Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Гідрафіты (ад грэч. hydor — вада, phyton — расліна) — расліны, якія жывуць у водным асяроддзі.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
253
Другасная прадукцыя — біямаса, створаная гетэратрофнымі арганізмамі (кансументамі і рэдуцэнтамі) з арганічнага рэчыва пасля частковага расшчаплення.
Дрэйф генаў — выпадковае, якое не падлягае заканамернасцям, змяненне частаты сустракаемасці генаў у генафондзе папуляцыі.
Дывергенцыя (ад лац. diverge — адхіляюся, адыходжу) — разыходжанне прыкмет у роднасных арганізмаў або груп, якія жывуць у розных экалагічных умовах.
Дэтрыт (ад лац. detritus — сцёрты) — мёртвае арганічнае рэчыва, якое ўзнікла ў выніку жыццядзейнасці або гібелі арганізмаў.
Дэтрытныя ланцугі харчавання — харчовыя ланцугі, якія пачынаюцца з дэтрыту, уключаюць дэтрытафагаў і рэдуцэнтаў і заканчваюцца мінеральнымі рэчывамі.
Ёмістасць асяроддзя — максімальная колькасць папуляцыі, якая вызначаецца магчымасцю асяроддзя забяспечыць яе неабходнымі рэсурсамі для існавання.
Жывое рэчыва — сукупнасць усіх жывых арганізмаў на Зямлі з іх здольнасцю да размнажэння і распаўсюджвання на планеце, да барацьбы за ежу, ваду, тэрыторыю, паветра.
Забруджванне навакольнага асяроддзя — паступленне ў асяроддзе новых, нехарактэрных для яго цвёрдых, вадкіх і газападобных рэчываў або перавышэнне іх натуральнага ўзроўню ў навакольным асяроддзі, якое аказвае негатыўны ўплыў на біясферу.
Заказнік — ахоўная тэрыторыя, на якой пастаянна або часова забаронены асобныя віды гаспадарчай дзейнасці чалавека (рыбалоўства, паляванне, сенакос).
Запаведнік — асабліва ахоўваемая дзяржавай тэрыторыя, цалкам выключаная з гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Згуртаванне — любая сукупнасць папуляцый розных відаў, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і існуюць у агульным асяроддзі.
Зоацэноз (ад грэч. zoon — жывёла, koinos — агульны) — сукупнасць папуляцый жывёл, якія насяляюць пэўны біятоп.
Зона нармальнай жыццядзейнасці, або зона нормы, — дыяпазоны сілы ўздзеяння фактару (іх два), у межах якіх назіраецца ўмераны рост і развіццё арганізма, але яго размнажэнне недастаткова эфектыўнае.
Зона оптымуму (ад лац. optimus — найлепшы) — дыяпазон сілы ўздзеяння фактару, у межах якога арганізм праяўляе максімальную жыццядзейнасць, назіраецца яго актыўны рост, развіццё і эфектыўнае размнажэнне.
Зона песімуму (ад лац. pessimum — прыносіць шкоду), або зона прыгнятання, — дыяпазоны сілы ўздзеяння фактару (іх два), у межах якіх жыццядзей
254
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
насць арганізма настолькі зніжана, што немагчымы яго рост і развіццё, але захоўваецца магчымасць для існавання.
Ізаляцыя — гэта наяўнасць бар’ераў, якія перашкаджаюць свабоднаму скрыжаванню асобін (панміксіі), у выніку чаго зыходная папуляцыя падзяляецца на некалькі папуляцый.
Каменсалізм (ад лац. commensalis — сутрапезнік) — тып узаемаадносін, пры якім папуляцыя аднаго віду атрымлівае карысць, не прыносячы ні шкоды, ні карысці папуляцыі іншага віду.
Канвергенцыя (адлац. converge — набліжаюся, сыходжуся) — незалежнае развіццё падобных прыкмет (сыходжанне прыкмет) у няроднасных арганізмаў або іх груп, якія жывуць у аднолькавым асяроддзі.
Канкурэнцыя (ад лац. concurrentia — саперніцтва) — узаеманявыгадны тып узаемаадносін паміж відамі з падобнымі патрэбамі.
Кансументы (ад лац. consumo —■ спажываю), або спажыўцы, — гетэратрофныя арганізмы, якія спажываюць жывое арганічнае рэчыва і перадаюць змешчаную ў ім энергію па харчовых ланнугах.
