Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 261с.
Мінск 2016
!
У цяперашні час біясфера знаходзіцца ў стане глабальнага экалагічнага крызісу. Асноўнымі яго састаўляючымі з’яўляюцца: крызіс прыродных рэсурсаў, розныя прыродныя катаклізмы, забруджванне навакольнага асяроддзя з наступствамі, небяспечнымі для здароўя чалавека і жывых арганізмаў планеты. Толькі баланс паміж патрэбамі людзей і магчымасцямі прыроды, а таксама пачуццё асабістай адказнасці кожнага чалавека за стан навакольнага асяроддзя забяспечаць устойлівае развіццё нашай цывілізацыі.
Запаведная справа і ахова прыроды
223
1. Прааналізуйце, у чым заключаюцца прычыны сучаснага экалагічнага крызісу. 2. Якія наступствы чалавечай дзейнасці з’яўляюцца найбольш небяспечнымі ў развіцці экалагічных катастроф? 3. Раскрыйце сутнасць Канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Якія экалагічныя праблемы павінна рашаць дадзеная Канцэпцыя?
4. У паўднёвай частцы Ціхага акіяна недалёка ад берагоў Чылі размешчаны востраў Пасхі. Некалі гэта быў квітнеючы востраў з багатай флорай і фаўнай. Асноўным промыслам мясцовых жыхароў была рыбная лоўля. У цяперашні час на востраве экалагічная катастрофа, якая звязана з апустыньваннем і дэградацыяй глебавага покрыва. Абгрунтуйце ланцужок падзей, якія маглі прывесці да такіх вынікаў.
§ 51. Запаведная справа і ахова прыроды
Ахова прыроды — сукупнасць міжнародных, дзяржаўных і рэгіянальных мерапрыемстваў для захавання, рацыянальнага выкарыстання і ўзнаўлення прыроды Зямлі. Дадзеная дзейнасць рэалізуецца ў інтарэсах сённяшняга і будучых пакаленняў людзей. Асноўнай задачай прыродаахоўнай дзейнасці з’яўляецца захаванне відавой разнастайнасці і генафонду флоры і фаўны планеты. Акрамя таго, вельмі важна захаваць глебавае покрыва Зямлі ад дэградацыі і апустыньвання і атмасфернае паветра — ад забруджвання.
Аснову біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь складаюць 11,5 тыс. відаў раслін і больш за 30 тыс. відаў жывёл. 3 іх на долю вышэйшых раслін прыпадае каля 2 тыс. відаў, а на долю пазваночных жывёл прыкладна 450 відаў. 3 пазваночных жывёл найбольшай відавой разнастайнасцю вылучаюцца птушкі — звыш 300 відаў (мал. 102).
Мал. 102. Белыя і чорныя буслы — сімвал і гонар Беларусі
224
Раздзел 7
Мал. 103. Вымерлыя жывёлы
Пад уплывам дзейнасці чалавека за апошнія восем стагоддзяў з тэрыторыі Беларусі знікла каля 250 відаў жывёл. Сярод іх: дзікі быктур, лясны конь тарпан, якія з’яўляюцца поўнасцю вымерлымі на планеце (мал. 103). За гэты ж перыяд флора Беларусі згубіла каля 50 відаў вышэйшых раслін.
Наяўнасць у нашай краіне цэлага рада значных па тэрыторыі і ўнікальных па наборы экалагічных фактараў біятопаў вызначае ролю Беларусі ў захаванні біяразнастайнасці Еўропы ў цэлым. Гэта і абводненыя поймы рэк, і нізінныя і верхавыя балоты, і пойменныя дубровы, і бярэзнікі.
У цяперашні час у Беларусі гняздуецца да 60 % сусветнай папуляцыі вяртлявай чарацянкі, Ш а таксама каля 50 % папуляцый малога падворліка і пагоніча, якія жывуць на тэрыторыі Еўропы. Водныя экасістэмы нашай краіны адыгрываюць важную ролю ў перыяд міграцый воднабалотных птушак. Напрыклад, у пойме Прыпяці падчас вясенніх міграцый спыняецца на кармленне больш за 80 тыс. асобін розных відаў гусей і качак.
