• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Перасцерагальная афарбоўка — яркая, добра прыкметная афарбоўка цела ў неядомых арганізмаў або тых, што маюць сродкі абароны (мал. 53). Драпежнік,
    Божая кароўка
    Мал. 53. Перасцерагальная афарбоўка
    Прыстасаванні — асноўны вынік звалюцыі
    133
    Мал. 54. Мімікрыя ў насякомых
    які спрабуе з’есці такую ахвяру, атрымлівае адпор і ў далейшым не чапае асобін з такой афарбоўкай. Божая кароўка мае яркачырвоную афарбоўку з чорнымі кропкамі, якая з’яўляецца сігналам яе таксічнасці. Восы, пчолы і чмялі чаргаваннем яркіх жоўтых і чорных палос папярэджваюць аб наяўнасці ў іх джала. Ядавітыя змеі звычайна маюць добра заўважны кантрасны малюнак на целе.
    Мімікрыя (ад грэч. mimikos — імітацыйны) — імітаванне неабароненымі і ядомымі відамі прадстаўнікоў відаў, якія маюць сродкі абароны або з’яўляюцца неядомымі. Пры гэтым аб’ектам імітавання могуць быць як жывёлы, так і расліны. Відімітатар заблытвае драпежніка і павышае свой шанс выжыць. Некаторыя мухі (вялікагалоўка, сірфіда, журчалка) і матылі (шклянніца) імітуюць шэршняў і пчол. У лясах Амазоніі сярод ядавітых матылёў геліканід сустракаюцца вельмі на іх падобныя ядомыя матылі з сямейства бялянак (мал. 54).
    Да сродкаў пасіўнай абароны таксама адносяцца цвёрдае покрыва (ракавіны малюскаў, панцыры чарапах) і іголкі (вожыкі, дзікабразы). У раслін гэту ролю адыгрываюць калючкі (барбарыс, шыпшына, глог, акацыя) і пякучыя залозістыя валаскі (крапіва, шалфей, баршчэўнік).
    Фізіялагічныя адаптацыі — асаблівасці працэсаў жыццядзейнасці, спрыяльныя ддя жыцця ў дадзеным асяроддзі. Гэта адаптацыі па падтрыманні пастаяннай тэмпературы цела: потавыдзяленне, цеплавая задышка, мышачныя дрыжыкі, пашырэнне і звужэнне сасудаў скуры і інш. Да недахопу кіслароду ў жыхароў высакагор’яў выпрацавалася адаптацыя ў выглядзе павышанай колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві. У водных жывёл, якія ныраюць, у мышцах вялікая колькасць міяглабіну, што звязвае кісларод. Да фізіялагічных адаптацый можна
    134
    Раздзел 4
    аднесці здольнасць жывёл і раслін падтрымліваць водны баланс у арганізме пры рознай забяспечанасці асяроддзя вадой.
    Біяхімічныя адаптацыі — асаблівасці хімічнага саставу цела і біяхімічных рэакцый, якія дазваляюць арганізму рэагаваць на змяненні навакольнага асяроддзя. Пры павелічэнні асветленасці паскараецца працэс фотасінтэзу ў раслін. Пры нізкай тэмпературы асяроддзя ў жывёл узмацняецца энергетычны абмен. Для прываблівання насякомыхапыляльнікаў у раслін сінтэзуюцца эфірныя маслы, якія надаюць кветкам духмянасць.
    Паводзінскія (эталагічныя) адаптацыі — асаблівасці паводзін асобных арганізмаў або іх груп, накіраваныя на выжыванне і размнажэнне ў дадзеным асяроддзі. 3 разнастайнасцю паводзінскіх адаптацый у жывёл і птушак вы пазнаёміліся ў курсе біялогіі 8га класа. Шэраг паводзінскіх рэакцый у арганізмаў носіць прыроджаны характар (інстынкты). Яны праяўляюцца ў выглядзе актыўнага будавання гнёздаў або нор, наседжвання яек, клопатаў аб патомстве, шлюбных гульняў, сезонных міграцый і інш. На працягу жыцця ў асобін з’яўляюцца набытыя адаптацыі (умоўныя рэфлексы). Гэта выбар месцаў для начоўкі, абароны ад холаду або гарачыні, аб’яднанне ў зграі для паспяховага палявання, выбар сцежак да вадапою і інш.
    Адносны характар прыстасаванасці. Любое прыстасаванне адноснае ў прасторы і ў часе, паколькі карыснае толькі ў дадзеным асяроддзі і ў дадзены час. Існуе цэлы шэраг фактаў, якія даказваюць адносны характар прыстасаванасці.