Касмапаліты (ад грэч. cosmopolites — грамадзянін свету) — віды, якія маюць вялікі арэал распаўсюджвання ў межах розных кантынентаў.
Катагенез (ад грэч. kata — прыстаўка, якая абазначае рух зверху ўніз, genesis — паходжанне, узнікненне) — асобы шлях эвалюцыі ў больш простым асяродцзі, які суправаджаецца рэдукцыяй асобных сістэм органаў з адначасовым павышэннем эфектыўнасці рэпрадуктыўнай сістэмы.
Класіфікацыя арганізмаў — умоўнае размеркаванне ўсёй сукупнасці жывых арганізмаў па іерархічна падпарадкаваных групах у адпаведнасці з якімінебудзь агульнымі прыкметамі.
Кругаварот рэчываў — цыклічны, шматразова паўтаральны працэс сумеснага, узаемазвязанага ператварэння і перамяшчэння рэчываў.
Крытэрый віду — сукупнасць характэрных аднатыпных прыкмет, па якіх асобіны аднаго віду падобны, а асобіны розных відаў адрозніваюцца.
Ксерафіты (ад грэч. xerox — сухі, phyton — расліна) — расліны, якія прыстасаваліся да жыцця ў засушлівых месцах (стэпах, пустынях, паўпустынях, саваннах, высакагор’ях).
Ланцуг харчавання (харчовы ланцуг) — лінейная паслядоўнасць арганізмаў, у якой адбываецца паэтапны перанос рэчыва і энергіі ад крыніцы (папярэдняга звяна) да спажыўца (наступнага звяна).
Лімітуючы (абмежавальны) фактар — фактар, які найбольш адхіліўся ад свайго аптымальнага значэння ў параўнанні з іншымі фактарамі і вызначае ўзровень жыццядзейнасці арганізма ў дадзеным асяроддзі.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
255
Межы трываласці, або межы талерантнасці (ад лац. tolerantia — цярпенне, вынослівасць), — дыяпазон сілы ўздзеяння фактару, у якім магчыма жыццядзейнасць арганізма.
Мезафіты (ад грэч. mesos — сярэдні, прамежкавы, phyton — расліна) — расліны, якія жывуць ва ўмовах умеранага ўвільгатнення.
Метадычны адбор — мэтанакіраванае вывядзенне чалавекам парод жывёл або сартоў раслін.
Мікацэноз (ад грэч. mykes — грыб, koinos — агульны) — згуртаванне розных відаў грыбоў.
Мікробацэноз (ад грэч. micros — малы, koinos — агульны) — сукупнасць папуляцый мікраарганізмаў (бактэрый, пратыстаў) і вірусаў.
Мутуалізм (адлац. mutuus — узаемны) — узаемавыгадны і абавязковы для жыцця хаця б адной з папуляцый тып узаемаадносін.
Наасфера (сфера розуму) — вышэйшая стадыя развіцця біясферы, пры якой разумная дзейнасць чалавецтва становіцца галоўнай рухаючай сілай яе развіцця.
Навакольнае асяроддзе — сукупнасць усіх прыродных цел, сіл і з’яў на планеце Зямля, у якой існуе жыццё.
Навучанне — прыстасавальнае змяненне паводзін у выніку папярэдняга вопыту, за кошт чаго дасягаецца індывідуальнае прыстасаванне жывых арганізмаў да асяроддзя пражывання.
Натуральны адбор (паводле Дарвіна) — працэс выжывання і размнажэння найбольш прыстасаваных да ўмоў асяроддзя асобін і гібель менш прыстасаваных.
Натуральны адбор (паводле сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі) — накіраваны гістарычны працэс дыферэнцыяцыі (выбіральнага захавання) фенатыпаў і аднаўлення адаптыўных генатыпаў у папуляцыях.
Нацыянальны парк — вялікі ахоўны ўчастак тэрыторыі, на якім размешчаны прыродныя комплексы, што ўяўляюць гістарычную, экалагічную і культурную каштоўнасць.
Нейстон (ад грэч. neustos — які плавае) — арганізмы, якія звязаны з паверхневай плёнкай вады і жывуць пастаянна або часова на гэтай плёнцы або да 5 см углыб ад яе паверхні.
Нектон (ад грэч. nektos — які плыве) — арганізмы, якія жывуць у тоўшчы вады і вядуць актыўны спосаб жыцця.
