• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    якой ажыццяўляюць адначасова тры дзяржавы (Беларусь, Украіна, Польшча). Дадзеная мясцовасць маланаселена, на ёй практычна адсутнічаюць прамысловыя прадпрыемствы. Усё гэта з’яўляецца добрай перадумовай для прыродаахоўнай дзейнасці. Тут можна выпускаць экалагічна чыстыя прадукты
    харчавання і аздараўляць насельніцтва.
    Помнікі прыроды — асобныя ахоўныя прыродныя аб’екты жывой і нежывой прыроды, унікальныя ў навуковых, культурных, гісторыкамемарыяльных і эстэтычных адносінах. У Беларусі налічваецца каля 900 помнікаў прыроды.
    Напрыклад, статус батанічных помнікаў прыроды прысвоен Цэнтральнаму батанічнаму саду Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь у Мінску, Мірскаму парку ў Гродзенскай вобласці і асобным рэдкім, вычварнай формы раслінам або дрэвамвеліканам. Геалагічнымі
    помнікамі прыроды з’яўляюцца векавыя камянівалуны. Яны сустракаюцца ў розных рэгіёнах краіны. Напрыклад, валун «Князькамень» у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, «Каменьволат» у Дзят
    лаўскім раёне Гродзенскай вобласці і інш.
    Чырвоная кніга — унікальны спіс відаў жывёл, раслін, грыбоў, лішайнікаў і пратыстаў, якія з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
    Гісторыя Чырвоных кніг пачалася ў Парыжы ў 1902 г. Менавіта тут шэраг краін падпісалі першую ў сваім родзе Чырвоную кнігу — Міжнародную канвенцыю па ахове птушак. Асноўнай мэтай гэтай канвенцыі было стварэнне сусветнага спіса відаў птушак, якім па
    гражае знікненне. Для таго каб падкрэсліць асобую значнасць гэтага спіса, было прапанавана назваць яго Чырвонай кнігай. Вялікую работу па стварэнні Міжнароднай Чырвонай кнігі праводзіць Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП). Дзякуючы намаганням МСАП у 1963 г. з’явілася пер
    шае выданне Міжнароднай Чырвонай кнігі. У наступным выданні гэтай кнігі называюцца 47 677 відаў сусветнай флоры і фаўны. Трэцяя частка з іх знаходзіцца на грані знікнення.
    Адной з мер аховы прыроды ў Беларусі з’яўляецца стварэнне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (мал. 109). Асноўная яе задача заключаецца ў прыцягненні ўвагі грамадскасці да відаў жывых арганізмаў, якія рызыкуюць хутка знікнуць. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь змяшчае інфармацыю аб рэдкіх і знікаючых відах жывых
    Мал. 109. Чырвоная кніга
    Рэспублікі Беларусь
    230
    Раздзел 7
    арганізмаў. У кнізе змяшчаюцца дадзеныя аб біялогіі, месцах распаўсюджвання рэдкіх відаў на тэрыторыі краіны і вызначаецца пералік мерапрыемстваў па іх ахове.
    Асноўныя напрамкі прыродаахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуюцца праз развіццё сістэмы асабліва ахоўных тэрыторый (запаведнікаў, заказнікаў, нацыянальных паркаў і інш.), стварэнне Чырвонай кнігі, экалагічную адукацыю і выхаванне падрастаючага пакалення. У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час дзейнічаюць 2 запаведнікі, 4 нацыянальныя паркі, 85 заказнікаў рэспубліканскага і 249 заказнікаў мясцовага значэння.
    9
    1. Ахарактарызуйце асноўныя віды прыродаахоўнай дзейнасці. 2. Які з відаў прыродаахоўнай дзейнасці, на ваш погляд, з’яўляецца найбольш дзейсным? 3. Прааналізуйце, які ўклад у ахову прыроды могуць і павінны ўносіць вучні школ. 4. Складзіце чырвоны сшытак той мясцовасці, дзе вы жывяце. Уключыце ў яго ахоўныя (занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь) і рэдкія для вашага рэгіёна віды. 5. Скапа занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і мае II катэгорыю аховы. Гняздуецца яна ўсюды, выбіраючы мелкаводныя акваторыі з мноствам рыбы. Скапа з’яўляецца тыпічным стэнатрофным арганізмам — яе рацыён на 98 % складаецца з рыбы. Выкарыстаўшы дадзеную інфармацыю, вызначце, што можа пагражаць колькасці дадзенай птушкі. Прапануйце мерапрыемствы па захаванні папуляцыі скапы ў Беларусі.
