• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    Задача 7 (I). Палёўкі за лета з’елі каля 5 кг/га зерня пшаніцы на калгасным полі плошчай 12 га. Вызначце велічыню прыросту біямасы мышэй, калі ў дадзеным ланйугу харчавання захоўваецца правіла 10 %.
    Рашэнне
    1.	Складзём пашавы харчовы ланцуг:
    5 кг/га	10 %	х кг
    зерне пшаніцы► мышы палёўкі
    2.	Ведаючы плошчу поля і колькасць зерня, якое з’ядаюць мышы на 1 га, вызначым агульную масу з’едзенага зерня:
    512 = 60 кг.
    3.	Ведаючы масу з’едзенага зерня, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым велічыню прыросту біямасы мышэй:
    60 кг — 100 % х кг — 10 % х = 60 • 10: 100 = 6 кг.
    Адказ: прырост біямасы мышэй за лета склаў 6 кг.
    Задача 2 (П). Колькі адпаведна з правілам 10 % трэба фітапланктону ў год, каб прырост плоткі ў возеры склаў 125 кг/год, калі ўлічыць, што плотка харчуецца дробнымі беспазваночнымі, якія выкарыстоўваюць у якасці корму фітапланктон?
    Рашэнне
    1.	Складзём пашавы харчовы ланцуг:
    х кг	10 %	10 %	125 кг
    фітапланктон> дробныя беспазваночныя► плотка
    2.	Ведаючы прырост біямасы плоткі за год, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу з’едзеных дробных беспазваночных за год:
    125 кг — 10 %
    х кг — 100 %
    х= 125100: 10= 1250 КГ.
    Дадатак Б
    241
    3.	Ведаючы біямасу з’едзеных дробных беспазваночных за год, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу фітапланктону, якую спажылі гэтыя дробныя беспазваночныя:
    1250 кг — 10 % х кг — 100 % х = 1250100= 10= 12 500 КГ= 12,5 т.
    Адказ: каб прырост плоткі ў возеры склаў 125 кг/год, трэба 12,5 т фітапланктону ў год.
    Задача 3 (III). Канюк за лета з’ядае да 80 мышэй з сярэдняй масай 20 г. Улічваючы правіла 10 %, вызначце, колькі зерня зберажэцца на пшанічным полі, калі на працягу лета там будзе паляваць на мышэй 4 пары канюкоў.
    Рашэнне
    1.	Складзём пашавы харчовы ланцуг:
    х кг 10 %	10 %	8 асобін
    зерне> мышы► канюкі
    2.	Ведаючы колькасць канюкоў, што палявалі, і колькасць мышэй, з’едзеных адным канюком, вызначым колькасць мышэй, з’едзеных канюкамі за лета:
    8'80 = 640 мышэй.
    3.	Ведаючы сярэднюю масу адной мышы, вызначым агульную масу ўсіх з’едзеных мышэй:
    20640= 12 800 г= 12,8 кг.
    4.	На аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым біямасу зерня, якое захавалася на пшанічным полі:
    12,8 кг — 10 % х кг — 100 % х= 12,8 100: ю= 128 кг.
    Адказ: на пшанічным полі будзе захавана 128 кг зерня дзякуючы знішчэнню мышэй канюкамі.
    Задача 4 (IV). У возеры папуляцыя карасёў за сезон з’ядае ў сярэднім 50 кг планктонных ракападобных (зоапланктону). Які сярэдні прырост біямасы за год можна чакаць у папуляцыі шчупакоў з разліку на адну асобіну, калі ў іх рацыёне карась складае 20 %? Колькасць папуляцыі шчупакоў — 20 асобін. Пераход біямасы ў дадзеным ланцугу харчавання падпарадкоўваецца правілу 10 %.
    242
    Дадатак Б
    Рашэнне
    1.	Складзём пашавы харчовы ланцуг:
    50 кг	10 %	10 % х кг/асобіна
    зоапланктон► карась► шчупак
    2.	Ведаючы біямасу зоапланктону, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым сярэдні прырост біямасы папуляцыі карасёў за сезон:
    50 кг — 100 % х кг — 10 % х = 50 • 10: 100 = 5 кг.
    3.	Ведаючы, што карасі ў рацыёне шчупакоў складаюць 20 %, складзём прапорцыю і вызначым сярэднюю велічыню рацыёну шчупакоў за сезон:
    5 кг — 20 % х кг — 100 % х = 5 • 100 : 20 = 25 кг.
    4.	Ведаючы сярэднюю велічыню рацыёну шчупакоўза сезон, на аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і вызначым сярэдні прырост біямасы шчупакоў за сезон:
    25 кг — 100 % х кг — 10 % х = 25 • 10 : 100 = 2,5 кг.
