ён ладзіць адкрытыя пленэры,
перформансы, удзельнічае ў грамадскіх кампаніях, робіць пастаноўкі ў тэатры, піша дэкарацыі да спектакляў. У цэрквах і касцёлах Віцебшчыны і Магілёўшчыны назаўсёды застануцца абразы і роспісы, зробленыя Алесем Пушкіным, былым ваяром-інтэрнацыяналістам. Мастак і яго сям’я сябруюць з артыстамі і музыкамі, абменьваюцца творчымі візітамі.
— Колькасць Вашых выстау складана пералічыць?
— У рэспубліканскіх выставах удзельнічаю з 1986 года. Браўудзел у міжнародных выставах (Расія. Нямеччына, Чэхія. Літва — гэта персанальныя,у розныя гады— 1990-2000-я). Нядаўна мне прадставілася магчымасць зрабіць выставу ў шведскім горадзе Кальмар. Бобр наведаў у 2008 годзе Ако Карлсан, сябра Партыі Зялёных Швецыі. Ён, як і я, жыве ў рэгіёне, таму яму хацелася паглядзець наш кут. Госць распавёў аб галерэі сучаснага мастацтва, якая існуе ў іх горадзе, дзе кожныя тры месяцы змяняецца экспазіцыя з дэманстрацыяй твораў нямецкіх, шведскіх, амерыканскіх мастакоў.
Мною былі адабраны 17 прац. Асаблівае значэнне меў партрэт Георгія Бортніка, святара, расстралянага ў 1951 годзе за тое, што ён вёў казані на роднай мове. Яшчэ мне хацелася паказаць свае вясновыя шпакоўні, да якіх прыклалі руку розныя вядомыя асобы. Выставу ў горадзе Кальмар прадстаўляў куратар Марцін Шчыблі.
— У Вас ёсць вопыт супрацоўніцтва з тэатрам?
— Першы досвед працы па афармленні спектакля ў мяне быў у 1993-1994 гадах. калі ў Беларускім драматычным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску разам з рэжысёрам В. Маслюком мы ставілі п’есу «Кароль
Лір» (прэм’ера адбылася 17 красавіка 1994 года). Другі спектакль паводле п’есы «Фрэкен Юлія» Аўгуста Стрындберга я аформіў у тым жа тэатры, рэжысёр Грышкевіч, прэм’ера была 21 снежня 1997 года. Афармляў сцэну і касцюмы 7 Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску ў 1994 годзе.
— Якую ролю адыгрывае сучасная беларуская музыка ў жыцці Вашай сям ’і?
— Мы сочым за дыскаграфіяй беларускай музыкі, я прывожу з падарожжаў музыку тых краёў, дзе бываю. Рэдка, але бываем на імпрэзах, штомесяц наведваем з сынам Міколкам канцэрты ў раённай музычнай школе, бяром з ім урокі музыкі. 3 дачкой Марылькай танчым пад музыку.
— Што любяг^ь спяваць дзеткі?
— Пакуль толькі калыханкі.
— Якіяў Вас асацыяцыі выклікаюць спевы 3. Вайцюшкевіча?
— Пазітыўны настрой, ягоны моцны, мужчынскі, прыгожы голас, які вельмі вар’іруецца—адмагутнага эпічнагадапяшчотна-лірычнага, не можа не падабацца і не хваляваць слухача! Плюс выразная свядомая беларуская скіраванасць яго творчасці.
— Чым ён Вам блізкі па сваёй любові да свабоды і творчасці?
— Ён блізкі тым, што спявае па-беларуску, на вершы беларускіх паэтаў, перапявае і класіку народнай творчасці. Што да свабоды і любові да яе — то яна адчуваецца найбольш, калі ён спявае тэксты У. Караткевіча, як мне падаецца, ды калі ставіць свае подпісы пад адозвамі за свабоду і раўнапраўе беларускай мовы ў нашай краіне. Яшчэ Зміцер — удзельнік канцэртаў «Салідарныя з Беларуссю».
Улетку быў канцэрт з яго ўдзелам у дзіцячым лагеры адпачынку на рацэ Бобр, а ў нас ён спяваў у хаце, калі прыязджаў на Каляды — 14 студзеня 2009 года разам з цяжарнай жонкай Галяй — я іх маляваў, пачаў партрэт сямейны...
Увогуле Зміцер Вайцюшкевіч — рэдкая з’ява цэльнага, буйнога, ярка-лірычнага артыста ў наш час, які магутна, шчодра фантаніруе сваёй творчасцю, радуючы нас і саграваючы сваім цяплом, працаздольнасцю, маладой няўрымслівасцю.
Гутарыла Э. Дзвінская
«3 дальняй стараны дадому»
Жіколі б не праспявалася, не прагучала пад нябёсамі ні гэтая песня, ні многія-многія іншыя, што ўвайшлі ў народ, сталі часцінай яго жыцця, калі б не было ў нашай сённяшняй культуры бліскучага паэта Ухадзіміра Някляева. Неяк ён сказаў, што працуе ў жанры песні выпадкова, ды наўрад ці гэта так. 1м напісаны выдатныя вершы і паэмы, але ў кожнай хаце спяваюць на свяце «Іуляць дык гуляць...», і выпадкова такое не здараецца. Людзей можна падмануць чым заўгодна: законамі, газетнымі артыкуламі, тэлевізійнымі праграмамі, толькі нікога не падманеш песняй. Песню альбо спяваюць, альбо не, і для таго, каб яна заспявалася, ой, колькі душы і сэрца, колькі таленту трэба ўкласці ў кожны гук, у кожнае слова...