    §	52. Рацыянальнае прыродакарыстанне
    Паняцце рацыянальнага прыродакарыстання. Рацыянальнае прыродакарыстанне — тып узаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем, пры якім людзі здольныя разумна асвойваць прыродныя рэсурсы і папярэджваць негатыўныя вынікі сваёй дзейнасці. Прыкладам рацыянальнага прыродакарыстання з’яўляецца стварэнне культурных ландшафтаў, прымяненне малаадходных і безадходных тэхналогій. Да рацыянальнага прыродакарыстання адносяць укараненне біялагічных метадаў барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Рацыянальным прыродакарыстаннем таксама можна лічыць стварэнне экалагічна чыстых відаў паліва, удасканальванне тэхналогій здабычы і транспарціроўкі прыроднай сыравіны і інш.
    У нашай краіне ажыццяўленне рацыянальнага прыродакарыстання кантралюецца на дзяржаўным узроўні. 3 гэтай мэтай прынята шэраг прыродаахоўных законаў. Сярод іх законы «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету», «Аб абыходжанні з адходамі», «Аб ахове ат
    масфернага паветра».
    Рацыянальнае прыродакарыстанне
    231
    Стварэнне малаадходных і безадходных тэхналогій. Малаадходныя тэхналогіі — вытворчыя працэсы, якія забяспечваюць максімальна поўнае выкарыстанне перапрацоўваемай сыравіны і ўтвораных адходаў. Пры гэтым у навакольнае асяроддзе вяртаюцца рэчывы ў адносна бясшкодных колькасцях.
    Часткай глабальнай праблемы ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў з’яўляецца праблема перапрацоўкі другаснай палімернай сыравіны (асабліва пластыкавых бутэлек). У Беларусі іх штомесяц выкідваецца каля 20—30 млн штук. На сённяшні дзень айчыннымі вучонымі рас
    працавана і прымяняецца ўласная тэхналогія, якая дазваляе перапрацоўваць пластыкавыя бутэлькі ў валакністыя матэрыялы. Яны служаць фільтрамі для ачышчэння забруджаных сцёкавых вод ад гаручазмазачных матэрыялаў, а таксама знаходзяць шырокае прымяненне на аўтазаправачных станцыях. Фільтры, вырабленыя з другаснай сыравіны, па сваіх фізікахімічных паказчыках не саступаюць аналагам, зробленым з першасных палімераў. Да таго ж іх кошт у некалькі разоў ніжэйшы. Акрамя
    таго, з атрыманага валакна вырабляюць шчоткі машынных мыек, упаковачную стужку, чарапіцу, тратуарную плітку і інш.
    Распрацоўка і ўкараненне малаадходных тэхналогій дыктуецца інтарэсамі прыродаахоўнай дзейнасці і з’яўляецца крокам да распрацоўкі безадходных тэхналогій. Безадходныя тэхналогіі падразумяваюць поўны пераход вытворчасці да замкнёнага рэсурснага цыкла без якоганебудзь уздзеяння на навакольнае асяроддзе.
    Пачынаючы з 2012 г. у СВК «Рассвет» (Магілёўская вобласць) запушчана буйнейшая ў Беларусі біягазавая ўстаноўка. Яна дазваляе перапрацоўваць арганічныя адходы (гной, памёт птушак, бытавыя адходы і інш.). Пасля перапрацоўкі атрымліваюць газападобнае паліва—
    біягаз. Дзякуючы біягазу гаспадарка можа цалкам адмовіцца ад абагрэву цяпліц у зімні перыяд дарагім прыродным газам. Акрамя біягазу, з адходаў вытворчасці атрымліваюць і экалагічна чыстыя арганічныя ўгнаенні. Дадзеныя ўгнаенні без патагеннай мікрафлоры, насення пустазелля, нітрытаў і нітратаў.
    Другім прыкладам безадходнай тэхналогіі можа служыць вытворчасць сыроў на большасці малочных прадпрыемстваў Беларусі. У гэтым выпадку атрыманая ад вытворчасці сыру абястлушчаная і без бялкоў сыроватка цалкам выкарыстоўваецца як сыравіна для хлебапякарнай прамысловасці.