    Папершае, пры змяненні ўмоў асяроддзя або пераходзе ў другое асяроддзе карысныя прыстасаванні могуць стаць бескарыснымі або нават шкоднымі. Напрыклад, заяц бяляк у бясснежную зіму яшчэ больш прыкметны для драпежнікаў. Цёмнаафарбаваныя бярозавыя пядзенікі добра бачны для птушак на светлых ствалах бяроз у сельскай мясцовасці.
    Падругое, ні адно абарончае прыстасаванне не забяспечвае абсалютную бяспеку для яго ўладальнікаў Так, вожык і мангуст могуць без шкоды для сябе лавіць ядавітых змей, якія маюць перасцерагальную афарбоўку. Некаторыя птушкі з’ядаюць вос і пчол, нягледзячы на джала. Буйныя драпежныя птушкі кормяцца чарапахамі, чыё цела ахоўвае цвёрды панцыр.
    Патрэцяе, наяўнасць немэтазгодных прыкмет або неапраўданых паводзін арганізмаў даказвае, што не ўсе прыкметы карысныя. Напрыклад, у горных гусей ёсць перапонкі, хоць яны не плаваюць. Зімой пры наступленні цёплага надвор’я некаторыя расліны могуць зацвітаць. Халоднай вясной можа назірацца прылёт вадаплаўных птушак яшчэ да крыгалому на вадаёмах.
    Пачацвёртае, наяўнасць у арганізмаў рудыментаў — органаў, якія страцілі сваё значэнне і знаходзяцца на стадыі знікнення. Гэта даказвае, што прыста
    Відаўтварэнне. Фактары і спосабы відаўтварэння
    135
    саванні часовыя і могуць знікаць. Напрыклад, у чалавека ёсць копчык, які складаецца з рудыментарных хваставых пазванкоў, добра развітых у далёкіх продкаў чалавека, якія жылі на дрэвах. Пры наземным спосабе жыцця хвост страціў сваё значэнне і паступова выдаляецца натуральным адборам.
    
    9
    Для ўзнікнення адаптацыі неабходна наяўнасць элементарнага эвалюцыйнага матэрыялу (мутацыі і іх камбінацыі) і рухаючых сіл эвалюцыі (барацьба за існаванне і натуральны адбор). Адаптацыі могуць быць марфалагічныя, фізіялагічныя, біяхімічныя, паводзінскія. Любое прыстасаванне адносна ў прасторы і ў часе, паколькі карысна ў дадзеным асяроддзі і ў дадзены час.
    1.	Раскрыйце механізм узнікнення адаптацый. 2. Ахарактарызуйце разнастайнасць марфалагічных адаптацый. 3. Прывядзіце прыклады фізіялагічных і біяхімічных адаптацый у раслін і жывёл. 4. Чым адрозніваюцца прыроджаныя і набытыя паводзінскія адаптацыі? 5. Прывядзіце доказы адноснага характару прыстасаванасці. 6. Вызначце адпаведнасць паміж відамі марфалагічных адаптацый і іх прыкладамі. Віды адаптацый: 1. Ахоўная афарбоўка. 2. Перасцерагальная афарбоўка. Прыклады адаптацый: а) конік; б) божая кароўка; в) гарнастай; г) чмель; д) тыгр; е) пясец; ж) камбала; з) ядавітая змяя. 7. Уявіце, што ў выніку пацяплення клімату ў нашым рэгіёне зімой зусім перастане выпадаць снег. Што адбудзецца з папуляцыямі зайца беляка? Апішыце ход мяркуемых працэсаў з пункту гледжання эвалюцыі.
    § 32. Відаўтварэнне. Фактары і спосабы відаўтварэння
    Паняцце аб відаўтварэнні. Прызнаючы рэальнасць віду, Дарвін даказаў, што ў прыродзе пастаянна адбываецца працэс відаўтварэння — узнікнення новых відаў на аснове існуючых пад уплывам рухаючых сіл эвалюцыі. Згодна з сучаснымі ўяўленнямі аб эвалюцыі, утварэнне новага віду адбываецца ў межах папуляцыі — элементарнай адзінкі эвалюцыі. Папуляцыі з’яўляюцца генетычна адкрытымі сістэмамі. 1 пакуль паміж імі адбываецца паток генаў у выніку міграцыі асобін, від застаецца адзінай генетычна закрытай сістэмай. Аднак узнікненне ізаляцыі (бар’ера) паміж дзвюма папуляцыямі прыводзіць да назапашання ў іх спадчынных адрозненняў, якія перашкаджаюць скрыжаванню асобін гэтых папуляцый пры наступных сустрэчах. Гэта даказвае, што папуляцыі становяцца генетычна закрытымі сістэмамі і, такім чынам, новымі відамі. Значыць, адбыўся працэс відаўтварэння.