    5.	Ведаючы сярэдні прырост біямасы шчупакоў за сезон, вызначым гэты паказчык за год:
    2,54 = 10 кг.
    6.	Ведаючы сярэдні гадавы прырост біямасы ўсіх шчупакоў і іх колькасць, вызначым сярэдні прырост біямасы аднаго шчупака:
    10:20 = 0,5 кг.
    Адказ: сярэдні гадавы прырост біямасы аднаго шчупака ў возеры складае 0,5 кг.
    Задача 5 (V). Прырост біямасы папуляцыі шчупакоў у возеры за лета склаў 10 кг. Колькі сонечнай энергіі паглынаў фітапланктон за месяц, калі вядома, што харчовы рацыён плоткі за лета склаў 1/5 яго прыросту, а прырост плоткі за гэты ж перыяд быў роўны палавіне рацыёну шчупакоў? У 1 кг фітапланктону змяшчаецца 6 • 102 ккал энергіі. У дадзеным харчовым ланцугу захоўваецца правіла 10 %.
    Дадатак Б
    243
    Рашэнне
    1.	Складзём пашавы харчовы ланцуг: х ккал/мес. 10 %	10 %	10 кг
    фітапланктон► плотка> шчупакі
    2.	На аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і разлічым велічыню харчовага рацыёну шчупакоў за лета:
    10 кг — 10 % х кг — 100 % х = 10 100= 10= 100 кг.
    3.	Харчовы рацыён шчупакоў за лета склаў 100 кг. Прырост плоткі за лета роўны палавіне дадзенага рацыёну. Разлічым прырост плоткі за лета:
    100 = 2 = 50 кг.
    4.	Прырост плоткі за лета роўны 50 кг. На аснове правіла 10 % складзём прапорцыю і разлічым велічыню харчовага рацыёну плоткі за лета:
    50 кг — 10 % х кг — 100 % х = 50 100: 10 = 500 кг.
    5.	Харчовы рацыён плоткі за лета роўны 500 кг і складаў 1/5, або 20 %, прыросту фітапланктону. Складзём прапорцыю і разлічым агульную колькасць прыросту фітапланктону ў возеры за лета:
    500 кг — 20 % х кг — 100 % х = 500 100:20 = 2500 кг.
    6.	За лета ў возеры ўтварылася 2500 кг фітапланктону. Улічваючы, што ў 1 кг фітапланктону змяшчаецца 6 102 ккал энергіі, можна вылічыць агульную колькасць сонечнай энергіі, якая паглынаецца фітапланктонам за лета:
    6 • 102 ккал/кг • 2500 кг = 15 • 105 ккал.
    7.	За лета фітапланктон паглынуў 15105 ккал сонечнай энергіі. Каб вызначыць колькасць энергіі, якая паглынаецца фітапланктонам за месяц, падзелім атрыманую велічыню на 3:
    15 105 ккал : 3 = 5 • 105 ккал.
    Адказ: за месяц фітапланктон паглынаў 5 • 105 ккал сонечнай энергіі.
    Дадатак В
    Рашэнне задач на балансавую роўнасць у экасістэме
    Пры рашэнні задач на балансавую роўнасць у экасістэме выкарыстоўваюцца наступныя скарачэнні: ВПП — валавая першасная прадукцыя (уся прадукцыя, створаная прадуцэнтамі ў выніку фотасінтэзу); ТД — траты на дыханне (прадукцыя, якая затрачваецца арганізмамі кожнага трафічнага ўзроўню на падтрыманне працэсаў жыццядзейнасці); ЧПП — чыстая першасная прадукцыя (прадукцыя прадуцэнтаў, якая можа быць з’едзена кансументамі I парадку); К — корм (прадукцыя, якая спажываецца арганізмамі наступнага трафічнага ўзроўню); ДрП — другасная прадукцыя (прадукцыя, створаная гетэратрофнымі арганізмамі з арганічнага рэчыва корму пасля яго частковага расшчаплення); НП — нявыкарыстаная прадукцыя (прадукцыя, якая застаецца на трафічным узроўні ў якасці запасу); ЧПЗ — чыстая прадукцыя згуртавання (сукупнасць нявыкарыстанай прадукцыі на ўсіх трафічных узроўнях, якая можа быць выкарыстана для развіцця экасістэмы або ўзята чалавекам без страты ддя яе).
    Пры рашэнні задач на балансавую роўнасць трэба ўлічваць заканамернасці размеркавання відаў прадукцыі ў экасістэме, якія можна прадставіць у выглядзе наступных сімвалічных ураўненняў:
    1)	ВПП = ТДІ + ЧПП;
    2)	ЧПП = НП, + Кц;
    3)КІІ = ТДІ1+ДрПІІ;
    4)	ДрП^НПц + Кш і г. д.;
    5)	ЧПЗ = НП, + НП„ + ... + НПП.