«Ухадзіміру Някляеву ўдавалася і ўдаецца здзяйсняць гэты цуд, талент у яго ад Бога, душы і сэрца — ад бацькоў, ад роднай зямлі, дзеля якой усім нам працаваць, на якой жыць і спяваць» (Ігар Лучанок «Крылатая песня»),
Былы старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Някляеў згадзіўся сказаць некалькі слоў пра свой кантакт з аўдыторыяй і супрацоўніцтва з музыкамі.
— Уладзімір Пракопавіч, Вы ніколі не і{ураліся публічных выступаў. Наколькі Вам патрэбен кантакт з чытачом не праз кнігу, не праз тэкст, а непасрэдна?
— Шчыра кажучы, той патрэбы, якая была некалі, сёння я не адчуваю. Але не толькі ў непасрэдным кантакце, але і ў кантакце праз кнігу. Вось сёння ў мяне ляжаць гатовыя да друку кніга паэзіі «Кон», кніга прозы, кніга эсэ і паэтычнай драматургіі. Апошнім часам я пішу пераважна прозу. Нядаўна напісаў аповесць пад назвай «Уся Еўропа», фрагмент з яе публікаваўся ў літаратурным дадатку да газеты «Новы час».
— Якім было Ваша супрацоўніцтва з тымі, хто піша музыку?
— У кожнага кампазітара свой тон і свой рытм. Часцей яны дзяліліся са мной новымі мелодыямі, наякія я знаходзіў вершы. Я меў адпачатку
так званую рыбу, да якой дапасаваліся вершаваныя тэксты. У свой час супрацоўнічаў з сотнямі кампазітараў, напісалі песні — разышліся. Са Зміцерам Вайцюшкевічам нашы адносіны сталі сяброўскімі, ёсць з кім сябраваць, ёсць з кім гаварыць пра жыццё.
Зміцер патэлефанаваў мне ўпершыню ў 2003 годзе, калі мы не былі яшчэ з ім знаёмыя, і сказаў. што напісаў некалькі песень на мае вершы. Я адказаў: «Калі ласка, можаце напісаць яшчэ». Так у 2006 годзе выйшаў альбом «Танга з ружай», які склалі 12 песень на мае вершы. Там ёсць розныя мелодыі — энергічныя, драматычныя, чуллівыя. Мяне здзівіла, што нават верш пра самалёт удала спалучыўся з мелодыяй. Песню «Наш сцяг» я напісаў пазней, у 2008 годзе.
Вельмі патрэбны сёння вобраз беларуса, якога можна паважаць і якім можна любавацца. Зміцер такі вобраз увасабляе. Гэта не тое, што тыя карлікі і скакункі. якія вымаўляюць адны і тыя ж словы на эстрадзе. Як бы шмат іх ні было, яны — бязлікія, песні іх аднолькавыя, а словы — прымітыўныя. Зміцер стаіць на беларускім шляху і не збочвае. Ён можа быць суперзоркай Беларусі. Душа яго шырокая, прасторная і светлая, як Нёман. Мне аднаму з першых ён выканаў песню. напісаную на Нёмане, — «Пад ранне».
Зміцер далучыўся да Клуба аматараў пары (КАП). Клуб існуе ў Мінску ўжо 20 гадоў. Туды ўваходзяць спартоўцы, бізнесоўцы, у нас ёсць прэзідэнт клуба, свая атрыбутыка, герб, гімн.
—Адна з Вашых літаратурна-музычньа сустрэчу рамках кампаніі «Будзьма» адбылася ў сценах Крэўскага замка.
— Так, і мы яшчэ не раз збяромся там. Мы чыталі вершы, спявалі песні. Гэта мясціна знакавая для Беларусі. Для мяне яна важная не толькі тым, што я нарадзіўся паблізу. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам многіх гістарычных падзей. У 1385 годзе ў Крэўскім замку былі прыняты ўмовы аб’яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (Крэўскай уніі). Пад рэшткамі замкавых сценаў, на руінах нашай гісторыі прайшло маё дзяцінства. Адсюль я беларус. Нацыянальнасць — не запіс у пашпарце, а мова, гісторыя і культура, да якіх ты належыш.
Быць беларусам — гэта не тое, што памахаць ручнікамі і заспяваць «Лявоніху», што было і ў савецкія часы. Важна, каб наша гісторыя, філасофія, гуманітарная навука былі прызнанымі на вышэйшым узроўні. Так было і будзе. Вечны, неўміручы дух народа застанецца.
— На якіх сучасных выканаўцаў Вы болый звяртаеце ўвагу?
— Мяне цяжка чымсьці здзівіць. Я прыдзірлівы да музыкі — шмат давялося папрацаваць з найлепшымі айчыннымі меладыстамі і з геніяльным Мулявіным. I яшчэ я дачэплівы да словаў, бо як да сябе, так і да іншых маю даволі высокія патрабаванні ў паэзіі, нават у песеннай паэзіі, хоць гэта і зусім іншая штука.