• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Сацыяльная іерархія — сістэма сувязей паміж членамі групы ў выглядзе супадпарадкавання асобін адна другой.
    Сімбіёз (ад грэч. symbiosis — сумеснае жыццё) — працяглае сумеснае жыццё папуляцый двух або некалькіх відаў, якія маюць узаемную або аднабаковую карысць.
    Склерафіты (ад грэч. scleros — цвёрды, phyton — расліна) — расліны са зніжанай транспірацыяй і здольнасцю актыўна здабываць ваду пры яе недахопе ў глебе.
    Стэнабіёнты (ад грэч. stenos — вузкі, bios — жыццё) — віды арганізмаў, якія маюць вузкія межы талерантнасці і здольны існаваць на невялікіх тэрыторыях з адносна пастаяннымі ўмовамі асяроддзя.
    Суадносная (карэлятыўная) зменлівасць — змяненне якоганебудзь аднаго органа або часткі цела ўслед за змяненнем іншых частак арганізма.
    Сукуленты (ад лац. succulentus — сакавіты) — шматгадовыя расліны, здольныя назапашваць ваду ў сваіх тканках і органах, а затым эканомна яе расходаваць.
    Сукцэсія (ад лац. successio — пераемнасць, наследаванне) — заканамерная, паслядоўная змена адных экасістэм другімі на пэўнай тэрыторыі пад уплывам накіраванага змянення прыродных фактараў або дзейнасці чалавека.
    Таксіс (ад грэч. taxis — размяшчэнне) — форма прасторавай арыентацыі арганізмаў у адносінах да крыніцы раздражнення.
    Тапічныя сувязі (ад грэч. topos — месца) — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць асобін другой папуляцыі ў якасці месцапражывання або адчуваюць іх уплыў на сваё асяроддзе пражывання.
    Трафічны ўзровень — сукупнасць арганізмаў, якія ў залежнасці ад спосабу іх харчавання і віду корму складаюць пэўнае звяно харчовага ланйуга.
    Трафічныя сувязі (ад грэч. trophe — ежа) — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі атрымліваюць ежу за кошт асобін другой папуляцыі.
    258
    Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
    Умовы існавання, або ўмовы жыцця, — комплекс экалагічных фактараў, без якіх арганізм не можа існаваць у дадзеным асяроддзі.
    Фабрычныя сувязі (ад лац. fabrico — вырабляць) — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі выкарыстоўваюць выдзяленні або рэшткі цел асобін другой папуляцыі ў якасці матэрыялу для будаўніцтва гнёздаў, нор, сховішч і інш.
    Фарычныя сувязі (ад грэч. phora — нашэнне) — сувязі паміж папуляцыямі, калі асобіны адной папуляцыі ўдзельнічаюць у рассяленні (распаўсюджванні) асобін другой папуляцыі.
    Фітацэноз (ад грэч. phyton — расліна, koinds — агульны) — расліннае згуртаванне на пэўнай тэрыторыі, якое змяняецца як па сезонах года, так і па гадах.
    Фотаперыяд (ад грэч. photos — святло і перыяд) — працягласць светлавога дня, якая вызначае поры года.
    Фотаперыядызм (ад грэч. photos — святло і перыяд) — характэрная рэакцыя арганізмаў на сезонныя змяненні працягласці светлавога дня, якая сінхранізуе іх біялагічную актыўнасць з порамі года.
    Фотатрапізм (ад грэч. photos — святло, tropos — паварот, напрамак) — роставы рух органаў раслін пад уплывам аднабаковага асвятлення.
    Чалавечая раса — гістарычна складзеная група людзей з агульнымі спадчыннымі марфалагічнымі асаблівасцямі.
    Чыстая прадукцыя згуртавання — частка прадукцыі экасістэмы, якая можа быць выкарыстана ў межах самой экасістэмы для развіцця або можа быць узята чалавекам без урону для экасістэмы.