    Рымская лічба ў падрадковым індэксе абазначае нумар трафічнага ўзроўню ў харчовым ланйугу.
    Задача 1 (I). Межы колькасці папуляцыі казуль у лесе складаюць 20—200 асобін. Вядома, што гадавы аб’ём чыстай першаснай прадукцыі роўны 20т/год, на корм казулям прыгодна ў сярэднім 25 % расліннай біямасы, а рацыён адной асобіны складае 500 кг/год. Ці зможа папуляцыя самастойна захаваць сваю колькасць або ёй спатрэбіцца дапамога чалавека?
    Рашэнне
    1.	Ведаючы гадавы аб’ём ЧПП, складзём прапорцыю і вызначым аб’ём ЧПП, прыгоднай на корм казулям:
    20 т — 100 % х т — 25 % х = 20 • 25 : 100 = 5 т.
    Дадатак В 245
    2.	Ведаючы рацыён адной асобіны, вызначым, колькі казуль зможа пракарміцца за кошт прыгоднай на корм ЧПП, тоны корму перавядзём у кілаграмы:
    5000 : 500 = 10 казуль.
    Адказ: за кошт чыстай першаснай прадукцыі лесу зможа пракарміцца толькі 10 казуль, а гэта ніжэй ніжняй мяжы колькасці папуляцыі. Значыць, у гэтым лесе казулі не змогуць існаваць самастойна, ім спатрэбіцца дапамога чалавека ў выглядзе дадатковай падкормкі.
    Задача 2 (II). У Чорным моры прырост чыстай першаснай прадукцыі фітапланктону за год склаў 120 т/га. Якую колькасць другаснай прадукцыі ў месяц на 1 га маглі ўтварыць кансументы I парадку, калі нявыкарыстаная першасная прадукцыя склала 48 т/га за год, а эфектыўнасць засваення першаснай прадукцыі была роўна 10 %?
    Рашэнне
    1.	Складзём схему размеркавання гадавой ЧПП у экасістэме:
    120т/га	10 % х т/мес.
    ЧПП> Кп> ДрП„
    т нп, 48 т/га
    2.	Ведаючы колькасць ЧПП і НП, вызначым, якая колькасць ЧПП была выкарыстана кансументамі I парадку ў якасці корму за год:
    120  48 = 72 т/га.
    3.	Ведаючы эфектыўнасць засваення корму кансументамі I парадку, складзём прапорцыю і вызначым гадавы прырост другаснай прадукцыі:
    72 т/га — 100 % х т/га — 10 % х = 72 10: 100 = 7,2 т/га.
    4.	Ведаючы гадавы прырост другаснай прадукцыі, падзелім дадзеную велічыню на 12 і атрымаем колькасць другаснай прадукцыі за месяц:
    7,2= 12 = 0,6 т/га.
    Адказ: кансументы I парадку штомесяц маглі ўтвараць 0,6 т/га другаснай прадукцыі.
    246
    Дадатак В
    Задача 3 (III). Валавой першаснай прадукцыі на 1 га ў год у лесе ўтвараецца на 400 кг больш, чым на лузе. Чаму роўна валавая першасная прадукцыя ў лесе, калі траты на дыханне ў прадуцэнтаў лугу складаюць 60 %, а другасная прадукцыя кансументаў II парадку на лузе роўна 15 кг/га ў год? Пераход біямасы паміж трафічнымі ўзроўнямі складае 10 %.
    Рашэнне
    1.	Складзём схему размеркавання ВПП у экасістэме лугу:
    х т/га	10 %	10 % 15 кг/га
    ВПП> ЧПП> ДрП„> ДрПш
    тд 60 %
    2.	Ведаючы колькасць ДрП кансументаў II парадку лугу, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ДрП кансументаў I парадку:
    15 кг/га — 10 % х кг/га — 100 % х = 15 • 100 : 10 = 150 кг/га.
    3.	Ведаючы колькасць ДрП кансументаў I парадку лугу, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ЧГІП на лузе:
    150 кг/га — 10 % х кг/га — 100 % х= 150 100: Ю= 1500 кг/га.
    4.	Ведаючы працэнт ТД у прадуцэнтаў лугу, вызначым працэнт ЧПП ад ВПП на лузе:
    100%  60 % = 40 %.
    5.	Ведаючы колькасць ЧПП на лузе, складзём прапорцыю і вызначым колькасць ВПП на лузе:
    1500 кг/га — 40 % х кг/га — 100 % х = 1500 • 100 : 40 = 3750 кг/га.
    6.	Ведаючы колькасць ВПП на лузе, вызначым колькасць ВПП у лесе, улічваючы, што колькасць ВПП на лузе на 400 кг менш за такую ў лесе: