• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 212с.
    Мінск 2010
    58.42 МБ
    Напачатку нашай дзейнасці з дзесяці песень дзве былі аўтарскімі, іншыя творы былі па матывах беларускіх фальклорных песень і абрадаў. Думаем, што ў будучыні суадносіны будуць 80/20 адсоткаў адпаведна аўтарскіх і фальклорных песень. Mae кампазіцыі таксама не ў баку. Чаму гэта не фальклор, калі і я — частка народа, я — частка гэтага кола?
    — Пад мянушкай «Тодар» у складзе гурту выступаў Зміцер Вайцюшкевіч?
    — У 1992 годзе ў складзе «Палаца» былі 5 чалавек: я, Зміцер Карабач, Юры Белякоў, Юры Выдронак і Зміцер Вайцюшкевіч. Зміцер быў запрошаны ў каманду як вакаліст. Акрамя фолк-накірунку ў нас была ідэя праекта танцавальна-спеўнага джаз-тэатра, ці «кабарэбэнда». Маленькі аркестр, задуманы, каб ствараць спеўную музыку накшталт Эдзі Рознера. (Ці як аркестры ў фільме Кустурыцы.) Я, як асноўны саліст, сябе ў гэтай праграме не бачыў, а Зміцер падыходзіў ідэальна. Накірунак фолк-мадэрн пайшоў у нас развівацца хутчэй. Зміцер знайшоўся і ў гэтым праекце. Пачаў іграць на саксафоне, дудзе, у яго было цікавае сола на жалейцы, ён спяваў больш прафесійна, чым некаторыя іншыя ўдзельнікі калектыву, і быўу «Палацы» вельмі неабходны. Нават калі ён распачаў уласныя праекты, яшчэ доўга выступаў у складзе «Палаца».
    Зміцер — вельмі творчы чалавек, таленавіты вакаліст, інструменталіст, з выдатнымі кампазітарскімі здольнасцямі, пластыкай. Мы разумелі, што яму заставацца не ў сваёй ролі цяжка, бо гэта значыла б абмяжоўваць і падаўляць яго творчае развіццё.
    — Нагадайце, калі ласка, некалькі каляровых эпізодаў з сумеснай працы са Зміцерам або проста сяброўска-творчых адносін, вандровак, выступаў.
    — Я чамусьці згадаў, як гадоў 15 таму мы вярталіся з «Басовішча». У адным вялікім аўтобусе ехалі музыкі амаль з усіх рок-гуртоў, агулам — чалавек сорак. I на адным з «цыгарэтных прыпынкаў» каля фур з дальнабойшчыкамі да ўсёй нашай шумнай і не зусім цвярозай кампаніі падышоў нейкі замызганы шафёр з Расіі і папрасіў даць яму грбшы «на паесці ці гарэлку». Беларускіх грошай практычна ні ў кога не было, і ніхто яму не дапамог. Адзіны толькі Зміцер адказаў, што ёсць пяць даляраў і калі той чалавек іх хутка памяняе, то можа даляр узяць сабе... (на той час бутэлька гарэлкі каштавала менш за даляр). Той шафёр узяў грошы, кудысьці хуценька пабег і знік. Увесь аўтобус пачаў насміхацца з Дзімкавай наіўнасці. Аднак, калі ўжо мы пачалі выязджаць на шашу, той шафёр бягом пераняў аўтобус і вярнуў гэтыя чатыры даляры. I ўсе музыкі адчулі няёмкасць перад Дзімам за свае насмешкі ды няверу ў людзей.
    Увогуле, Зміцер бывае розным: гарэзлівым, сумным. правакацыйным, шалёна-вясёлым. разгубленым. Можа безадказна спазніцца на выступ ці недавучыць словы, тэкст песні. Але ва ўсім гэтым — Зміцер Вайцюшкевіч.
    — Улетку Вы былі мастацкім кіраўніком фестывалю «BelaMusik-2009», які праходзіў на пляцоўцы аэраклуба «Баравая» пад Мінскам. Якія ўражанні засталіся пасля гэтага свята?
    — Вельмі адчувальны недахоп «фестывалю фестываляў», дзе маглі б сабрацца героі ўсіх музычных прэмій, узнагарод, цырымоній, што праводзяцца на Беларусі. «Рок-кола» і «Рок-каранацыя» ладзяцца ў канцэртных залах, а«Басовішча»— за межамі Беларусі». Жывы гук на адкрытым паветры — гэта больш натуральная форма існавання актуальнай музыкі.