    Укараненне малаадходных і безадходных тэхналогій мае на ўвазе таксама пераход да наступнага кроку ў рацыянальным прыродакарыстанні. Гэта выкарыстанне нетрадыцыйных, экалагічна чыстых і невычарпальных прыродных рэсурсаў.
    Для эканомікі нашай рэспублікі выкарыстанне ветру як альтэрнатыўнай крыніцы энергіі асабліва актуальна. На тэрыторыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці паспяхова працуе ветраэнергетычная ўстаноўка магутнасцю 1,5 мВт. Гэтай магутнасці цалкам дастаткова для
    забеспячэння электрычнасцю горада Навагрудка, у якім жыве больш за 30 тыс. жыхароў. У блі
    232
    Раздзел 7
    Мал. 110. Ветрапарк — прыклад выкарыстання нетрадыцыйнага энергетычнага рэсурсу
    жэйшы час у рэспубліцы з’явіцца больш за 10 ветрапаркаў (мал. 110) з магутнасцю больш за 400 мВт.
    Больш пяці гадоў на цяплічным камбінаце «Бярэсце» (г. Брест) у Беларусі эксплуатуецца геатэрмальная станцыя, якая ў працэсе работы не выкідвае ў атмасферу вуглякіслы газ, аксіды серы і сажу. У той жа час дадзены від энергіі зніжае залежнасць краіны ад імпартных энерганосьбітаў. Беларускія вучоныя падлічылі, што дзякуючы атрыманню з нетраў зямлі цёплай вады эканомія прыроднага газу складае каля 1 млн м3 за год.
    Шляхі экалагізацыі сельскай гаспадаркі і транспарту. Прынцыпы рацыянальнага прыродакарыстання, акрамя прамысловасці, рэалізуюцца і ў іншых сферах гаспадарчай дзейнасці чалавека. У сельскай гаспадарцы крайне важна ўкараненне біялагічных метадаў барацьбы са шкоднікамі раслін замест хімічных сродкаў — пестыцыдаў. Напрыклад, божая кароўка з’яўляецца добрай біялагічнай абаронай ад тлей і іх лічынак для дрэвавых і травяністых раслін. Колькасць вусеняў некаторых відаў шкоднікаў можна кантраляваць пры дапамозе паразітычных перапончатакрылых. Напрыклад, наезднікі адкладваюць у іх аплодненыя яйкі. Трыхаграму ў Беларусі прымяняюць для барацьбы з яблыневай пладажэр
    Рацыянальнае прыродакарыстанне
    233
    кай і капуснай соўкай. Жужалікрасацелы, якія жывяцца вусенямі пядзенікаў і шаўкапрадаў, з’яўляюцца абаронцамі лесу.
    Распрацоўка экалагічна чыстых відаў паліва для транспарту не менш важная, чым стварэнне новых аўтамабільных тэхналогій. Сёння вядома нямала прыкладаў, калі ў якасці паліва ў транспартных сродках выкарыстоўваецца спірт і вадарод. На жаль, масавага распаўсюджвання дадзеныя віды паліва пакуль не атрымалі зза нізкай эканамічнай эфектыўнасці іх выкарыстання. У той жа час усё шырэй сталі выкарыстоўвацца так называемыя гібрыдныя аўтамабілі. Разам з рухавіком унутранага згарання ў іх ёсць і электрарухавік, які прызначаецца для перамяшчэння ў межах гарадоў.
    У цяперашні час у Беларусі працуюць тры прадпрыемствы, якія выпускаюць біядызельнае паліва для рухавікоў унутранага згарання. Гэта ААТ «Гродна Азот» (г. Гродна), ААТ «Магілёўхімвалакно» (г. Магілёў), ААТ «Белшына» (г. Бабруйск). Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць каля 800 тыс. тон біядызельнага паліва ў год, большая частка якога экспартуецца. Беларускае біядызельнае паліва ўяўляе сабой сумесь нафтавага дызельнага паліва і біякампанента на аснове рапсавага алею і метанолу ў суадносінах 95 % і 5 % адпаведна. Дадзенае паліва дазваляе знізіць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу ў параўнанні са звычайным дызельным палівам. Вучоныя вызначылі, што вытворчасць біядызельнага паліва дазволіла нашай краіне скараціць закупку нафты на 300 тыс. т у год.