Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
Наасфера (сфера розуму) — вышэйшая стадыя развіцця біясферы, пры якой разумная дзейнасць чалавецтва становіцца галоўнай рухаючый сілай яе развіцця.
214
Раздзел 7
9
Этапы эвалюцыі біясферы характарызаваліся павелічэннем разнастайнасці жывых форм і ўскладненнем іх арганізацыі. Жывое рэчыва, якое зарадзілася ў акіяне, распаўсюдзілася па ўсёй сушы. Менавіта жывыя арганізмы дазволілі Зямлі набыць яе ўнікальнае аблічча і стаць планетай жыцця сярод іншых планет Сонечнай сістэмы. Галоўнымі фактарамі эвалюцыі біясферы на разгледжаных этапах з’яўляюцца працэсы, звязаныя з функцыянаваннем жывых арганізмаў: сінтэз, разбурэнне, кругаварот. Вышэйшай стадыяй развіцця біясферы, заснаванай на чалавечым розуме, з’яўляецца наасфера.
1. Прааналізуйце асноўныя этапы развіцця біясферы. Якую ролю на кожным з іх адыгрывалі зялёныя расліны? 2. Раскрыйце значэнне жывога рэчыва біясферы на ўсіх этапах эвалюцыі. 3. Ахарактарызуйце ўклад чалавека ў эвалюцыю біясферы. 4. Што падразумяваў У. I. Вярнадскі пад паняццем «наасфера»? 5. Існуе выраз: «Пбель прыроды пачынаецца са знікнення лясоў». Як вы лічыце, ці правільны ён? Адказ абгрунтуйце з пазіцыі розных этапаў эвалюцыі біясферы.
§ 49. Уплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека на біясферу
Са з’яўленнем і ўдасканальваннем чалавека эвалюцыйныя працэсы біясферы істотна змяніліся. На заранку свайго паяўлення чалавек аказваў пераважна лакальнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Гэта выяўлялася, перш за ўсё, у задавальненні мінімальных патрэб у ядзе і жыллі. Старажытныя паляўнічыя пры памяншэнні колькасці прамысловых жывёл пераходзілі паляваць у іншыя месцы. Старажытныя земляробы і жывёлаводы, калі глеба спусташалася або кармоў станавілася менш, асвойвалі новыя землі. Колькасць насельніцтва планеты пры гэтым была невялікай. Практычна цалкам адсутнічала якаянебудзь прамысловая вытворчасць. Нязначная колькасць утвораных у той час адходаў і забруджванняў як вынік дзейнасці чалавека небяспекі не ўяўляла. Усё магло быць утылізавана за кошт дэструктыўнай функцыі жывога рэчыва.
Рост насельніцтва планеты, паспяховае развіццё жывёлагадоўлі, земляробства і навуковатэхнічны прагрэс вызначылі далейшае развіццё чалавецтва.
Зараз на Зямлі жыве больш за 7 млрд чалавек, да 2030 г. гэтая колькасць вырасце да 10 млрд, а да 2050 г. — да 12,5 млрд чалавек. Забеспячэнне насельніцтва Зямлі харчаваннем і энергетычнымі рэсурсамі ўжо зараз з’яўляецца вострай праблемай. Сёння ў краінах,
Уплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека на біясферу
215
дзе існуе пастаянны недахоп харчавання, жыве каля 70 % насельніцтва планеты. Катастрафічна хутка скарачаюцца неаднаўляльныя прыродныя рэсурсы. Напрыклад, па прагнозах вучоных, чалавецтва на працягу бліжэйшых 200 гадоў зрасходуе ўсе запасы металаў.
Гаспадарчая дзейнасць чалавека на сучасным этапе ўсё часцей дэманструе адмоўныя прыклады ўздзеяння на біясферу. Да іх адносяцца: забруджванне навакольнага асяроддзя, вычарпанне прыродных рэсурсаў, апустыньванне зямель, глебавая эрозія. Таксама парушаюцца прыродныя згуртаванні, высякаюцца лясы, знікаюць рэдкія віды раслін і жывёл.
Забруджванне навакольнага асяроддзя — паступленне ў асяроддзе новых, нехарактэрных для яго цвёрдых, вадкіх і газападобных рэчываў або перавышэнне іх прыроднага ўзроўню ў навакольным асяроддзі, якое аказвае негатыўны ўплыў на біясферу.