    У старадаўнія часы, калі свята ў беларусаў было вялікім, музыкі выходзілі з палацаў і сядзіб на вуліцу, да людзей, да натуральнага ландшафту. Мы запрасілі на фестываль сапраўдных зорак — «J: Морс»,
    «Краму», «Дзецідзяцей», «Гарадскія», «Без білета» і інш. Гуртоў багата, а музычнай індустрыі ўвогуле бракуе, ды і музычнага бізнесу таксама. Але калі зараз нічога не рабіць, то і спадзяванняў на гэты конт не будзе. «BelaMusik» мусіць звярнуць на гэта ўвагу.
    — На гэтым тыдні адбылася 14-яўгісторыі найноўшай беларускаіі музыкі«Рок-каранацыя». Якія вынікі гэтай падзеі?
    — «Рок-каранацыя» прайшла даволі добра, хаця ўвесь вечар прыйшлося моцна гукаць у мікрафон. Карону атрымалі «Без білета». Я думаю. што, магчыма, гэтым хлопцам зараз патрэбна такая адзнака і падтрымка больш, чым іншым, каб лепш развівацца і самаўдасканальвацца. Адзначаныя каронамі таксама былі «Ляпнс Трубецкой», «Крама», Open Space, «Жнюв», Naka, Neuro Dubel. «Князь Мышкін», Зміцер Вайцюшкевіч, The Toobes ды іншыя.
    — Ці ёсць у Вас іншыя захапленні ў жыцці па-за прафесійнай дзейнасцю?
    — Я даўні прыхільнік гандбола, більярда і аўтаспорту. He фанат, але імкнуся сачыць за спаборніцтвамі.
    Гутарыла Э. Дзвінская
    «Наша слова», 10 сакавіка 2010 года
    Тры кіты беларускага фолк-мадэрна
    Гурт «KRIWI» ўвайшоў у шэрагі беларускай музычнай эліты імкліва і грунтоўна. Ідэя зарадзілася яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў у нетрах гурту «Палац», дзе спярша стварылася своеасаблівая творчая лабараторыя разнастайных фолкэксперыментаў, а потым і самастойная адзінка «KRIWI», якую
    склалі адзін з натхняльнікаў «Палаца» Юры Выдронак, мультыінструменталіст Зміцер Вайцюшкевіч.
    Да іх адразу далучылася вакалістка Вераніка Круглова, бубнар першага «Уліса» Кірыла Шэвандо і знакаміты басіст Валер Вашкоў, а потым, па выхадзе Выдронка. —і гітарыст Піт Паўлаў. «KRIWI» не задумваўся як сталы рок-гурт. а проста як адчынены праект дзеля выхаду беларускай музыкі наеўрапейскія прасторы. «KRIWI» быў задуманы як праект для мабільных паездак. Пачатак і развіццё яго былі файнымі», — узгадвае яго кіраўнік Юры Выдронак.
    Магчыма, асноўная прычына поспеху — у цудоўным спалучэнні вакальных дадзеньіх Кругловай і Вайцюшкевіча ці ў адсутнасці рэпетыцый (выступы «KRIWI» пабудаваныя на імправізацыях). Факту тым, што пасля «Песняроў», «Палаца» ды «Троіцы» музыкі знайшлі свой падыход да беларускай аўтэнтыкі і абвясцілі пра нараджэнне новай — «крывіцкай».
    «Крыві, або крывічы, як іх называлі пазней, старажытнае племя, якое прыйшло на тэрыторыю Беларусі некалькі тысячагоддзяў таму з Індыі і з'яўлялася носьбітам унікальнай культуры, якая захавалася да сённяшніх дзён, — гаворыцца ў прадмове да дыска ‘Тэй, лёлі”. — На старажытнаіндыйскай мове “крыві” — гэта “крыніца”, “чалавек-хмара”, “мех для вады". Гурт “KRIWI” заснаваны ў 1996 годзе на базе folk-modern студыі "Палац”. Стыль вызначаецца як art-modern folk — спалучэнне старажытных традыцый гарлавых спеваў і сучаснага з элементамі імправізацыі і авангарду».
    Дыск «Гэй, лёлі» запісваўся ў берлінскай студыі «Soundman». Ад самага пачатку праектам заняўся адзін з прадзюсарскіх цэнтраў Берліна, які потым атрымаў сімвалічную назву «Belpunkt». Канцэрт-
    ныя трэкі паходзяць менавіта з берлінскага перыяду жыцця, калі гурт дапрацаваўся нават да звання «лепшага этнік-гурту Берліна», выязджаў на гастрольныя маршруты кшталту Берлін-Парыж-Туніс і быў прадстаўлен на шэрагу фірмовых кампіляцый этнікі заходняй прадукцыі, — пісаў Вітаўт Мартыненка.
    Пераход да эклектыкі найперш быў звязаны з прыходам у гурт гітарыста «N.R.M.» Піта Паўлава. В. Круглова і Зм. Вайцюшкевіч папрасілі яго падыграць ім на фэсце «Басовішча’98». Там, уласна, і прайшоў першы канцэрт «залатога складу» «KRIWI». Альбом «За туманам» быў запісаны літаральна праз некалькі тыдняў пасля знаёмства з Паўлавым.
    3 альбомам «За туманам» праект студыі «Палац» набывае поўную самастойнасць. Сфарміраваўся «залаты» склад «Kriwi»: Вераніка. Тодар ды Піт. Адбыліся і стылёвыя змены — музыкі адмовіліся ад «фолк-мадэрна» і прыхіліліся да найбольш актуальнага (прынамсі, у Цэнтральнай Еўропе) world music.
    «Запіс «За туманам» цудоўным чынам спалучае тры музычныя «пачаткі» «KRIWI»: акапэльны («На турэцкіх палях», «Каліна»), электронны (напрыклад, другі трэк) і выкананне рок-гуртам («Добры дзень», «Агу, вясна»), — адзначыў Сяргей Будкін. — Дзеля спробы апошняга да «KRIWI» часова далучыліся вядомыя музыкі — бубнач Кірыл Шэвандо і басіст Валер Башкоў. Яны ўзялі ўдзел у запісе альбома і некалькіх канцэртах. Акрамя традыцыйных рок-н-рольных інструментаў у альбоме выкарыстана шмат духавых — тут разгарнуў свой талент Зміцер Вайцюшкевіч. Усю гэтую музычную рознакаляровую карціну дапаўняў вакал Веранікі Кругловай.
    За два тыдні з дапамогай гукааператара Аляксандра Марозава альбом быў «даведзены да розуму» на студыі Белдзяржрадыё. Амаль усе песні — народныя («Светлая Зоя» напісана Пітам і падпраўленая Зміцерам Лукашуком). I безтаго вядомая ў народзе «Затуманам» пасля гэтага альбома набыла проста шалёную папулярнасць. У альбоме яна прысутнічае ажно ў двух варыянтах — акустычным і металічным. На другі пэўны хіт — «Агу, вясна» — быў зняты кліп, які не сыходзіў з экрана тэлевізіі некалькі месяцаў.
    «3 гэтым альбомам «KRIW1» журналісты ды крытыкі залічылі ў вышэйшую музычную лігу, а Круглова замяніла Касю Камоцкую на троне рок-князёўны. Колішняе «адгалінаванне» «Палаца» прыканцы 90-х станецца інтэрнацыянальным музычным праектам—у ім будуць
    іграць музыкі з Нямеччыны, Польшчы, Ізраіля. Ірана. Бангладэш ды іншых краін свету», — адзначаў Сяргей Будкін.
    «Натуральна, што вакалістка Вераніка Круглова стала вартасным нашчадкам Касі Камоцкай на троне беларускай рок-князёўны паводле вынікаў «Рок-каранацыі-99», а вакаліст Вайцюшкевіч не аднойчы выйграваў намінацыі «Артыст года», «Альбом года», «Кампазітар года».
    «Нельга забываць, што і сольным праектам Юрыя Выдронка скаралася намінацыя «Традыцыі і сучаснасць», «Рок-каранацыя -2000». А пачыналася ўсё з альбома «Гэй, лёлі!» гурту “KRIWI”», — пісаў Вітаўт Мартыненка.
    Па старонках інтэрнэту
    Ад «Палаца» да «Ur’ia»
    ры Выдронак — беларускі музычны дзеяч і фалькларыст, які спрычыніўся да дзейнасці гуртоў «Палац» і «KRIW1», ачольвае фальклорны гурт «Ur’ia», аўтар ідэі рэжысёр і арганізатар рэспубліканскага фестывалю сучаснага фальклору «Таўкачыкі» (2000, 2004 гг.), рэжысёр дакументальных фільмаў. Выдронкам было рэстаўравана больш за 50 гадзін гучання аўдыяі відэазапісаў каляндарна-абрадавай песеннасці Чарнобыльскага рэгіёна. Альбом у дзвюх частках «Каляды. Рожство.
    Шчодрэц» сабраў у сабе матэрыял з экспедыцый і рэстаўрацыйных фондаў, а таксама тое, што прыносілі нам людзі на касетах.
    Юры нарадзіўся 10 сакавіка 1966 г. у мястэчку Койданава (зараз Дзяржынск). Сваю першую экспедыцыю арганізаваў у 11 гадоў на раскопкі Кальвінскага замка (Койданава). Знойдзеныя рэчы XV­XVII стст. былі перададзены ў краязнаўчы музей. 3 12 гадоў ён пачаў сваю творчую кар’еру на сцэне як музыкант. Скончыў музычную школу па класу трубы. Займаўся ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі па класу валторны. 3 1984 па 1986 г. хлопецслужыўу войску.