    Відаўтварэнне — эвалюцыйны працэс ператварэння генетычна адкрытых сістэм — папуляцый — у генетычна закрытыя сістэмы — новыя віды.
    136
    Раздзел 4
    Відаўтварэнне — гэта складаны і працяглы працэс, які ўключае прамежкавыя стадыі і патрабуе наяўнасці пэўных фактараў.
    Фактары відаўтварэння. У папуляцыях аднаго віду дзеянне перадумоў эвалюцыі прыводзіць да ўзнікнення разнастайнасці генатыпаў і фенатыпаў. Гэта з’яўляецца асновай для барацьбы за існаванне і натуральнага адбору. Дзеянне натуральнага адбору на папуляцыі, умовы пражывання якіх адрозніваюцца, робіць іх крыху рознымі. Аднак адрозненні паміж асобінамі, якія ўзніклі ў выніку адбору, будуць згладжвацца, калі асобіны папуляцый пачнуць скрыжоўвацца паміж сабой. Для таго каб на ўзроўні гэтых папуляцый пачаўся працэс відаўтварэння, паміж імі неабходна ізаляцыя, якая перашкаджае абмену генетычнай інфармацыяй. Вылучаюць дзве формы ізаляцыі: геаграфічную і біялагічную.
    Геаграфічная (прасторавая) ізаляцыя — адасабленне пэўнай папуляцыі аддругой папуляцыі таго ж віду якімінебудзь цяжкапераадольнымі бар’ерамі. Першая прычына — вялікія тэрытарыяльныя разрывы паміж папуляцыямі ў відаў, якія маюць мазаічныя арэалы. Узнікненне гэтых разрываў можа быць звязана з ледавікамі, дзейнасцю чалавека або рассяленнем папуляцый за межы зыходнага арэала. Другая прычына — геаграфічныя бар’еры, якія раздзяляюць папуляцыі (рэкі, горы, цясніны, участкі лесу, лугі, балоты). Геаграфічная ізаляцыя перашкаджае свабоднаму скрыжаванню асобін раздзеленых папуляцый у выніку немагчымасці іх сустрэчы зза геаграфічнага бар’ера.
    Біялагічная ізаляцыя абумоўлена біялагічнымі адрозненнямі паміж асобінамі папуляцый. У залежнасці ад характару адрозненняў вылучаюць чатыры віды біялагічнай ізаляцыі: экалагічную, эталагічную, морфафізіялагічную і генетычную.
    Экалагічная ізаляцыя абумоўлена змяшчэннем рэпрадуктыўных перыядаў (тэрмінаў цвіцення, гнездавання, спарвання, нерасту) або рознымі месцамі размнажэння, што перашкаджае свабоднаму скрыжаванню асобін папуляцый.
    Калі папуляцыі травяністых раслін трапляюць у зону павышанай вільготнасці, то ў іх у параўнанні з іншымі папуляцыямі змяшчаюцца тэрміны цвіцення. У птушак папуляцыі аднаго віду могуць адрознівацца тэрмінамі гнездавання і спарвання ў залежнасці ад размяшчэння
    гнёздаў у розных частках кроны дрэў або ў хмызняковым ярусе.
    Эталагічная ізаляцыя абумоўлена асаблівасцямі паводзін асобін у шлюбны перыяд. Мізэрныя на першы погляд адрозненні ў рытуалах заляцання пры абмене зрокавымі, гукавымі, хімічнымі сігналамі могуць прыводзіць да спынення гэтага рытуалу і абмежавання спарвання.
    Морфафізіялагічная ізаляцыя абумоўлена адрозненнямі ў памерах асобін або ў будове мужчынскіх капулятыўных органаў (некаторыя віды лёгачных ма
    Відаўтварэнне. Фактары і спосабы відаўтварэння
    137
    люскаў, грызуноў). Яна не замінае сустрэчы полаў, але перашкаджае скрыжаванню асобін зза немагчымасці апладнення.
    Генетычная ізаляцыя абумоўлена буйнымі храмасомнымі і геномнымі перабудовамі, якія выклікаюць адрозненні ў ліку, форме і саставе храмасом. Яна не перашкаджае сустрэчы полаў і апладненню, але выключае абмен генетычнай інфармацыяй паміж папуляцыямі ў выніку гібелі зігот пасля апладнення, рознай ступені стэрыльнасці гібрыдаў і іх паніжанай жыццяздольнасці.