Забруджванне атмасферы. Чыстае паветра неабходна для жыцця ўсіх жывых арганізмаў. У многіх краінах праблема захавання яго чысціні адносіцца да дзяржаўных прыярытэтаў. Галоўная прычына забруджвання атмасферы заключаецца ў спальванні арганічнага паліва (мал. 98). Безумоўна, яму паранейшаму належыць вядучая роля ў забеспячэнні энергіяй усіх галін эканомікі. На сённяшні дзень расліннасць планеты ўжо не ў стане цалкам асіміляваць прадукты згарання вадкага і цвёрдага паліва.
Аксіды вугляроду (CO і СО2), якія трапляюць у атмасферу ў выніку згарання паліва, з’яўляюцца прычынай узнікнення парніковага эфекту. Аксіды серы (SO2 і SO3), утвораныя ў выніку згарання паліва, якое змяшчае серу, узаемадзейнічаюць у атмасферы з вадзянымі парамі. Канчатковымі прадуктамі такой рэакцыі з’яўляюцца растворы серністай (H2SO3) і сернай (H2SO4) кіслот. Дадзеныя кі
слоты выпадаюць на паверхню зямлі з ападкамі, выклікаюць падкісленне глебы, прыводзяць да захворванняў чалавека. У найбольшай ступені ад кіслотных ападкаў пакутуюць лясныя экасістэмы, асабліва хвойныя. У іх адбываецца разбурэнне хларафілу, недаразвіццё пылковых зерняў, засыханне і ападанне ігліцы.
Аксіды азоту (NO і NO2), падпадаючы паддзеянне ўльтрафіялетавых прамянёў, удзельнічаюць у фарміраванні ў атмасферы свабодных радыкалаў. Аксіды азоту прыводзяць да развіцця ў ча
Мал. 98. Спальванне паліва — галоўная крыніца забруджвання атмасферы
216
Раздзел 7
лавека і жывёл цэлага шэрагу паталагічных станаў. Дадзеныя газы, напрыклад, раздражняюць дыхальныя шляхі, выклікаюць ацёк лёгкіх і інш.
Злучэнні хлору ўносяць значны ўклад у разбурэнне азонавага слоя планеты. Напрыклад, адзін свабодны радыкал хлору можа разбурыць да 100 тыс. малекул азону, што з’яўляецца прычынай узнікнення азонавых дзір у атмасферы.
Прычынамі радыеактыўнага забруджвання атмасферы з’яўляюцца аварыі на атамных электрастанцыях (напрыклад, на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 г.). Уклад у гэты працэс таксама ўносяць выпрабаванні ядзернай зброі і няправільная ўтылізацыя адходаў атамнай энергетыкі. Трапіўшыя ў атмасферу радыеактыўныя часціцы рассейваюцца на вялікія адлегласці, забруджваючы глебу, паветра, вадаёмы.
У якасці крыніцы забруджвання атмасферы варта ўзгадаць і транспарт. Выхлапныя газы рухавікоў унутранага згарання змяшчаюць цэлы спектр забруджванняў Сярод іх аксіды вугляроду і азоту, сажа, а таксама цяжкія металы і злучэнні, якія валодаюць карцэрагенным дзеяннем.
Забруджванне гідрасферы. Дэфіцыт прэснай вады — глабальная экалагічная праблема. Разам з расходаваннем і недахопам вады выклікае заклапочанасць забруджванне гідрасферы, якое пастаянна павялічваецца.
Асноўнай прычынай забруджвання воднага асяроддзя з’яўляецца прамое скідванне ў водныя экасістэмы адходаў прамысловасці і камунальных сцёкавых вод (мал. 99). У дадзеным выпадку з хімічнымі рэчывамі ў воднае асяроддзе трапляюць і біялагічныя забруджванні (напрыклад, хваробатворныя бактэрыі). Калі скідваюцца падагрэтыя воды, адбываецца фізічнае (цеплавое) забруджванне гідрасферы. Такія скідванні зніжаюць колькасць кіслароду ў вадзе, павялічваюць
Мал. 99. Прамое скідванне сцёкавых водаў — сур’ёзная пагроза для гідрасферы
таксічнасць прымесяў і часта прыводзяць да замораў (гібелі водных арганізмаў).