    Штучны адбор — працэс выбару чалавекам найбольш каштоўных у гаспадарчых адносінах арганізмаў і выкарыстанне іх ддя далейшага развядзення.
    Экалагічная пластычнасць, або экалагічная валентнасць, — уласцівасць відаў адаптавацца да таго ці іншага дыяпазону змянення сілы ўздзеяння фактараў асяроддзя.
    Экалагічны крызіс — неадпаведнасць растучых маштабаў дзейнасці чалавека для задавальнення сваіх жыццёвых патрэб аднаўленчым магчымасцям прыроды.
    Экалагічны максімум, або верхняя мяжа трываласці, — максімальнае значэнне сілы ўздзеяння фактару, пры якім спыняецца жыццядзейнасць арганізма.
    Экалагічны мінімум, або ніжняя мяжа трываласці, — мінімальнае значэнне сілы ўздзеяння фактару, пры якім пачынаецца праяўленне жыццядзейнасці арганізма.
    Экалагічны оптымум (ад лац. optimus — найлепшы) — канкрэтнае значэнне сілы ўздзеяння фактару, найбольш спрыяльнае для жыццядзейнасці арганізма.
    Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
    259
    Экалагічныя фактары — уласцівасці і кампаненты асяроддзя пражывання, якія ўздзейнічаюць на арганізм і выклікаюць у яго адказныя рэакцыі.
    Экалогія (ад грэч. oikos — дом, жыллё, logos — навука, вучэнне) — навука, якая вывучае біясістэмы рознага ўзроўню арганізацыі (ад арганізма да біясферы) і заканамернасці іх узаемадзеяння.
    Экасістэма — любы комплекс са згуртавання жывых арганізмаў і нежывых кампанентаў асяроддзя іх пражывання, звязаных паміж сабой абменам рэчыва і энергіі.
    Эндэмікі (ад грэч. endemos — мясцовы) — віды, якія маюць вельмі вузкі арэал распаўсюджвання ў межах невялікага рэгіёна.
    Эрозія глебы — разбурэнне ўрадлівага слоя глебы пад уздзеяннем ветру і вады.
    Эўрыбіёнты (ад грэч. eurys — шырокі, bios — жыццё) — віды арганізмаў, якія маюць шырокія межы талерантнасці і здольны засяляць шырокія тэрыторыі са значнымі ваганнямі ўмоў асяроддзя.
    Змест
    Ад аўтараў ...................................................................... 3
    Раздзел 1. Арганізм і асяроддзе
    § 1.	Узроўні арганізацыі жывых сістэм. Экалогія як навука........................ 4
    § 2.	Фактары асяроддзя і іх класіфікацыя ........................................ 7
    § 3.	Заканамернасці ўздзеяння фактараў асяроддзя на арганізм ................... 11
    § 4.	Узаемадзеянне экалагічных фактараў. Лімітуючы фактар ...................... 15
    § 5.	Святло ў жыцці арганізмаў.................................................. 18
    § 6.	Тэмпература як экалагічны фактар .......................................... 22
    § 7.	Вільготнасць як экалагічны фактар.......................................... 27
    § 8.	Паняцце аб асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе .............................. 32
    § 9.	Наземнапаветранае і глебавае асяроддзі жыцця.............................. 39
    § 10.	Жывы арганізм як асяроддзе жыцця ........................................ 43
    Раздзел 2. Від і папуляцыя
    §11.	Паняцце віду. Крытэрыі віду ............................................. 48
    § 12.	Уласцівасці папуляцыі .................................................... 53
    § 13.	Структура папуляцыі ...................................................... 56
    § 14.	Дынаміка колькасці папуляцый і яе рэгуляцыя .............................. 61
    Раздзел 3. Экасістэмы
    § 15.	Біяцэноз і біятоп. Сувязі папуляцый у біяцэнозах.......................... 66
    § 16.	Відавая структура біяцэнозу............................................... 70
    § 17.	Прасторавая структура біяцэнозу ......................................... 72
    § 18.	Экасістэма. Біягеацэноз. Структура экасістэмы............................. 76