Запаведная справа ў Беларусі бярэ пачатак 30 студзеня 1925 г. Гэтай датай адзначана з’яўленне першага ў краіне Бярэзінскага запаведніка. Мэта яго стварэння заключалася ў ахове і размнажэнні каштоўных відаў дзікіх жывёл, у прыватнасці рачных баброў. Зараз на тэрыторыі нашай краіны зафіксавана больш за 1200 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Іх агульная плошча складае прыкладна 1600 тыс. га. Гэта каля 8 % усёй плошчы нашай рэспублікі.
Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты. У цяперашні час ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі з’яўляюцца запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, рэзерваты, а ахоўнымі прыроднымі аб’ектамі — помнікі прыроды.
Запаведная справа і ахова прыроды
225
Запаведнікі — асабліва ахоўныя дзяржавай тэрыторыі, цалкам выключаныя з гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Мэтай стварэння запаведнікаў з’яўляецца захаванне ў некранутым выглядзе натуральных прыродных згуртаванняў. Гэта таксама ахова раслін, жывёл і назіранне за працэсамі, якія адбываюцца на тэрыторыі запаведнікаў.
Запаведныя тэрыторыі, якія з’яўляюцца эталонамі біясферы, прынята называць біясфернымі запаведнікамі. На ўзроўні біясферных запаведнікаў арганізуецца глабальная сістэма маніторынгу (назіранняў) навакольнага асяроддзя.
Бярэзінск.1 біясферны запаведнік — гэта ўнікальны прыродны комплекс (мал. 104). Нідзе ў Еўропе на такой невялікай тэрыторыі няма такіх вялікіх і разнастайных па расліннасці балотных экасістэм. У Бярэзінскім запаведніку расце больш за 2 тыс. відаў раслін і жыве больш за 3,5 тыс. відаў жывёл. 3 іх каля 200 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Вельмі важная роля запаведніка ў захаванні беларускай папуляцыі бурага мядзведзя. Тут пражывае каля 40 асобін гэтага рэдкага віду жывёл. Уздоўж рэчышча Бярэзіны размяшчаюцца буйнейшыя ў Еўропе і ўнікальныя ддя поўначы Беларусі шыракалістыя лясы з дуба, ясеня, клёна, чорнай вольхі.
Палескі дзяржаўны радыяцыйнаэкалагічны запаведнік размешчаны на тэрыторыі, якая найбольш пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён быў створаны ў 1988 г. з мэтай назірання за радыебіялагічнымі і экалагічнымі вынікамі аварыі. Гэтая запаведная тэрыторыя пасвойму ўнікальная. Тут ва ўмовах мінімальнага ўмяшальніцтва чалавека праводзяцца назіранні за развіццём дзікай прыроды ва ўмовах радыеактыўнага забруджвання. Сёння вучоныя запаведніка
Мал. 104. Бярэзінскі біясферны запаведнік — старэйшы ў Беларусі
226
Раздзел 7
праводзяць тут рэгулярны маніторынг радыеактыўнага забруджання тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У запаведніку таксама вывучаюцца спосабы аднаўлення глебы Беларусі, якая стала забруджанай радыенуклідамі.
Нацыянальныя паркі — вялікія ахоўныя ўчасткі тэрыторыі, на якіх размешчаны прыродныя комплексы, што ўяўляюць гістарычную, экалагічную і культурную каштоўнасць.
У нацыянальных парках вылучаюць зоны з запаведным рэжымам і зоны з характарам заказніка, дзе дазваляецца прысутнічаць чалавеку. Гэта турыстычныя маршруты і рэкрэацыйныя (якія выкарыстоўваюцца для аздараўлення і адпачынку) тэрыторыі. Першы ў свеце нацыянальны парк— Ёлаўстонскі — быў створаны ў ЗША ў 1872 г. Яго плошча каля 1 млн га. У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час дзейнічаюць 4 нацыянальныя паркі.
Нацыянальны парк Белавежская пушча з’яўляецца ўнікальным прыродным комплексам Беларусі. Белавежская пушча — адна са старэйшых ахоўных тэрыторый у свеце. У 2009 г. ёй споўнілася 600 гадоў. Белавежская пушча — буйнейшы масіў старажытных лясоў Еўропы. Іх сярэдні ўзрост больш за 100 гадоў, а на некаторых участках даходзіць да 250—350 гадоў. Па колькасці відаў раслін і жывёл Белавежская пушча не мае сабе роўных у Еўропе. Гонарам пушчы з’яўляюцца зубры (мал. 105). Тут жыве самая вялікая ў свеце папуляцыя гэтых жывёл.