Забруджванне глебы. У сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека ў глебу трапляюць хімічныя рэчывы, якія парушаюць глебаўтваральныя працэсы і зніжаюць урадлівасць. Забруджванне глебы адбываецца пры празмерным прымяненні ў сельскай гаспадарцы мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў. Разам з арганічнымі ўгнаеннямі (гноем) у глебу могуць пранікаць біялагічныя забруджвальнікі. Гэта перш за ўсё бактэрыі, яйкі
Уплыў гаспадарчай дзейнасці чалавека на біясферу
217
паразітычных чарвей. Глеба забруджваецца таксама нафтапрадуктамі, радыенуклідамі, цяжкімі металамі і інш.
Вычарпанне прыродных рэсурсаў. Прыродныя рэсурсы — сродкі існавання людзей, якія не ствараюцца іх працай, а знаходзяцца ў прыродзе. Асноўная праблема іх сучаснага стану — скарачэнне колькасці вычарпальных і пагаршэнне якасці невычарпальных прыродных рэсурсаў. Асабліва гэта датычыцца жывёльных і раслінных рэсурсаў. Разбурэнне месцапражыванняў, забруджванне навакольнага асяроддзя, празмернае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, браканьерства істотна скарачаюць відавую разнастайнасць раслін і жывёл.
За час існавання чалавецтва высечана і знішчана каля 70 % лясных угоддзяў. Гэта стала прычынай вымірання відаў раслін, якія жылі ў травяністых і кусцікавых ярусах. Яны не змаглі існаваць ва ўмовах прамога сонечнага выпраменьвання. У выніку высякання лясоў змяніўся і жывёльны свет. Віды жывёл, якія мелі цесныя сувязі з дрэўнымі ярусамі, або зніклі, або мігрыравалі ў іншыя месцы.
т~і Лічыцца, што з 1600 г. у выніку дзейнасці чалавека на Зямлі цалкам зніклі каля 250 відаў Ш жывёл і 1000 відаў раслін. Пад пагрозай знішчэння ў цяперашні час знаходзяцца каля 1000 відаў жывёл і 25 000 відаў раслін.
Жывёльныя і раслінныя рэсурсы здольны да пастаяннага аднаўлення. Калі хуткасць іх выкарыстання не перавышае тэмпы натуральнага аднаўлення, то гэтыя рэсурсы могуць існаваць вельмі доўга. Аднак хуткасць іх аднаўлення розная. Папуляцыі жывёл могуць аднавіць сваю колькасць за некалькі гадоў. Лясы вырастаюць за некалькі дзясяткаў гадоў. А глебы, якія страцілі ўрадлівасць, аднаўляюць яе вельмі марудна — на працягу некалькіх тысячагоддзяў.
Вельмі важнай рэсурснай праблемай планеты з’яўляецца захаванне якасці прэснай вады. Як вядома, агульныя запасы вады на планеце невычарпальныя. Аднак на долю прэсных вод прыходзіцца толькі 3 % усёй гідрасферы. Прычым толькі 1 % прэснай вады прыдатны для непасрэднага ўжывання чалавекам без папярэдняга ачышчэння. Прыкладна 1 млрд людзей на Зямлі не маюць пастаяннага доступу да прэснай пітной вады. Таму чалавецтва павінна разглядаць прэсную ваду як вычарпальны прыродны рэсурс. Праблема прэснай вады з кожным годам абвастраецца ў сувязі з абмяленнем рэк і азёр у выніку меліяратыўных мерапрыемстваў. Узрастае расход вады на патрэбы сельскай гаспадаркі і прамысловасці, вадаёмы забруджваюцца вытворчымі і бытавымі адходамі.
Недахоп прэснай вады і яе дрэнная якасць адбіваюцца і на здароўі людзей. Вядома, што найбольш небяспечныя інфекцыйныя захворванні (халера, дызентэрыя і інш.) узнікаюць на месцах, дзе ўскладнены доступ да чыстай вады.
218
Раздзел 7
Апустыньванне — сукупнасць працэсаў, якія вядуць да страты прыродным згуртаваннем суцэльнага расліннага покрыва з немагчымасцю яго аднаўлення без удзелу чалавека. Прычынамі апустыньвання з’яўляюцца пераважна антрапагенныя фактары. Гэта высяканне лясоў, нерацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў пры арашэнні зямель і інш. Напрыклад, празмернае высяканне драўнянай горнай расліннасці становіцца прычынай стыхійных бедстваў — селяў, апоўзняў, снежных лавін. Прыводзіць да апустыньвання можа і празмерная нагрузка на пашы пры павелічэнні маштабаў жывёлагадоўлі. Расліннае покрыва, якое выядаецца жывёламі, не паспявае аднаўляцца, і глеба робіцца схільнай да розных відаў эрозіі.