    § 19.	Ланйугі і сеткі харчавання. Экалагічныя піраміды ......................... 79
    § 20.	Прадукцыйнасць экасістэм ................................................. 85
    §21.	Біятычныя ўзаемаадносіны папуляцый у экасістэмах.......................... 90
    § 22.	Дынаміка экасістэм ....................................................... 94
    § 23.	Аграэкасістэмы і іх асаблівасці .......................................... 98
    Раздзел 4. Эвалюцыя арганічнага міру
    § 24.	Асноўныя гіпотэзы паходжання жыцця ..................................... 102
    § 25.	Агульная характарыстыка тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна.................. 105
    § 26.	Тэорыя штучнага адбору.................................................. 110
    § 27.	Рухаючыя сілы і асноўныя вынікі эвалюцыі паводле Чарлза Дарвіна......... 115
    § 28.	Агульная характарыстыка сінтзтычнай тэорыі эвалюцыі .....................119
    § 29.	Папуляцыя — элементарная адзінка эвалюцыі. Перадумовы эвалюцыі ..........122
    § 30.	Рухаючыя сілы эвалюцыі ................................................. 126
    §31.	Прыстасаванні — асноўны вынік эвалюцыі...................................130
    § 32.	Відаўтварэнне. Фактары і спосабы відаўтварэння ..........................135
    § 33.	Прагрэс і рэгрэс у эвалюцыі. Шляхі дасягнення біялагічнага прагрэсу..... 140
    § 34.	Спосабы ажыццяўлення эвалюцыйнага працэсу .............................. 144
    § 35.	Макраэвалюцыя. Асноўныя доказы эвалюцыі................................. 147
    ЗМЕСТ
    261
    § 36.	Класіфікацыя арганізмаў. Прынцыпы сістэматыкі. Сучасная біялагічная сістэма 154
    § 37.	Вірусы ............................................................... 156
    Раздзел 5. Паходжанне і эвалюцыя чалавека
    § 38.	Фарміраванне ўяўленняў аб эвалюцыі чалавека. Месца чалавека ў заалагічнай сістэме .................................................................... 163
    § 39.	Папярэднікі чалавека. Старажытныя і выкапнёвыя людзі сучаснага тыпу.... 167
    § 40.	Роля біялагічных і сацыяльных фактараў у эвалюцыі чалавека............ 172
    §41.	Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе ..................177
    Раздзел 6. Паводзіны як вынік эвалюцыі
    § 42.	Паводзіны як форма адаптацыі арганізмаў............................... 183
    § 43.	Інстынктыўныя і грамадскія паводзіны жывёл ........................... 188
    § 44.	Паводзіны чалавека ................................................... 191
    Раздзел 7. Біясфера — жывая абалонка планеты
    § 45.	Паняцце біясферы. Межы біясферы ...................................... 196
    § 46.	Кампаненты біясферы. Функцыі жывога рэчыва ............................200
    § 47.	Кругаварот рэчываў у біясферы .........................................204
    § 48.	Асноўныя этапы развіцця біясферы ......................................211
    § 49.	Уплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека на біясферу.......................214
    § 50.	Пагроза экалагічных катастроф і іх папярэджанне .......................219
    §51.	Запаведная справа і ахова прыроды ....................................223
    § 52.	Рацыянальнае прыродакарыстанне ........................................230
    Дадатак А. Рашэнне задач на складанне і аналіз ланнугоў харчавання ..........235
    Дадатак Б. Рашэнне задач на аналіз ператварэння рэчыва і энергіі ў ланцугу харчавання, правіла 10 % ................................................240
    Дадатак В. Рашэнне задач на балансавую роўнасць у экасістэме.................244