Мал. 105. Зубры — гонар і веліч Белавежскай пушчы
Запаведная справа і ахова прыроды
227
У беларускай частцы пушчы іх каля 230. Флора і фаўна Белавежскай пушчы прадстаўлены вялікай колькасцю рэдкіх відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У 1992 г. рашэннем ЮНЕСКА Нацыянальны парк Белавежская пушча быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны чалавецтва.
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры — яркае сведчанне таго, чаму нашу краіну называюць сінявокай. Тут на параўнальна невялікай тэрыторыі знаходзіцца больш за 30 азёр (мал. 106). У парку пражывае каля 200 відаў птушак, у тым ліку рэдкія віды: чорны бусел, шэры журавель, шызая чайка, белая курапатка і інш. Для Браслаўскіх азёр характэрна вялікая разнастайнасць відаў рыб: лінь, сняток, рапушка,
Мал. 106. Нацыянальны парк Браслаўскія азёры
вугор і інш.
Нацыянальны парк Прыпяцкі славіцца багатай відавой разнастайнасцю арнітафаўны (птушак). Гэта асаблівасць дазволіла яму атрымаць міжнародны статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі (мал. 107). У парку гняздуюцца птушкі, якія
Мал. 107. Ландшафты Нацыянальнага парку Прыпяцкі
228
Раздзел 7
Мал. 108. Нацыянальны парк Нарачанскі
знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення (еўрапейскі статус аховы) — вялікі падворлік і драч. Адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — вялікай белай чаплі.
Нацыянальны парк Нарачанскі быў створаны ў 1998 г. (мал. 108). Мэтай яго стварэння было, папершае, захаванне прыродных комплексаў лясоў і лугоў, якія прылягаюць да возера Нарач. Падругое, патрабавалася больш поўнае і эфектыўнае выкарыстанне рэкрэацыйных рэсурсаў дадзенага возера. На тэрыторыі нацыянальнага парку пастаянна пражывае каля 50 відаў млекакормячых і гняздуецца каля 180 відаў птушак. Іхтыяфаўна прадстаўлена больш чым 30 відамі рыб. Асаблівую фаўністычную каштоўнасць уяўляюць рэдкія і ахоўныя ў Беларусі віды: барсук, чорнаваллёвая гагара, скапа і інш.
Заказнікі — участкі ахоўнай прыроднай тэрыторыі, на якой пастаянна або часова забаронены асобныя віды гаспадарчай дзейнасці чалавека. Да іх адносяць рыбалоўства, паляванне, сенакос. Пад аховай у заказніках знаходзіцца не ўвесь прыродны комплекс, а толькі некаторыя яго элементы. Напрыклад, асобныя віды раслін, жывёл, гістарычныя або геалагічныя аб’екты. Па стане на пачатак 2014 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічала 85 заказнікаў рэспубліканскага і 249 заказнікаў мясцовага значэння.
Сярод заказнікаў рэспубліканскага значэння асабліва вылучаецца Свіцязянскі ландшафтны заказнік. Яго жамчужынай з’яўляецца крыштальна чыстае возера Свіцязь, усхваленае яшчэ Адамам Міцкевічам у баладзе пра зніклы горад. Гэта старажытнае возера, яго ўзрост больш
за 10 тыс. гадоў. Возеру Свіцязь прысвоены статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.
Рэзерваты — невялікія прыродныя тэрыторыі, створаныя для аховы аднаго з элементаў прыроднага комплексу. Прыкладамі рэзерватаў могуць быць азёры, участкі рачных далін, узбярэжжаў.
Запаведная справа і ахова прыроды
229
У 2011 г. у Беларусі быў створаны першы міжнародны біясферны рэзерват «Заходняе Палессе». Беларуская частка рэзервата знаходзіцца ў басейне ракі Заходні Буг у заходняй частцы Беларускага Палесся. Рэзерват з’яўляецца адзінай раўніннай тэрыторыяй Еўропы, ахову