Нявызначаная (індывідуальная) зменлівасць — з’яўленне ў асобна ўзятай асобіны ў межах аднаго сорту, пароды, віду новай прыкметы, якая не сустракалася ў бацькоў.
Пайкілатэрмныя арганізмы (ад грэч. poikilos — зменлівы, therme — цяпло) — арганізмы, тэмпература цела якіх непастаянная і змяняецца разам з тэмпературай навакольнага асяродцзя.
256
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Папуляцыйныя хвалі (хвалі жыцця) — больш або менш рэгулярныя ваганні колькасці, якія выпадкова змяняюць частату сустракальнасці генаў і мутацый у папуляцыях.
Папуляцыя — здольная да самарэгуляцыі група асобін аднаго віду, якія жывуць на агульнай тэрыторыі, свабодна скрыжоўваюцца паміж сабой і даюць пладавітае патомства.
Паразіты — арганізмы, якія жывуць за кошт асобін іншага віду, будучы цесна звязаныя з імі ў сваім жыццёвым цыкле на большай або меншай яго працягласці.
Паразітызм (ад грэч. pardsitos — нахлебнік) — тып узаемаадносін папуляцый розных відаў, з якіх адна папуляцыя (паразіт) выкарыстоўвае другую (гаспадара) у якасці асяроддзя і крыніцы ежы.
Паток генаў — выпадковы абмен генамі паміж папуляцыямі аднаго віду ў выніку міграцыі асобін.
Пашавыя ланцугі харчавання — харчовыя ланцугі, якія пачынаюцца з прадуцэнтаў і ўключаюць кансументаў розных парадкаў.
Першасная прадукцыя — біямаса, створаная аўтатрофнымі арганізмамі (прадуцэнтамі) з мінеральнага рэчыва ў працэсе фота або хемасінтэзу.
Планктон (ад грэч. planktos — які лунае, блукае) — арганізмы, якія жывуць у тоўшчы вады і пасіўна перамяшчаюцца пад уздзеяннем яе плыні.
Помнік прыроды — асобны ахоўны прыродны аб’ект жывой або нежывой прыроды, унікальны ў навуковых, культурных, гісторыкамемарыяльных або эстэтычных адносінах.
Прадукцыя экасістэмы — колькасць біямасы, якая ўтвараецца ў экасістэме на адзінцы плошчы або ў адзінцы аб’ёму біятопа за адзінку часу.
Прадуцэнты (ад лац. producens — які стварае), або вытворцы, — аўтатрофныя арганізмы, якія сінтэзуюць арганічнае рэчыва з мінеральнага з выкарыстаннем энергіі.
Прыстасаванасць — сукупнасць адаптацый (асаблівасцей знешняй і ўнутранай будовы і паводзін арганізма), якія забяспечваюць для дадзенага віду перавагі ў выжыванні і нараджэнні патомства пры пэўных умовах асяроддзя.
Пэўная (групавая) зменлівасць — з’яўленне аднолькавых прыкмет ва ўсіх асобін і іх патомства пад уздзеяннем змененага фактару асяроддзя.
Разумовая дзейнасць — здольнасць да выканання адаптыўнага паводзінскага акта ў наяўнай сітуацыі.
Рацыянальнае прыродакарыстанне — тып узаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем, пры якім чалавек здольны разумна асвойваць прыродныя рэсурсы і папярэджваць негатыўныя вынікі сваёй дзейнасці.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
257
Рудыменты (адлац. rudimentum — зачатак) — недаразвітыя органы сучасных арганізмаў, якія былі добра развіты ў іх продкаў.
Рэдуцэнты (ад лац. reducens — які вяртаецца), або разбуральнікі, — гетэратрофныя арганізмы, якія разбураюць мёртвае арганічнае рэчыва любога паходжання да мінеральнага.
Рэзерват — невялікая прыродная ахоўная тэрыторыя, створаная для аховы аднаго з элементаў прыроднага комплексу.
Рэліктавыя віды (ад лац. relictum — астатак) — жывыя арганізмы, якія захаваліся ў сучаснай біёце або ў пэўным рэгіёне як астатак продкавай групы.
Сацыяльнае асяроддзе — канкрэтныя грамадскія адносіны, традыцыі, маральныя і прававыя ўстаноўкі, пры якіх нараджаецца і жыве чалавек.